«День рождение с клоуном Тяпой»
5 ноября творческим коллективом филиалом «Гезгаловский Дом культуры» проведен праздник именинника в г. Дятлово «День рождение с клоуном Тяпой»
Чествование «С юбилеем!»
5 ноября коллектив филиала «Гезгаловский Дом культуры» совместно с сектором нестационарного обслуживания населения поздравили с 75-летним юбилеем участницу народного фольклорного коллектива д. Погиры Белоус Марию Игнатьевну.
«Эпох связующая нить»
5 ноября в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла концертная программа «Эпох связующая нить», ко Дню октябрьской революции.
«Путешествие на остров весёлых затей»
5 ноября отдел по работе с детьми и молодежью ГУК «Дятловский Центр культуры и народного творчества» провёл игровую программу «Путешествие на остров весёлых затей» для оздоровительных лагерей г. Дятлово. Дети смогли поиграть с затейливыми и озорными гномиками, а затем познакомиться и повеселиться и повеселиться с любимыми мультипликационными героями. Ребята получили массу новых завораживающих эмоций.
Мастер-классы по вязанию крючком и вышивке
4 ноября в отделе традиционного искусства и ремёсел были проведены мастер-классы по вязанию крючком и вышивке, для детей оздоровительного лагеря «Эколог».
«Веков переплетение»
04 ноября в филиале «Дворецкий Дом культуры» совместно с Дворецкой сельской библиотекой прошла тематическая программа «Веков переплетение», ко Дню Октябрьской революции.
“Аб мінулым для будучыні”
Святочны канцэрт пад такой назвай, прымеркаваны да 105-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, прайшоў у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Мерапрыемства акунула гасцей у атмасферу далёкіх падзей 1917 года, якія сталі лёсавызначальнымі для многіх краін, у тым ліку Беларусі. Вядучыя ўрачыстасці прагарталі старонкі гісторыі, адзначыўшы, што свята Кастрычніцкай рэвалюцыі – гэта не спроба захаваць мінулае, а ўпэўненасць, што яго забываць нельга. Далёкі 1917 год – усвядомлены выбар пакаленняў, вопыт, які вучыць нашчадкаў, што заўсёды трэба імкнуцца да лепшага. І сёння актуальнымі застаюцца ідэі аб’яднання, кансалідацыі і роўнасці ўсіх працоўных. А яшчэ Кастрычніцкая рэвалюцыя – гэта першы крок да самавызначэння і незалежнасці Беларусі, якая ў той час набыла статус БССР. У памяць аб значных падзеях мінулага артысты і творчыя калектывы Дзятлаўшчыны падрыхтавалі шмат добрых песень і музычных нумароў. Яны яшчэ раз нагадалі гледачам, што кожны з нас сапраўды павінен ведаць і памятаць гісторыю і мінулае роднай краіны, без якога няма будучыні.
«Напоминание о прошлом»
4 ноября в филиале «Новоельнянский дом культуры» прошла тематическая концертная программа «Напоминание о прошлом», ко Дню Октябрьской революции
«Играем вместе, танцуем вместе»
4 ноября в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла детская интерактивная программа «Играем вместе, танцуем вместе,»для ребят оздоровительного лагеря «Эколог».
Вялікі Кастрычнік – свядомы выбар пакаленняў
7 лістапада беларусы адзначаць 105-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэтай падзеі быў прысвечаны мітынг, які адбыўся ў скверы каля помніка У. І. Леніну ў Дзятлаве. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, супрацоўнікі сілавых структур, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, навучэнцы школ раёна. – Рэвалюцыя 1917 года стала адной з самых значных падзей 20 стагоддзя і карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі. Вопыт 1917 года навучыў нас імкнуцца да лепшага, упартай працай будаваць высокаразвітую, сучасную дэмакратычную дзяржаву, галоўная мэта якой – паляпшэнне жыцця грамадзян, – нагадала ўдзельнікам мерапрыемства вядучая. Аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі для гісторыі ўзгадаў намеснік першага сакратара раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Дзмітрый Малочка: – Усё далей адыходзім мы ад гэтай гістарычнай даты, называючы Вялікі Кастрычнік падзеяй мінулага стагоддзя. Аднак з цягам часу больш выразна разумеем, што гэта быў свядомы выбар пакаленняў, якія прайшлі праз нястачу і войны, магутны парыў мільёнаў людзей да пабудовы справядлівага грамадства, – адзначыў Дзмітрый Аляксандравіч. – Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі Беларусь набыла рэальную дзяржаўнасць. Цяпер суверэнная Рэспубліка Беларусь, абапіраючыся на духоўна-гуманістычныя традыцыі і ствараючы гістарычны вопыт, забяспечвае развіццё прадукцыйных сіл краіны, яе сацыяльнай сферы, праводзіць шматвектарную міралюбівую знешнюю палітыку. Наш народ мэтанакіравана ўвасабляе ў рэальнасць мару многіх пакаленняў – будуе квітнеючую і незалежную дзяржаву. Ад імя нашчадкаў Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі павіншавала землякоў са святам былая камсамолка, сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча, якая пажадала ўсім здароўя, дабрабыту, узаемаразумення, поспехаў у працы дзеля любімай Айчыны. Урачысты мітынг завяршыўся ўскладаннем кветак і вянкоў да помніка У. І. Леніну.