Месяц: Ноябрь 2022

У Соф’і Бакей родных, як лісточкаў на дрэве

10 лістапада свой 90-гадовы юбілей адсвяткавала паважаная жыхарка вёскі Ведравічы, шматдзетная матуля, любімая ўнукамі бабуля і прабабуля Соф’я Бакей. Павіншаваць Соф’ю Іванаўну сабраліся родныя, суседзі, не абмінула ўвагай важкую дату зямлячкі і старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, якая з артыстамі Данілавіцкага дома культуры падрыхтавала для імянінніцы памятныя падарункі. – Сёння ў вас цудоўны юбілей – 90 гадоў, – зазначыла Ганна Мікалаеўна, звяртаючыся да доўгажыхаркі з віншаваннямі. – Мы ўсе ведаем вашы працоўныя заслугі ў гаспадарцы, а вось галоўная ваша жыццёвая заслуга, што нарадзілі і выгадавалі 10 дзяцей, і ўсе яны прыязджаюць у бацькоўскі дом, які сагравае іх цяплом. Спадзяюся, так будзе і надалей, аж да вашага 100-годдзя, з якім таксама абяцаем павіншаваць. Я рада, што такая спакойная, добразычлівая, шчырая жанчына жыве на тэрыторыі нашага сельсавета. Здароўя вам моцнага, спакою, дабра, цяпла, утульнасці, бадзёрасці духу, энергіі, павагі дзяцей і ўнукаў, шчырага гонару за іх. Ад Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых уручыла Соф’і Бакей грамату з найлепшымі пажаданнямі і яркі букет восеньскіх хрызантэмаў. Падарункам і вясёлай жыццесцвярджальнай песеннай паштоўкай імянінніцу ўшанавалі данілавіцкія артысты. У гэты дзень у хаце Соф’і Іванаўны было цёпла ад шчырых сардэчных пажаданняў і светла ад усмешак родных, сяброў і гасцей. – 90 гадоў прайшлі не ўпустую, – зрабіла выснову юбілярка. Сапраўды, Соф’і Бакей ёсць кім ганарыцца. Яе вялікая сям’я – гэта 10 дзяцей, 19 унукаў, 22 праўнукі, прапраўнучка і, як жартуе бабуля, “двое пакуль у дарозе”. Значыць, у Бакеяў яшчэ шмат нагодаў для радасці. Здаецца, калі б давялося складаць іх радавое дрэва, то крона яго была б прыгожай і шырокай, з густымі галінкамі і шматлікімі лісточкамі. Ці думала раней дзяўчынка Соф’я, якая з пяці гадоў расла без маці, пазней – пры строгай мачасе і на ўласным вопыце адчула горыч выслоўя: у каго мамка – у таго галоўка гладка, што прыйдзе час і лёс не проста верне, але ў дзясяткі разоў памножыць для яе не атрыманыя ў дзяцінстве пяшчоту і клопат. – Табе, бабуля, жыццё дорыць заслужанае даўгалецце, за ўсё, чаго не хапіла раней, – пацвярджаюць гэту думку ўнукі. – Хлеба-та нам заўсёды хапала, бо тата быў працавіты, – успамінае юбілярка. – А вось адзіную выхадную сукенку мне дазвалялі надзяваць толькі на выхадныя і святы, строга сачылі, каб берагла яе. Можа, таму і замуж Соф’я Іванаўна пайшла рана, каб жыць сваёй сям’ёй і разам з мужам, уласнай працай ствараць сямейны дабрабыт. З будучай “другой палавінкай” яны хадзілі ў Ведравіцкую школу і былі знаёмыя з самага дзяцінства. – Мой Бакей вучыўся на выдатна! – хваліцца Соф’я Іванаўна. Затым гаспадар працаваў трактарыстам, разам яны выгадавалі 10 дзяцей, дапамагалі гадаваць унукаў. Унукі-праўнукі і цяпер любяць успамінаць, як гадаваліся ў “бабуліным дзіцячым садку і школе”, яе смачныя пачастункі – усімі любімыя мучныя аладкі з чарніцамі, зацірку, а таксама сумесныя з дзядулем паходы ў лес. Пражыўшы няпростае, напоўненае працай і турботамі за родных жыццё, Соф’я Бакей і ў свае шаноўныя 90 гадоў не любіць сядзець без справы. Яна яшчэ вяжа на спіцах, за работай спявае песні, якія вельмі любіла ў маладосці. Цяпер, напрыклад, рыхтуе падарунак для роднага пляменніка. Ён павінен прыехаць на юбілей, тады і атрымае цёплыя шкарпэткі, яны амаль ужо гатовы. Маладому пакаленню юбілярка зычыць усяго найлепшага: мірнага неба над галавой, стваральнай працы і здаровага даўгалецця.

Автор admin 11.11.2022 Выкл.

Квест – игра «105 лет Октябрьской революции»

В рамках Года исторический памяти 9 ноября работники отдела по работе с детьми и молодёжью ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» провели на свежем воздухе увлекательную квест – игру «105 лет Октябрьской революции». В мероприятии приняли участие ученики Средней школы №1 г. Дятлово. На протяжении квеста ребята выполняли задания, отгадывали загадки, составляли слова, соревновались в ловкости, играли в знатоков истории, собирали пазлы и др. В конце  игры всех участников ждали сувениры и общее фото на память.

Автор admin 09.11.2022 Выкл.

Маршрут пракладзены ў глыбінку

Так ужо склалася, што жыхары беларускай глыбінкі ў большасці сваёй людзі шаноўнага ўзросту, не выключэнне ў гэтым плане і Дзятлаўшчына. У аддаленых вёсках нашага раёна, дзе часам не заўсёды набярэцца і з дзясятак жыхароў, свой век каратаюць пенсіянеры, якія большую палову жыцця самааддана працавалі на гаспадарчых палетках і ў арганізацыях, унеслі значны ўклад у пасляваеннае станаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі, былі той рухальнай сілай, за кошт якой Дзятлаўшчына прыгажэла і развівалася, станавілася ўсё больш прывабнай і камфортнай для наступных пакаленняў. Таму шанаваць і паважаць старажылаў, клапаціцца пра іх, дарыць хвіліны радасці і шчырую ўвагу – наш святы абавязак. На гэта і скіравана работа сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і яго сацыяльна значны праект “Глыбінкай жыве Беларусь”, які рэалізоўваецца ўжо на працягу некалькіх гадоў. У творчым “арсенале” артыстаў – розныя формы і фарматы работы ў глыбінцы, аднак іх аб’ядноўвае галоўнае – выезд да адрасатаў, нездарма і назвы ў мерапрыемстваў адпаведныя: “Бяспека ў кожны дом”, “З песняй у кожны дом”, “Здароўе ў кожны дом” і іншыя. Калектыў жа сектара паўжартам ці паўусур’ёз называе сябе “клубам на калёсах”, які цесна сябруе і ўзаемадзейнічае з рознымі службамі раёна. Найперш, вядома ж з сельвыканкамамі, старшыні і спецыялісты якіх падказваюць артыстам, дзе жывуць лепшыя старасты вёсак, у каго жыццёвы ці сямейны юбілей, хто майсар на ўсе рукі, нярэдка і самі далучаюцца да выездаў у глыбінку. Такое плённае супрацоўніцтва дазваляе максімальна разнастаіць і зрабіць карыснымі сустрэчы з вяскоўцамі. Разам са спецыялістам бібліобуса работнікі культуры прывозяць у аддаленыя вёскі кнігі, святочныя песні і забавы, з работнікамі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі – у цікавай форме агітуюць за здаровы лад жыцця, а яшчэ ў час такіх візітаў работнікі ФАПаў могуць вымераць вяскоўцам ціск, даць карысныя парады наконт харчавання і прафілактыкі захворванняў. А калі да каманды сектара далучаецца супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, з пажылымі землякамі абавязкова пагутараць аб тым, як засцерагчыся ад пажару і іншых свавольстваў стыхіі, зрабіць сваё жыццё больш бяспечным. Выезд з аўталаўкай дазваляе вяскоўцам не толькі зрабіць неабходныя пакупкі, але і пачуць вясёлыя песні. Працоўны каляндар “клуба на калёсах” складаюць розныя даты і нагоды: асабістыя і сямейныя юбілеі землякоў, на якія юбіляры абавязкова атрымліваюць самыя шчырыя пажаданні і “жывую музычную паштоўку”, дзеляцца сваімі сакрэтамі даўгалецця і сямейнага ладу. Да рэйдаў-віншаванняў часта далучаюцца прадстаўнікі раённага савета ветэранаў з прыемнымі падарункамі і пажаданнямі для адрасатаў. Сустрэчы з паважанымі на сяле людзьмі, старастамі вёсак дапамагаюць праз лёс чалавека даведацца пра адметнасці і гісторыю канкрэтных населеных пунктаў, пачуць пажаданні і турботы мясцовых жыхароў. Рэйды-віншаванні з каляндарнымі святамі, абавязковымі атрыбутамі якіх з’яўляюцца вясёлыя песні пад баян ці акардэон, прыносяць святочны настрой у аддаленыя вёскі, дораць людзям шаноўнага веку добрыя ўспаміны і зарад бадзёрасці. А вось экспедыцыі ў рамках праекта “Роднае-народнае”, рэалізацыя якога пачалася ў Год гістарычнай памяці, дапамагаюць пазнаёміць жыхароў Дзятлаўшчыны з народнымі рамёствамі і промысламі, абрадамі, святочнымі традыцыямі, работамі і тэхнікамі народных майстроў з глыбінкі. Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ўпэўнены, што свет вакол нас – гэта адлюстраванне душы народнай, а прыказкі, прымаўкі, прыкметы, узоры ткацтва і вышыўкі – залацінкі мудрасці нашых продкаў і сімвалы ўспрымання Сусвету, якія трэба захоўваць, ведаць, разумець, перадаваць моладзі, каб не перарвалася повязь пакаленняў і мы, беларусы, не страцілі нашай аўтэнтычнасці. Для “клуба на калёсах” яго рэйды ў глыбінку – гэта не проста работа з насельніцтвам і гледачом, а яшчэ і магчымасць зберагчы і памножыць культурную спадчыну раёна, адкрыць новыя імёны, пачуць асабістыя гісторыі землякоў, назапасіць шмат цікавых ідэй для далейшай творчасці. А для вяскоўцаў з глыбінкі прыезды артыстаў як глыток свежага паветра сярод аднастайных і звыклых будняў, гэта светлыя эмоцыі, радасць чалавечых стасункаў, магчымасць пагутарыць, выказацца, часам расказаць аб набалелым, ну і, вядома ж, пачуць добрыя песні, праз іх са слязамі на вачах узгадаць лепшыя моманты жыцця: дзяцінства, маладосць, вяселлі, нараджэнне дзетак, ранейшыя вясковыя святы, а значыць, і добрых сяброў, родных, суседзяў, усіх, хто ішоў поруч па жыцці. Сустрэчаў з артыстамі сектара людзі вельмі чакаюць, з натхненнем расказваюць пра іх сваім родным, задаволены і тым, што артыкулы пра выезды ў глыбінку можна прачытаць у раённай газеце, а фотарэпартажы знайсці на сайце. Гэта дапамагае даволі шырокаму колу родных і знаёмых адрасатаў далучыцца да прыемнай святочнай падзеі, яшчэ раз перажыць яе, адчуць непаўторную атмасферу і каларыт родных мясцін. Вось так, дзякуючы невялікаму калектыву сектара, які складаецца ўсяго з трох чалавек, – загадчыцы Ганны Харлінскай, культарганізатара Ірыны Бакшук, гукааператара Марыны Варган, якіх падчас падтрымліваюць “жывым музычным суправаджэннем” іх калегі-баяністы Іван Кашко, Чэслаў Свіб, Таццяна Шостка, свята завітвае ў хаты жыхароў самых аддаленых і маланаселеных вёсак Дзятлаўшчыны, прыходзіць і да землякоў з вялікіх вёсак, дзе адсутнічаюць свае стацыянарныя клубы. Мудрыя людзі кажуць, што наша жыццё павінна быць з хлебам і песняй. Хлеб нам дае надзённая шчырая праца, а песня абавязкова павінна гучаць для душы. “Клуб на калёсах” – гэта вельмі зручная і функцыянальная форма работы – ад шырокага супрацоўніцтва са спецыялістамі адказных службаў раёна да ўзаемадзеяння з людзьмі, якія нават у глыбінцы не павінны быць забытымі і пакінутымі без увагі. Калі маршрут сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва пракладзены ў ваш населены пункт, да вас абавязкова завітаюць цёплае, светлае, бадзёрае свята, добры настрой, цікавыя навіны і нераўнадушныя людзі. Сустракайце!

Автор admin 09.11.2022 Выкл.

«Песни нашей жизни»

7 ноября в санатории «Радон» состоялся концерт «Песни нашей жизни» вокально- инструментального ансамбля «Горячие сердца, руководитель коллектива –  Свиб Чеслав Болеславович.

Автор admin 08.11.2022 Выкл.

«Сердца искусству отдаём. Талант, любовь — земле родной»

6 ноября  в «Дитвянском Доме культуры» Лидского района, состоялся  районный фестиваль творчества пожилых людей «Сердца искусству отдаём. Талант, любовь -земле родной», где приняли участие участники народного хора ветеранов труда «Ветераны в строю», руководитель Шостко Татьяна Викторовна.

Автор admin 07.11.2022 Выкл.

Каникулы: ярко, интересно и интерактивно

Осенняя пора – поистине удивительное время года, когда всё в природе становится разноцветным и необыкновенно ярким. Такие же незабываемые и красочные мероприятия прошли во время каникул для ребят школ Дятловщины. Чтобы отдых от домашних заданий не превратился в гаджетоманию или ничегонеделание, работники клубных учреждений Дятловского районного центра культуры и народного творчества тщательно продумали досуговую активность для несовершеннолетних. Центр культуры города Дятлово распахнул свои двери для юных гостей детского оздоровительного лагеря «Улыбка» средней школы № 1 райцентра, которые смогли отдохнуть и набраться сил на зажигательном флеш-мобе вместе с  образцовым театром игры ростовых кукол «Куклы для всех». Филиал «Дворецкий Дом культуры» предложил участникам детского клуба выходного дня «Теремок» поучаствовать в подвижной конкурсной игре «Весёлые старты». Основной задачей мероприятия являлось, прежде всего, сохранение и укрепление здоровья подрастающего поколения. Интересно и весело прошла детская игровая программа «Сказочная страна» в филиале «Гезгаловский Дом культуры» для ребят оздоровительного лагеря «Эколог». Игровая программа «В гостях у сказки», которая состоялась в филиале «Козловщинский Дом культуры» для детей школьного оздоровительного лагеря «Здоровячок», также стала веселым развлечением для детей. Во время познавательной программы «Вандроўка ў мінулае», которую организовал филиал «Дворецкий Дом культуры», воспитанники  школьного лагеря «Весёлая планета» отправились на экскурсию по этнографической экспозиции «Бытовая культура белорусского крестьянина». Все мероприятия получили позитивный отклик у детей. Каждый мог выбрать себе занятие по душе и провести свободное время с пользой.

Автор admin 06.11.2022 Выкл.

«Добрым людям — добрые песни»

05 ноября в агрогородке Крутиловичи прошла праздничная концертная программа «Добрым людям — добрые песни», в которой приняла  участие вокальная группа «Зетельский батальон» народного хора ветеранов «Ветераны в строю»- руководитель коллектива Шостко Татьяна Викторовна.

Автор admin 05.11.2022 Выкл.