Месяц: Ноябрь 2022

Алена Кашкала: “Жыццё не без божай дапамогі”

Халодным лістападаўскім днём над вёскай Кашкалы плылі вясёлыя гукі баяна. Песні і цёплыя віншаванні гучалі для мясцовай юбіляркі Алены Кашкала, якая святкавала свой 80-ы дзень нараджэння. З жывой музычнай паштоўкай у рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” да імянінніцы завіталі спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Пад хіты мінулых гадоў Ганна Харлінская, Марына Варган, Іван Кашко жадалі Алене Адамаўне здаровага даўгалецця, шчасця і дабра, сямейнага ладу, добрых вестак у хату, пяшчоты і клопату родных і блізкіх. Не абышоў увагай юбілярку раённы савет ветэранаў, памятны падарунак ад якога з добрымі пажаданнямі яшчэ многіх светлых дзён жыцця ўручыла сакратар арганізацыі Ядвіга Гушча. Пра тое, што Алена Кашкала – руплівая гаспадыня, можна было здагадацца, нават не заходзячы на падворак: у яе палісадніку перад хатай нават у лістападаўскія халады красавала безліч кветак, крыху кранутых першымі прымаразкамі, але яшчэ яркіх і прыгожых. – Люблю кветкі і заўсёды пра іх клапачуся, яшчэ шыю, вышываю крыжыкам, раней добра вязала, – пералічыла свае захапленні, якім не здраджвае і ў паважаным узросце, юбілярка. Сапраўды, хатні інтэр’ер Алены Адамаўны аздабляюць яе рукатворныя работы – рушнікі, абрамленыя карціны-вышыванкі, а некаторыя яркія творы яшчэ чакаюць свайго месца сярод калекцыі. Цікава было пачуць і пра лёс майстрыкхі, даведацца яе асабістыя сакрэты даўгалецця. Нарадзілася Алена Кашкала (у дзявоцтве Касіла) у сям’і працавітых сялян Адама і Юзэфы з хутара Беразіна, што знаходзіўся недалёка ад вёсак Яцвезь і Пецюкі. Жылі бацькі ў дастатку, бо старанна працавалі, да чаго прывучалі траіх сваіх дзяцей. Пасля заканчэння васьмі класаў кравецкаму майстэрству Алена пайшла вучыцца да мясцовай швачкі, а затым і сама на заказ шыла і рамантавала людзям адзенне. Для гэтага бацька купіў дачцэ на базары швейную машынку “Зінгер”, якая і цяпер служыць ёй верай і праўдай, хоць сямейнаму “рарытэту”, можа, пад сотню гадоў. Алена Адамаўна шчыра верыць у Бога і лічыць, што лёсавызначальныя падзеі яе жыцця адбываліся з яго блаславення. Напрыклад, калі неяк у маладосці яна прыйшла да даваюраднай сястры ў Кашкалы, у госці завітала і суседка сваячкі Вікторыя Кашкала. Жанчыне, у якой быў дарослы сын, Алена вельмі спадабалася. Так Алену Адамаўну сасваталі з яе будучым мужам Станіславам Вінцэнтавічам. У 1964 годзе маладая пара згуляла вяселле. Алена Кашкала і сёння ўспамінае той ясны майскі дзень з пышнай квеценню чаромхі, калі яны ўзялі шлюб у касцёле, а роўна праз 50 гадоў, у гэту ж дату, святкуючы залаты юбілей сумеснага жыцця, атрымалі нечаканы божы падарунак. Сядзелі з гасцямі на двары за накрытым сталом, а ў пусты вулей прыляцеў рой пчолаў. Чым не божы цуд? Са сваёй свекрывёю Алена Адамаўна пражыла душа ў душу 25 гадоў, любіла яе як матулю, бо і ўзамен адчувала такую ж шчырую і цёплую любоў і падтрымку. Сям’я заўсёды шмат працавала, бо трымалі вялікую гаспадарку, але і адпачывалі разам з вяскоўцамі дружна і весела. Алена Адамаўна была паляводам у калгасе, яшчэ ў наваколлі яна слыла як добрая краўчыха і каравайніца: маладыя пары нярэдка прыходзілі заказаць прыгожыя духмяныя караваі на сваё вяселле. Сумеснае жыццё Алены Адамаўны і Станіслава Вінцэнтавіча набліжаецца да новай важкай даты – брыльянтавага юбілею. Здаецца, амаль шэсць дзесяцігоддзяў, якія яны ідуць поруч, праляцелі непрыкметна, затое годнымі людзьмі выраслі іх двое дзяцей. Сын Вячаслаў жыве ў Пінску, працуе вадзіцелем, дачка Ірына – прадаўцом у Лідзе. Яны падарылі бацькам чацвёра ўнукаў, ёсць ужо і праўнучка Аліса. Сакрэтамі свайго даўгалецця Алена Кашкала лічыць добрую экалогію і чыстае паветра, бо вёска знаходзіцца ў маляўнічым куточку нашага раёна, сярод сасновых лясоў, а яшчэ – паўсядзённую працу, без якой не сядзіцца юбілярцы і ў шаноўныя 80 гадоў. З мужам яны трымаюць хатнюю птушку, даглядаюць агарод і разводзяць пчолаў. Маладому пакаленню юбілярка таксама жадае актыўнага даўгалецця, а для гэтага раіць менш сядзець у інтэрнэце, больш працаваць, любіць і шанаваць сваіх бацькоў і родныя мясціны.

Автор admin 18.11.2022 Выкл.

“Мы за жизнь без табака»

17 ноября ,отдел по работе с детьми и молодежью Центра культуры и народного творчества города Дятлово, совместно с сотрудником Дятловского районного отдела по чрезвычайным ситуациям провели акцию “Мы за жизнь без табака», в рамках республиканской  акции  «Не прожигай свою жизнь!». Акцент мероприятия был сделан на активную профилактику табакокурения среди широких слоев населения. Каждому вручили памятки о вреде курения и профилактике здорового образа жизни. А также, все желающие смогли выразить свой протест к проблеме курения в обществе «Я против курения» с помощью бутафорской сигареты.

Автор admin 17.11.2022 Выкл.

«Дзякуй вам, нашы кармільцы!»

16 лістапада у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. З надыходзячым прафесійным святам працаўнікоў аграрна-прамысловага комплексу Дзятлаўшчыны павіншаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто аддана любіць родную зямлю і працуе на карысць нашай краіны. Ад вашай працы залежыць харчовая бяспека нашай дзяржавы, забеспячэнне нашых людзей якаснымі, экалагічна чыстымі і даступнымі па цане прадуктамі харчавання. Сёлета, як і кожны год, працаўнікі вёскі зрабілі ўсё магчымае, каб дастойна вырашыць пастаўленыя перад імі задачы. Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за 10 месяцаў 2022 года склаў 118,4 %. Валавая вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур у першапачаткова апрыходаванай вазе склала 63 тысячы тон, сёлета атрыманы рэкордны валавы збор рапсу ў 13,2 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці 27,1 цэнтнера з гектара. Завершана ўборка цукровых буракоў, фактычны збор склаў 33 тысячы тон. Валавы збор бульбы – 4,7 тысячы тон. За 10 месяцаў гэтага года  атрымана больш за 49,7 тысячы тон малака, што складае 109,7% да аналагічнага ўзроўню мінулага года. Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі завяршаюць год з прыбыткам. У адзіным комплексе з працаўнікамі вёскі — перапрацоўчая прамысловасць раёна. Тэмп росту па аб’ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах за студзень-верасень складае 112,5 % да мінулагодняга. Сёлета прадукцыя нашых прадпрыемстваў экспартавалася ў 11 краін свету, за студзень-верасень прадпрыемствы-перапрацоўшчыкі экспартавалі за межы Рэспублікі прадукцыю на суму 20,8 мільёнаў долараў ЗША. Асаблівыя словы ўдзячнасці хачу выказаць нашым ветэранам, праца якіх пакладзена ў аснову галіны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці раёна. Дзякуй вам, паважаныя калегі, за тое, што дзеліцеся сваім вопытам з моладдзю, беражліва захоўваеце і перадаяце працоўныя традыцыі. Дзякуй за адданасць і вернасць сваёй справе, клапатлівае, беражлівае і гаспадарлівае вядзенне работ на роднай зямлі, за разуменне праблем, пастаянную гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай сіл, добрасумленнасцю і стараннасцю. Жадаю вам невычэрпнай жыццёвай энергіі, моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, дабрабыту, высокага прафесійнага майстэрства і новых працоўных поспехаў на карысць роднай Беларусі. Андрэй Уладзіміравіч уручыў работнікам сельскай гаспадаркі раённыя ўзнагароды. Словы віншавання і ўдзячнасці работнікам сельскай гаспадаркі раёна адрасаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк: – Пачуццё гонару і павагі выклікаюць у мяне дасягненні працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Дзятлаўшчыны, якія з году ў год дасягаюць поспехаў, сваёй працавітасцю, прафесіяналізмам робяць важкі ўклад у развіццё рэгіёна. Прыміце словы ўдзячнасці за вашу плённую працу. Веру, што і надалей вы будзеце з поўнай аддачай працаваць дзеля росквіту і дабрабыту нашай краіны. Моцнага вам здароўя, міру, дабра вашым сем’ям, утульнасці дамам. Дэпутат уручыў Падзячнае пісьмо старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь начальніку аддзела фінансавання, прагназавання і справаздачнасці ў аграпрамысловым комплексе ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Марыі Ціхан. Да словаў віншавання далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і адзначыў узнагародамі лепшых працаўнікоў АПК. Першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка агучыў вынікі спаборніцтваў сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, вытворчых участкаў, механізатараў за перыяд асенне-палявых работ і нарыхтоўкі лёну, узнагародзіў лепшых. Пераможцам спаборніцтва стаў СГФ “АграМілк” (начальнік Аляксандр Грынкевіч, галоўны аграном Андрэй Лежань), другое месца ў ТАА “РоданАгра” (дырэктар Пётр Роўба, галоўны аграном Ігар Крывулька, галоўны інжынер Алег Станіславовіч), трэцяе – у ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Станіслаў Мазур, галоўны аграном Алена Майсейчык, галоўны інжынер Андрэй Падліпскі). Заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы спаборніцтваў на прасаванні саломы на трактарах з камбінаванымі прэс-падборшчыкамі, на ворыве глебы на трактарах цягавага класа, на сяўбе трактарамі, на прасаванні лёну, нарыхтоўцы травяных кармоў. Па выніках раённых спаборніцтваў сярод жывёлаводаў лепшым у раёне прызнаны калектыў КСУП “Жукоўшчына” (старшыня Васіль Алясюк, галоўны заатэхнік Іван Пенчык, галоўны ветэрынарны доктар Пётр Калюцік), на другім месцы – КСУП “Хвінявічы” (старшыня Мікалай Бубноўскі, галоўны заатэхнік Марыя Слушко, галоўны ветэрынарны доктар Іван Апанасік). Былі адзначаны лепшыя малочнатаварныя фермы і жывёлаводы раёна, пераможцы вытворчых спаборніцтваў. Калег па працы павіншаваў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак і ўручыў прафсаюзныя ўзнагароды да прафесійнага свята. Шчырыя словы віншавання і граматы работнікі сельскай гаспадаркі прымалі ад старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерыя Макарчыка. Святочны настрой гасцям мерапрыемства дарылі артысты Дзятлаўшчыны, а таксама ансамбль музыкі, песні і танца “Белыя росы”.

Автор admin 16.11.2022 Выкл.

Кадры решают все!

Кардаш Анатолий Александрович – художник-керамист, юрист по образованию. В настоящее время находится на заслуженном отдыхе. Проживает в г. п. Новоельня Дятловского района. Вернувшись на свою малую Родину, Анатолий Александрович, как творческий человек, сразу же влился в культурную жизнь Дятловщины, и не только. Основное направление в живописи белорусский импрессионизм. В фойе Новояльнянского Дома культуры располагается персональная выставка картин «Мелодии родного края», также работы художника находятся в частных коллекциях Беларуси, Латвии, Италии, США, Финляндии, Германии. По инициативе Кардаша А. А. на базе Дома культуры, в 2018 году создано любительское объединение «Эпатажный блюз» для любителей танцевальной культуры. В 2021 году впервые в городе Дятлово с участием танцмейстера Анатолия Кардаша состоялся I Радзивиловский бал. В 2022 году с успехом прошел II Радзивиловский бал, посвящённый женщине. Мастер Рейки Анатолий Кардаш, руководитель объединения является самым востребованным для районов Гродненской области в проведении мастер-классов по бальным танцам. ​Участники объединения ежегодно принимают участие в культурно-просветительском празднике в Доме-музее Адама Мицкевича в г. Новогрудок, в Шляхетском балу Домбровецких в аг. Бердовка Лидского р-на. В 2022 году впервые Анатолий Александрович с супругой принял участие в «Георгиновом балу» в музее-усадьбе Огинского. Анатолий Александрович увлекается гончарным делом. Собственными руками по старинным технологиям воссоздан гончарный горн — печь для обжига керамики. Гончарные изделия Кардаша А. А. пользуются большим спросом среди жителей г. п. Новоельня и не только. Анатолий Александрович с удовольствием проводит мастер-классы по гончарному мастерству и бальным танцам, принимает активное участие в семинарах, выставках, мероприятиях районного и областного уровня.

Автор admin 16.11.2022 Выкл.

«Маршрут з мясцовым каларытам, або як зацікавіць турыстаў?»

15 лістапада клубныя ўстановы ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім семінары «Анализ туристического потенциала в Дятловском районе» для тураператораў, спецыялістаў Міністэрства і Нацыянальнага агентства по турызму, экскурсаводаў, гідаў-перекладчыкаў, выкладчыкаў турысцкіх дысцыплін і журналістаў . Удзельнікі знаёміліся  з турыстычнымі адметнасцямі раёна, патэнцыялам і прыроднай прывабнасцю Дзятлаўшчыны,  прэзентавалі элементы водна-пешаходнага маршруту “Ад Цара да самавара”, які адкрыў больш мясцовых цікавінак, навучылі танцаваць кракавяк, заклікалі ў падарожжа на байдарках і падарылі добрыя прадказанні з салодкім сюрпрызам з прыбярэжнай ялінкі. Ад жыцця мясцовых выбітных родаў перайшлі да побытавай культуры селяніна, пра якую сведчыла аднайменная этнаграфічная экспазіцыя, што дзейнічае ў Дварэцкім доме культуры. А майстар-класы па лозапляценні ад Сяргея Балыкова і ганчарнага майстэрства ад Анатоля Кардаша дапамаглі даведацца, што менавіта ўмелі нашы продкі, самім пабачыць, ці лёгка плесці кошыкі і ляпіць гаршкі, заадно можна было набыць вырабы майстроў. Ніхто не застаўся раўнадушным і да запрашэння народнага тэатра гульні “Суседзі” далучыцца да сюжэтна-гульнявой праграмы “А ў нас на кірмашы” з жартамі, забавамі, жартоўнымі выпрабаваннямі і песнямі.

Автор admin 15.11.2022 Выкл.

Алена Ярута: “Не магу ўседзець на месцы”

Свае падарожжы па аддаленых вёсках Дзятлаўшчыны з праектам “Глыбінкай жыве Беларусь” прадаўжае творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. На гэты раз артысты Ганна Харлінская, Марына Варган і Чэслаў Свіб разам з сакратаром раённага савета ветэранаў Ядвігай Гушча накіраваліся па сакрэты даўгалецця да нашай зямлячкі шаноўнага веку Алены Ярута з вёскі Дукрава. Нагода для візіту выдалася цудоўная – сёлетняй восенню Алена Браніславаўна адсвяткавала свой 91-ы дзень нараджэння, а таму атрымала падарунак ад раённага савета ветэранаў, кветкі і найлепшыя пажаданні ад гасцей. Работнікі сектара пад жывыя гукі баяна выканалі для імянінніцы некалькі вясёлых песень яе маладосці. – Я люблю ўсё ранейшае, – прызналася гасцям доўгажыхарка, – ад старадаўніх вясковых страваў, такіх як аладкі, дранікі, дамашнія каўбасы і пірагі да даўнейшых мелодый, народных святаў і традыцый. У маладыя гады мы весела бавілі час, нават за цяжкай працай, не зважаючы, босыя мы ці абутыя, сытыя ці паўгалодныя, затое ўсе разам, са спадзяваннямі на лепшыя часы. Нарадзілася Алена Ярута ў 1931 годзе на хутары, недалёка ад Дукрава. Узгадвае, што бацькоўская хата стаяла амаль сярод лесу, таму ў гады вайны сям’і давялося перажыць шмат выпрабаванняў: аказваліся і ў эпіцэнтры страшнага бою, і партызан сустракалі – усяго хапала. Сапраўды, гады дзяцінства і маладосці нашай зямлячкі супалі з суровым адрэзкам гісторыі, таму адукацыю яна атрымала толькі пачатковую, прычым часткова польскую, часткова беларускую. Працоўнае жыццё прысвяціла сельскай гаспадарцы, пра сябе так і адзначае: “Я простая калгасніца”. А дома іх з мужам, таксама звычайным селянінам з Дукрава Аляксеем Фёдаравічам, з якім разам пражылі 36 гадоў, чакала вялікая хатняя гаспадарка і двое дзяцей. – Неяк спраўляліся, – успамінае мінулае імянінніца. – На той час здавалася, што і не цяжка было: былі маладзейшыя, то і стамляліся менш. Паўсядзённая праца стала абавязковай і неад’емнай часткай вясковага жыцця, я і цяпер не магу ўседзець на месцы. Хоць вельмі падводзіць зрок, але паціхеньку і паесці згатую, і з хатнімі клопатамі разбяруся. Менавіта “працоўную загартоўку” і пастаянны рух Алена Ярута лічыць сваімі асабістымі сакрэтамі даўгалецця, а яшчэ наша зямлячка вельмі любіць жыццё, стараецца атрымліваць радасць ад кожнага яго моманту, цэніць тое, што дадзена лёсам. – Цяпер значна лягчэй стала жыць, мы добра жывём, – робіць сваю выснову імянінніца. З самых блізкіх людзей у Алены Ярута – сын і нявестка, якую яна вельмі любіць і лічыць за дачку. Алена Браніславаўна не стамляецца паўтараць, што ў яе выдатныя дзеці, якія агортваюць яе клопатам і ўвагай. З пазіцыі мудрасці і жыццёвага вопыту маладым дзятлаўчанам доўгажыхарка зычыць таксама знаходзіць пазітыў сярод будняў, жыць і працаваць у радасці, з надзеяй глядзець у будучыню і не сядзець склаўшы рукі.  

Автор admin 14.11.2022 Выкл.

Ніна Ганчар: “У жыцці бывала рознае”

У свой чарговы рэйд-віншаванне ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” лістападаўскім днём накіраваліся артысты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. На гэты раз дарога Ганны Харлінскай, Ірыны Бакшук і Марыны Варган, да якіх з падарункам ад раённага савета ветэранаў далучылася сакратар гэтай грамадскай арганізацыі Ядвіга Гушча, ляжаў у вёску Буцвілавічы да мясцовай доўгажыхаркі Ніны Ганчар (у дзявоцтве Клімец). На пачатку лістапада Ніна Канстанцінаўна адзначыла свой юбілейны 80-ы дзень нараджэння, і менавіта для яе была падрыхтавана чарговая музычная віншавальная паштоўка ад творчага калектыву сектара. Нягледзячы на пранізлівы лістападаўскі вецер і сціплыя вясковыя пейзажы, для імянінніцы прагучалі самыя цёплыя, шчырыя словы пажаданняў. Госці зычылі ёй здароўя, дабрабыту, увагі родных і блізкіх, мірнага неба над галавой, ясных сонечных дзён. А яркі букет хрызантэмаў яшчэ раз нагадаў юбілярцы, што і ў восеньскую непагадзь ёсць месца для добрых і запамінальных сустрэч. Вядома ж, госці па добрай традыцыі пацікавіліся ў Ніны Ганчар пра яе асабісты сакрэт даўгалецця. Ніна Канстанцінаўна расказала, што сакрэт гэты – у стараннай паўсядзённай працы, якой было даволі шмат на яе вяку, яшчэ прызналася, што пастаянна просіць у Бога, каб захаваў ёй сілу ў нагах і светлую галаву. Варта адзначыць, што ў свае шаноўныя 80 гадоў імянінніца сама спраўляецца з хатнімі клопатамі, летам даглядае агарод, зрэдку ходзіць па ягады. Узгадваючы свой лёс, наша зямлячка зазначыла: – У жыцці бывала рознае. Дзяцінства сваё лічу шчаслівым, бо была ў таты адзінай дачкой, пра мяне клапаціліся. Ніна родам з суседніх Цяцейкаў, у свой час скончыла дзесяцігодку, першыя некалькі гадоў працавала ў бібліятэцы. Будучага мужа Фелікса Ганчара сустрэла на вясковых вячорках, якія звычайна праходзілі ў адной з хат, ведала яго і раней, бо быў з суседняй вёскі. Так лёс “прывёў” маладую дзяўчыну ў Буцвілавічы. Пасля нараджэння старэйшага сына Ніна Канстанцінаўна прадоўжыла працоўную дзейнасць ужо ў сферы гандлю. Была прадаўцом у Дварцы, расказвае, што на работу пераважна хадзіла пешшу, адпрацавала ў магазіне да самай пенсіі, а гэта больш за тры дзесяцігоддзі. Побач з Нінай Ганчар ужо шмат гадоў няма мужа і аднаго з сыноў, затое пра бабулю не забываюць чацвёра ўнукаў і пяцёра праўнукаў, кожны з іх павіншаваў яе з юбілейным днём нараджэння. Менавіта стасункі з блізкімі прыносяць Ніне Канстанцінаўне хвіліны радасці, таму і маладому пакаленню юбілярка жадае моцнага здароўя, розуму і памяркоўнасці, а таксама каб не забываліся пра сваіх бацькоў, агортвалі іх клопатам і ўвагай.

Автор admin 13.11.2022 Выкл.

«Островок творчества»

11 ноября, работники отдела по работе с детьми и молодежью ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» провели для учащихся гимназии №1 г. Дятлово интерактивно-познавательную программу «Островок творчества».

Автор admin 12.11.2022 Выкл.