Месяц: Ноябрь 2022

Ядвіга Іодчык: “Трэба пастаянна рухацца і працаваць патрошку”

Асенняя пара – шчодрая не толькі на багаты ўраджай, але і адметныя даты. Сёлета свой чарговы юбілей сустрэла жыхарка вёскі Кашкалы нашага раёна Ядвіга Іодчык. У межах праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” павіншаваць юбілярку адправілася загадчыца сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Ганна Харлінская разам з таленавітым музыкантам Чэславам Свібам і сакратаром раённага савета ветэранаў Ядвігай Гушча. Творчы калектыў прывёз Ядвізе Генрыхаўне шчырыя пажаданні, прыемныя падарункі і ўжо традыцыйную добрую народную песню. Знаёмае ўсім беларусам “Цячэ вада ў ярок” жанчына звонка падхапіла разам з артыстамі: не толькі праспявала любімыя радкі песні, але і нагой тупнула ад душы. А затым расказала пра жыццё-быццё, сям’ю і захапленні. – Нарадзілася я на хутары Цехавая, што каля Падвялікага, – пачынае аповед жанчына і тут жа рушыць мае стэрэатыпы пра жыццё хутаран. – У нас было вельмі весела: чатырнаццаць хат, вакол лясок, ягады, грыбы, шмат моладзі. У нашай хаце амаль штовечар грымелі танцы, песні. А мы, тады яшчэ малыя, глядзелі на старэйшых і таксама скакалі за печкай. На сяло да  нас прыходзіла моладзь з навакольных вёсак са сваім баянам. На Вялікдзень абавязкова хадзілі валачобнікі. Прасторны гасцінны дом пабудаваў сам бацька Ядвігі Іодчык, які працаваў будаўніком. Матуля была сапраўднай гаспадыняй у доме, гадавала дванаццаць дзяцей. Бацькі сваім клопатам і любоўю выхавалі ўсіх добрымі, працавітымі і дружнымі. Нават праз шмат гадоў сувязь  Ядвігі Генрыхаўны з роднымі людзьмі засталася моцнай: яна стараецца часцей бачыцца з братамі і сёстрамі. Рамантык па натуры, з маладосці яна імкнулася пабачыць розныя мясціны. Нават папрасілася ў бацькоў павучыцца тры гады ў інтэрнаце ў Навагрудку, пасля заканчэння якога вярнулася дадому. Паехала да сястры ў Труханавічы дапамагаць з дзіцем і там сустрэла свой лёс. Будучы муж Леанід Рыгоравіч упадабаў  яе за весялосць і любоў да песень, якія яны разам спявалі. Пажаніліся, і мужчына прывёз маладую гаспадыню ў свой дом у Кашкалах, дзе пражылі ў шчасці больш чым паўстагоддзя, летась справілі залаты юбілей. Усе гэтыя гады разам у працы і адпачынку, душа ў душу, з добрым настроем і песняй. – Мы з мужам вясёлыя, нам у вёсцы заўжды было добра, – расказвае юбілярка. – Тут усе дружныя, усё па-суседску. Мы ж ні адных танцаў, хрэсьбінаў, вяселля не прапусцілі! Днём муж адробіць на трактары, а ўвечары разам ідзём на гулянку. Шкада, што цяпер усё заціхла… Ядвіга Генрыхаўна таксама шмат працавала: спачатку ў сталовай, пасля паштальёнам, даглядчыцай за жывёламі ў мясцовай гаспадарцы. Але знаходзіла час і для стварэння хатняй утульнасці, сваіх захапленняў. Усё ў вясковым доме зроблена іх з мужам рукамі з цеплынёй і любоўю. Раней трымалі вялікую гаспадарку: свіней, курэй пад сотню, карову і цялят, кожны дзень палілі ў печы, дзе гаспадыня гатавала прысмакі. Яшчэ і цяпер Іодчыкі пры падтрымцы дзяцей і ўнукаў садзяць агарод, трымаюць у парадку дом, у якім беражліва захоўваюцца рукадзельныя каштоўнасці, вырабленыя рукамі жанчыны. З маладосці Ядвіга Іодчык вельмі любіла вышываць, ткаць. Яна паказала прыгожыя дываны і посцілкі з адмысловымі ўзорамі, а таксама падзялілася сакрэтам даўгалецця: – Трэба пастаянна рухацца і працаваць патрошку. Нават цяпер не даём сабе ленавацца, стараемся пастаянна нешта рабіць, – дзеліцца Ядвіга Генрыхаўна. – Жывём, радуемся жыццю. Сын з сям’ёй часта наведвае бацькоўскі дом, ды і мы ў яго частыя госці. Маем двое дарослых унукаў і нават праўнука, чакаем яшчэ прыбаўленне. Кожны раз з радасцю сустракаем у госці сваіх блізкіх, любім разам папрацаваць і павесяліцца, прыгатуем шашлычкоў, пасядзім, паспяваем. Гады ідуць, але Ядвіга Іодчык не губляе бадзёрага настрою і жыццёвай энергіі. Нават не верыць, што дачакалася чарговага юбілею. За плячыма дзесяцігоддзі шчаслівага сямейнага жыцця, побач родныя людзі, а наперадзе яшчэ шмат добрага і цікавага.

Автор admin 22.11.2022 Выкл.

«Са святам!»

«Са святам!» , под таким названием в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошло очередное заседание клуба ветеранов «В кругу друзей» ко Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности. На встречу были приглашены ветераны труда этих профессий, для которых звучали слова поздравлений и песни.

Автор admin 19.11.2022 Выкл.

«Хозяин земли»

18 ноября в агрогородке Жуковщина прошёл праздничный концерт «Хозяин земли», ко Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности.

Автор admin 18.11.2022 Выкл.

«Філіял “АграМілк”: урачыстасць для тых, чые сэрцы належаць роднай зямлі»

Напярэдадні Дня рабо­тнікаў сельскай гасп­адаркі і перапрацоўч­ай прамысловасці агр­апрамысловага компле­ксу шчырыя віншаванні з прафесійным свят­ам прымалі работнікі сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” РУП “Беларуснафта-­Гроднааблнафтапрадук­т”. Цёплую святочную пра­граму “Славім людзей працы” з самымі люб­імымі песнямі для іх падрыхтавалі артысты раённага цэнтра ку­льтуры і народнай тв­орчасці. Не абышлося і без заслужаных уз­нагародаў. Дзякуючы працавітым рукам, мудрасці, вопытнасці і старанням аграрыяў жыве і працвітае наша ўраджайная ніва, а таму для іх гучалі найлепшыя песні і пажаданні.        

Автор admin 18.11.2022 Выкл.