«Маршрут з мясцовым каларытам, або як зацікавіць турыстаў?»
15 лістапада клубныя ўстановы ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім семінары «Анализ туристического потенциала в Дятловском районе» для тураператораў, спецыялістаў Міністэрства і Нацыянальнага агентства по турызму, экскурсаводаў, гідаў-перекладчыкаў, выкладчыкаў турысцкіх дысцыплін і журналістаў . Удзельнікі знаёміліся з турыстычнымі адметнасцямі раёна, патэнцыялам і прыроднай прывабнасцю Дзятлаўшчыны, прэзентавалі элементы водна-пешаходнага маршруту “Ад Цара да самавара”, які адкрыў больш мясцовых цікавінак, навучылі танцаваць кракавяк, заклікалі ў падарожжа на байдарках і падарылі добрыя прадказанні з салодкім сюрпрызам з прыбярэжнай ялінкі. Ад жыцця мясцовых выбітных родаў перайшлі да побытавай культуры селяніна, пра якую сведчыла аднайменная этнаграфічная экспазіцыя, што дзейнічае ў Дварэцкім доме культуры. А майстар-класы па лозапляценні ад Сяргея Балыкова і ганчарнага майстэрства ад Анатоля Кардаша дапамаглі даведацца, што менавіта ўмелі нашы продкі, самім пабачыць, ці лёгка плесці кошыкі і ляпіць гаршкі, заадно можна было набыць вырабы майстроў. Ніхто не застаўся раўнадушным і да запрашэння народнага тэатра гульні “Суседзі” далучыцца да сюжэтна-гульнявой праграмы “А ў нас на кірмашы” з жартамі, забавамі, жартоўнымі выпрабаваннямі і песнямі.