І “зацвітуць” сакавітыя букеты
Як часта здараецца, што, зайшоўшы ў звычайную вясковую хату, госці з замілаваннем любуюцца сапраўднымі рукатворнымі шэдэўрамі – ручнікамі, пакрываламі, сурвэткамі, ад якіх вее цяплом і даўніной. Праект “Глыбінкай жыве Беларусь” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прадаўжае свае вандроўкі па Дзятлаўшчыне ў пошуках роднага-народнага. На гэты раз Ганна Харлінская, Ірына Бакшук і Марына Варган знайшлі рукатворную прыгажосць у гаспадыні з вёскі Даўгялавічы – Кацярыны Лішык. Як аказалася, Кацярына Іванаўна даўно “сябруе” з іголкай і кручком, а ў маладосці разам з матуляй ткала прыгожыя пакрывалы, якія беражліва захоўвае да гэтай пары і засцілае на святы. Тэхніцы вышыўкі гладдзю майстрыха навучылася ў вясковых жанчын старэйшага пакалення яшчэ ў другой палове мінулага стагоддзя, калі ў сельскай мясцовасці была шырока распаўсюджана “мода” на рукатворныя ўпрыгажэнні хатняга інтэр’ера. Яе работы пранізаны каларытам той эпохі, якую, на жаль, у хуткім часе мы можам страціць назаўсёды. Сярод вырабаў майстрыхі – верхні філігранны белы абрус, звязаны кручком. Нібыта тонкі марозны ўзор, ён пакрывае асноўную настольніцу са звычайнай тканіны, надае ёй урачыстасці, а пакою – утульнасці і прывабнасці. Стол з гэтым самабытным упрыгажэннем уяўляе сабой своеасаблівы “чырвоны кут”, бо на ім выстаўлены іконы і фотаздымкі самых блізкіх і дарагіх людзей – унукаў-праўнукаў. Убранне канапы – яшчэ адзін плён старанняў Кацярыны Іванаўны. Яе ўпрыгожвае яркае шматкаляровае саматканае пакрывала з кветкамі і сакавітымі палосамі малінавага, жоўтага і зялёнага колераў, а “ізюмінкай” служыць вышываная дарожка, накінутая на спінку. На ёй таксама “расцвітаюць” маляўнічыя рознакаляровыя букеты, але ўжо вышытыя гладдзю. Нібы выява ў люстэрку, яны паўтараюцца тройчы на белым полі тканіны – лічбавы сімвалізм, таксама характэрная рыса нашых продкаў. Падобнае, але ўжо ў іншым каляровым афармленні, госці заўважылі і на дарожцы, што аздабляе высокі старадаўні ложак і таксама “кампануецца” з саматканым жоўта-карычневым пакрывалам з ружамі і вяночкамі кветак. Праўда, на гэты раз вышыўка гладдзю складаецца з дробных матываў і ў ёй прысутнічае больш элементаў – бутонаў, пялёсткаў, кветачак, лісточкаў. Хоць букеты і паўтараюцца, але на гэты раз яны вышыты кожны ў сваёй каляровай гаме, разам з тым арганічна складваюцца ў адзіны вобразны малюнак. Ідэальна “ўпісваюцца” ў інтэр’ер хаты і сурвэткі-ражкі, выкананыя ў тэхніках выцінанкі-вышыванкі і ўсё той жа вышыўкі гладдзю. Кацярына Лішык стварала ўсю гэту прыгажосць у розныя перыяды свайго жыцця і ўклала ў яе не толькі майстэрства і старанне, але і частачку сваёй душы. Вось чаму ўсё роднае-народнае з’яўляецца яшчэ і такім блізкім, дарагім нашаму сэрцу. Яно – матчын дар, бацькоўскі запавет, тое, што мы “ўпітваем” і запамінаем з ранняга дзяцінства, каб на ўсё жыццё зберагчы ў сваёй свядомасці. Толькі вось ці зможам перадаць дзецям-унукам, уступаючы ў стагоддзе лічбавых тэхналогій? Хочацца, каб і надалей вышыванкі, выцінанкі, шэдэўры ткацтва не гублялі сваёй каштоўнасці і ў любой беларускай сям’і прымаліся, як найлепшы падарунак на вяселле ці наваселле.
Не прадаецца хата бацькоў
Аб гэтых спрадвечных каштоўнасцях спяваў на сцэне Палаца культуры горада Оршы наш зямляк Уладзіслаў Ракуць. Ён стаў лаўрэатам 3 ступені рэспубліканскага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні “Сэрцам прыхільныя”, які штогод праходзіць на Віцебшчыне пад эгідай Міністэрства культуры Беларусі. Па выніках завочнага этапу ў фінал конкурсу прайшлі 160 лепшых выканаўцаў з усёй Беларусі, Смаленска, Вялікага Ноўгарада (Расійская Федэрацыя). Уладзіслаў Ракуць прадставіў Дзятлаўшчыну ў намінацыі “Вакал-сола (эстрадны)” у катэгорыі аматараў. Натхнілі самадзейнага артыста на ўдзел у конкурсе, дапамаглі падрыхтавацца да яго і суправаджалі ў час гала-канцэрта спецыялісты аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Так персанальнае дасягненне спевака стала перамогай цэлай каманды аднадумцаў. – Мы ўпершыню рашыліся заявіцца ў такім прэстыжным конкурсе, які праводзіць Міністэрства культуры, – расказвае загадчыца аддзела метадычнай работы Марына Лукіянец. – Для ўдзелу ў завочным этапе трэба было адправіць заяўку і відэазапіс песні канкурсанта. Праз два тыдні атрымалі званок, што наш удзельнік прайшоў у фінал і будзе выступаць у гала-канцэрце. Для гэтага мы пераадолелі 400 кіламетраў да Оршы пры складаных умовах надвор’я, але ўсё было недарэмна. Вярнуліся з перамогай! Рада, што конкурсная камісія пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Саладухі высока ацаніла выступленне нашага ўдзельніка. Уладзіслаў Ракуць даўно захапляецца эстраднымі спевамі, неаднойчы за гэты год удзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх песенных конкурсах, такіх як “Новыя імёны” і “Зорны шлях”, але перамога ў фестывалі “Сэрцам прыхільныя” стала для яго прыемным сюрпрызам. – Я атрымаў свой каштоўны прыз ужо ў час выступлення, бо для мяне працэс важнейшы за вынік, – прызнаецца Уладзіслаў. – Выдатная арганізацыя мерапрыемства, “цёплая” глядацкая аўдыторыя (прымалі выдатна, амаль як на роднай сцэне), душэўная атмасфера – дзякуючы ўсяму гэтаму было сапраўднай асалодай выступаць там. Акрамя гэтага, сустрэў на канцэрце сваіх даўніх знаёмых, людзей, якія ў час службы ў арміі вучылі мяне вакалу. У маёй катэгорыі канкурэнцыя была сур’ёзная, тым большай прыемнасцю стала пачуць сваё імя ў ліку лаўрэатаў. – Чаму ў якасці конкурснага нумара выбралі песню “Хата бацькоў”? – Гэта песня беларускага калектыву “Дразды” магутная, кранальная і, безумоўна, патрыятычная. Бо, куды б нас ні завяла жыццёвая дарога, для кожнага малая радзіма, бацькоўская хата – гэта вялікая каштоўнасць, наш скарб, які не вымяраецца ніякімі грашыма ў свеце. На канцэрце ў Оршы я спяваў пра сваю родную Дзятлаўшчыну. – Ці часта цяпер выступаеце на сцэне? – Апошнім часам больш спяваю для душы, у коле сяброў. Калі-нікалі дапамагаю знаёмым з Дома культуры: выступаю на раённых мерапрыемствах, зрэдку ўдзельнічаю ў калектывах “Бахталачы” і “Гарачыя сэрцы” як саліст. – На якой сцэне і з якой кампазіцыяй хацелася б выступіць у будучыні? – Для мяне не мае значэння выходзіць на раённую, рэспубліканскую або міжнародную сцэну. Галоўнае, каб гледачы добра прымалі і песня, якую выконваю, ішла ад душы. Вельмі хачу ў бліжэйшы час праспяваць новую кампазіцыю гурта “Дразды”, якая называецца “Мама”, таксама па-беларуску. Першы раз я сам слухаў яе са слязамі на вачах, спадзяюся, яна не пакіне раўнадушнымі і тых, хто пачуе яе ў маім выкананні.
«Краса Дятловщины — 2022». Приглашаем к участию
Районный конкурс грации и красоты пройдет в Дятлово. Инструкция Краса Дятловщины Организаторы мероприятия-отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома, районный центр культуры и народного творчества, Дятловский районный комитет ОО “БРСМ”, отдел по работе с детьми и молодежью – приглашают на конкурс незамужних девушек в возрасте от 18 до 31 года, которые не имеют детей и живут на территории нашего района. Заявки на участие можно подавать до 1 декабря по адресу: г. Дятлово, ул. Мицкевича, 7, отдел по работе с детьми и молодежью районного центра культуры и народного творчества, телефоны для справок: 6-10-83, 6-07-90. Финал конкурса будет представлять собой зрелищное театрализованное представление для широкой зрительской аудитории. Жюри будет оценивать привлекательность, общую эрудицию, пластику, сценическую культуру, хореографические способности, эстетический вкус, чувство юмора красавиц. Участница, победившая в конкурсе, получит главный приз-титул «Краса Дятловщины-2022», ленту победителя и корону. Также определят первую и вторую вице-мисс, Мисс фото, Мисс зрительских симпатий и Мисс топ-модель.
День именинника
27 ноября в Дятловском районном Центре культуры и народного творчества прошёл день именинника. Как известно день рождения-самый лучший праздник, а если его праздновать в кругу друзей, он запомнится на долго.
«Сердцем причастны»
26 ноября 2022 года в г. Орша состоялся Республиканский фестиваль-конкурс патриотической песни «Сердцем причастны», в котором, преодолев сотни километров, принял участие солист-вокалист г. Дятлово Гродненской области Владислав Ракуть. Поздравляем Владислава с наградой — Лауреат ||| степени.
«В Новый год НОВАЯ Я!»
26 ноября 2022 года в районном центре культуры и народного творчества города Дятлово стартовал проект «В новый год Новая Я». Начался он с Дня красоты, который оказался очень насыщенным. После приветственной кофе-паузы, где участники смогли пообщаться, познакомиться и почувствовать себя, как дома, ведущая представила лучших визажистов города Катерину Шитько и Майю Липницкую и их очаровательных моделей Марию и Анастасию. Пока мастера создавали образы, Алла Чернявская провела мастер-класс по фейсбилдингу и поделилась комплексом упражнений по улучшению циркуляции лимфы для борьбы с отеками. Следующим этапом стал мастер-класс по повседневному уходу за кожей. Там же был разыгран подарочный сертификат на авторский макияж, а все участницы получили в подарок боксы с сюрпризом. На протяжении мероприятия действовала выставка брендовой косметики, где каждый мог попробовать ту продукцию, которая ему по душе. Тех, кто считает, что красив тот, кто здоров, ожидал фитнес-комплекс по укреплению мышц тазового дна, мышц спины, борьбы с остеохондрозом –для улучшения осанки и борьбы с сутулостью. После занятия был разыгран сертификат на месяц бесплатных посещений фитнеса или ZUMBA. Завершением чудесного вечера стала фотосессия с прекрасными моделями, со всеми участницами и гостями мероприятия. Следующая встреча состоится 3 декабря 2022 года. Проект «В новый год Новая Я» приглашает всех на День здоровья! Начало 17.00 , Центр культуры и народного творчества. Не пропустите!
«Дзякуй, восень, за дары»
26 лістапада у аграгарадку Дварэц прайшло свята «Дзякуй, восень, за дары» з удзелам дзіцячага клуба народных традыцый «Крыніца»
«Музыкальная планета «
25 ноября в филиале «Гезгаловский Дом культуры » прошла игровая программа «Музыкальная планета «
Няхай жаданні збываюцца!
Напярэдадні Дня інвалідаў у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшла сустрэча моцных духам людзей. Яна сабрала ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Крыніца натхнення”, што працуе пры сектары нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і створана з ліку наведвальнікаў аддзялення “Праменьчык”, а таксама выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, удзельнікаў раённых аб’яднанняў ГА “БелТІЗ і ГА “БелТІ”. У ролі вядучай выступіла загадчыца сектара Ганна Харлінская. Яна заклікала прысутных і надалей заставацца моцнымі духам, дружнымі, вясёлымі, не скарацца жыццёвым выпрабаванням, а часцей усміхацца і знаходзіць моманты для радасці ў паўсядзённым жыцці. Прысутных павітала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель: – Гэта асаблівая дата асаблівых людзей і сёлета яна юбілейная: спаўняецца 30 гадоў, як у свеце адзначаецца Дзень інвалідаў. Я заўсёды называла вас людзьмі з бязмежнымі магчымасцямі, бо ў імкненнях да поспехаў вы дабіваецеся высокіх мэтаў, вы таленавітыя, артыстычныя, дружныя. Кожны дзень, калі вы заходзіце ў наш цэнтр, то дорыце ўсім свае светлыя, шчырыя ўсмешкі. Жадаю вам здароўя, мірнага неба, радасці, поспехаў, любіце адзін аднаго і падтрымлівайце. Дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык таксама адрасавала ўдзельнікам сустрэчы цёплыя словы: – Гэта дата не святочная, аднак вы заўсёды ўмееце шчыра весяліцца і радавацца жыццю. Так і павінна быць. Прадаўжайце дарыць добры настрой людзям сваімі адносінамі да іх і цёплымі ўсмешкамі. Словы падзякі і падтрымкі Таццяна Сямёнаўна адрасавала бацькам, якія на працягу жыцця стойка ідуць поруч са сваімі асаблівымі дзецьмі, падзякавала спецыялістам “Праменьчыка” і ЦКРНіР, якія перажываюць за выхаванцаў, як за блізкіх, работнікам культуры, якія дораць аддзяленню бадзёрасць і добры настрой. Яна выказала спадзяванне, што і надалей іх супрацоўніцтва застанецца плённым, будзе шмат сумесных мерапрыемстваў, творчых планаў, вандровак. Загадчыца аддзялення “Праменьчык” Алена Калюцік таксама пажадала ўдзельнікам сустрэчы моцнага здароўя, радавацца жыццю, нягледзячы на ўсе перашкоды, сямейнага дабрабыту і падтрымкі блізкіх. Каб збыліся ўсе выказаныя пажаданні і запаветныя мары, Ганна Харлінская прапанавала прысутным выканаць заданні чароўнай кветкі – цвеціка-сяміцвеціка. Удзел у гульні падарыў шмат пазітыву і станоўчых эмоцый. Не абышлося і без музычных падарункаў ад групы “Бархат”, Тамары Ступак, Ганны Харлінскай і саміх гаспадароў пляцоўкі – танцавальнай групы “Выпадковае знаёмства” і “Веркі Сярдзючкі” ў выкананні Аляксандра Калодкі. Смачныя падарункі – харчовыя наборы малочных прадуктаў – да Дня інвалідаў наведвальнікам “Праменьчыка” прадаставілі іх пастаянныя спонсары – Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” і яго дырэктар Андрэй Жыдко.
Загадкі ад нашых прашчураў
У вёсцы Пацаўшчына, дзякуючы намаганням мясцовай старасты Галіны Глушкевіч, з дзясятак гадоў таму з’явіўся самабытны музей пад адкрытым небам. Яго калекцыю складаюць вясковыя побытавыя рэчы мінулага стагоддзя – ад посуду і прадметаў быту да прыладаў працы і элементаў вупражы. Экспанаты размешчаны на сцяне звычайнай вясковай хаты, паўз якой “бяжыць” вуліца, а таму як пешаходам, так і вадзіцелям добра відаць уся самабытная выстава. Каля яе нярэдка спыняюцца цікаўныя вандроўнікі. А чаму б і не: для сучаснага чалавека, жыццё якога перапоўнена лічбавымі тэхналогіямі і “разумнымі” памочнікамі, большасць ранейшых прыладаў працы – гэта сапраўдныя загадкі ад прашчураў. Пазнаёміцца з роднымі-народнымі экспанатамі, якія яшчэ памятаюць цяпло рук сваіх гаспадароў, і дакрануцца да непаўторнай гісторыі дзятлаўскага краю ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” вырашыў і творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. З Галінай Глушкевіч сустрэліся Ганна Харлінская, Ірына Бакшук, Марына Варган, каб пачуць ад вясковай старасты, з чаго пачыналася стварэнне музея пад адкрытым небам. – Вельмі люблю родны куток, таму і стараюся захаваць яго гісторыю і традыцыі. Раней працавала прадаўцом у мясцовым магазіне, добра ведаю жыхароў і іх жыццёвыя лёсы, за гэта, лічу, мяне і абралі старастай Пацаўшчыны. Задумка стварыць музей узнікла, калі ў нашай вёсцы разбіралі струхнелыя хаты. Вядома ж, ад іх былых гаспадароў заставалася нямала рэчаў вясковага побыту, некаторым з якіх мо і сотня гадоў, многія па добрай народнай традыцыі перадаваліся ад бацькі сыну, ад маці дачцэ. Адметна і тое, што вырабляліся і майстраваліся яны па неабходнасці, пераважна гаспадаром сямейства, які прызвычайваў да гэтай карыснай справы і малодшае пакаленне. Так, за простай паўсядзённай работай вяскоўцы вучыліся ўсяму таму, што потым будзе абавязковым і неабходным у жыцці. Продкі нашы былі тымі майстрамі-ўмельцамі, вопыт і жыццёвую памяркоўнасць якіх, лічу, абавязкова трэба захоўваць як неацэнны скарб. Вось і не магла я раўнадушна прайсці міма на першы погляд непрыкметнай гісторыі нашай вёскі. Так спакваля і з’явіўся невялікі музей рэчаў народнага побыту пад адкрытым небам. Знаходзіцца ён у такім месцы, што экспазіцыяй могуць палюбавацца ўсе жадаючыя. А мне прыемна, што цяпер у Пацаўшчыне ёсць свой адметны “аб’ект лакальнай культуры”. Радуе, што людзям ён цікавы, ды і з майго боку ніякіх матэрыяльных затрат не спатрэбілася. Наадварот, я атрымала вялікае задавальненне ад добрай справы. Радуе і магчымасць паказаць унукам-праўнукам вяскоўцаў, як раней жылі іх продкі. Дзецям тут заўсёды цікава, ды і дарослыя не адразу могуць здагадацца аб прызначэнні таго ці іншага экспаната. Спецыялісты сектара з вялікай цікавасцю прайшліся ўздоўж сцяны з прымацаванымі да яе і складзенымі ля падмурка рэчамі, літаральна адчулі “дыханне” мінулага стагоддзя. Уражанне, як ад падарожжа на машыне часу: нагамі ты стаіш на звычайнай вясковай вуліцы, дзе за спінай – хата Галіны Глушкевіч, а перад вачамі – роднае-народнае, нібыта “прывітанне” ад бабуляў-дзядуляў, маўляў, мы так жылі, а што пра гэта ведаеце вы? Маўчыць насценны радыёпрыёмнік, колькі ён у свой час расказаў навінаў. Хто ведае, можа, і пра вайну гаварыў? А вось блішчыць на сцяне круглым бокам газоўка. Яна зрабіла светлымі сотні сялянскіх вечароў, калі дзень кароткі, як вераб’іны скок, а зімовая ноч доўгая, як кудзеля. Дзецям дапамагала спасцігаць школьныя прамудрасці, дарослым – завіхацца па гаспадарцы. Парыжэлі ад часу працаўнікі-сярпы, а раней на жніўных палетках яны блішчэлі, як малады серп месяца, спорна зразаючы спелае калоссе, дыхаючы жнівеньскай спёкай і водарам хлебнай нівы. Сцішылася і бёрда – больш не прыбівае ўток у кроснах вясковай ткачыхі. Не бегаюць пад моцнай рукой майстра-цесляра па залацістых дошчачках і гэблікі-рубанкі. Сотні рэчаў “задрамалі” на драўлянай сцяне і бачаць сны пра сваё мінулае. Колькі цікавых гісторый і загадак ад продкаў тоіцца за кожнаю з іх. Ганна Харлінская папрасіла Галіну Глушкевіч “прыадкрыць” таямніцу часу і расказаць аб прызначэнні трох на выбар рэчаў з калекцыі яе вясковага музея. Без чаго селянін на кірмаш не ездзіў? Першай Галіна Мацвееўна бярэ ў рукі загадкавую доўгую жалезную рэч. На ёй шкала лічбаў. Што гэта? Аказваецца, так выглядае бязмен – ручная рычажная вага з рухомай апорай і кручком. Выкарыстоўваліся бязмены для ўзважвання сена, збожжа, агародніны. У падобных вагаў была даволі нізкая дакладнасць і надзейнасць: “падмануць” яны маглі і на 200 грамаў, і на кілаграм. У народзе нават з’явілася ўстойлівая метафара – “дурны, як бязмен”. Таму дбайныя гаспадары, каб не быць ашуканымі, без свайго бязмена на кірмаш не ездзілі. Назаве прадавец вагу тавару, а пакупнік возьме і пераважыць яго на вачах у гандляра. Калі разыходжанні вялікія, пачынаецца торг са спрэчкамі аб цане пакупкі. Бесправадны старэйшы за правадны? На вуснах Галіны Глушкевіч з’яўляецца загадкавая ўсмешка, а ў вачах “скачуць” гарэзлівыя агеньчыкі. – Ці даводзілася вам карыстацца бесправадным прасам? – цікавіцца яна. Прызнацца, такое пытанне ставіць у тупік. Бесправадной мышкай, навушнікамі, мадэмам даводзілася – пачынаюць перабіраць у памяці тэхнічныя характарыстыкі сучасных бытавых прыбораў госці. Прасам, здаецца, не! У гэты самы момант гаспадыня музея бярэ ў рукі важкую жалязяку з драўлянай ручкай – старадаўні “бабулін” прас. Ён і сапраўды бесправадны, бо награваўся за кошт гарачых вугельчыкаў. Абыходзіцца з такім “памочнікам” трэба было вельмі ўмела і асцярожна – рэгулятара тэмпературы на ім не прадугледжана. А вось правадныя электрычныя прасы з’явіліся ў вяскоўцаў крыху пазней, выглядалі не так, як цяперашнія. Адзін з іх таксама займае сваё пачэснае месца ў пацаўшчынскім музеі. Як сабраць “салодкае золата” без наступстваў? Хто не любіць мёд – салодкі, духмяны, вельмі карысны для здароўя прадукт пчалярства! Аднак, каб “здабыць” яго, трэба ведаць шмат прамудрасцяў. Нашы продкі даўно “прыручылі” руплівых пчолак, шырока выкарыстоўваюць вынікі іх сезоннай працы. Праўда, нават гатовае “салодкае золата”, якім так любіць ласавацца вясковая дзятва, сабраць не проста. Пчолы надзейна вартуюць свае скарбы. Каб працавітыя насякомыя сталі менш злымі і куслівымі, нашы дзядулі выкарыстоўвалі цікавае прыстасаванне – дымакур або дымар. Гэта ёмістасць з цыліндрычным корпусам, адкідным верхам і невялікімі “мяхамі”, якія дапамагаюць “гнаць” дым у вулей. З-за яго пчолы робяцца соннымі і спакойна дазваляюць забраць рамкі з мёдам. Такі дымакур упрыгожвае і калекцыю Галіны Глушкевіч.