У адзінстве наша сіла
Як казалі нашы мудрыя продкі, зямля народам моцная. І Беларусь не раз пацвярджала гэту мудрасць у сваёй гісторыі. Каб пакінуць будучым пакаленням памяць аб сваім гістарычным вопыце, мы ўвасабляем яго ў дзяржаўных святах, якія нагадваюць аб вялікай каштоўнасці міру на зямлі, незалежнасці краіны і еднасці нашай нацыі. Канцэртная праграма пад назвай “У адзінстве наша сіла”, прысвечаная Дню народнага адзінства, сабрала ў зале раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прадстаўнікоў кіраўніцтва раёна, арганізацый і прадпрыемстваў, школьнікаў, людзей розных пакаленняў, статуса, веравызнання, якіх аб’ядноўвае жаданне разам працаваць, будаваць, ахоўваць спакой, жыць, быць шчаслівымі і ўпэўненымі ў заўтрашнім дні. – Дзякуючы стабільнасці і згодзе ў грамадстве, узаемнай падтрымцы і паўсядзённай працы мы разам дасягаем пастаўленых мэтаў і ствараем моцную і квітнеючую Беларусь, праслаўляем свой калектыў, раён, сваю малую радзіму. Каб быць адзінымі, нашы продкі, нашы бацькі і дзяды, якія абаранялі сваю зямлю ад ворага, даказалі: адзінства – гэта магутная і непераадольная сіла, – адзначылі вядучыя святочнай праграмы. А сёння ў гэтай зале ўсіх аб’яднала добрая песня і цудоўны настрой, які прысутным дарылі творчыя калектывы – народны ансамбль песні “Зараначка”, група “Бархат”, выканаўцы Ганна Харлінская, Ала Чарняўская, Марына Варган, Таццяна Шостка, Таццяна Дудкіна, Наталля Бузук, Сяргей Малышчык, Чэслаў Свіб, юная беларусачка Аляксандра Міклаш, навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава. Яны спявалі пра шчырасць і гасціннасць беларускага народа, сяброўства з суседнімі краінамі, каштоўнасць роднага бацькоўскага парога, шчасце жыць у роднай краіне. Гучалі са сцэны і віншаванні са святам, пажаданні сілы духу, адзінства, незалежнасці і працвітання нашай Беларусі, а галоўнае, мірнага неба над галавой, ганарыцца сваёй краінай, прыносіць радасць і карысць не толькі сабе і сваім блізкім, рабіць добрыя справы, любіць і абараняць сваю Айчыну, бо ўсе мы – адзін народ, мы – гэта Беларусь. У фае прысутныя змаглі азнаёміцца з выставамі “Беларусь – мая Айчына”, дзе змешчаны матэрыялы пра славутых людзей Бацькаўшчыны, гісторыю беларускай дзяржаўнасці, у тым ліку да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, “А родная мова гучала”, арганізаваную раённым гісторыка-краязнаўчым музеем, на якой можна было ўбачыць архіўныя матэрыялы пра нашых славутых паэтаў-землякоў, выданні іх твораў, фотаздымкі, рукапісы, а таксама работы Дзятлаўскай школы мастацтваў з краявідамі і пейзажамі роднага краю. Таццяна САНЮК Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Концертная программа «Мы вместе»
В предверии Дня народного единства во Дворецком Доме культуры прошла концертная программа «Мы вместе»
Мы разам – у гэтым наша сіла
17 верасня краіна адзначыць Дзень народнага адзінства другі раз. Свята маладое, але ўжо любімае. Напярэдадні ў Дзятлаве каля помніка Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку адбыўся ўрачысты мітынг. Яго ўдзельнікі: вучні школ, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў райцэнтра, раённая ўлада – сабраліся, каб выказаць любоў да роднай краіны і паказаць адзінства беларускага народа. Толькі разам можна захаваць спадчыну гераічных продкаў і пабудаваць квітнеючую краіну, якой будуць ганарыцца нашчадкі. Памяць пра ўсіх, хто мужна адстаяў свабоду сваёй Радзімы, ушанавалі хвілінай маўчання і словамі падзякі. – Гэта дата, 17 верасня 1939 года, аднавіла гістарычную справядлівасць, таму Дзень народнага адзінства можна “паставіць” побач з такімі важнымі для нас 9 мая – Днём Перамогі і 3 ліпеня – Днём Незалежнасці. У 1941 годзе нашы дзяды і прадзеды аб’ядналіся, каб падарыць нам мір і спакой, а мы ў жніўні 2020 года, аб’яднаўшыся вакол нашага лідара, як нацыя не дазволілі пазбавіць нас незалежнасці, – адзначыў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец і павіншаваў удзельнікаў мітынгу з надыходзячым святам, пажадаў усім здароўя і дабрабыту, росквіту – любімай краіне. Дзятлаўчане ўсклалі кветкі і вянкі да помніка як даніну павагі мужнасці, гераізму і стойкасці герояў Вялікай Айчыннай вайны. Ірына КАМАРОВА Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Родная вёска – жыцця крыніца
Сёлета свой 80-гадовы юбілей адзначыла наша зямлячка, жыхарка вёскі Вялікія Шастакі Тэрэза Хаванская. У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці з віншаваннямі і добрымі песнямі да яе завіталі Ганна Харлінская, Ірына Бакшук і Іван Каско з баянам. Разам з юбіляркай праспявалі добра знаёмыя песні, папрасілі яе ўзгадаць старонкі свайго жыцця. Як і ва ўсіх дзяцей вайны, біяграфія жанчыны была няпростай. Яна нарадзілася ў сялянскай сям’і на хутары паблізу вёскі Вялікія Шастакі. На пачатку вайны яе бацьку, гаспадара хаты, прызвалі на фронт, адкуль ён не вярнуўся жывым. У асірацелай сям’і засталіся ўдава і двое дзяцей – Тэрэза Вікенцьеўна і яе брат. Матуля працавала ў калгасе, каб пракарміць дзяцей, а тыя, як маглі, дапамагалі ёй у хатніх справах. Скончыўшы сем класаў мясцовай школы, Тэрэза Хаванская таксама пайшла працаваць у калгас, практычна ўсё жыццё прысвяціла рабоце на ферме на пасадзе кладаўшчыка. У роднай вёсцы сустрэла асабістае шчасце: на вяселлі ў сяброў яна пазнаёмілася з маладым чалавекам, з якім разам гулялі за шафераў. У хуткім часе яны стварылі сям’ю, пабудавалі новы дом у Вялікіх Шастаках, дзе нарадзілася трое дзяцей – два сыны і дачка. Двое разляцеліся з бацькоўскага дома ў Гродна і Санкт-Пецярбург, бываюць тут гады ў рады, часцей тэлефануюць. Затое пастаянным госцем і памочнікам стаў сын, які застаўся жыць на малой радзіме ва ўласнай хаце. Муж Тэрэзы Вікенцьеўны Іван Хаванскі – выхадзец з вялікай сям’і. Ён добра ведае цану хлеба на стале – доўгі час плённа працаваў у калгасе механізатарам. Гаспадыня дома ў вольныя ад работы хвіліны захаплялася вышываннем, стварала хатнюю ўтульнасць. Сёлета Тэрэза Вікенцьеўна Іван Паўлавіч Хаванскія сустрэлі яшчэ адзін важкі юбілей – 60-годдзе з дня нараджэння іх сям’і. Душа ў душу пражылі ўсе гэтыя дзесяцігоддзі. Як і належыць вяскоўцам, трымалі вялікую гаспадарку – каня, кароў, свіней, апрацоўвалі зямлю, садзілі агарод пры доме. Цяпер сілы ўжо не тыя, падводзіць здароўе, ды і гады яго не прыбаўляюць – двойчы на тыдзень іх наведвае сацыяльны работнік, часам да пажылых людзей заходзіць фельчар з Раготна. – Навокал усе хаты пустыя, – расказвае Іван Паўлавіч. – Засталіся тут толькі мы адзін у аднаго разам век векаваць. Але не спяшаюцца Хаванскія да дзяцей у горад на зімоўку: у сваёй вёсцы і сонца свеціць па-іншаму, і родныя сцены даюць сілы прачынацца і пачынаць новы дзень. Наталля АВЯРЧУК
Вечернее шоу на «Дожинках-2022»
Вечернее шоу на «Дожинках-2022», с участием певицы Влады и шоу-балета, дуэта баянистов-виртуозов «Ва-банк», 4-х метрового танцующего медведя Аэро, кавер-бенда «25-КАДР» г.Минск
Шоу-программа “Едуць па Берліне нашы Казакі”
Наступнымі на святочную пляцоўку дзятлаўскіх “Дажынак” выйшлі госці райцэнтра – конна-трукавое ТАА “Есаул” з відовішчнай праграмай “Едуць па Берліне нашы Казакі”.
З іскрынкай гумару – да любой справы
Шмат пазітыву і станоўчых эмоцый гасцям дзятлаўскіх “Дажынак” падарыла жартоўная сельскагаспадарчая эстафета. Яе ўдзельнікамі сталі каманды КСУП “Жукоўшчына” і адкрытых акцыянерных таварыстваў “Граніт-Агра”, “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”. Вясёлых спартсменаў чакалі жартоўныя выпрабаванні “Размінка”, “Перанясі мёд”, “Ламбада”, “Апрані гарбуз”, “Медзведзяняты-хадакі” . Удзельнікі прайшлі іх са спартыўным стараннем і іскрынкай гумару. За вясёлых спартсменаў хварэлі іх калегі з групаў падтрымкі. І тыя, і другія атрымалі вялікае задавальненне ад працэсу. Яшчэ адным прыемным момантам стала ўзнагароджанне пераможцаў дыпломамі і грашовымі прызамі. “Лаўры” за першае месца дасталіся камандзе камбіната хлебапрадуктаў, другое занялі спартсмены з Жукоўшчыны, на трэцяй пазіцыі замацавалася каманда “Алгоні”, гранітаўцам дастаўся прыз сімпатый гледачоў.
Хвала рукам, што пахнуць хлебам
У межах раённага свята “Дажынкі-2022” адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання працаўнікоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у час сёлетняй уборачнай кампаніі. Урачыстасць распачало шэсце працоўных калектываў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, якое адкрываў сімвал сёлетніх “Дажынак” – раённы каравай агульнай “вагой” 62 039 тон намалочанага збожжа. На цэнтральнай плошчы Дзятлава перадавікоў жніва сустракала кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна, запрошаныя госці. Андрэй Садоўскі павіншаваў дзятлаўчан са святам, выказаў словы ўдзячнасці хлебаробам раёна: – Сёння мы ўшаноўваем хлебаробаў, дзякуючы працы якіх квітнее і развіваецца родная Беларусь і наш Дзятлаўскі раён. “Дажынкі” – гэта свята працаўнікоў, якія вырасцілі і сабралі хлеб. Дзякуючы зладжанай рабоце аграрнага сектара Дзятлаўшчыны сёлетняя ўборачная кампанія была праведзена арганізавана і вынікова. Адрасую словы ўдзячнасці ўсім хлебаробам раёна – аграномам, інжынерам, камбайнерам, трактарыстам-машыністам, механізатарам, вадзіцелям, машыністам і аператарам збожжасушыльных комплексаў за вашы залатыя рукі і найвышэйшую грамадзянскую адказнасць. Дзякуючы вашай працы наш раён своечасова і паспяхова завяршыў уборачную кампанію. Каб дасягнуць такіх высокіх паказчыкаў, важна ўлічваць розныя фактары. Але самым важным з іх застаецца людская праца. Шчыра дзякую вам за старанне, напружаныя працоўныя будні, адказныя адносіны да выканання абавязкаў, за клопат аб сёлетнім хлебе. Ад імя ўсіх удзельнікаў сёлетняга жніва духмяны каравай кіраўніку раёна ўручыў першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка. Таксама сімвалічныя караваі з лічбамі сёлетняга ўраджаю ад кіраўніцтва раёна атрымаў кіраўнік кожнага сельгаспрадпрыемства: ААТ “Граніт-Агра” – 17 444 тоны зерня (кіраўнік Станіслаў Мазур), СГФ “АграМілк” – 10 446 тон (Аляксандр Грынкевіч), ТАА “РоданАгра” –7641 тона (Пётр Роўба), ААТ “Дварэц-Агра” – 7025 тон (Вадзім Царык), ТАА “РоданАграПол” – 6822 тоны, КСУП “Войневічы” – 6670 тон (Сяргей Францішчык), КСУП “Хвінявічы” – 3190 тон (Мікалай Бубноўскі), КСУП “Жукоўшчына” – 2801 тона (Васіль Алясюк). Уладзімір Сіняк павіншаваў землякоў са святам і перадаў Андрэю Садоўскаму віншавальны адрас ад кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь для хлебаробаў раёна. – Ваша прыродная мудрасць, асабістыя перажыванні, працавітасць, вернасць выбранай справе, беражлівыя адносіны да прыродных багаццяў і найвышэйшая адказнасць быць сапраўднымі гаспадарамі роднай зямлі варта самых цёплых словаў удзячнасці і глыбокай павагі. Дзякуй вам за сумленную працу, высокі прафесіяналізм, імкненне ўдасканальвацца. Жадаем вам здароўя і дабрабыту, урадлівай глебы і выдатнага надвор’я, высокага ўраджаю і дастойнага прыбытку, – агучыў ён радкі дакумента. Старшыня райвыканкама ўзнагародзіў пераможцаў раённых спаборніцтваў на пасяўной кампаніі, уборцы ўраджаю, якія паказалі высокі вынік, пры гэтым не дапусцілі парушэнняў вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, умоваў аховы працы. Пераможцы раённых спаборніцтваў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2022 годзе сярод прадпрыемстваў размеркаваліся наступным чынам: 1 месца – СГФ “АграМілк”, 2 месца – ААТ “Граніт-Агра”, 3 месца – ТАА “РоданАгра”. Узнагароды раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю рапсу, зерневых і зернебабовых культур сярод моладзевых экіпажаў і маладых вадзіцеляў, аграномаў і інжынераў, занятых на жніве-2022, уручыла першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Павіншаваў прысутных са святам і адзначыў лепшых аграрыяў прафсаюзнымі ўзнагародамі старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык агучыў вынікі прафсаюзнага спаборніцтва на лепшую арганізацыю харчавання механізатараў у ходзе ўборачнай кампаніі 2022 года. Пераможцай стала КСУП «Хвінявічы» (адказная – Ганна Федаровіч), другое месца – у ААТ “Граніт-Агра” (адказная –Алена Зенчык), трэцяе – у ААТ “Дварэц-Агра”. У межах святкавання раённага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2022” прайшлі тэматычныя конкурсы. Лепшымі ў вырабе і афармленні дажынкавага снапа сталі прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына”, у конкурсе на лепшы каравай перамог калектыў КСУП “Войневічы”, лепшы вянок-сімвал свята – лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, лепшы сельскагаспадарчы падворак – ААТ “Граніт-Агра”. Дыпломы пераможцам уручыў Віталій Шулейка, грашовыя прэміі будуць пералічаны на рахунак прадпрыемстваў. У народзе кажуць: ёсць хлеб – будзе і песня. У гэты дзень музычныя сюрпрызы гасцям раённых “Дажынак” дарылі таленавітыя калектывы і артысты Дзятлаўшчыны – ансамблі “Суседзі, “Зараначка”, “Ятранка”, “Мара”, група “Бархат”, вакальная група народнага хору “Ветэраны ў страі”, вакальны дуэт гімназіі № 1 горада Дзятлава, Тамара Ступак, Ала Чарняўская, Аліса Дзірвук, Андрэй Добыш.
Фестываль-карнавал роставых лялек у Дзятлаве
Дзеці і дарослыя, мясцовыя жыхары і госці Дзятлава мелі магчымасць папрысутнічаць на карнавале-фестывалі роставых лялек і гульнёвых праграм. Яго ўдзельнікі прывезлі на фестываль мноства захапляльных і цікавых гульняў, бо, як хтосьці слушна сказаў, гульня — гэта жыццёвая лабараторыя дзяцінства. Але перш чым прапанаваць гледачам казкі і забавы, артысты ў казачных касцюмах удзельнічалі ў шэсці па вуліцах Дзятлава. Герояў вядомых мультфільмаў і казак віталі дзятва і дарослыя. Фестывалілі па-суседску: дзятлаўчане, госці з Карэліцкага, Свіслацкага, Лідскага, Дзяржынскага раёнаў. Менавіта выдатнага настрою, знаёмства з новымі цікавымі героямі-лялькамі пажадалі на пачатку фестывалю намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Рагачова, яе намеснік Васілій Шыцько, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, яна ж старшыня журы, Таццяна Нікіпорчык. Яны зычылі ўдзельнікам поспехаў, а перамогі – мацнейшым. Пераможцамі сталі ўзорны тэатр гульні роставых лялек «Лялькі для ўсіх» Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (кіраўнікі Іван Каско, Аксана Кашляк) і народны тэатр-студыя гульні “Карагод” з аграгарадка Грынкі Свіслацкага раёна (Марыя Самалевіч). На другой пазіцыі — узорная тэатральна-гульнявая студыя «Жэўжыкі» з горада Фаніпаля Дзяржынскага раёна (Жанна Скапавец) і творчы калектыў Гезгалаўскага дома культуры (Наталля Бузук). Дастойнае выступленне паказалі і народны тэатральны калектыў «Бераг» з Мінойтаў Лідскага раёна ( Святлана Чайко) і творчы калектыў Дзятлаўскага РАНС (Мікіта Кандратовіч). Акрамя гэтага, госці захапляліся шоу мыльных бурбалак, крыа-шоу з вадкім азотам «Лабараторыя навуковых цудаў» студыі дзіцячых святаў «Сюрпрыз» з горада Ліды. Таццяна САНЮК Фота Ільі КАВАЛЕНКІ
Приглашаем присоединиться к телеграм-каналу Культура Гродненщина
Приглашаем присоединиться к телеграм-каналу Культура Гродненщина.