День: 24.09.2022

Праздник Картошки прошёл в Гезгалах

24 сентября в агрогородке Гезгалы Дятловского района прошел праздник Картошки! Гостям праздника была представлена выставка детских поделок из овощей «Картофель и фантазия», дегустация блюд и драников «Ах, картошка-объеденье!». А также концерт народных коллективов и артистов Дятловщины.

Автор admin 24.09.2022 Выкл.

“Сімвал адзінства” прыбыў на Дзятлаўшчыну

23 верасня Дзятлаўскі раён сустракаў удзельнікаў рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Сімвал адзінства”, арганізаванай рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Патрыёты Беларусі” пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Акцыя стартавала перад Днём народнага адзінства ў Полацку. За час яе правядзення патрыёты нашай краіны аб’ехалі ўсе раёны Віцебскай вобласці і частку Гродзенскай. Дзятлаўчане сустрэлі іх на мяжы Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў, дзе таксама далучыліся да калоны.       Дзятлаўскі каравай гасцям уручыў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч.       У нашым раёне ўдзельнікі аўтапрабегу наведалі брацкую магілу воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінулых пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, магілы Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова, дзе прайшоў памятны мітынг. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і сілавых структур. – Патрыятызм, мужнасць, адзінства і гераізм дазволілі нашым продкам прайсці ваеннае ліхалецце, захаваўшы свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы, – адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама Віталій Шулейка, звяртаючыся да ўдзельнікаў мітынгу. – Славу іх подзвіга адлюстроўваюць 97 помнікаў, абеліскаў і іншых форм увекавечання памяці абаронцаў Айчыны, узведзеных удзячнымі нашчадкамі на дзятлаўскай зямлі. Няхай памяць аб гераізме нашага народа напоўніць вашы сэрцы гонарам за родную краіну і надасць сілы на стваральную працу для яе росквіту. Ад усяе душы жадаю ўсім міру, здароўя, шчасця і дабрабыту. Намеснік старшыні федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў расказаў аб сутнасці праекта “Сімвал адзінства”: – Гэтай акцыяй мы хочам паказаць, што ніхто не забыты і нішто не забыта. Кожны рэгіён нашай краіны перадае сімвалічныя дэталі-шасцярэнькі, з якіх у сталіцы нашай Радзімы ў канцы гэтага года будзе створаны адзіны механізм – сімвал адзінства і працавітасці нашага народа, дзе кожнае звяно значнае і незаменнае. Мы з вамі з’яўляемся ўдзельнікамі знакавай падзеі. Гэта мерапрыемства аб самым галоўным, аб адзінстве. Што нас аб’ядноўвае? Гэта наша багатая гісторыя, культура, традыцыі. Гэта наша любоў да Радзімы і памяць. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі да падножжа помніка. Ажывіць гісторыю – задакументаваць успаміны ветэранаў, аблічбаваць фотаздымкі і іншыя матэрыялы – мэта, якую паставілі перад сабой прадстаўнікі РА “Патрыёты Беларусі”. Адно з ключавых мерапрыемстваў праекта – устаноўка інфармацыйных таблічак з нанесеным QR-кодам каля помнікаў, мемарыялаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Скарыстаўшыся смартфонам, па кодзе кожны можа азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй аб ваенных падзеях у гэтых месцах. У час мітынгу такая таблічка была ўстаноўлена каля магілы Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова. Прадстаўнікі РГА “Патрыёты Беларусі” перадалі дзятлаўчанам яшчэ сем падобных таблічак – Па праекце “Захаваем гісторыю” мы ўжо аблічбавалі некаторыя помнікі ў вашым раёне. Спадзяёмся, што ў бліжэйшыя некалькі гадоў ахопім увесь раён, але без вашай дапамогі мы не справімся, таму запрашаем вас да напісання гісторыі, — адзначылі прадстаўнікі РГА “Патрыёты Беларусі”. Прадоўжылася мерапрыемства ў раённым цэнтры культуры канцэртам зорак беларускай эстрады, якія прадставілі дзятлаўчанам сваю мзычную праграму. Вядомыя хіты і новыя песні на раённай сцэне праспявалі шоу-група “Бай-Сіці”, Вольга Любавіна і Дзмітрый Стрэж, арт-праект “Брэнд.BY”, заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская. Удзячныя гледачы адарылі іх авацыямі і кветкамі. У рамках акцыі “Сімвал адзінства” ў кожным раёне адбываецца перадача сімвалічнай дэталі-шасцярэнькі гадзінніка, якія ў выніку плануюць сабраць і аб’яднаць у адзіны механізм, які будзе складацца са 118 дэталяў – па колькасці раёнаў Беларусі. На сцэне Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ад імя жыхароў раёна шасцярэньку арганізатарам праекта перадаў Віталій Шулейка, атрымаўшы ў адказ макет адзінага механізма, які сімвалізуе моцную незалежную Беларусь. Далей аўтапрабег накіраваўся ў Слонімскі раён. Наперадзе яшчэ больш за 80 раённых цэнтраў краіны. Па ходзе акцыі актывісты наведаюць ваенныя мемарыялы, месцы пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, сустрэнуцца з ветэранамі, правядуць дыялогавыя пляцоўкі з моладдзю. На воінскіх пахаваннях будуць устаноўлены памятныя таблічкі з QR-кодамі, з дапамогай якіх можна будзе даведацца гістарычныя даныя, успаміны відавочцаў тых даўніх падзей. Наталля АВЯРЧУК 

Автор admin 24.09.2022 Выкл.