Свята Багач
Свята БАГАЧ, прымеркаванае да заканчэння збору ўраджаю і першага запальвання хатняга агню, адзначылі ў філіяле “Дварэцкі Дом культуры” разам з аматарамі дзіцячага клуба народных традыцый “Крыніца”. Багач — свята традыцыйнае. Як правіла, адзначалі Багач у дзень восеньскага раўнадзенства 21 верасня. Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту. У гэты дзень было прынята пячы вялікі каравай з зерня новага ўраджаю, а таксама запаўняць усёй вёскай лубок свежанамалочаным жытам. У яго ўстаўлялі свячу і ўрачыста абыходзілі з гэтым «багачом» усю вёску, пасля чаго пакідалі яго на год у аднаго з гаспадароў. Абрад быў скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.
Не шути с огнём
23 сентября в филиале «Козловщинский Дом культуры» прошел информационный час «Не шути с огнём»
Мы за безопасность
23 сентября работники филиала «Новоельнянский Дом культуры» провели познавательную программу «Мы за безопасность»