Месяц: Август 2022

ПОД КРЫЛОМ САМОЛЁТА

24 августа в Центре культуры г.Дятлово состоялось интерактивное представление «ПОД КРЫЛОМ САМОЛЕТА» с участием ростовых кукол, а также состоялся премьерный выход новой ростовой куклы — Эми Роуз.

Автор admin 24.08.2022 Выкл.

“Лаві момант!” для трох сезонаў

Ярка, запамінальна, сярод сяброў у кінатэатры “Спадарожнік” прайшоў дзень імянінніка з гучнай назвай “Лаві момант!” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Крыніца натхнення”, што працуе пры сектары нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і створана з ліку наведвальнікаў аддзялення “Праменьчык”. У сяброўскай гасцёўні за кубачкам чаю асаблівыя людзі не толькі прымалі шчырыя віншаванні, але і, дзякуючы артыстам сектара і запрошаным работнікам культуры, для іх была падрыхтавана насычаная конкурсна-канцэртная праграма. У творчай студыі сустрэліся імяніннікі трох сезонаў: тыя, хто адзначаў свае дні нараджэння зімой, вясной і летам. Цікавыя гульні, загадкі, сэлфі пад знакам задыяка, займальныя заданні і майстар-клас па ўсходнім танцы ад юнай госці з Гродна Сафіі Старавойтавай не давалі ім засумаваць. Загадаць самыя запаветныя жаданні і выпусціць іх у неба з яркімі паветранымі шарамі прапанаваў вясёлы Буба з тэатра роставых лялек “Лялькі для ўсіх”. У якасці падарункаў імяніннікі прымалі ад артыстаў музычныя і песенныя нумары, не абышлося і без сюрпрызаў ад сяброў і спецыялістаў аддзялення, а самым цёплым заданнем стала “Сэрца сяброўства”. Завершыла праграму актыўная дыскатэка, дзе ўсе натанцаваліся ад душы.

Автор admin 22.08.2022 Выкл.

Праздник поселка Новоельня

20 августа в г.п.Новоельня состоялся праздник поселка. Доброй традицией праздника стало чествование золотых и серебрянных юбиляров, передовиков производства, занесённых на Доску почёта и др. Гостями праздника были ансамбль песни «Мечта» филиал «Дворецкий дом культуры» и танцевальный коллектив «Лейла» из г. Слоним, а также солисты г.Дятлово.

Автор admin 20.08.2022 Выкл.

Моладзевы вулічны капуснік “Тваё лета” сабраў сяброў

Залпы яркіх фарбаў, класная музыка, запальныя танцы і шмат весялосці – усё гэта і шмат чаго іншага чакала гасцей традыцыйнага моладзевага капусніка, які прайшоў у Дзятлаве ў перадапошнюю суботу лета. Арганізатарам свята выступіў Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. У межах акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці” ратаўнікі пагулялі з маленькімі і юнымі дзятлаўчанамі ў бяспечныя гульні, з дапамогай пажарнай тэхнікі прадэманстравалі вадзяное шоу. На гэтым сюрпрызы не закончыліся: малечу чакала сустрэча з добра знаёмымі роставымі лялькамі і самым любімым летнім пачастункам – марозівам. У час канцэртнай праграмы на раённай паркавай сцэне свае вакальныя і танцавальныя таленты прадэманстравалі юнакі і дзяўчаты з усяго раёна, а таксама прафесійныя артысты. Са святам моладзь Дзятлаўшчыны павіншавала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Вельмі радуе, што сучаснае маладое пакаленне – яркае, таленавітае, ініцыятыўнае, творчае, праяўляе сябе ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, умее плённа працаваць і ярка адпачываць, – звярнулася яна да прысутных. – Дзякуй вам за актыўную пазіцыю і настойлівасць, з якой вы дасягаеце новых вышыняў. Мы ганарымся вамі і заўжды падтрымаем у самых смелых вашых памкненнях. Кацярына Уладзіміраўна ўручыла Падзяку раённага камітэта ГА “БРСМ” за валанцёрскую дзейнасць і грамадскую работу Анастасіі Шавель, Анастасіі Маскаль, Валерыі Шалеснай, Кацярыне Горбач. Спецыяльнымі дыпломамі фестывалю “Тваё лета” былі адзначаны яркія зорачкі раённага алімпу – артысты, якія прымалі ўдзел у шматлікіх культурных мерапрыемствах на працягу гэтага года. Узнагароды ўручыла выконваючая абавязкі дырэктара Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава Марына Лукіянец. Праграму моладзевага капусніка прадоўжыў “СolorFest” і работа інтэрактыўных пляцовак “Арт-батл”, “Забег паўзункоў”, “Мікрафон, які спявае”, майстар клас па ZUMBA і іншых. Госці мерапрыемства змаглі выпрабаваць свае фізічныя і творчыя даныя, праявіць камандны дух, паўдзельнічаць у конкурсах, атрымаць прызы і дыпломы, якія ўручыла аўтар праекта Ала Чарняўская. Завяршыўся вулічны капуснік “Тваё лета” спектаклем “Каляровыя сны” ў выкананні ўзорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы” пад кіраўніцтвам Івана Каско. На працягу ўсяго свята працавалі выставы-продажы народных майстроў раёна, забавы для дзяцей у выглядзе надзіманых горак і скаладрома, прылаўкі з пачастункамі, а таксама фотасушка і «Сцяна прывітання», дзе кожны жадаючы мог пакінуць свой надпіс на памяць.

Автор admin 20.08.2022 Выкл.

У Міроўшчыне адзначылі свята вуліцы Дзятлаўскай

Году гістарычнай памяці і вуліцы Дзятлаўскай, што ў вёсцы Міроўшчына, было прысвечана гісторыка-культурнае мерапрыемства “Добрыя песні – добрым людзям”. На цікавую сустрэчу вяскоўцаў запрасілі работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. – У кожнага з нас ёсць родны дом і блізкая сэрцу вуліца, дзе заўжды побач знаёмыя, сябры, суседзі. На вуліцы Дзятлаўскай таксама жывуць добрыя людзі, якія даўно ведаюць адзін аднаго, разам перажываюць радасці і нягоды, адзначаюць важныя даты, – павіталі гасцей свята вядучыя.Навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Станіслаў Балабанскі нагадаў прысутным гісторыю вясковага парку, які некалі належаў знакамітаму шляхетнаму роду Стравінскіх.Павіншаваў са святам і падзякаваў землякам за цёплую сустрэчу старшыня Вензавецкага сельвыканкама Алег Шымко. Ён адзначыў, што на вуліцы Дзятлаўскай жывуць доўгажыхаркі гэтай вёскі.     Усім прысутным ратаўнікі прапанавалі паўдзельнічаць у “Кірмашы бяспекі”. У рамках рэспубліканскай акцыі “З клопатам аб бяспецы малой радзімы” прадстаўнікі Дзятлаўскага райаддзела МНС сумесна з актывістамі добраахвотнага пажарнага таварыства арганізавалі тэматычную пляцоўку, дзе ўсе жадаючыя маглі пасядзець за рулём пажарнай аўтацыстэрны, пазнаёміцца з пажарна-тэхнічным узбраеннем і нават прымерыць баявое абмундзіраванне ратаўніка-пажарнага. Пераможцы пажарнай віктарыны атрымалі цікавыя прызы і памяткі. Таксама дадзенае мерапрыемства наведалі знаёмыя дзецям персанажы з мультсерыяла “Чароўная кніга”, з якімі можна было зрабіць памятнае фота. Напрыканцы мерапрыемства работнікі МНС арганізавалі “воднае шоу” для жыхароў вёскі Міроўшчына, якое прынесла ўсім шмат станоўчых эмоцый.

Автор admin 20.08.2022 Выкл.

Молодёжный уличный капустник «Твоё лето»

16.00-22.00  на протяжении праздника работают площадки: Арт-Пикник — Стена-приветствия «Я был  здесь!!!» — Фотосушка — Выставка-продажа народных мастеров — Акция «В центре внимания – дети!» Дятловского РОЧС — Площадка «Территория здоровья» Мастер класс по фитнесу и йоге Зона отдыха Аттракционы (скалодром, сладкая вата, шарики-лошарики, сетка-батут, коктейли, детские игрушки) 17.00 Фееричное водяное ШОУ в рамках акции «В центре внимания – дети!» Дятловского РОЧС 17.20 Праздник мороженого с ростовыми куклами) 18.00 Молодёжный уличный капустник «Твоё лето» Концертная программа. Выступление активной молодёжи, чествование активистов 19.00 ColorFest 20.00 Работа интерактивных площадок — Площадка АRT-Battle 1.Настольный футбол; 2.Рисуем картину по номерам в экстримальных условиях, сэлфи с картиной; 3.Построй башню — Площадка «Забег ползунков» 20.00 – 20.40 Уличное караоке-шоу  «Поющий микрофон» 20.40 — Мастер-класс Зумба 21.00 Уличный спектакль «Цветные сны» 21.50 Фестиваль Светящихся Шаров   Залпы ярких красок, классная музыка, жаркие танцы и много веселья…

Автор admin 16.08.2022 Выкл.