Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых
Пад такім дэвізам на Дзятлаўшчыне праходзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Разам з тым перад пачаткам навучальнага года у раёне прадаўжаецца рэспубліканскае комплекснае прафілактычнае мерапрыемства “Увага – дзеці!”, прысвечаная прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. У тэматычных мерапрыемствах акцыі прынялі ўдзел інспектары міжраённага аддзела ДАІ, актывісты раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, работнікі аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Інспектары правялі прафілактычныя гутаркі з вадзіцелямі і пешаходамі, нагадалі ім, што ў межах акцыі “Увага – дзеці!” з 25 жніўня да 5 верасня аўтамабілі павінны рухацца з уключаным святлом фараў, пешаходы ў цёмны час сутак абазначаць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі, уручылі памяткі. Работнікі культуры правялі з прахожымі віктарыну па правілах дарожнага руху, узнагародзілі самых актыўных падарункамі і флікерамі ад “Белай Русі”. – У час сваёй работы мы нагадваем вадзіцелям, каб яны былі больш уважлівымі на дарозе перад пачаткам навучальнага года і ў першыя тыдні верасня, калі дзеці толькі вярнуліся з летніх канікулаў у навучальныя ўстановы, уручаем лістоўкі, – адзначыў інспектар дарожна-патрульнай службы міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Яўген Зімніцкі. – Не забываем засяродзіць увагу пешаходаў на правілах дарожнага руху, на тым, як трэба пераходзіць дарогу, як рухацца ў цёмны час сутак. Асаблівы акцэнт робім на прафілактычнай рабоце з дзецьмі: наведвалі летнікі на базе школ, правядзём тэматычныя гутаркі, дзе яшчэ раз нагадаем пра бяспеку дарожнага руху. Наталля АВЯРЧУК
Інтэрактыўная праграма «СПАС — УСЯМУ ЧАС»
Апошні месяц лета багаты на народныя і царкоўныя святы. Аднымі з самых любімых летніх свят, з якімі звязана шмат прымет і павер’яў, з’яўляюцца Спасы. 24 жніўня на пляцоўцы філіяла «Дварэцкі Дом культуры прайшла інтэрактыўная праграма з дзіцячым клубам народных традыцый «СПАС — УСЯМУ ЧАС» , на якой усе удзельнікі даведаліся, як святкуюцца гэтыя святы у народзе. Так сама з задавальненнем прынялі удзел у гульнях, а потым весела частаваліся яблыкамі, мёдам і арэхамі.