Праздник поселка Новоельня
20 августа в г.п.Новоельня состоялся праздник поселка. Доброй традицией праздника стало чествование золотых и серебрянных юбиляров, передовиков производства, занесённых на Доску почёта и др. Гостями праздника были ансамбль песни «Мечта» филиал «Дворецкий дом культуры» и танцевальный коллектив «Лейла» из г. Слоним, а также солисты г.Дятлово.
Моладзевы вулічны капуснік “Тваё лета” сабраў сяброў
Залпы яркіх фарбаў, класная музыка, запальныя танцы і шмат весялосці – усё гэта і шмат чаго іншага чакала гасцей традыцыйнага моладзевага капусніка, які прайшоў у Дзятлаве ў перадапошнюю суботу лета. Арганізатарам свята выступіў Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. У межах акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці” ратаўнікі пагулялі з маленькімі і юнымі дзятлаўчанамі ў бяспечныя гульні, з дапамогай пажарнай тэхнікі прадэманстравалі вадзяное шоу. На гэтым сюрпрызы не закончыліся: малечу чакала сустрэча з добра знаёмымі роставымі лялькамі і самым любімым летнім пачастункам – марозівам. У час канцэртнай праграмы на раённай паркавай сцэне свае вакальныя і танцавальныя таленты прадэманстравалі юнакі і дзяўчаты з усяго раёна, а таксама прафесійныя артысты. Са святам моладзь Дзятлаўшчыны павіншавала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Вельмі радуе, што сучаснае маладое пакаленне – яркае, таленавітае, ініцыятыўнае, творчае, праяўляе сябе ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, умее плённа працаваць і ярка адпачываць, – звярнулася яна да прысутных. – Дзякуй вам за актыўную пазіцыю і настойлівасць, з якой вы дасягаеце новых вышыняў. Мы ганарымся вамі і заўжды падтрымаем у самых смелых вашых памкненнях. Кацярына Уладзіміраўна ўручыла Падзяку раённага камітэта ГА “БРСМ” за валанцёрскую дзейнасць і грамадскую работу Анастасіі Шавель, Анастасіі Маскаль, Валерыі Шалеснай, Кацярыне Горбач. Спецыяльнымі дыпломамі фестывалю “Тваё лета” былі адзначаны яркія зорачкі раённага алімпу – артысты, якія прымалі ўдзел у шматлікіх культурных мерапрыемствах на працягу гэтага года. Узнагароды ўручыла выконваючая абавязкі дырэктара Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава Марына Лукіянец. Праграму моладзевага капусніка прадоўжыў “СolorFest” і работа інтэрактыўных пляцовак “Арт-батл”, “Забег паўзункоў”, “Мікрафон, які спявае”, майстар клас па ZUMBA і іншых. Госці мерапрыемства змаглі выпрабаваць свае фізічныя і творчыя даныя, праявіць камандны дух, паўдзельнічаць у конкурсах, атрымаць прызы і дыпломы, якія ўручыла аўтар праекта Ала Чарняўская. Завяршыўся вулічны капуснік “Тваё лета” спектаклем “Каляровыя сны” ў выкананні ўзорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы” пад кіраўніцтвам Івана Каско. На працягу ўсяго свята працавалі выставы-продажы народных майстроў раёна, забавы для дзяцей у выглядзе надзіманых горак і скаладрома, прылаўкі з пачастункамі, а таксама фотасушка і «Сцяна прывітання», дзе кожны жадаючы мог пакінуць свой надпіс на памяць.
У Міроўшчыне адзначылі свята вуліцы Дзятлаўскай
Году гістарычнай памяці і вуліцы Дзятлаўскай, што ў вёсцы Міроўшчына, было прысвечана гісторыка-культурнае мерапрыемства “Добрыя песні – добрым людзям”. На цікавую сустрэчу вяскоўцаў запрасілі работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. – У кожнага з нас ёсць родны дом і блізкая сэрцу вуліца, дзе заўжды побач знаёмыя, сябры, суседзі. На вуліцы Дзятлаўскай таксама жывуць добрыя людзі, якія даўно ведаюць адзін аднаго, разам перажываюць радасці і нягоды, адзначаюць важныя даты, – павіталі гасцей свята вядучыя.Навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Станіслаў Балабанскі нагадаў прысутным гісторыю вясковага парку, які некалі належаў знакамітаму шляхетнаму роду Стравінскіх.Павіншаваў са святам і падзякаваў землякам за цёплую сустрэчу старшыня Вензавецкага сельвыканкама Алег Шымко. Ён адзначыў, што на вуліцы Дзятлаўскай жывуць доўгажыхаркі гэтай вёскі. Усім прысутным ратаўнікі прапанавалі паўдзельнічаць у “Кірмашы бяспекі”. У рамках рэспубліканскай акцыі “З клопатам аб бяспецы малой радзімы” прадстаўнікі Дзятлаўскага райаддзела МНС сумесна з актывістамі добраахвотнага пажарнага таварыства арганізавалі тэматычную пляцоўку, дзе ўсе жадаючыя маглі пасядзець за рулём пажарнай аўтацыстэрны, пазнаёміцца з пажарна-тэхнічным узбраеннем і нават прымерыць баявое абмундзіраванне ратаўніка-пажарнага. Пераможцы пажарнай віктарыны атрымалі цікавыя прызы і памяткі. Таксама дадзенае мерапрыемства наведалі знаёмыя дзецям персанажы з мультсерыяла “Чароўная кніга”, з якімі можна было зрабіць памятнае фота. Напрыканцы мерапрыемства работнікі МНС арганізавалі “воднае шоу” для жыхароў вёскі Міроўшчына, якое прынесла ўсім шмат станоўчых эмоцый.