Месяц: Август 2022

ГУК «Дятловский РЦКиНТ» приглашает

ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» с 1 сентября 2022 г. приглашает в кружки и объединения по интересам: ✅Образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» ✅Образцовая театральная студия «Мелодия души» ✅Детский кружок сольного пения «Созвездие» ✅Студия детского вокального пения «АРТ-вокал» ✅Детский кружок игры на гитаре «Юный гитарист» ✅Фотостудия «СЮЖЕТ» ✅Дискоклуб «ПИАР» ✅Студия поинга «БЛИК ШОУ» ✅Детский авиамодельный кружок справки по тел: 61083; 60790 +375333078973

Автор admin 28.08.2022 Выкл.

Праздник улицы Молчадской в аг. Дворец

28 августа в агрогородке Дворец прошел праздник самой старой улицы Дворца — Молчадской «Мой край родны». На празднике звучали красивые слова о жителях этой улицы, были вручены подарки от сельского совета самой старшей жительнице Жих Янине Яновне — ей 93 года и самому маленькому Якшуку Тимуру — ему 3 года, а так же отметили хозяев лучших подворьев, которым как же были вручены подарки и благодарственные письма. Жительница этой улицы Баклушина Клавдия Алексеевна порадовала всей присутствующих веселыми частушками. В конце праздника присутствующим был предложен мастер-класс по побытовым танцам, а маленьким жителям — танцевально- развлекательная программа.

Автор admin 28.08.2022 Выкл.

Праздник Двора в г.п. Козловщина

27 августа творческим коллективом филиала «Козловщинский Дом культуры» проведён праздник двора по ул. Советской г. п. Козловщина под названием «А у нас во дворе!». Для детей прошла игровая программа «Приключение Дворовичка». Для жителей двора звучали любимые песни, все желающие приняли активное участие в танцах.

Автор admin 27.08.2022 Выкл.

Смак нацыянальнага каларыту па-дзятлаўску

Культура – жыццё народа, яго душа, яго розум і сэрца, яго мінулае, сучаснасць і будучыня.  У аснове любой нацыянальнай культуры ляжыць прынцып народнасці, згуртаванасці і традыцыі. Свае традыцыі захоўваюць, берагуць і дзятлаўчане. На працягу года ў населеных пунктах Дзятлаўшчыны праходзіць шэраг мерапрыемстваў, якія цікавыя не толькі для мясцовых жыхароў, але і прывабліваюць турыстаў. Падрабязней пра іх “цікавінкі” расказала загадчыца метадычнага аддзела раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец: – На нашай зямлі захавалася мноства гістарычных і культурных помнікаў, аўтэнтычных абрадаў, фальклорных і ўнікальных святаў, элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Штогод 5 мая ў вёсцы Ахонава праходзіць аўтэнтычны абрад “Юр’е”. Гэта старадаўняе земляробчае свята ў гонар заступніка сялянскай нівы і хатніх жывёл святога Юрыя. Дзятлаўскі абрад стаў першым элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Гродзенскай вобласці, які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі як адметная рыса праявы лакальнай культурнай традыцыі з прысваеннем катэгорыі “а”. Унікальная падзея ў культурным жыцці Дзятлаўшчыны – фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”, які штогод збірае разам артыстаў і майстроў, аматараў і прафесіяналаў, аб’яднаных жаданнем зберагаць і развіваць традыцыі сямейнай мастацкай творчасці. У рамках фестывалю гасцей і ўдзельнікаў чакаюць любімыя сямейныя стравы, рэцэпты якіх перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Сярод іх абавязкова – “дранікі”. Цяпер гаспадыні Дзятлаўшчыны ведаюць, што з нядаўняга часу гатуюць на сваіх кухнях не проста стравы з бульбы, а гісторыка-культурную каштоўнасць, якая ахоўваецца законам. Ні адзін госць не вернецца дадому з пустымі рукамі са свята лёну з аграгарадка Дварэц. Беларускі лён – старэйшая сельскагаспадарчая культура, якая апранала і сагравала нашых продкаў шматлікія стагоддзі. Сёння на хвалі ўсплёску цікавасці ў беларусаў да ўсяго нацыянальнага культработнікі падхапілі гэты трэнд і актыўна ўвасабляюць яго ў жыццё. На свяце можна набыць прыгожыя і непаўторныя сувеніры з лёну, зрабіць фотаздымак у крэатыўнай ільняной фотазоне, паспрабаваць розную заправу з насеннем лёну, паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе льняных лялек-абярэгаў. У чэрвені месяцы на свята вышыванкі ў гарадскім пасёлку Наваельня збіраюцца майстрыхі з розных куткоў Дзятлаўшчыны. Яны дэманструюць свае вырабы на экспазіцыях, якія нагадваюць музей пад адкрытым небам. Ахвотна адказваюць на пытанні пра сакрэты майстэрства. Таксама гасцей свята чакае мега-марш у вышыванцы, дэманстрацыя мадэляў “А-ля вышыванка”. Штогод у ліпені для гасцей і жыхароў пасёлка Казлоўшчына праходзіць свята “Каб памяталі”, дзе патрыятычнае выхаванне знаходзіць адлюстраванне ў знаёмстве з гістарычнай і культурнай спадчынай раёна. Яркая самабытнасць, майстэрства і шчырасць выканання. Гумар, паэзія, песні, гульні – усё гэта народны тэатр-студыя гульні “Суседзі” Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. “Суседзі” – візітная картка добрага настрою і станоўчых эмоцый. У рэпертуары калектыву канцэртныя, сюжэтныя і абрадава-гульнявыя праграмы: калядныя, велікодныя, юраўскія, купальскія і іншыя. Усе праграмы створаны з мясцовым нацыянальным каларытам, у якіх вырашаюцца жыццёвыя сітуацыі ў жартоўнай форме. Кожная праграма завяршаецца побытавымі танцамі, якія танцавалі нашы продкі. Фестываль-карнавал роставых лялек і гульнявых праграм “Дасканалы свет казкі” традыцыйна ператварае Дзятлава ў чароўную краіну, а яе “жыхароў” запрашае стаць часткай свята дзяцінства. 10 верасня Дзятлаўшчына будзе сустракаць “Дажынкі” – свята заканчэння збору ўраджаю. У гэты дзень райцэнтр напоўніцца смехам, сонечным святлом, пахам цукровай ваты і самымі незвычайнымі гасцямі –роставымі лялькамі любімых мультыплікацыйных кінагерояў дзяцей і дарослых. Пакінутыя продкамі традыцыі сталі часткай нашай культуры, ляглі ў аснову сучаснага ўкладу жыцця, аб’ядноўваюць наш народ. Упэўнена, папулярызацыя падзейных святаў, мясцовых брэндаў не толькі дапаможа захаваць культурны код, але і развіваць рэгіянальны турызм. Ірына КАМАРОВА

Автор admin 27.08.2022 Выкл.

ААТ “Граніт-Агра” адсвяткавала “Дажынкі”

27 жніўня ўшанавалі працаўнікоў сельгаспрадпрыемства, якія былі заняты на жніве-2022. Урачыстасць праходзіла на пляцоўцы ў цэнтры Круцілавічаў: сюды сабраліся жыхары аграгарадка і наваколля, госці свята.     Распачалося мерапрыемства святочным шэсцем удзельнікаў жніва. Гэта камбайнавыя экіпажы, вадзіцелі, якія займаліся адвозкай збожжа, працаўнікі збожжасушыльных комплексаў, спецыялісты гаспадаркі, працаўнікі іншых службаў сельгаспрадпрыемства, якія забяспечвалі зладжаную працу на жніве. Сёлета ААТ “Граніт-Агра” адны з першых закончылі ўборачную, у час якой працавала 15 камбайнавых экіпажаў. “Хлебны каравай” гаспадаркі аказаўся важкі: атрымана 17 424 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 46 цэнтнераў з гектара. Адметна тое, што ААТ “Граніт-Агра” належыць чвэрць пасяўных плошчаў усяго раёна. Гаспадарка ганарыцца сваімі працаўнікамі, якія маюць вялікія дасягненні на жніве-2022. Напрыклад, камбайнер Уладзімір Гукіш перасягнуў двухтысячны рубеж па намалоце збожжа. Амаль дасягнулі гэтай планкі Андрэй Гукіш і Уладзімір Чарняўскі. Больш за паўтары тысячы тон збожжа намалаціў Аляксей Лашкоўскі. На перавозцы зерня сталі лідарамі вадзіцелі Аляксандр Бакей, Казімір Рысюк, Валерый Крысанаў, Міхаіл Нагорны, а ў рабоце на сушыльных агрэгатах – Андрэй Буча і Віктар Лазовік. Гэтыя і многія іншыя працаўнікі ААТ “Граніт-Агра” на ўрачыстасці былі адзначаны дыпломамі, граматамі, грашовымі прэміямі, каштоўнымі падарункамі. У гэты дзень працаўнікі поля прымалі віншаванні ад настаяцеля храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарадскога пасёлка Наваельня протаіерэя Валерыя Мануйлы і настаяцеля парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў гарадскім пасёлку Наваельня і кіруючай парафіі Святой Тройцы ў вёсцы Стараельня ксяндза Алега Жураўскага, якія бласлаўлялі працаўнікоў на жніво, а цяпер падзякавалі Богу і людзям за тое, што маем такі важкі плён стараннай працы. Па традыцыі яны асвяцілі хлеб новага ўраджаю. Дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур выказаў задавальненне жніўнай працай усіх: спрацавалі зладжана і вынікова. Намалот сёлета выдатны. Пашана і гонар людзям працы! Кіраўніку гаспадаркі галоўны аграном Алена Майсейчык уручыла каравай як сімвал завяршэння жніўнага клопату. З заканчэннем жніва гранітаўцаў павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і не толькі ад сябе асабіста, але і ад старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, пажадаў заставацца «Граніт-Агра» такім жа выдатным, дружным калектывам. Аляксандр Станіслававіч выканаў вельмі прыемную місію – уручыў  Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў дырэктару ААТ «Граніт-Агра» Станіславу Мазуру і галоўнаму інжынеру Андрэю Падліпскаму; Падзячныя лісты раённага Савета дэпутатаў атрымалі брыгадзір вытворчай брыгады Яўген Лазовік, трактарысты-машыністы Віктар Грос, Юрый Журавель, Аляксандр Жых. Да віншаванняў і пажаданняў далучыўся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Ён уручыў каштоўныя падарункі брыгадзіру вытворчай брыгады Іне Грыцкевіч, загадчыцы склада Жанне Апанасік, трактарыстам-машыністам Дзмітрыю Масейка, Андрэю Аўгусціновічу, вадзіцелю аўтамабіля Анатолію Нагорнаму. З самым галоўным святам на сяле павіншаваў усіх прысутных старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Ён узнагародзіў Дыпломам Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК камбайнера Уладзіміра Гукіша, а Падзячнымі лістамі Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК – вадзіцеляў аўтамабіляў Станіслава Харошку, Івана Грыцкевіча і загадчыцу склада Вольгу Нагорную. Першы сакратар раённай арганізацыі  грамадскага аб’яднання “БРСМ” Кацярына Хілімончык адзначыла, што вельмі прыемна, калі разам з вопытнымі работнікамі працуе маладое пакаленне, якое перанімае іх вопыт і майстэрства. Яна павіншавала ўсіх са святам і ўручыла памятныя падарункі аграному Кірылу Цыбульскаму, электрагазазваршчыку Паўлу Краяноўскаму. Хлебаробам за працу падзякавала старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, якая пажадала ўдзельнікам жніва здароўя, дабрабыту, не меншых намалотаў у наступнае жніво, міру і спакою – у дамах і сем’ях. Ад пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БСЖ», якое працуе пры Данілавіцкім сельвыканкаме, яна ўзнагародзіла Падзячнымі лістамі і каштоўнымі падарункамі жанчын-працаўніц сельгаспрадпрыемства, памочніцаў камбайнераў Ірыну Майсейчык і Ларысу Дудкевіч. Акрамя гэтага, Ганна Мікалаеўна выказала словы падзякі камбайнеру Уладзіміру Чарняўскаму ад жыхароў вёскі Лапушна за дапамогу ва ўборцы збожжа на прысядзібных участках. Урачыстая частка мерапрыемства закончылася частаваннем хлебам з мукі новага ўраджаю. Напрыканцы свята музычныя падарункі працаўнікам гаспадаркі і прысутным падарылі сталічныя артысты – група “Дразды”. З вялікім задавальненнем дзеці паўдзельнічалі ў інтэрактыўным прадстаўленні ўзорнага тэатра роставых лялек “Лялькі для ўсіх”. Непадалёку ад пляцоўкі, дзе праходзіла ўшанаванне перадавікоў, была наладжана традыцыйная выстава сельскагаспадарчай тэхнікі. Хлопчыкі з цікавасцю асвойвалі яе. Акрамя гэтага, малеча забаўлялася на батутах і арэлях, пастраляла ў пнеўматычным ціры, частавалася прысмакамі. Можна сказаць з упэўненасцю, што “Дажынкі” сталі для аграгарадка Круцілавічы адметнай падзеяй. Таццяна ГРЫЦУК

Автор admin 27.08.2022 Выкл.

Дятловчане на «Дожинках» в аг. Райца Кореличского р-на

27 августа творческие коллективы Дятловского РЦКиНТ ф-ла «Новоельнянский Дом культуры», «Дворецкий Дом культуры», Сектора нестационарного обслуживания населения провели праздничную концертную программу для труженикоа села «Дожинки-2022» в агрогородке Райца Кореличского района.

Автор admin 27.08.2022 Выкл.

Дятловчане на межрегиональном празднике «MIR-фэст»

28 августа 2022 г. Дятловский район принимает участие в межрегиональном празднике «MIR-фэст», который проходит в г.п. Мир.  Дятловщину представил народный ансамбль песни и музыки «Ятранка» и группа «Бархат», отдел традиционного искусства и ремёсел Дятловского РЦКиНТ.

Автор admin 27.08.2022 Выкл.

Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых

Пад такім дэвізам на Дзятлаўшчыне праходзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Разам з тым перад пачаткам навучальнага года у раёне прадаўжаецца рэспубліканскае комплекснае прафілактычнае мерапрыемства “Увага – дзеці!”, прысвечаная прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. У тэматычных мерапрыемствах акцыі прынялі ўдзел інспектары міжраённага аддзела ДАІ, актывісты раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, работнікі аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Інспектары правялі прафілактычныя гутаркі з вадзіцелямі і пешаходамі, нагадалі ім, што ў межах акцыі “Увага – дзеці!” з 25 жніўня да 5 верасня аўтамабілі павінны рухацца з уключаным святлом фараў, пешаходы ў цёмны час сутак абазначаць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі, уручылі памяткі. Работнікі культуры правялі з прахожымі віктарыну па правілах дарожнага руху, узнагародзілі самых актыўных падарункамі і флікерамі ад “Белай Русі”. – У час сваёй работы мы нагадваем вадзіцелям, каб яны былі больш уважлівымі на дарозе перад пачаткам навучальнага года і ў першыя тыдні верасня, калі дзеці толькі вярнуліся з летніх канікулаў у навучальныя ўстановы, уручаем лістоўкі, – адзначыў інспектар дарожна-патрульнай службы міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага  раёнаў Яўген Зімніцкі. – Не забываем засяродзіць увагу пешаходаў на правілах дарожнага руху, на тым, як трэба пераходзіць дарогу, як рухацца ў цёмны час сутак. Асаблівы акцэнт робім на прафілактычнай рабоце з дзецьмі: наведвалі летнікі на базе школ, правядзём тэматычныя гутаркі, дзе яшчэ раз нагадаем пра бяспеку дарожнага руху. Наталля АВЯРЧУК

Автор admin 26.08.2022 Выкл.

Інтэрактыўная праграма «СПАС — УСЯМУ ЧАС»

Апошні месяц лета багаты на народныя і царкоўныя святы. Аднымі з самых любімых летніх свят, з якімі звязана шмат прымет і павер’яў, з’яўляюцца Спасы. 24 жніўня на пляцоўцы філіяла «Дварэцкі Дом культуры прайшла інтэрактыўная праграма з дзіцячым клубам народных традыцый «СПАС — УСЯМУ ЧАС» , на якой усе удзельнікі даведаліся, як святкуюцца  гэтыя святы у народзе. Так сама з задавальненнем прынялі удзел у гульнях, а  потым весела частаваліся  яблыкамі, мёдам і арэхамі.

Автор admin 26.08.2022 Выкл.