Мы – нашчадкі пераможцаў: святочны канцэрт да Дня Незалежнасці
3 ліпеня на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве адбыўся канцэрт-шанаванне, прымеркаваны да галоўнага дзяржаўнага свята. – День Незалежнасці – гэта свята суверэннай, моцнай, стабільнай, мірнай Беларусі. Гэта дзень гонару за нашы поспехі і дасягненні, слаўныя перамогі мінуўшчыны і сучаснасці, велічную гісторыю, самабытную культуру, сілу волі, талент і працавітасць беларускага народа, – павіталі прысутных вядучыя мерапрыемства. Са словамі віншавання да ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі: – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – дата, у якой зліліся ў адзінае цэлае святыя і вялікія для беларусаў паняцці – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць. Вытрымаўшы жорсткія выпрабаванні, беларускі народ застаўся моцны духам, адданы роднай зямлі. 3 ліпеня мы аддаём даніну памяці і павагі франтавікам, партызанам-падпольшчыкам, працаўнікам тылу, смуткуем па загінулых. Памяць аб мінулай вайне адгукаецца болем у сэрцах беларусаў. Мы заўжды будзем помніць тых, хто загінуў на палях бітваў, каб іх нашчадкі маглі мірна жыць і працаваць у сваёй краіне. Светлая памяць аб усіх загінулых увекавечана ў дзясятках помнікаў і абеліскаў. Не меншы гераізм праявіў беларускі народ, адбудоўваючы сваю Радзіму пасля вайны, аднаўляючы прамысловасць і сельскую гаспадарку. За гады незалежнасці наша краіна пераўтварылася ў моцную, сучасную, квітнеючую дзяржаву. Сёння мы жывём у мірны час у краіне, дзе можна спакойна працаваць, вучыцца, гадаваць дзяцей і быць упэўненым у іх дастойнай будучыні. Цяпер адказнасць за лёс нашай Радзімы ляжыць на нас. Мы – нашчадкі пераможцаў. Захоўваючы і памнажаючы іх дасягненні, будзем прадаўжаць традыцыі старэйшых пакаленняў, забяспечваючы мір і росквіт краіны, умацоўваючы суверэнітэт беларускай дзяржавы. У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам моцнага здароўся, сямейнага шчасця, міру, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены поспехамі і новымі дасягненнямі. На святкаванні ў Дзятлаве прысутнічаў наш зямляк – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк. Ён звярнуўся да гасцей мерапрыемства: – Віншую вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці! У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы, выклікаюць найвышэйшы пад’ём і яднанне ўсіх грамадзян. Для Беларусі такой вехай з’яўляецца дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта дата па волі беларускага народа стала Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам здароўя, шчасця, міру і дабра. Уладзімір Аляксандравіч прыехаў у Дзятлава з прыемнай місіяй – прывёз высокія дзяржаўныя ўзнагароды. Ён уручыў Падзячныя лісты старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь начальніку аддзела адукацыі райвыканкама Наталлі Белаус і начальніку фінансавага аддзела Ірыне Жэгала. Стала добрай традыцыяй у Дзень Незалежнасці заносіць імёны выдатных жыхароў раёна, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё, сваёй доблеснай працай праславілі Дзятлаўшчыну, у Кнігу Славы раёна. Сёлета яна папоўнілася імёнамі Сафіі Гукіш, якая прысвяціла гаспадарцы ААТ “Граніт-Агра” 50 гадоў працы, а таксама Раісы Ганчарэвіч – “Выдатніка сістэмы адукацыі”, старшыні раённага савета ветэранаў працы галіновага прафсаюза. На свяце Незалежнасці ўшанавалі лепшых работнікаў сацыяльнай сферы, сярод якіх настаўнікі, медыкі, работнікі культуры і эканамісты з розных арганізацый нашага раёна. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі ўручыў Пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адоранай моладзі самым юным і таленавітым удзельнікам свята – навучэнцам агульнаадукацыйных і школ мастацтваў нашага раёна. Юныя зорачкі прадэманстравалі свае таленты на раённай сцэне. Сюрпрызам для гледачоў стала выступленне выхаванцаў Беларускай федэрацыі Кёкусінкай БУДО каратэ пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Багаля. Святочны канцэрт да Дня Незалежнасці быў поўны добрых, шчырых песень у выкананні прафесійных і самадзейных артыстаў і творчых калектываў Дзятлаўшчыны. Наталля АВЯРЧУК
Танцавалі кракавяк, гулялі ў “Ручаёк”, падпявалі любімым артыстам
Пасля насычанай дзённай праграмы дзятлаўчане і госці горада прадоўжылі святкаваць Дзень Незалежнасці роднай краіны на цэнтральнай плошчы, дзе для іх быў падрыхтаваны канцэртны марафон “У адзіным карагодзе” з удзелам творчых калектываў Дзятлаўскага раёна. Выступалі тэатр-студыя гульні “Суседзі”, ансамблі цыганскай песні “Бахталачы” і “Мара”, спявалі вядомыя артысты Дзятлаўшчыны Алеся Варабей, Марына Міхайлоўская, Галіна Сушко, Алёна Гузавец, Эльвіра Задзярэй і іншыя. Таксама музычныя віншаванні гучалі і ад сталічных гасцей – заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, ансамбля народнай музыкі “Бяседа”. Разам з тым, жадаючыя танцавалі кракавяк, падыспань, каробачку, беларускую польку, гулялі ў “Ручаёк” і “цыганскую хустачку”. Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Дзятлаўскія дранікі — гісторыка-культурная каштоўнасць
Нямногія гаспадыні Дзятлаўшчыны ведаюць, што ад нядаўняга часу гатуюць на сваіх кухнях не проста стравы з бульбы, а гісторыка-культурную каштоўнасць, якая ахоўваецца законам. Аб тым, як нашы дранікі, бліны, бабка ды іншыя стравы з цёртай бульбы атрымалі статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны, расказвае вядучы метадыст аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Янушкевіч: – Абласны навукова-метадычны цэнтр кінуў кліч па ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці з прапановай сабраць мясцовыя рэцэпты страваў з цёртай бульбы. Ідэя нам спадабалася, і мы актыўна ўзяліся за справу. Па выніках адбору Дзятлаўскі раён патрапіў у суполку 8 раёнаў вобласці, дзе стравы з бульбы прызнаныя нацыянальным набыткам, другім аб’ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны пасля ахонаўскага абраду Юр’я. – Дык які ён, наш дзятлаўскі кулінарны скарб? – Праводзячы работу па зборы і сістэматызацыі матэрыялу, мы пераканаліся ў тым, што гаспадыні сярэдняга ўзросту гатуюць па рэцэптах сваіх матуляў і бабуляў, запісаных яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя. Сапраўдная гістарычная каштоўнасць з нашымі рэгіянальнымі асаблівасцямі. Самай папулярнай стравай з цёртай бульбы на Дзятлаўшчыне аказаліся дранікі. Аднак у кожнай гаспадыні яны са сваёй “разынкай”: адна дадае ў страву кіпень, другая – моркву, трэцяя – пару зубочкаў часнаку для водару. У нашым раёне іх называюць дранікамі, картаплянікамі, картафлянікамі, дзерунамі. У выніковую справаздачу ўвайшлі больш за 10 рэцэптаў страваў, у ліку якіх дранікі Меланьі Ткацэвіч з Каменкі (прадстаўляла Тамара Ступак), Соф’і Марцінчык з Гуты (прэзентавала Марыя Кардаш), картаплянікі гатавала Ірына Бакшук па рэцэпце сваёй бабулі Ксеніі Яфімік з вёскі Краглі, Алена Шалесная прадстаўляла вёску Асіпаўшчына, яна таксама пераняла вопыт сваёй маці. Наша калега Таццяна Палуносік карыстаецца рэцэптам сваёй бабулі Браніславы Язерскай з вёскі Заполле. Работа па пошуку цікавых страваў з бульбы прадаўжаецца. – Як збіраецеся папулярызаваць нашы дранікі? – Мы атрымалі афіцыйны дакумент Міністэрства культуры і віншаванні з прысваеннем нашым стравам з цёртай бульбы статуса нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці і былі запрошаны на фестываль нацыянальных культур, дзе прадстаўлялі свае стравы, ладзілі конкурс на хуткаснае паяданне дранікаў, які паўторым у Дзень Незалежнасці на фестывалі фальклору ў Дзятлаве на пляцоўцы “Беларуская хата традыцыямі багата”. Будзем актыўна рэкламаваць нацыянальную кухню ў час раённага брэндавага свята, прысвечанага бульбе. Яно прыйдзецца на восень, час уборкі гэтай культуры. У мінулым годзе быў прэзентаваны новы турыстычны маршрут “Ад цара да самавара”, у адкрыцці якога ўдзельнічала тэатр-студыя гульні “Суседзі”. Мяркую, нашы дранікі і майстар-клас па іх прыгатаванні гарманічна ўпішуцца ў гэта мерапрыемства. Таксама ў наступным навучальным годзе плануем расказаць і паказаць школьнікам на пазакласных занятках абодва нашы элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Беларусь моя синеокая!
2 июля в агрогородке Дворец прошла праздничная концертная программа «Беларусь моя синеокая!» приуроченная ко Дню Независимости Республики Беларусь.
«Приключения Ириски»
2 июля прошла игровая программа «Приключения Ириски» для именинника Владислава и его друзей из г. Дятлово
Земля под белыми крыльями
2 июля в аг.Крутиловичи прошла праздничная концертная программа «Земля под белыми крыльями» приуроченная ко Дню Независимости Республики Беларусь.
Возложение венков и цветов к памятникам воинам, мирным жителям
1 июля 2022 года в сельских исполнительных комитетах состоялось возложение венков и цветов к памятникам воинам, мирным жителям, погибшим в годы Великой Отечественной войны. Даниловичский с/С Дворецкий с/С Новоельнянский с/С
Дзятлаўчане на IX форуме рэгieнаў Беларусi i Расii
З 29 чэрвеня па 01 лiпеня 2022 года Сектар рамёстваў Дзятлаўскага РЦКіНТ і народны ансамбль песні “Зараначка” прымаў ўдзел у IX форуме рэгieнаў Беларусi i Расii
«Старты надежды»
1 июля на молодёжной площадке «Территория здоровья» прошла спортивна-развлекательная программа «Старты надежды».
Я живу в Беларуси
1 июля для воспитанников Крутиловичского д/с-СШ прошла познавательно-игровая программа «Я живу в Беларуси» подготовленная творческим коллективом Даниловичского Дома культуры.