“Зажынкі” ў “Граніт-Агра”: важкага коласа!
У ААТ “Граніт-Агра” на полі паблізу вёскі Барышына адсвяткавалі “Зажынкі-2022”. На мерапрыемстве, прысвечаным старту ўборачнай кампаніі на Дзятлаўшчыне, прысутнічалі кіраўніцтва раёна, дырэктар і вядучыя спецыялісты гаспадаркі, камбайнеры, вадзіцелі, работнікі зернесушыльных комплексаў, супрацоўнікі Данілавіцкага сельвыканкама, святары праваслаўнага і каталіцкага духавенства. Таксама з пачаткам жніва прысутных павіншавалі кіраўнік ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, галоўны аграном гаспадаркі Алена Майсейчык і галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства Андрэй Падліпскі. Удзельнікаў свята частавалі хлебам. Па добрай традыцыі Станіславу Мазуру ўручылі сноп, які ён імкнуўся падняць як мага вышэй. У гэты момант усе загадвалі жаданні: каб жніво прайшло без страт, каб тэхніка не ламалася, каб Бог даў здароўе ўсім удзельнікам сёлятняй уборачнай. Для работнікаў поля з музычнымі віншаваннямі выступалі артысты Данілавіцкага дома культуры. Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОН
Дзевяностае лета Ірыны Барук
Незгасальныя іскрынкі мудрасці ў вачах і залаты россып працоўных узнагародаў на грудзях – такой у свой 90-гадовы юбілей гасцей сутракала наша зямлячка з вёскі Лявонавічы, ветэран працы і ўсімі паважаная жанчына Ірына Барук. – Пойдземце, пакажу вам сваю сядзібу, – прапаноўвае Ірына Барук гасцям. Вядома ж, каб не дождж, “экскурсія” абавязкова б адбылася, а так даведваемся, што сын не толькі зладзіў у бацькоўскай хаце ўсе выгоды з газавым ацяпленнем, але і добраўпарадкаваў прысядзібны ўчастак, дзе, дзякуючы яго руплівым рукам, з’явіліся саджалка і лазня. Ён мае дачыненне і да ўстаноўкі вясковага крыжа з агароджай, для якіх змайстраваў загатоўкі, а аднавясковец дапамог зварыць усе металічныя дэталі. Анатоль (так завуць сына) удзячны матулі і роднай зямлі за тое, што далі крылы для дарослага жыцця, якое праходзіць у сталіцы. – У свой час ледзь угаварыла яго застацца студэнтам, – узгадвае Ірына Яўгенаўна даўнія падзеі. – Скончыў Мінскі БДУІР. Шмат гадоў працаваў інжынерам у сталічных электрасетках, цяпер на пенсіі, але работу прадаўжае. Падзея за падзеяй Ірына Яўгенаўна вяртаецца ўсё далей у мінулае, спыняецца і на сваім дзяцінстве, апаленым Вялікай Айчыннай вайной: – Нарадзілася я ў 1932 годзе каля Лявонавічаў на хутары Асіпоўшчына. У бацькоў нас было сямёра, жылі цяжка, з дзяцінства даводзілася пасвіць авечак і кароў. У вайну ў вёсцы стаялі немцы, а ў лесе каля нашага хутара бывалі партызаны. Вось і вырашылі ворагі іх разбамбіць. Выбухі былі страшэнныя, потым вяскоўцы здзіўляліся, як наша хата ўцалела ды ўся сям’я выжыла, а я мяркую, што Бог дапамог. У вайну вясковыя жанчыны разам выткалі ахвярны ручнік, абнеслі яго з малітвай вакол вёскі, а мужчыны паставілі крыж, які ручніком і ўпрыгожылі, вось Гасподзь і абараніў нашы Лявонавічы ад бяды. Свой адзіны дакумент аб адукацыі – пасведчанне аб заканчэнні чатырох класаў – Ірына (тады яшчэ Алішэўская) атрымала ў жніўні пераможнага 1945 года. Яна і цяпер беражліва захоўвае гэту даведку, выдадзеную Народным камісарыятам асветы БССР за подпісам загадчыка Лявонавіцкай школы Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці В. Палуносіка, ён жа распісаўся за настаўніка. У дакуменце пазначана: “скончыла поўны курс школы і пры выдатных паводзінах паказала наступныя веды”, далей ідзе спіс з 6 дысцыплін з адзнакамі, агульны бал якіх – цвёрдая чацвёрка. На жаль, складаны пасляваенны час не даў Ірыне Яўгенаўне шанцаў прадоўжыць вучобу. У 18 гадоў яна выйшла замуж за мясцовага хлопца, з якім пазнаёмілася на танцах, і ўсё жыццё адпрацавала ў калгасе. – Стаць цялятніцай мяне паклікалі старшыня гаспадаркі і ветэрынарны доктар, – расказвае юбілярка. – Прыйшлі ў наш недабудаваны дом, паабяцалі, што, калі згаджуся, выдзеляць лес на будоўлю. Спачатку пасвіла быкоў, затым пайшла на ферму на адкорм. Старалася. Памятаю, як сваіх лепшых жывёл вазіла на выставу ў Дзятлава, дзе іх ацэньвала абласная камісія, за поспехі мне выдалі грашовыя прэміі ад раёна і калгаса. Дома Барукі таксама трымалі вялікую гаспадарку, садзілі бульбу, даглядалі агарод, знаходзіліся ў гаспадыні і хвілінкі на ткацтва, каб аздобіць яркімі пакрываламі і дарожкамі родную хату. Усё паспяваць атрымлівалася, прачынаючыся ў 4 гадзіны раніцы. Ірына Яўгенаўна па старой памяці і ў сваім шаноўным ўзросце ўстае з першымі пеўнямі, а потым садзіцца за малітву. Менавіта веру ў Бога, старанную працу і пастаянны рух 90-гадовая юбілярка лічыць сваімі сакрэтамі даўгалецця. Моладзі яна таксама жадае моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця, марыць, што і яе клапатлівы сын пражыве доўгі век, каб радаваць сваю матулю. А ўсе блізкія імянінніцы спадзяюцца, што ў вокнах роднай хаты яшчэ доўга будзе гарэць агеньчык святла, а Ірына Яўгенаўна прадоўжыць цёплай усмешкай сустракаць іх на парозе.
Приглашаем на шоу-концерт Аллы Чернявской!!!
Приглашаем на творческий шоу-концерт Аллы Чернявской!!!