«Hand Made без границ»
9 июля в агрогородке Гезгалы работала молодёжная площадка «Hand Made без границ»
Купальскі карагод, тэматычная віктарына і вянкі на лёс
У аграгарадку Жукоўшчына прайшло свята Івана Купалы. Купалле сабрала шмат гасцей і жыхароў населенага пункта. Для іх з канцэртнай праграмай выступалі артысты Новаяльнянскага і Жукоўшчынскага дамоў культуры: Іван Кашко, Галіна Сушко, Наталля Нагорная, Анастасія Клімец, Аляксандр Салятэ, Таццяна Загорцава і Валерый Герасіменка. Прысутныя адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны, удзельнічалі ў святочных гульнях, танцавалі кракавяк і падыспань, вадзілі купальскі карагод вакол вялікага вогнішча. Таксама дзяўчаты пускалі па вадзе сплеценыя вянкі і пазнавалі свой лёс. Вадзім ФІЛІПОЎСКІ