Веселые приключения
24 июня в агрогородке Гезгалы прошла детская развлекательная программа «Веселые приключения», для ребят оздоровительного лагеря «Эколог»
Спорт против наркотиков
23 июня для воспитанников оздоровительного лагеря «Весельчак» Крутиловичского д/с-СШ прошла спортивна-познавательная программа «Спорт против наркотиков» приуроченная к Международному дню борьбы с наркоманией и незаконным оборотом наркотиков, подготовленная творческим коллективом Даниловичского Дома культуры.
Интерактивная программа «Бабулiн куфэрак»
23 июня в Секторе ремёсел и декоративно-прикладного искусства в агрогородке Гезгалы прошла интерактивная программа «Бабулiн куфэрак», для детского лагеря «Эколог»
Квест-игра «Успеть за 60 минут»
22 июня в агрогородке Гезгалы в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуы» прошла квест-игра «Успеть за 60 минут» для ребят туристско-краеведческого лагеря «Краеведы»
Паклонімся вялікім тым гадам
22 чэрвеня на Дзятлаўшчыне праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Мітынг “Часоў злучальная нітка” сабраў у гарадскім парку каля мемарыяла – брацкай магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінулых пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, і магілаў Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова раённае кіраўніцтва, супрацоўнікаў сілавых структур, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх і прафсаюзных аб’яднанняў, навучэнцаў, гараджан. Яны прыйшлі аддаць даніну памяці і пашаны тым, хто адстаяў для будучых пакаленняў беларусаў мір, свабоду, яснае сонечнае неба і надзею на будучыню. – Дата 22 чэрвеня нагадвае аб загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у палоне ад голаду, – адзначыў намеснік ваеннага камісара, начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята раёна Аляксандр Бургун. – З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі разгарнуліся жорсткія баі. На абарону паўсталі моладзь і старыя, мужчыны і жанчыны, многія з якіх палеглі на палях змаганняў. Мы аддаём даніну памяці гэтым героям, якія падарылі нам мірнае жыццё і свабодную дзяржаву, ганарымся стойкасцю і мужнасцю нашага народа, ушаноўваем ветэранаў, схіляем галовы перад нявіннымі ахвярамі вайны. Самай страшнай датай гісторыі 22 чэрвеня 1941 года назвала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і падкрэсліла, што нават праз дзесяцігоддзі наш вышэйшы чалавечы абавязак не забываць пра яе і тых, хто першым сустрэў ворага на мяжы, змагаўся на франтах і ў партызанскіх атрадах, выканаў свяшчэнны абавязак, абараняючы Айчыну. – Савецкі народ, праявіўшы небывалую мужнасць, згуртаванасць і гераізм, знішчыў страшную навалу – фашызм. Рэха вайны яшчэ доўга гучала болем у людскіх сэрцах, каб “пераплавіцца” ў памяць пакаленняў. Памяць – гэта наша зброя ў барацьбе за бясхмарнае неба над сінявокай Беларуссю і ўсёй мірнай планетай, зброя мільёнаў працаўнікоў, усіх разумных, мірных, сумленных людзей у барацьбе супраць вайны. Нацыя, дзяржава моцныя тады, калі ўмеюць шанаваць памяць аб сваіх адданых сынах і дочках, каму абавязаны жыццём. Вечная памяць загінулым за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы! – зазначыла моладзевы лідар. Песню-падзяку ў іх гонар з сімвалічнай назвай “Паклонімся вялікім тым гадам” выканаў Сяргей Малышчык. У 12 гадзін удзельнікі мітынгу, уся Дзятлаўшчына і наша краіна далучыліся да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Хвіліна маўчання”. Пад гукі метранома сцішыліся гарады і раёны, узгадваючы подзвігі і выпрабаванні, праз якія давялося прайсці беларусам і іншым народам Савецкага Саюза ў гады вайны. Напрыканцы мітынгу дзятлаўчане ўсклалі кветкі на магілы воінаў-вызваліцеляў. Мітынгі прайшлі ва ўсіх сельскіх саветах раёна.
Наша здароўе – у вашых руках
У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня медыцынскіх работнікаў. Людзей гэтай высакароднай прафесіі павіншаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Шаноўныя медыкі, у вашых руках самае дарагое – жыццё і здароўе людзей. Мы вам бясконца ўдзячныя за вашу працу. Хачу пажадаць, каб вы і вашы блізкія былі заўжды здаровыя, вас акружалі дастойныя людзі, цанілі пацыенты. З боку раённага выканаўчага камітэта мы заўжды будзем вас падтрымліваць. Вялікае вам дзякуй! Кіраўнік раёна перадаў галоўнаму доктару Дзятлаўскай раённай бальніцы сертыфікат на 15 тысяч рублёў для паляпшэння матэрыяльнай базы ўстановы. Таксама ён уручыў заслужаныя ўзнагароды. Ганаровыя граматы Дзятлаўскага райвыканкама атрымалі намеснік галоўнага доктара Алена Якубоўская, інжынер па метралогіі гаспадарча-абслугоўваючага персаналу Алег Навумавец; Падзячны ліст старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – бухгалтар Валянціна Камарова, медыцынская сястра па фізіятэрапіі Наталля Цымбал, фельчар-лабарант Тамара Гуз. Ганаровымі граматамі Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў былі адзначаны доктар ультрагукавой дыягностыкі (загадчыца кабінета) Кацярына Іода, медыцынская сястра (яслі-сад) Гезгалаўскай амбулаторыі Людміла Урбановіч; Падзячным лістом раённага Савета дэпутатаў – загадчык гаспадаркі Казлоўшчынскай гарадской бальніцы Дзмітрый Малочка, малодшая медыцынскай сястра тэрапеўтычнага аддзялення № 1 Алена Лямдзьянава. Далучыўся да віншаванняў і падзякаваў медыкам за самаадданую працу ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Ён уручыў медыкам памятныя падарункі. Словы віншавання і падзякі сваім калегам адрасаваў галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Алег Анцух, а таксама ўручыў абласныя ўзнагароды: Ганаровую грамату ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама – медыцынскай сястры райпаліклінікі Таісе Крывеня, медыцынскай сястры тэрапеўтычнага аддзялення Казлоўшчынскай гарадской бальніцы Марыне Макарчык; Падзяку начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама – доктару агульнай практыкі тэрапеўтычнага кабінета райпаліклінікі Ніне Блашынскай, загадчыцы планава-эканамічнага сектара Вользе Лялей, медыцынскай сястры прыёмнага аддзялення Вользе Багдзель; Грамату Гродзенскага аблвыканкама – доктару стаматолагу-хірургу Мікалаю Мікулічу. Свае лепшыя песні медыцынскім работнікам дарылі артысты Дзятлаўшчыны Ганна Харлінская, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Андрэй Добыш, Аляксандр Баклушын, Іна Анушкевіч і запрошаны госць Дзяніс Пацэвіч. Наталля АВЯРЧУК
Молодёжная площадка «Jast dans»
18 июня в г.п. Козловщина работала танцевальная молодёжная площадка «Jast dans»
Битва Ди-джеев
18 июня на открытой молодёжной танцевальной площадке «Disco Fantasy» Центра культуры г. Дятлово прошла битва Ди-джеев.
Hand Made без границ
18 июня в агрогородке Гезгалы работала молодёжная площадка «Hand Made без границ»
«Играй на свежем воздухе»
17 июня на молодёжной площадке «Территория здоровья» прошла игровая программа «Играй на свежем воздухе»