Месяц: Май 2022

“Да мы Юр’е сустрачаем, да мы Бога велічаем!”

Першы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Гродзенскай вобласці, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі як адметная рыса праяўлення лакальнай культурнай традыцыі з прысваеннем катэгорыі “А”, – гэта аўтэнтычны абрад святкавання Юр’я ў вёсцы Ахонава. Мясцовымі жыхарамі свята шануецца так, як другі Вялікдзень, і адзначаецца з даўніх часоў. У абрадавых песнях вяскоўцы просяць у святога Юрыя заступніцтва, багатага ўраджаю, добрага надвор’я, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Сёлета 5 мая фальклорны гурт ахонаўскіх жанчын разам з пераемнікамі традыцыі з гарадскога пасёлка Наваельня, у ліку якіх былі работнікі культуры і дзеці, сабраўся, каб у чарговы раз правесці святочны абрад і азнаёміць з ім жыхароў Беларусі, паколькі на свята на Дзятлаўшчыну прыехала здымачная група канала Беларусь-3 праграмы “Жывая спадчына” і журналісты БЕЛТА. Абрадавая дзея пачалася ля ўпрыгожанага крыжа на ўездзе ў Ахонава, якому жанчыны і дзяўчаты кланяліся з надзённымі просьбамі: – Святы Юрый, памажы нам ва ўсім добрым: дай нам меру сонца, цяпла, дожджыку, каб вырасла травіца для жывёлы, на палях былі   добрыя ўсходы жыта, пшаніцы і ўсякай пашніцы, здароўя ўсім  людзям і скацінцы. І вось над вёскай, якая ўжо ўбіраецца ў зеляніну і першую квецень садоў, паліліся мілагучныя песні-звароты, каб “ад зімовых замкоў адамкнулася родная зямліца, выйшла расіца, расло жыта і пшаніца караністыя ды каласістыя, каб з кожнага сцяблочка – ды жыта бочка”. Па старадаўняй традыцыі ахонаўскія спявачкі прайшліся ад крыжа на ўездзе да таго, што стаіць ля мясцовай царквы. Па дарозе, вядома ж, узгадвалі народныя юр’еўскія прыкметы, сярод якіх: “калі дождж на Юр’е, то будзе хлеб і ў дурня; калі на Юр’е вялікая раса, то будзе шмат грыбоў у лесе. Расказалі вяскоўцы і пра святочную варажбу: на Юр’е дзяўчаты ішлі на мяжу да ўсходу сонца, збіралі 12 кветачак, плялі маленькі вяночак, надзявалі мезінец, ішлі моўчкі дадому і клаліся спаць, верылі, што  пасля таго прысніш жаніха”. Каб абараніць жывёлу, гаспадыні асвячалі ў царкве на Юр’е першыя веснавыя кветкі і назаўтра давалі карове з хлебам, каб не хварэла і давала шмат малака. У гэты дзень дзяўчаты бегалі да ручая і для прыгажосці ўмывалі твар. Ля другога крыжа таксама спыняліся з малітвамі і песнямі, а затым узгадвалі, колькі за год у Ахонава вяселляў згулялі, бо яшчэ адна юр’еўская традыцыя – спяваць маладым “Малодачку”: Маладая, маладая малодачка, Выйдзі, выйдзі на вулачку, Вынясь, вынясь падарачак. Падарачак – паясочак. Копу яек на паўміску, Каўбасою акружыці, Белым сырам залажыці. У сваю чаргу малодачка выходзіла з юр’еўскім паяском і кошыкам пачастункаў. Паясок кідала спявачкам, яго спачатку перацягвалі, нібыта спрабавалі парваць, а затым жанчыны разразалі, яго бо верылі, што кожны кавалачак мае магічную сілу: каб дзіцятка не хварэла, ад грому, ад ліхіх вачэй, каб жывёла вялася. Павіншаваўшы ўсіх маладзіц, якія сёлета выйшлі замуж, удзельнікі шэсця збіраліся ў адной хаце частавацца гасцінцамі і спяваць вясёлыя песні. А назаўтра за ваколіцай выконвалі развітальную песню “Праважаем Юр’е за сяло”. Увесь гэты абрад ахонаўцы і іх пераемнікі правялі на працягу некалькіх гадзін, цяпер, спадзяёмся, убачаць не толькі на старонках раённай газеты, але і па тэлебачанні, пачуюць нашы ахонаўскія аўтэнтычныя песні.

Автор admin 05.05.2022 Выкл.

Юраўскія забавы

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ?Народны тэатр-студыя гульні “Суседзі” ДУК “Дзятлаўскі РЦКіНТ” запрасіў вучняў школ горада Дзятлава на анімацыйную праграму «Юраўскія забавы”.

Автор admin 05.05.2022 Выкл.

Акция «Журавли нашей памяти»

День Победы – один из великих праздников, его почитают во всех странах мира. Он останется в истории и всегда будет напоминать о тех кровопролитных событиях и великом разгроме фашистских войск! 5 мая творческий коллектив сектора внестационарного обслуживания населения совместно с библиотекарем  внестационарного обслуживания Дятловской районной библиотеки посетили отдалённые и малонаселённые  деревни: Ятвезь, Басино, Каменку, Ходевляны. Участники с большой радостью присоединились к акции. Жители деревень писали теплые пожелания на бумажных журавликах и вспомнили имена героев войны, которые будут жить в нашей памяти вечно     … акция «Журавли нашей памяти» продолжается…    В рамках акции состоялся мастер-класс по изготовления журавликов в стиле «оригами» своими руками для людей с ограниченными возможностями. Бумажный журавль — символ счастья, удачи, веры и борьбы за будущее. Именно он символизирует память обо всех погибших на полях сражений в годы Великой Отечественной войны.

Автор admin 05.05.2022 Выкл.

Демонстрация объекта нематериального культурного наследия – обряд «Юрье»

Стародавний земледельческий праздник в честь покровителя крестьянской нивы и домашних животных Святого Юрия жители д. Охоново празднуют испокон веков и почитают как «Вторую Пасху». Готовятся к нему заранее. 5 мая 2022 г. все желающие смогут присоединиться к яркому и весёлому празднованию. Участники мероприятия вместе с народной фольклорной группой пройдут по селу, останавливаясь у крестов, чтобы в обрядовых песнях попросить у Святого Юрия заступничества, богатого урожая, хорошей погоды, крепкого здоровья, счастья и благосостояния. Локальная особенность праздника – традиционный обход молодоженов, повенчавшихся (заключивших брак) в течение года. Аутентичный обряд из Охоново — первый элемент нематериального культурного наследия в Гродненской области, который занесен в Государственный список историко-культурных ценностей Беларуси.

Автор admin 02.05.2022 Выкл.

“Шлях да поспеху” – запальвае зоркі, адкрывае новыя імёны

Праграму ўрачыстасцяў да Дня працы ў Дзятлаве прадоўжыў раённы фестываль-конкурс дзіцячай творчасці “Шлях да поспеху”, які сабраў у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці юныя таленты, іх педагогаў, бацькоў і гледачоў, якія прыйшлі зарадзіцца добрым настроем і падтрымаць выступаючых. Надзейным спонсарам фестывалю, закліканым зацікавіць і паспрыяць развіццю твочых здольнасцяў дзяцей і моладзі Дзятлаўшчыны, cа шматлікімі прызамі выступіла адкрытае акцыянернае таварыства “Молочный Мир”, якое на свяце прадстаўляў дырэктар Дзятлаўскага філіяла Андрэй Жыдко. Выпрабаваць свае таленты і творчыя ўменні была магчымасць у шырокага кола нашых юных землякоў, бо фестываль-конкурс ладзіўся адразу для трох узроставых катэгорый: малодшай (5-8 гадоў), сярэдняй (9-13 гадоў) і старэйшай (14-17 гадоў). Дабіцца поспеху і прызавых месцаў можна было ў некалькіх намінацыях: “Вядучы”, “Саліст-вакаліст”, “Вакальны ансамбль, дуэт”, “Ансамбль сучаснай харэаграфіі”, “Саліст-інструменталіст”, “Інструментальны ансамбль”. Выступленні ацэньваліся па 10-бальнай сістэме. Адкрылі свята маленькія зорачкі, якія даказалі, што могуць прэтэндаваць на званні зорак першай велічыні. Самыя юныя вядучыя і салісты ўпэўнена трымаліся на сцэне. Дарыць гледачам лепшыя песні і пажаданні прадоўжылі маладыя таленты дсярэдняй узроставай катэгорыі. У танцавальнай жа намінацыі выступілі адразу два саставы ансамбля сучаснай харэаграфіі філіяла № 2 гарпасёлка Казлоўшчына Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў – “Капрыз” сярэдняй і “KAPandRIZ” старэйшай ўзроставых катэгорый. Сур’ёзна да выбару рэпертуару падышлі ўздельнікі 14-17 гадоў. Журы было даволі складана вызначыць пераможцаў і прызёраў. – Кожны год раённы фестываль “Шлях да поспеху” запальвае новыя іскрынкі прафесіяналізму. Вялікі дзякуй усім, хто прыклаў да гэтага цудоўнага свята руку, душу і спонсарскія сродкі, – адзначыў у час цырымоніі ўзнагароджання старшыня журы, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Васіль Шыцько. Кожнаму без выключэння юнаму ўдзельніку, які выступаў на сцэне, Андрэй Жыдко ўручыў смачныя прызы ад “Молочного Мира”, таксама дзеці атрымалі заслужаныя ўзнагароды. У намінацыі “Вядучы” не было роўных Арцёму Касперовічу з Новаяльнянскага ДК і Аляксандры Барабан з Гезгалаўскага ДК, якія адзначаны дыпломамі І ступені, дыпломы ІІ ступені заваявалі Аліна Кулеш і Валерыя Кастусік з Гезгалаўскага ДК, дыплом ІІІ ступені – Таццяна Орсік з узорнай тэатральнай студыі “Мелодыі душы”, дыпломамі “за ўдзел” адзначаны Ксенія Кандакова з Дварэцкага ДК; Аляксандр Лагвіновіч, Ангеліна Кардаш і Карына Касіла з Новаяльнянскага ДК, дуэт Уладзіславы Гулецкай і Анастасіі Кавалёвай з узорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы”. У намінацыі “Саліст-вакаліст” у малодшай ўзроставай катэгорыі пераможцай стала Ксенія Жэляніна з Гезгалаўскага ДК, дыплом ІІ ступені ў Аліны Муха з Новаяльнянскага ДК, дыплом ІІІ ступені заваявала Сафія Мамакова з Казлоўшчынскага ДК, дыпломы ўдзельнікаў – у Яўгена Кашко з Жукоўшчынскага ДК, Алесі Сёмуха з Данілавіцкага ДК. У сярэдняй ўзроставай катэгорыі лепшымі салісткамі-вакалісткамі сталі Нэлі Санюк з Гезгалаўскага ДК і Аліса Дзірвук з Новаяльнянскага ДК, на другой пазіцыі – Арсеній Лішык з Казлоўшчынскага ДК, дыпломы ІІІ ступені ў Артура Лішыка з Казлоўшчынскага ДК і Аляксея Шыкуця з Гезгалаўскага ДК, дыпломамі за ўдзел адзначаны Дар’я Філістовіч з Данілавіцкага ДК і Аляксандра Лагвіновіч з Новаяльнянскага ДК. Пераможца старэйшай узроставай катэгорыі – Арыанна Кузьміч з Новаяльнянскага ДК, дыплом за ўдзел – у Анастасіі Аляксеевай з Казлоўшчынскага ДК. Узнагародамі “За папулярызацыю танцавальнага жанру” адзначаны ансамблі сучаснай харэаграфіі філіяла № 2 гарпасёлка Казлоўшчына Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў – “Капрыз” і “KAPandRIZ”. Прызы за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы раённага фестывалю “Шлях да поспеху” атрымалі вядучыя Яўгенія Цар і Арцём Лазоўскі. Ірына СТЫРНІК

Автор admin 01.05.2022 Выкл.

Першамай: узнагароды – лепшым працаўнікам, інтэлектуалам, спартсменам

У Свята працы дзятлаўчане сабраліся на плошчы 17 Верасня райцэнтра, каб ушанаваць землякоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у працы, грамадскім жыцці, навуцы, спорце. Свята распачала ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару і ўшанавання заслужаных землякоў. З Першамаем удзельнікаў мерапрыемства павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі: – Сёння ад усёй душы мы дзякуем усім, хто сваёй працай робіць дастойны ўклад у эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё раёна. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасуем ветэранам – усім, хто сумленна працаваў на карысць нашай вялікай і малой радзімы і пайшоў на заслужаны адпачынак. Нягледзячы на няпростыя ўмовы, у якіх нам прыйшлося працаваць летась, у раёне дасягнуты добрыя вынікі і поспехі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, будаўніцтве, сацыяльнай сферы і іншых галінах дзейнасці. Дзякуй вам, паважаныя дзятлаўчане, за любоў да роднай зямлі і высакародную працу ў імя яе росквіту і дабрабыту! Па выніках работы за 2021 год, згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, на раённай Дошцы гонару з’явіліся прозвішчы перадавікоў вытворчасці. На святочнай плошчы райцэнтра кіраўнік раёна ўручыў ім памятныя сертыфікаты і грашовыя прэміі. Таксама былі ўшанаваны сельскія выканаўчыя камітэты і працоўныя калектывы, якія па выніках раённага спаборніцтва дасягнулі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці. Пераможцамі прызнаны працоўныя калектывы Казлоўшчынскага сельвыканкама, ААТ “Дварэцкі льнозавод”, КСУП “Хвінявічы”, Новаяльнянскага дома культуры, Новаяльнянскай сярэдняй школы, Гезгалаўскага ясляў-сада, Лявонавіцкага фельчарска-акушэрскага пункта, Парэцкай амбулаторыі доктара агульнай практыкі.         Са словамі віншавання да землякоў звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк: – Дзятлаўскі раён разам з усёй рэспублікай сустракае 1 Мая сваімі працоўнымі поспехамі. Яго жыхары робяць усё магчымае для развіцця і росквіту нашай краіны. Першамай сімвалізуе павагу да чалавека працы, і сённяшняе свята – пацверджанне гэтага. Уладзімір Аляксандравіч прыехаў на Дзятлаўшчыну з прыемнай місіяй: за высокі прафесіяналізм, сумленнае выкананне прафесійных абавязкаў, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё падведамаснай тэрыторыі і органаў мясцовага самакіравання ён уручыў старшыні Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандру Маркушэўскаму Падзяку старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ганаровымі граматамі райвыканкама і грашовымі прэміямі для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы былі адзначаны навучальныя ўстановы, якія пастаянна на высокім узроўні праводзяць работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі. Сёлета імі сталі Новаяльнянская сярэдняя школа, сярэднія школы № 1 і № 3 горада Дзятлава. У першы дзень мая віншаванні і ўзнагароды ад кіраўніцтва раёна прымалі інтэлектуалы, прадстаўнікі залатога фонду Дзятлаўшчыны – вучні школ раёна, якія заваявалі прызавыя месцы ў навуковых конкурсах і канферэнцыях. Падзячныя лісты старшыняў райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, а таксама грашовыя прэміі атрымалі ўдзельнікі хакейнай каманды “Алмаз” — пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагародамі былі адзначаны іх трэнеры: Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў – намеснік начальніка папраўчай калоніі-пасялення Аляксей Петрыкевіч, Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама – загадчык сектара спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда. Песенныя падарункі ў час свята гасцям падарылі работнікі культуры і вучні школ раёна.

Автор admin 01.05.2022 Выкл.