Детская анимационная программа «Приключения Ириски»
Детская анимационная программа «Приключения Ириски» проведена коллективом Дворецкого Дома культуры для выпускников детского сада на базе кинотеатра «Спутник»
Прощай, детский садик!
Прощай, детский садик! ? 25 мая дошколята праздновали первый в их жизни выпускной с образцовым театром игры ростовых кукол «Куклы для всех» в Центре культуры г. Дятлово
«Стартуем вместе!»
Образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» выступил перед участниками районного конкурса детей-инвалидов с особенностями психофизического развития «Стартуем вместе!»
Усё жыццё ў роднай вёсцы
Сёлета сваю 90-ю вясну сустракае наша зямлячка Яўгенія Камянецкая з вёскі Цецеравец. З гэтай адметнай датай у рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, які рэалізуецца ў нашым раёне сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, юбілярку павіншавалі артысты Ірына Бакшук і Чэслаў Свіб, прыемны падарунак ад раённага савета ветэранаў уручыў Міхаіл Губар. І нават “нябесная канцылярыя” паклапацілася, каб нішто не азмрочвала гэтай сустрэчы – дзень выдаўся ясным і сонечным, а ў дагледжаным кветніку распусціліся нарцысы і рознакаляровыя цюльпаны. Сваіх родных на свята Яўгенія Якімаўна чакала крыху пазней, у выхадныя дні, а пакуль прымала шчырыя віншаванні і вясёлыя песні ад артыстаў. Яны зычылі юбілярцы здароўя і бадзёрасці духу, а таксама – дачакацца яшчэ і 100-га юбілею. Імянінніца расказала гасцям гісторыю свайго жыцця і падзялілася ўласным сакрэтам даўгалецця. Увесь яе лёс быў звязаны з гэтым маляўнічым куточкам – вёскай Цецеравец: тут нарадзілася, тут з мужам Мікалаем выгадавалі трох сваіх дачок. Дзяцінства Яўгеніі Якімаўны выдалася нялёгкім, апаленым Вялікай Айчыннай вайной. У бацькоўскай сям’і іх гадавалася чацвёра, Жэня была малодшай, але адукацыі амаль не атрымала – трэба было працаваць, жылі бедна. Спачатку дзяўчынка хадзіла пасвіць кароў, некаторы час – у гаспадара з вёскі Моўчадзь. Памятае, як ужо ў гады ваеннага ліхалецця ў родную вёску наехалі немцы, і матуля сказала ім з братам Мішам бегчы ў поле. У той дзень уратаваліся, але пазней, пасля акупацыі, Міхаіла прызвалі ў войска, з фронту ён не вярнуўся. Пасля вайны Яўгенія Якімаўна працавала ў калгасе на розных участках: і ў паляводстве, і даяркай. У мужа былі залатыя рукі: ён пабудаваў дом, здатна майстраваў гаспадарчыя прылады, а Яўгенія старалася ствараць прыгажосць у пакоях – ткала дарожкі, выразала з паперы фіранкі, умела вязаць кручком і на спіцах. Яна доўгі час сама выпякала хлеб, а для дзяцей, каб хутчэй прыгатаваліся, – паламянкі (пышкі з хлебнага цеста, якія пякуцца на патэльні). Простыя дамашнія стравы і паўсядзённая праца, як лічыць Яўгенія Якімаўна, – гэта і ёсць складальнікі “рэцэпта” яе даўгалецця. Сучаснаму маладому пакаленню юбілярка таксама жадае, каб яны не ленаваліся, жылі ў радасці і добрым настроі, а над іх галовамі заўсёды былі чыстае мірнае неба і цёплае сонейка.
Цирк «Феникс» с новой программой «Буффория»
Цирк «Феникс» Сергея Загорского и театра клоунады «БУФФ» с новой программой «Буффория» в Дятлово! Спешите!! 1 июня 2022г. мы ждём вас в Центре культуры г. Дятлово. Не пропустите!!!
Праздник Льна
Белорусский лен – старейшая сельскохозяйственная культура, которая одевала и согревала наших предков многие века. В агрогородке Дворец вы станете свидетелями льняной «Сельской весёлой эстафеты», но и сможете сделать фотографию в креативной льняной фотозоне, приобрести уникальные изделия из лозы. Всех гостей праздника также ожидает концерт с участием творческого коллектива Кореличского района, ансамбля цыганской песни «Бахта Лачи» и ансамбля песни «Мара».
Рукатворная прыгажосць
Ці ведаеце вы, што кветкі роднай Беларусі расцвітаюць не толькі на палях і ўзлесках, але і пад рукамі самабытных беларускіх майстрых, якія пераймаюць карысныя рамёствы ад сваіх матуляў і бабуляў, перадаюць іх уласным дзецям і ўнукам, каб прадаўжалася сувязь пакаленняў, а інтэр’еры нашых дамоў і кватэр былі аздоблены рэчамі, якія літаральна ўвабралі ў сябе традыцыі і дух продкаў. У Год гістарычнай памяці ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” адкрыты новы кірунак дзейнасці “Роднае-народнае”, і артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прадаўжаюць экспедыцыі па Дзятлаўшчыне, каб пазнаёміць нас з самабытнымі майстрамі раёна – захавальнікамі беларускіх рамёстваў, абрадаў, промыслаў. На гэты раз Ганна Харлінская і Марына Варган пабывалі ў жыхаркі вёскі Нарбутавічы Ванды Гянюк, якая за многія гады свайго жыцця стварыла дзясяткі рукатворных шэдэўраў у народным стылі. Інтэр’ер яе дома ўпрыгожваюць яркія, вышываныя гладдзю і крыжыкам сурвэткі і навалачкі, дзвярныя фіранкі і дарожкі (так майстрыха называе аздобленыя вышыўкай і найчасцей абвязаныя “зубочкам” палотнішчы, якія мацаваліся знізу на ложках і канапах для іх упрыгажэння). Ёсць у Ванды Іосіфаўны і ўласная калекцыя тканых пакрывалаў, дзе вока радуюць яркія ўзоры і кветкі. – Рукадзеллю мяне навучыла матуля, таксама жыхарка Нарбутавічаў, Інэса Мартынаўна Шымук, 1910 года нараджэння. Я ў дзяцінстве любіла назіраць, як яна працуе, а аднойчы, калі ў хаце стаяў аснаваны варстат з ужо пачатым палатном і матуля надоўга адлучылася, я амаль закончыла работу. Калі падрасла, з дзяўчатамі часта хадзілі адна да адной дапамагаць у ткацтве, у мяне добра атрымлівалася перабіраць узоры, – расказала пра вытокі сваіх уменняў Ванда Іосіфаўна. Ідэі для будучых вышывак крыжыкам майстрыха прыдумвала сама, спачатку малявала іх на паперы і размяркоўвала на “дарожкі”, а затым з дапамогай іголкі і каляровых нітак “пераносіла” сюжэты на тканіну. На яе вышыўках не толькі “расцвітаюць” кветкі, ёсць тут і героі ўсім вядомых казак. У залежнасці ад задумкі і інтэр’ера пакоя колеры вышыванак самыя розныя: ад ружовага да чырвонага, ад блакітнага да цёмна-сіняга. Варта адзначыць, што работы ў народным стылі і сёння не губляюць сваёй актуальнасці, яны могуць асвяжыць і ўпрыгожыць любы дом ці кватэру, праўда, цяпер іх чамусьці ўсё часцей называюць па-замежнаму “хэнд-мэйд”. Чаму так адбываецца, не зусім зразумела, вельмі хочацца верыць, што мода на ўсё замежнае не “выцісне” з нашага жыцця традыцыі продкаў, бо свет вакол нас – гэта адлюстраванне народнай душы, залацінкі мудрасці мінулых пакаленняў, зразумелыя сімвалы ўспрымання Сусвету. Калі іх страціць, то сваю форму, змест і значэнне памяняе ўсё наша жыццё. Трэба берагчы і памнажаць культуру продкаў – той неацэнны скарб, які па крупінках збіраўся стагоддзямі і дастаўся нам дзеля будучыні. Ірына СТЫРНІК
Мюзикл «Чучело»
23 мая 2022 г. на сцене Дятловского центра культуры прошёл показ мюзикла «Чучело». Постановка передаёт очень глубокий, местами напряжённый смысл. Последствия жизни подростков в соцсетях
Чествование весенних именинников
22 мая в ОКиД «Дворецкий Дом культуры состоялась очередная встреча ветеранов клуба» В кругу друзей», посвященная весенним именинникам. Весной день рождения отметили Иосиф Иванович Шукало, Валентина Анатольевна Мисюкевич, Мария Ивановна Семашко и Нина Александровна Жук. Именинникам дарили цветы, сладкие сувениры, а хорошие песни звучали в исполнении ансамбля «Мара» отдела культуры и досуга Дворецкого Дома культуры
Добрыя песнi для вас!
Канцэртная праграма «Добрыя песнi для вас!» для жыхароў аддаленых весак Агароднiкi, Жыхi, Крамянiца Дзятлаўскага раена