Іх сямейнаму саюзу – 55 гадоў
На Дзятлаўшчыне жыве шмат цікавых людзей шаноўнага ўзросту, аднак ёсць у нашым раёне і сямейныя пары, у якіх “стаж” сумеснага жыцця перасягнуў за паўстагоддзя. У кастрычніку 2022 года будуць адзначаць сваё смарагдавае вяселле, а гэта значыць, 55 гадоў крочаць поруч па жыцці, падтрымліваючы і аберагаючы адзін аднаго, нашы землякі з вёскі Нарбутавічы – Ванда Іосіфаўна і Мечаслаў Паўлавіч Генюкі. Напярэдадні Дня сям’і рэйд-віншаванне “Сям’я – гэта тое, што з табой назаўжды” для іх у рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” арганізавалі артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і сектара па арганізацыі вольнага часу Жукоўшчынскага дома культуры. Кветкі, віншаванні, пажаданні самых светлых дзён, бадзёрасці духу, моцнага здароўя, клопату родных людзей – усё ў гэты дзень дарыла сямейным юбілярам цудоўны настрой, а добра вядомыя хіты мінулых гадоў нібыта вярнулі іх у маладосць, у тыя дні, калі толькі “зараджаўся” іх саюз. Стаць моцным яму дапамаглі каханне, узаемаразуменне і згода, якія Ванда Іосіфаўна і Мечаслаў Паўлавіч пранеслі ў сваіх сэрцах праз усё жыццё. Выраслі яны ў адной вёсцы – Нарбутавічах, але ўвагу адзін на аднаго звярнулі не адразу, бо Мечаслаў Паўлавіч быў старэйшы на некалькі гадоў. Сімпатыю адчулі на танцах, калі разам заўзята выплясвалі ў клубе польку. У хуткім часе Ванда Іосіфаўна атрымала прапанову рукі і сэрца. Сямейная пара выгадавала дваіх сыноў – Мечаслава і Васіля, якія цяпер жывуць у Дзятлаве, дачакаліся чацвярых унукаў і дваіх праўнукаў. Генюкі заўсёды былі моцнымі, стараннымі гаспадарамі, шмат працавалі, трымалі вялікую гаспадарку. Разам з тым, Ванда Іосіфаўна паспявала ствараць прыгажосць у сваім доме – вышывала, ткала, яе работамі і сёння можна залюбавацца. На пытанне, якая “формула” іх праверанага часам сямейнага шчасця, Генюкі адказваюць проста: – Прывыклі ўсё гаварыць адзін аднаму адкрыта, не трымаць сакрэтаў, разам вырашаць жыццёвыя праблемы, а каханне дапамагала, шанаваць адзін аднаго. Лепшая традыцыя вялікай сям’і Генюкоў – збірацца разам з дзецьмі, унукамі, праўнукамі, сваякамі на Вялікдзень, Каляды і сямейныя святы, праводзіць час за цёплымі размовамі, весяліцца. Маладым сем’ям, якія толькі пачынаюць свой сумесны шлях па жыцці, Мечаслаў Паўлавіч і Ванда Іосіфаўна жадаюць не скарацца жыццёвым бурам, кахаць, разумець і не папракаць адзін аднаго, жыць у згодзе і ладзе.
Семья- начало всех начал
«Семья- начало всех начал». Под таким названием прошла концертно- развлекательная программа ко Дню семьи, подготовленая творческим коллективом Дворецкого Дома культуры совместно с Дворецкой СШ. Отец Сергий Храма Покрова Пресвятой Богородицы провёл беседу о семейных ценностях.
Внимание! Мероприятие переносится
Уважаемые жители и гости города Дятлово! ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» сообщает, что фестиваль семейного отдыха «Зецельскі фэст» запланированный на 15 мая переносится на 11 июня 2022 года.