День: 05.04.2022

«Стань здаровым сёння»

5 красавіка ў Цэнтры культуры г. Дзятлава работнікамі аддзела па правядзенню культурна-масавых мерапрыемстваў да Сусветнага дня здароўя для людзей сталага ўзросту прайшоў урок здароўя і прыгажосці «Стань здаровым сёння», дзе практыкаваўся самамасаж і фітнесу твару, карысныя парады ад кансультанта па прыгажосці па догляду за тварам «Моц прыгажосці». Удзельнікі мерапрыемства атрымалі буклеты па аздараўленню, ачышчэнню і амалажэнню арганізму натуральнымі сродкамі. Падарункам быў дзённы макіяж шчаслівіцы сустрэчы, якую вызначылі з дапамогай жрэбію. Жанчыны засталіся вельмі задаволены сустрэчай і адзначылі, што адкрылі для сябе шмат чаго новага.

Автор admin 05.04.2022 Выкл.