Такое не павінна паўтарыцца ніколі
Ва ўрочышчы Курпяшы, каля помніка зверскі забітым фашыстамі 2800 яўрэям Дзятлаўскага гета, адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-й гадавіне з дня трагедыі. У памятным месцы сабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, працоўных калектываў і школ райцэнтра, члены іўдзейскай абшчыны Гродзеншчыны, нашчадкі загінулых. – Трагедыя яўрэйскага народа – адна з самых жорсткіх і крывавых старонак вайны, – нагадалі прысутным вядучыя Наталля Маліноўская і Аляксандр Раеўскі. – Яўрэяў знішчалі толькі за тое, хто яны ёсць. Мітынг-рэквіем адкрыў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Чым далей ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны, тым больш узнікае жаданне ў некаторых заходніх палітычных дзеячаў перапісаць старонкі яе гісторыі. Усё больш актыўна неанацыяналісты праяўляюць сябе нават у рэспубліках былой постсавецкай прасторы. І менавіта таму кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача перад органамі пракуратуры, Следчага камітэта правесці работу па выяўленні новых фактаў генацыду насельніцтва Беларусі. У выніку праведзенай работы, рассакрэчвання архіваў выяўлены новыя факты аб масавым знішчэнні беларусаў і іншых людзей нямецкімі акупантамі і іх памагатымі. Важна захаваць дакладную памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Дарога да такіх месцаў, як гэта, не зарасце ніколі. Тое, што сёння на мітынг у Курпешскім лесе сабралася так многа людзей, сведчыць аб адзінстве нашага грамадства. Мы абавязаны помніць і не дапусціць паўтарэння таго, што здарылася 80 гадоў назад. Навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава, на базе якой працуе музей Халакосту, нагадалі прысутным гісторыю Дзятлаўскага гета. Ушанаваць памяць свайго дзядзькі Пэйсаха Айбіндэра, загінулага ў Дзятлаўскім гета, прыехаў яго пляменнік Міхаіл Айбіндэр. Ён расказаў гісторыю пра тое, як выпадковым чынам знайшоў імя продка ў спісе расстраляных у часы Вялікай Айчыннай вайны. – З тае пары Дзятлаўшчына стала для мяне другой радзімай, сюды я прыязджаю са сваімі блізкімі кожны год, каб ушанаваць памяць яўрэяў, загінулых ад рук фашыстаў і іх памочнікаў, – расказаў Міхаіл Якаўлевіч. – Вельмі кранальна, што сёння сюды прыйшло так многа моладзі, якая будзе помніць гэты ўрок гісторыі, перадасць яго нашчадкам. Равін Гродзенскай іўдзейскай рэлігійнай абшчыны Іцхак Хофман прыехаў у гэты памятны дзень на Дзятлаўшчыну, каб памаліцца за ўсіх людзей, загінулых тут у гады ваеннага ліхалецця. Пасля вайны мінскае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Гілф” выпусціла кнігу “Мы помнім! Свету помніць наказваем…”, а члены яўрэйскай дзятлаўскай абшчыны з ЗША і Ізраіля выдалі кнігу “Дзятлава – наш горад”. Гэта зборнікі сведчанняў былых вязняў гета, якія перажылі жахі вайны і змаглі пазбегнуць смерці, іх аповеды пра тых, хто дапамагаў і хто здраджваў. У гэтых кнігах праўда ўсё: ад першага да апошняга радка. Кожная расказаная гісторыя – гэта трагедыя не толькі яўрэйскага насельніцтва, але і ўсяго шматпакутнага народа Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, усклалі да помніка каменьчыкі, кветкі і вянкі, пакінулі тут лампадкі як знак смутку і памяці. Наталля АВЯРЧУК
Праздник труда
1 мая 2022 года в городе Дятлово пройдут праздничные мероприятия, приуроченные ко Дню труда.
Фёдар Яфімчык: “Шчасце, калі ёсць сілы працаваць”
Па Дзятлаўшчыне прадаўжае свае вандроўкі праект “Глыбінкай жыве Беларусь”. На гэты раз адрасатам “музычнай паштоўкі” ад работнікаў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці стаў жыхар вёскі Раманавічы Фёдар Яфімчык, які адсвяткаваў сваё 85-годдзе. З круглай датай у асабістым календары Фёдара Аляксандравіча віншавалі артысты Ганна Харлінская, Ірына Бакшук, Марына Варган, Чэслаў Свіб, да якіх з падарункам для земляка далучылася сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча. Імянінніку зычылі больш ясных, сонечных дзён, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, невычэрпнага аптымізму, а цёплае сонечнае надвор’е, якое выдалася на момант сустрэчы, нагадвала не толькі, што дзень нараджэння Фёдара Аляксандравіча прыпадае на вясновы час, але і аб тым, што родная зямля прабуджаецца, зацвітае і чакае клопату руплівых рук. Што гэта значыць, Фёдар Яфімчык ведае не з чужых слоў: 44 гады свайго жыцця ён аддаў рабоце ў паляводстве ў мясцовым калгасе, шмат працаваў дома, на ўласнай гаспадарцы, бо сям’я трымала дзве каровы, столькі ж свінаматак, авечак, курэй, гусей. На дзяржаўным і прыватным участках наш зямляк працаваў аднолькава старанна, з поўнай аддачай, і сёння ён добра памятае, як у 1953 годзе на камсамольскім сходзе ў Дзятлаве за перадавыя поспехі быў узнагароджаны Пахвальным лістом. – Вяртаўся з калгаса, і дома чакала “другая вахта”, – узгадвае імяніннік. – Гэта сёння сілы ўжо не тыя і на маім падворку зелянее траўка, а ў лепшыя гады кожны кавалачак гэтай зямлі быў засаджаны бульбай і агародам, плюс яшчэ пяцьдзясят сотак пад бульбу выдзяляла гаспадарка. “Другога хлеба” нарыхтоўвалі шмат, бо трэба было карміць жывёлу, ды і касу ўлетку амаль не выпускаў з рук, каб назапасіць дастаткова сена. Любоў да працы, здаецца, Фёдар упітаў з малаком маці, бо з малых гадоў разам з братам дапамагаў бацькам, ужо пасля чацвёртага класа перайшоў на вячэрняе навучанне, а днём пасвіў коней. Нарадзіўся ён на гэтай зямлі, пэўны час пасля 1939 года, як прагналі паноў, Яфімчыкі жылі на хутары ў Хабатках, у 1963 годзе пераехалі на пастаяннае жыхарства ў Раманавічы. Тут, у бацькоўскім доме, Фёдар Аляксандравіч дажыў да шаноўнага ўзросту. На жаль, лёс не песціў нашага земляка, на яго долю выпала нямала выпрабаванняў і стратаў. Затое прадаўжаюць радаваць дзядулю трое ўнукаў і чацвёра праўнукаў, дарэчы, двое малодшых, хлопчыкі-блізняткі, нарадзіліся акурат на дзень нараджэння Фёдара Аляксандравіча. Жыццё нібыта паказала працавітаму чалавеку, што і скрозь шэрыя хмары здольны прабівацца сонечныя промні, таму ні пры якіх абставінах не трэба губляць аптымізму. А Фёдар Яфімчык яго і не губляе: сваім гасцям ён паведаміў, што марыць дажыць да 90-гадовага юбілею, у які зноў спадзяецца на шчырае песеннае віншаванне. Сакрэт даўгалецця ў імянінніка просты, як і разуменне чалавечага шчасця – гэта калі ёсць сілы і жаданне працаваць. Менавіта іх ён зычыць маладому пакаленню, заклікае любіць і цаніць сваю краіну, шанаваць родную зямлю, якая корміць і сагравае, дае жыццёвую энергію, але і ад кожнага ўзамен чакае клопату і сумленнай працы.
Старые песни о главном
В солнечный, апрельский день, творческий коллектив Сектора внестационарного обслуживания населения совместно с Жуковщинским Домом культуры посетили деревни Большие и Малые Крагли, Коршаки и Зачепичи с мини-концертом «Старые песни о главном». Тёплыми пожеланиями доброго здоровья, хорошего настроения и долголетия, артисты порадовали покупателей автомагазина. Со слезами на глазах жители слушали душевные песни и активно подпевали вместе.
Цікавая сустрэча адбылася ў клубе ветэранаў «У коле сяброў»
Цікавая сустрэча адбылася ў клубе ветэранаў «У коле сяброў» Дварэцкага Дома культуры Дзятлаўскага РЦКіНТ . Творчы калектыў прапанаваў ветэранам велiкодны абрад, з песнямі, гульнямі і з чырвонымi яйкамi. Сустрэча завяршылася чаяваннем.
Погірская велікодная традыцыя сёння
Вялікдзень – свята веры, надзеі, перамогі жыцця над смерцю, ушанавання ўваскрэслага Хрыста. Безумоўна, у народзе Уваскрэсенне Хрыстова святкуецца шырока і ярка. На Дзятлаўшчыне таксама захоўваецца адметная велікодная традыцыя, якой не адзін дзясятак гадоў. Яе падтрымліваюць удзельніцы народнага фальклорнага гурта вёскі Погіры Жукоўшчынскага дома культуры, якім кіруе Тамара Ступак. Вось і сёлета Раіса Дула, Алена Станкевіч, Марыя Шыдла, Марыя Белавус, Алена Захарчэня апрануліся ў свае лепшыя нацыянальныя строі, каб падарыць светлую радасць Уваскрэсення Хрыстова аднавяскоўцам. Калектыву больш за сорак гадоў, і яны ніколі не здраджваюць светлай традыцыі – штогод на Вялікдзень хадзіць “алыкаваць” па падворках, радаваць велікоднымі песнямі сваіх аднавяскоўцаў. У гэты дзень над Погірамі разносяцца іх звонкія галасы. “Вялік святой нам дзень настаў” – чуе кожны гаспадар, на падворак да якога заходзяць алыкоднікі, “Паненачку” спяваюць маладым дзяўчатам, каб хутчэй замуж пайшлі, “Паніча” – хлопцам, песняй “Падзякуем Госпаду Богу” завяршаецца кожнае міні-выступленне, калі гаспадары адорваюць алыкоднікаў святочнымі пачастункамі. Ёсць у рэпертуары спявачак яшчэ і жартоўная песня – “Каб на вашай хаце лебяда расла” – для сквапных гаспадароў, якія нічога не жадаюць пакласці ў велікодны кошык, але на памяці ўдзельніц гурта яе спяваць не даводзілася, бо аднавяскоўцы на свята іх чакаюць і сустракаюць выключна гасцінна. Вось і на гэты раз удзельніцы гурта аб’ядналіся з артыстамі Гезгалаўскага дома культуры і з песнямі і добрым настроем рушылі ў дарогу. Першымі гасцей сустракалі на падворку Міхаіла і Аляксандры Шыдлаў. Дарэчы, Алякандра Віктараўна – заснавальніца народнага фальклорнага гурта вёскі Погіры, у знак пашаны і сяброўства артысткі ніколі не мінаюць яе дом. Затым весялілі і іншых землякоў. Жарты, усмешкі, радасць ад цёплых сустрэч – усяму гэтаму не змог перашкодзіць нават спорны велікодны дожджык, які літаральна наскрозь прамачыў спявачак, але яны ўпэўнены – гэта да багацця, дабрабыту і такога ж спорнага ўраджаю ў гэтым годзе. Пакуль прайшлі з аднаго канца Погіраў у другі, кошычкі напоўніліся пафарбаванымі яйкамі і іншымі пачастункамі, а юныя таленты, якія ў гэты дзень далучыліся да прадстаўніц старэйшага пакалення, ужо адчувалі сябе больш упэўнена. Будзем спадзявацца, што добрую народную традыцыю перайме і захавае падрастаючае пакаленне дзятлаўчан, бо так хочацца, каб роднае-народнае не страчвалася, а жыло з намі яшчэ многія дзесяцігоддзі. – У часы нашай маладосці на Вялікдзень па Погірах хадзіла па тры групы алыкоднікаў. Пачыналі святочныя візіты дзеці, затым на падворкі наведвалася моладзь, а пад вечар – алыкавалі дарослыя. Сярод спевакоў пераважалі мужчыны, былі скрыпка і гармонік. У Погірах і сёння памятаюць мясцовых гарманіста Пятра Шыдлу і скрыпача Івана Крагельскага, якіх, на жаль, ужо няма ўжывых. Калі ішлі з аднаго краю вёскі да другога, заходзячы на падворкі, спявалі выключна велікодныя песні, а ўжо калі вярталіся назад з поўнымі кошыкамі – любыя вясёлыя. Затым разам садзіліся за вялікі стол святкаваць і зноў спяваць, – зрабілі невялікі экскурс у гісторыю велікоднай традыцыі ўдзельніцы народнага гурта вёскі Погіры.
Абрад «Вялiкдзень»
Творчым калектывам Сектара пазастацыянарнага абслугоування насельнiцтва праведзены абрад «Вялiкдзень, віншавалі жыхароў аграгарадка Вензавец i г. Дзятлава са светлым святам Уваскрэшання Хрыста, спявалі абрадавыя песні. У сваю чаргу жыхары адорвалі валачобнікаў яйкамі, булкамі ды цукеркамі.
На Дятлаўшчыне прайшоў абрад “Валачобнікі”
Творчыя калектывы клубных устаноў разам с дзецьмі віншавалі аднавяскоўцаў са светлым святам Уваскрэшання Хрыста, спявалі абрадавыя песні, у якіх жадалі здароўя, шчасця, багатага ўраджаю на наступны год. Пажадалі моцнага здароўя, добрабыту і многае лета. г.п. Наваельня аграгарадок Дварэц аграгарадок Раклевiчы
«Пасха — величайший день»
24 апреля в аг. Крутиловичи прошел праздник «Пасха — величайший день» подготовленный творческим коллективом Даниловичского Дома культуры. Присутствующие познакомились с историей праздника, его традициями, народными играми. И приняли активное участие в празднике.