Месяц: Февраль 2022

Ты боль душы

З таго часу, калі апошняя калона савецкіх войскаў пакінула афганскую зямлю, мінулі доўгія 33 гады. Аднак боль і смутак не маюць тэрміну даўнасці. Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў на Дзятлаўшчыне распачаў мітынг-рэквіем у райцэнтры, на якім прысутнічалі ўдзельнікі вайны ў Афганістане, прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый. Гісторыю і значэнне гэтага памятнага дня для беларусаў нагадаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за мужнасць, стойкасць і адвагу ў выкананні воінскага абавязку ў Афганістане, пажадаў ім мірнага неба і моцнага здароўя: – Гэтая памятная дата з’яўляецца сімвалам прызнання і глыбокай павагі да подзвігу салдат і афіцэраў, якія абаранялі бяспеку і інтарэсы Радзімы ў ваенных канфліктах нядаўніх дзесяцігоддзяў. Яна аб’ядноўвае ўсіх тых, хто з баямі, незваротнымі стратамі і крывёй прайшоў па вогненных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак і застаўся верны прысязе і святому воінскаму братэрству. Дзякую вам за мужнасць і стойкасць, актыўную і адказную грамадзянскую пазіцыю. Вы – моцныя духам людзі. Вы годна прадстаўлялі народ, усю вялікую краіну ў цяжкіх выпрабаваннях. У нашых сэрцах назаўжды застануцца светлая памяць, шчыры гонар за пакаленне, якое выканала свой грамадзянскі і інтэрнацыянальны абавязак, якое паказала ўсяму свету прыклад бескарыслівага служэння сваёй Айчыне. На традыцыйнай сустрэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў ушанавалі памяць загінулых у Афганістане землякоў – Аляксандра Шылава і Дзмітрыя Лазовіка. Іх ратны гераізм, вернасць воінскай прысязе, стойкасць і мужнасць воінаў-інтэрнацыяналістаў заўжды будуць служыць дастойным прыкладам для моладзі. З наказам шанаваць памяць пра тых, хто прайшоў праз пекла афганскай вайны, да сучаснікаў звярнуўся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец: — Тут, каля помніка воінам-афганцам, можна сказаць: свой абавязак яны выканалі спаўна. Усе “афганцы” заслугоўваюць не меншага гонару і павагі, чым іх дзяды, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў барацьбе з фашызмам. Ад імя моладзі раёна на мітынгу-шанаванні выступілі вучні сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. Нікога не пакінула раўнадушным кранальная песня, якую выканалі школьніцы. Да помніка воінам-інтэрнацыяналістам прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі.

Автор admin 15.02.2022 Выкл.

Интерактив для молодёжи «Весёлые парочки»

День святого Валентина — любимый праздник людей всех возрастов. Его обожают те, кто уже встретил свою половинку, и ждут, чтобы попросить о любви люди, которым еще не улыбнулось сердечное счастье.  11 февраля в ОКиД «Дворецкий ДК» прошла интерактивная программа для молодёжи «Весёлые парочки». Молодёжь агрогородка Дворец собралась в этот прекрасный вечер, чтобы приятно провести время с друзьями. Молодые люди окунулись в историю праздника, поучаствовали в викторине и забавных конкурсах.

Автор admin 14.02.2022 Выкл.

День святого Валентина

11 февраля в  кинотеатре «Спутник» состоялась молодёжная дискотека посвящённая Дню Святого Валентина??? Для гостей была предоставлена тематическая фотозона для влюблённых ?, проведены конкурсы и игры, а также зажигательная дискотека.

Автор admin 11.02.2022 Выкл.

Вечар здароўя для сталых людзей

Творчым калектывам аддзела па правядзенню культурна масавых мерапрыемстваў г. Дзятлава быў арганізаваны вечар здароўя для сталых людзей “Быць здаровым ніколі не позна”. Практыкавалася сустаўная гімнастыка з гімнастычнымі палкамі,  дыхальная гімнастыка Стрэльнікавай, а таксама комплекс рэабілітацыйных практыкаванняў на стуле, рэкамендаваны для выканання пасля перанесенага захворвання COVID – 19, прапанаваны ГУ “Республиканским клиническим медицинским центром Управделами Президента Республіки Беларусь”. На прыканцы, удзельникі мерапрыемства абмяняліся сваімі адчуваннямі, і дамовіліся сустрэцца яшчэ на запланаваных мерапрыемствах для сталых людзей і не толькі.

Автор admin 10.02.2022 Выкл.

«Зима – не повод сидеть дома!»

Зима – не повод сидеть дома! Зима не всегда располагает к долгим прогулкам. Рисование на снегу — это интересная зимняя забава. На снежных «холстах» можно нарисовать много художественных творений. Рисовать можно все, что угодно. Творческими работниками Центра культуры г. Дятлово провели  конкурс рисунков на снегу. Каждый участник смог нарисовать свой собственный шедевр, а также смело импровизировали фантазировали и изображали то, что не всегда удаётся нарисовать на бумаге.

Автор admin 05.02.2022 Выкл.