«Моя Беларусь!»
Артисты Дятловского РЦКиНТ активно принимают участие в референдуме. Концертная программа «Моя Беларусь!» на избирательном участке Средней школы #1 г.Дятлово избирательный участок Средней школы #3г.Дятлово
«Масленица» для отдыхающих санатория «Радон»
«Масленица» для отдыхающих санатория «Радон». Все участники по-настоящему окунулись в атмосферу народного праздника, вдоволь полакомились румяными, вкусными блинами, а также поучаствовали в весёлых забавах вместе с народным театром-студии игры «Суседзі» Дятловского РЦКиНТ.
“Бывай, вясёлая зіма”
Зіме пажадалі шчаслівай дарогі жыхары аграгарадка Дварэц. Пагода выдалася пахмурнай, але на пляцоўцы Дома культуры сонца было дастаткова: гарачыя і смачныя бліны запрашалі на свята сваім водарам, а ўсмешкі дзетвары, якая бегала вакол дарослых, весялілі народ. Праважалі зіму амаль усім Дварцом. З вершамі, прыпеўкамі, песнямі фальклорнае свята закруціла прысутных у карагодзе конкурсаў. Найбольш актыўныя ўдзельнікі конкурсаў атрымалі падарункі . А таксама дзетвара частавалася духмянымі бліночкамі — сімваламі сонейка. Забаўлялі народ тэатр-студыя гульні “Суседзі” і удзельнікі дзіцячага клуба народных традыцый “Крыніца” Дварэцкага Дома культуры. Напрыканцы мерапрыемства вяскоўцы песнямі і карагодам развіталіся з зімою. Традыцыйнае спаленне пудзіла сімвалічна адчыніла дзверы для новага цыкла жыцця.
Будучыня культуры – за маладымі кадрамі
На Дзятлаўшчыне падвялі вынікі работы ўстановаў культуры раёна за 2021 год і акрэслілі задачы на 2022 год. 25 лютага з удзелам начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алены Клімовіч і намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча прайшло выніковае пасяджэнне Савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. На пачатку сустрэчы Алена Клімовіч падзякавала паспяховым навучэнцам дзіцячай школы мастацтваў, якія сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іх педагогам, бацькам і ўручыла пасведчанні Ксеніі Майсак і Нэлі Санюк. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец уручыў медаль «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» за дапамогу пры ўстаноўцы памятнага знака воінам-ракетчыкам у аграгарадку Гезгалы дырэктару гісторыка-краязнаўчага музея Вользе Цюшляевай. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова азнаёміла прысутных з леташнімі вынікамі работы і задачамі на гэты год: – У 2021 годзе дзейнасць арганізацый сферы культуры Дзятлаўшчыны была скіравана на рэалізацыю задач дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы, ажыццяўленне мерапрыемстваў і дасягненне паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025 гады. Найбольш знакавымі святамі сталі фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”, “Каб памяталі” ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына да 77-ай гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, буйныя мерапрыемствы да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня народнага адзінства. Сацыяльны стандарт па бюджэтным забеспячэнні сферы культуры раёна летась склаў 1692,8 тысячы рублёў або 69,5 рубля на аднаго жыхара. За 2021 год галіна прафінансавана на 1692,8 тысячы рублёў або 97,5 % да плана. Сродкі накіроўваліся на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў, добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый, рамонты, набыццё музычных інструментаў і абсталявання. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея скіравана 6469,18 рубля, у тым ліку на бягучы рамонт, набыццё карцін і стоек да іх, капітальны рамонт вестыбюля і санвузла. Завершаны работы па І пускавым комплексе капітальнага рамонту будынка ў пасёлку Казлоўшчына. Тэмп росту сярэдняй заработнай платы работнікаў культуры ў адносінах да 2020 года склаў 112,9 %. План платных паслугаў выкананы на 101,2 %, атрымана 98,2 тысячы рублёў пазабюджэтных даходаў. Забяспечанасць сферы кадрамі – 87,6 %, агульная колькасць вакансій па раёне — 29, замацаванасць маладых спецыялістаў летась – 16,7 %. Гісторыка-культурныя каштоўнасці Дзятлаўскага раёна на 1 студзеня 2022 года ў здавальняючым стане: 14 помнікаў архітэктуры маюць адпаведнае функцыянальнае выкарыстанне, адзін (будынак былога палаца ў Дзятлаве) не выкарыстоўваецца. Уласнік – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. У 2020 годзе было прынята рашэнне аб далучэнні яго да гаспадарчага абароту праз продаж на аўкцыёне (заключаны дагавор аб правядзенні таргоў з Камітэтам “Гроднааблмаёмасць”). Усяго ўстаноўлена 41 ахоўная дошка на нерухомых аб’ектах матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў, на сёння падпісана 38 ахоўных абавязацельстваў, ёсць 36 пашпартоў гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь вядзецца работа па распрацоўцы праектаў зон аховы на 5 помнікаў археалогіі. Летась за кошт рэспубліканскага суботніка (15 000 рублёў) выкананы рамонтныя работы на помніку героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову, на Вайсковых могілках гарпасёлка Наваельня – на 10 500 рублёў па дзяржаўнай праграме ўвекавечання ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Падрабязна Вольга Мікалаеўна расказала, як у 2021 годзе працавалі музейныя, бібліятэчныя, клубныя ўстановы культуры і дзве дзіцячыя школы мастацтваў раёна. Сярод задач галіны на 2022 год назвала – забяспечыць выкананне ўсіх паказчыкаў і сацыяльных стандартаў дзяржпраграмы, на высокім узроўні арганізаваць сацыякультурную дзейнасць у рамках Года гістарычнай памяці, 140-годдзя нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы, Я. Коласа, у тым ліку ўдзел у праекце “Выяўленне і адраджэнне традыцыйнай рэгіянальнай абраднасці”, актывізаваць правядзенне мерапрыемстваў, скіраваных на турыстычную прывабнасць раёна і выкананне плана пазабюджэтных сродкаў з укараненнем новых відаў платных паслуг, больш мэтанакіравана праводзіць кадравую работу. Сваімі напрацоўкамі, вынікамі і дасягненнямі падзяліліся спецыялісты ўстановаў сферы культуры Галіна Сушко, Вольга Цюшляева, Галіна Вянско, Ала Барысенка. Начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч падзякавала калегам за працу. Яна зазначыла, што абласное ўпраўленне культуры па мінулагодніх выніках прызнана лепшым у рэспубліцы, у чым заслуга кожнага з раёнаў Прынёмання, Дзятлаўскі раён увогуле сярод іншых займае ганаровае другое месца па выніках работы за 2021 год. Работнікаў культуры Дзятлаўшчыны яна назвала самадастатковымі, здольнымі паспяхова працаваць і прэзентаваць сябе. Расказала, што на 2022 год зацверджаны больш напружаныя паказчыкі, таму давядзецца трымаць планку. Больш увагі Дзятлаўскаму раёну трэба звярнуць на кадравае забеспячэнне сферы і замацаванне ў ёй маладых спецыялістаў. Алена Віктараўна падзякавала за плённае супрацоўніцтва Ігару Кухарэвічу і Вользе Рагачовай, а за баль у Наваельні – кіраўніку аб’яднання “Эпатажны блюз” Аляксандру Кардашу. Яна пажадала работнікам культуры і надалей быць цікавымі для насельніцтва. Напрыканцы сустрэчы Алена Клімовіч расказала аб абласным тэлеграм-канале “Культура Гродзеншчыны” і чаце “Культурныя навіны”, спынілася на вострых праблемах сучаснасці, папрасіла цаніць тое, што мы маем – мір і стабільнасць. За аб’ектыўную ацэнку работы Алене Віктараўне падзякаваў Ігар Кухарэвіч, словы ўдзячнасці ён адрасаваў і работнікам культуры раёна. Галоўнай задачай на гэты год намеснік старшыні райвыканкама назваў больш грунтоўную кадравую работу, бо будучыня культуры – за маладымі кадрамі. Прыемным момантам сустрэчы стала ўзнагароджанне лепшых у прафесіі і знаёмства з творчай выставай у фае цэнтра.
Падарункі і песні – для сапраўдных мужчын
Цёплыя словы віншавання, песні, танцы і сюрпрызы падарылі мужчынам Дзятлаўшчыны зямлячкі ў час канцэртнай праграмы, прымеркаванай да Дня абаронцаў Айчыны. Яна адбылася 23 лютага ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава. У шматлюднай зале было нямала мужчын – прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, ваеннаслужачыя і прадстаўнікі сілавых структураў, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Свята пачалося з песеннага падарунка ад юнага Глеба Мармыша, які “марыць стаць ваенным” і з танца дзіцячага танцавальнага калектыву. – Абаронца – гэта той, хто абараняе сваю краіну, сваю сям’ю, родных і блізкіх. Гэта дастойны, адважны і моцны мужчына, гатовы рызыкаваць сваім здароўем і нават жыццём у імя сваёй Айчыны, – агучылі простую ісціну вядучыя праграмы Наталля Маліноўская і Анастасія Голуб. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец павіншаваў дзятлаўчан з Днём абаронцаў Айчыны, пажадаў поспехаў, шчасця, міру і дабра. Ён выказаў словы гонару і ўдзячнасці на адрас цяперашніх вайскоўцаў, а таксама іх бацькоў. Бацькам нашых землякоў Яраслава Дабрука і Серафіма Каско, якія годна выконваюць свой воінскі абавязак у радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ён уручыў Падзячныя лісты ад камандавання тых часцей, дзе яны служаць. Цудоўны настрой дарылі ўсім прысутным на свяце артысты і калектывы Дзятлаўшчыны. Прагучалі прыгожыя, вясёлыя, а часам і кранальныя да слёз песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “Гарачыя сэрцы”, груп “Бархат”, “Сузор’е”, Таццяны Дудкінай, Ганны Харлінскай, Таццяны Шостка, Таццяны Буча, Ганны Зайцавай і Алы Чарняўскай. Жаночы састаў народнага хора “Ветэраны ў страі” не толькі парадаваў добрай песняй, але і павіншаваў са святам старшыню Дзятлаўскага райвыканкама Андрэя Садоўскага караваем – сімвалам дабрабыту і заможнасці. Артыстам былі адрасаваны шчырыя ўсмешкі і авацыі залы, дзе гледачы з радасцю падпявалі знаёмыя песні і нават танцавалі. Для жадаючых зрабіць сэлфі на памяць аб свяце ў фае Цэнтра культуры працавалі тэматычная выстава і фотазона.
Концертная программа «Солдатам Отечества, слава»
23 февраля творческий коллектив Дворецкого Дома культуры поздравил мужчин Дворецкого льнозавода с Днём защитника Отечества
«Солдатам Отечества, слава!»
23 февраля творческий коллектив Дворецкого Дома культуры поздравил мужчин КСУП «Дворец Агро» с Днём защитника Отечества
Хороши наши мужчины, сомневаться нет причины
23.02.2022 в отделе культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» состоялось концертная программа «Хороши наши мужчины, сомневаться нет причины», посвящённая Дню защитника Отечества.
«Славные сыны Отечества!»
23.02.22г. в отделе культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» прошла концертная программа «Славные сыны Отечества!», посвящённая Дню защитника Отечества.
«Служу Отечеству»
23 февраля в Секторе ремёсел и декоративно-прикладного искусства прошла выставка ко Дню защитника Отечества «Служу Отечеству»