Митинг-реквием прошёл в агрогородке Дворец
15 февраля уже по традиции возле могилы героически погибшего Дмитрия Лазовика в агрогородке Дворец Дятловского района прошел торжественный митинг-реквием.
Ты боль душы
З таго часу, калі апошняя калона савецкіх войскаў пакінула афганскую зямлю, мінулі доўгія 33 гады. Аднак боль і смутак не маюць тэрміну даўнасці. Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў на Дзятлаўшчыне распачаў мітынг-рэквіем у райцэнтры, на якім прысутнічалі ўдзельнікі вайны ў Афганістане, прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый. Гісторыю і значэнне гэтага памятнага дня для беларусаў нагадаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за мужнасць, стойкасць і адвагу ў выкананні воінскага абавязку ў Афганістане, пажадаў ім мірнага неба і моцнага здароўя: – Гэтая памятная дата з’яўляецца сімвалам прызнання і глыбокай павагі да подзвігу салдат і афіцэраў, якія абаранялі бяспеку і інтарэсы Радзімы ў ваенных канфліктах нядаўніх дзесяцігоддзяў. Яна аб’ядноўвае ўсіх тых, хто з баямі, незваротнымі стратамі і крывёй прайшоў па вогненных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак і застаўся верны прысязе і святому воінскаму братэрству. Дзякую вам за мужнасць і стойкасць, актыўную і адказную грамадзянскую пазіцыю. Вы – моцныя духам людзі. Вы годна прадстаўлялі народ, усю вялікую краіну ў цяжкіх выпрабаваннях. У нашых сэрцах назаўжды застануцца светлая памяць, шчыры гонар за пакаленне, якое выканала свой грамадзянскі і інтэрнацыянальны абавязак, якое паказала ўсяму свету прыклад бескарыслівага служэння сваёй Айчыне. На традыцыйнай сустрэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў ушанавалі памяць загінулых у Афганістане землякоў – Аляксандра Шылава і Дзмітрыя Лазовіка. Іх ратны гераізм, вернасць воінскай прысязе, стойкасць і мужнасць воінаў-інтэрнацыяналістаў заўжды будуць служыць дастойным прыкладам для моладзі. З наказам шанаваць памяць пра тых, хто прайшоў праз пекла афганскай вайны, да сучаснікаў звярнуўся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец: — Тут, каля помніка воінам-афганцам, можна сказаць: свой абавязак яны выканалі спаўна. Усе “афганцы” заслугоўваюць не меншага гонару і павагі, чым іх дзяды, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў барацьбе з фашызмам. Ад імя моладзі раёна на мітынгу-шанаванні выступілі вучні сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. Нікога не пакінула раўнадушным кранальная песня, якую выканалі школьніцы. Да помніка воінам-інтэрнацыяналістам прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі.