День: 10.02.2022

Вечар здароўя для сталых людзей

Творчым калектывам аддзела па правядзенню культурна масавых мерапрыемстваў г. Дзятлава быў арганізаваны вечар здароўя для сталых людзей “Быць здаровым ніколі не позна”. Практыкавалася сустаўная гімнастыка з гімнастычнымі палкамі,  дыхальная гімнастыка Стрэльнікавай, а таксама комплекс рэабілітацыйных практыкаванняў на стуле, рэкамендаваны для выканання пасля перанесенага захворвання COVID – 19, прапанаваны ГУ “Республиканским клиническим медицинским центром Управделами Президента Республіки Беларусь”. На прыканцы, удзельникі мерапрыемства абмяняліся сваімі адчуваннямі, і дамовіліся сустрэцца яшчэ на запланаваных мерапрыемствах для сталых людзей і не толькі.

Автор admin 10.02.2022 Выкл.