«Ой, калядачкi блiны ды аладачкi»
13 января творческие работники ОКиД «Козловщинский ДК» совместно с участниками детских кружков «Вытокi» и «Жавароначкi» провели театрализованный обряд «Ой, калядачкi блiны ды аладачкi»
Да каго Шчадрэц завітае – таму цэлы год удача спрыяе
Ёсць у нашай краіне цудоўнае народнае свята – Стары Новы год, або Шчадрэц, які беларусы адзначаюць з 13 на 14 студзеня. Гэту адметную нацыянальную традыцыю на Дзятлаўшчыне не першы год падтрымліваюць артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці і спецыялісты бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Вось і сёлета творчы калектыў сектара накіраваўся ў святочны рэйд-віншаванне, каб правесці тэатралізаваны абрад “Шчадрэц” для жыхароў вёсак Руда Яварская, Гута, Капці, Падвялікае. На кожным прыпынку вяскоўцы цёпла сустракалі гасцей, панавалі радасць і добры настрой, было шмат жартаў і гумару. Жыхары віталі Казу – сімвал урадлівасці і дабрабыту – заклікалі яе на свае падворкі, бо ёсць павер’е: “Дзе Каза ходзіць, там жыта родзіць”. Людзі загадвалі на новы ўраджай, спадзяваліся, што з візітам шчадрацоў і Казы-гарэзы ў іх дамы прыйдуць шчасце, здароўе, дастатак, а непасрэдна ў час сустрэчы яны атрымалі важкі зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый. Дзякуючы тэатралізаванаму абраду, жыхары аддаленых вёсак ад душы павесяліліся і адчулі сапраўднае свята.
Дзень работнікаў сацыяльнай абароны
Шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны – прымаў працоўны калектыў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Падзякаваць работнікам за іх самаадданую і запатрабаваную працу прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель. Тон урачыстасці задала дырэктар цэнтра Таццяна Нікіпорчык, звяртаючыся да сваіх калег: – Прыемна, што ў час светлых зімовых урачыстасцяў ёсць яшчэ адна цудоўная нагода для віншаванняў – прафесійнае свята сацыяльных работнікаў, якія дораць людзям надзею на лепшае. Вашы паўсядзённыя справы на першы погляд могуць быць непрыкметнымі, але вы робіце каласальную работу, якую ўдзячна заўважаюць падапечныя, іх родныя і суседзі, а яшчэ сваімі клопатамі і дабрынёй вы саграваеце сэрцы тых, хто мае ў гэтым асаблівую патрэбу. Прымайце пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Музычную паштоўку, багатую на вясёлыя дынамічныя песні, “прафесіяналам шчодрых сэрцаў” падрыхтавалі артысты Дварэцкага дома культуры. Эстафету віншаванняў прадоўжыў Ігар Кухарэвіч: – Сваімі працай і ўвагай вы робіце жыцці пажылых людзей і інвалідаў больш камфортнымі і абароненымі, у вас добрыя і светлыя сэрцы, – зазначыў ён, звяртаючыся да сацыяльных работнікаў. – Вялікае дзякуй за пачэсную працу, за тое, што нярэдка ахвяруючы ўласным часам вы дорыце радасць чалавечых стасункаў нямоглым людзям. Няхай усе вашы намаганні вяртаюцца дабром і радасцю да вас і ў вашы сем’і. Ігару Станіслававічу выпала яшчэ адна прыемная місія – уручыць узнагароды і грашовыя прэміі да іх. Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта атрымалі спецыяліст па сацыяльнай рабоце Таццяна Зінкевіч і кіраўнік гуртка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Валянціна Баландзіна. Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама адзначаны сацыяльныя работніцы Ганна Максімава, Ядвіга Ненартовіч, Таццяна Кузняцова, Вольга Раманенка, інспектар па асноўнай дзейнасці Таццяна Журко. На гэтым прыемныя сюрпрызы не скончыліся: падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” уручыла яе старшыня Алена Васкель. Ён дастаўся работніцы, якая першая прышчапілася ад каранавіруснай інфекцыі і стала станоўчым прыкладам для іншых у калектыве, – Людміле Дземаковай. Наборы карысных бытавых рэчаў на развітанне атрымалі ўсе сацыяльныя работніцы.
«Под Старый Новый год»
12 января творческие работники ОКиД «Новаяльнянского Дома культуры» провели совместную акцию с региональным настоятелем общества Святого Франтишка Сальского для участников любительского творчества Дома культуры «Под Старый Новый год».
Итоги III Международного фестиваль-конкурса «Арт-парад в Витебске»
Творческие инициативы из 25 стран приняли участие в III Международном фестивале-конкурсе «Арт-парад в Витебске», который проходил с 7 по 9 января в Витебске. Дятловщину представили отдел культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» и Сектор ремёсел и декоративно-прикладного искусства Дятловского районного центра культуры и народного творчества. По итогу участия в фестивале-конкурсе дипломант І степени в номинации «Изобразительное искусство» и в номинации «декоративно-прикладное искусство, художественные ремёсла» Анатолий Кардаш (ОКиД «Новоельнянский ДК»). А также в номинации «декоративно-прикладное искусство, художественные ремёсла» дипломант І степени — Марина Лашковская (Сектор ремёсел и ДПИ).
Як у Дзятлаве Калядкі гулялі
У светлае свята Нараджэння Хрыстова дзятлаўчане ўзгадалі не толькі рэлігійныя, але і народныя традыцыі, сустрэўшы яго па старадаўнім беларускім абрадзе. “Калядныя забавы” на плошчы 17 Верасня райцэнтра сталі сапраўдным сямейным святам. Ладзілі мерапрыемства работнікі культуры з усяго Дзятлаўскага раёна. Яны прывезлі з сабою добрыя песні, вясёлыя гульні і аўтэнтычныя традыцыі нашых продкаў. Сустрэць свята, разам павесяліцца ад душы гасцей запрасілі гаманкія кабеты ў народных строях – Марына Лукіянец і Таццяна Дудкіна. На працягу ўсяго гуляння яны нікому не далі засумаваць: разам з Пеўнем паваражылі дзяўчатам і дзяўчынкам на суджанага, нагадалі народныя калядныя прыкметы і раздалі прызы самым актыўным. У госці да дзятлаўчан прыехала вядомая ў раёне тэатр-студыя гульні “Суседзі”. Яе ўдзельнікі прыбылі на свята па ўсіх народных беларускіх канонах: з каляднай зоркай, Мядзведзем, Буслом і Казою-дзеразою. Малеча і дарослыя ад душы весяліліся пад музыку разам з казачнымі героямі, танцавалі, бегалі, вадзілі карагоды і нават кідалі лапці. На працягу ўсяго свята з зімовай раённай сцэны гучала шмат добрых народных і аўтарскіх песень у выкананні народнага калектыву “Ятранка”, вакальнай групы Дварэцкага дома культуры, Іны Юганавай, Івана Кашко, Чэслава Свіба, Ірыны Бакшук. Прыемным бонусам народнага гуляння сталі гандлёвыя кропкі, дзе госці свята набывалі пачастункі і сувеніры. Наталля АВЯРЧУК
“Каляды” у Гезгалах
7 студзеня 2022 года тэатралізаваны абрад “Каляды” прайшоў у аграгарадку Гезгалы Дзятлаўскага раёна
«Рождественский переполох»
Развлекательная программа «Рождественский переполох» прошла 7 января 2021 года в ОКиД «Новоельнянский Дом культуры» ГУК «Дятловский РЦКиНТ»
Январское настроение
Январь – особый месяц, он открывает главу каждого нового года. Этот период обладает сильной энергетикой, способствует исполнению желаний. Именно сейчас можно приоткрыть таинственную завесу будущего. 5 января творческий коллектив сектора внестационарного обслуживания населения Дятловского РЦКиНТ совместно с сотрудником библиобуса отдела обслуживания и информации Дятловской районной библиотеки спешили к жителям деревни Апалино-Басино, Ходевляны, Ятвезь и Савичи, для того, что бы подарить праздничное, январское настроение. Весёлые цыганки, не упустили возможность погадать и узнать о том, что ждет впереди. Предсказания – это всегда что-то увлекательное и манящее. Каждый хочет заглянуть в будущее, и увидеть там что-то хорошее.
«В гостях у Бабы Яги»
05.01.2022 года творческий коллектив Даниловичского Дома культуры с игровой программой «В гостях у Бабы Яги» посетил ребят пришкольного лагеря «Весельчак» Крутиловичского д/с-СШ. Ребята водили хороводы возле новогодней красавицы, выполняли различные развлекательные задания, играли в игры, пели песни.