Месяц: Январь 2022

Информационный час «Алкоголь в засаде»

Творческие работники Раклевичского Дома культуры провели информационный час «Алкоголь в засаде», посвященный проблеме алкоголизма. Здоровье – бесценное достояние не только каждого человека, но и всего общества. Крепкое здоровье – это залог полноценной и счастливой жизни. И его необходимо сохранять и укреплять. А одним из важных факторов сохранения здоровья является отказ от вредных привычек. Школьники узнали, что с каждым годом увеличивается распространение вредных привычек среди подростков.Употребление алкоголя приводит к агрессивности, деградации личности, суициду, преступлениям.

Автор admin 26.01.2022 Выкл.

Кружева зимних мелодий

Музыка – это волшебство, источник радости и вдохновения. Именно она наполняет нашу жизнь яркими красками эмоций.  Творческим коллективом сектора внестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» 20 января была организована выездная концертная программа «Кружева зимних мелодий» в отдалённые деревни Гиричи, Мировщина, Беляки и Явор.

Автор admin 20.01.2022 Выкл.

Узнагарода матулі – самая важная

Таццяна Шкель, мама пецярых дзяцей з аграгарадка Вензавец, стала 48-й жыхаркай раёна, адзначанай ордэнам Маці. Высокую дзяржаўную ўзнагароду жанчыне ўручылі ў раённым аддзеле ЗАГС. На свята вялікай сям’і сабралася цэлая зала гасцей: кіраўніцтва раёна, землякі, калегі, работнікі культуры. Прыемную місію па ўручэнні ордэна выканала старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Вольга Сядзельнік, якая наведала Дзятлаўшчыну з рабочым візітам. Яна павіншавала шматдзетную матулю з адметнай падзеяй: – Сёння я маю ганаровую і вельмі хвалюючую мисію – уручыць заслужаную ўзнагароду прыгожай, абаяльнай, моцнай духам, валявой жанчыне. Выхоўваць пяцярых дзяцей – сапраўдны подзвіг, нізкі паклон вам за гэта. Вельмі радасна, што ў нашай спакойнай, мірнай краіне праводзіцца такая палітыка, якая дае магчымасць нараджаць і выхоўваць дзетак, мець упэўненасць у заўтрашнім дні. На Гродзеншчыне яшчэ дзесяць гадоў таму было каля 7 тысяч шматдзетных сем’яў, сёння налічваецца больш за 14 тысяч, у якіх гадуюцца больш за 50 тысяч дзетак. Шчырыя словы віншавання і захаплення ардэнаноснай матулі адрасаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Вельмі прыемна, што ў нашым раёне пастаянна расце колькасць шматдзетных сем’яў. Кожны год мы ўручаем ад двух да чатырох ордэнаў Маці дзятлаўчанкам. Шчаслівае мацярынства і дзяцінства – адзін з прыярытэтаў нашай дзяржавы, а ордэн Маці – лічу, самая высокая ўзнагарода ў нашай краіне, бо выхаванне дзяцей – найбольш значная праца. Ад імя кіраўніцтва раёна віншую вас, жадаю шчасця, дабрабыту і моцнага здароўя. Да віншаванняў далучыліся старшыня Вензавецкага сельвыканкама Алег Шымко, дырэктар Дзятлаўскага лясгаса Сяргей Дурко, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель. Яны пажадалі бацькам доўгага шчаслівага жыцця, заўжды мець нагоду радавацца і ганарыцца сваімі дзецьмі. Ад санаторыя “Альфа Радон”, дзе працуе мама Таццяна Іванаўна, сям’і перадалі салодкі падарунак. Сям’я Шкеляў – гэта сапраўдныя сем “я”: мама, тата і пяцёра дзяцей, якія гадуюцца ў атмасферы любові, спагады і ўзаемнай дапамогі. Гаспадар сям’і Генадзь Віктаравіч працуе ў дрэваапрацоўчым цэху “Вензавец” Дзятлаўскага лясгаса. Старэйшая дачка Наталля зусім дарослая, ужо стварыла сваю сям’ю. Яна настаўніца біялогіі ў адной з сярэдніх школ Гомеля. Дзевятнаццацігадовы Ягор скончыў каледж і цяпер дастойна служыць Радзіме ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Аляксандр вучыцца ў восьмым класе Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, ён цяпер галоўны мамін памочнік з маленькімі брацікамі. Яраслаў, які нарадзіўся ў 2019 годзе, наведвае дзіцячы садок, а з Ванечкам, самым малодшым, Таццяна Іванаўна знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Не ўся дружная сям’я змагла сабрацца ў святочнай зале ў гэты важны дзень, але падтрымку сваіх дзяцей матуля адчувала нават на адлегласці. Наталля запісала для мамы відэапрывітанне, якое кранула жанчыну да слёз. – Цяпер разумею, што ўсё было нездарма, – пасля ўрачыстасці падзялілася эмоцыямі Таццяна Іванаўна. – Чуць словы ўдзячнасці ад сваіх дзяцей вельмі кранальна і радасна. Увесь час прывыкла жыць па прынцыпе “найперш усё – дзецям”, а сёння нечакана сама апынулася ў цэнтры ўвагі, атрымала такую важную ўзнагароду. Я шчаслівая, што гэту радасць раздзялілі са мной блізкія людзі.  

Автор admin 19.01.2022 Выкл.

«До новой встречи»

16 января в агрогородке Крутиловичи состоялась праздничная программа закрытия рождественских и новогодних праздников «До новой встречи» подготовленная творческим коллективом Даниловичского Дома культуры.  

Автор admin 16.01.2022 Выкл.

Прощание с ёлочкой

Вот и пролетели веселые новогодние праздники. Чтобы продлить о них яркие воспоминания, в Центре культуры г. Дятлово уже давно существует добрая традиция, когда дети приходят прощаться с елочкой. В этот день к детям приходят разные сказочные персонажи. В этот раз к детям пожаловали герои сказок театра игры ростовых кукол, а так же Дед Мороз и Снегурочка и поиграли с детьми в забавные игры.

Автор admin 14.01.2022 Выкл.

Абрад “Шчадрэц” у Дзятлава

4 студзеня з каляднымі песнямі, віншаваннямі, найлепшымі пажаданнямі гурт Цэнтра культуры наведаў арганізацыі города Дзятлава. Тэатралізаваны абрад “Шчадрэц” праводзіцца ў нашых мясцінах ужо шмат гадоў, таму жыхары чакаюць калядоўшыкаў і з задавальненнем дазваляюць іх павіншаваць. Бо вераць, што калі іх дом наведалі калядоўшчыкі, значыць з імі разам у хату прыйшлі шчасце, багацце, мір, згода і дабрабыт. Работнікі Цэнтра культуры г.Дзятлава робяць добрую справу – адраджаюць традыцыі нашых продкаў, дораць свята землякам. Сёлета ўдзел у правядзенні абраду прымалі Таццяна Дудкіна, Ганна Харлінская, Таццяна Палуносік, Марына Варган і Ірына Бакшук, Часлаў Свіб.

Автор admin 14.01.2022 Выкл.