«Шчадроўскія варожбы» у Круцілавічах
13 студзеня ў аграгарадку Круцілавічы адбыўся абрад «Шчадроўскія варожбы» у рамках раённага этна-праекта «Народнаму скарбу век векаваць».
«Добры вечар, шчодры вечар»
13 января творческие работники Дворецкого Дома культуры провели театрализованный обряд «Добры вечар, шчодры вечар» в аг. Белагурно и в д. Хорошки
«Ой, калядачкi блiны ды аладачкi»
13 января творческие работники ОКиД «Козловщинский ДК» совместно с участниками детских кружков «Вытокi» и «Жавароначкi» провели театрализованный обряд «Ой, калядачкi блiны ды аладачкi»
Да каго Шчадрэц завітае – таму цэлы год удача спрыяе
Ёсць у нашай краіне цудоўнае народнае свята – Стары Новы год, або Шчадрэц, які беларусы адзначаюць з 13 на 14 студзеня. Гэту адметную нацыянальную традыцыю на Дзятлаўшчыне не першы год падтрымліваюць артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці і спецыялісты бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Вось і сёлета творчы калектыў сектара накіраваўся ў святочны рэйд-віншаванне, каб правесці тэатралізаваны абрад “Шчадрэц” для жыхароў вёсак Руда Яварская, Гута, Капці, Падвялікае. На кожным прыпынку вяскоўцы цёпла сустракалі гасцей, панавалі радасць і добры настрой, было шмат жартаў і гумару. Жыхары віталі Казу – сімвал урадлівасці і дабрабыту – заклікалі яе на свае падворкі, бо ёсць павер’е: “Дзе Каза ходзіць, там жыта родзіць”. Людзі загадвалі на новы ўраджай, спадзяваліся, што з візітам шчадрацоў і Казы-гарэзы ў іх дамы прыйдуць шчасце, здароўе, дастатак, а непасрэдна ў час сустрэчы яны атрымалі важкі зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый. Дзякуючы тэатралізаванаму абраду, жыхары аддаленых вёсак ад душы павесяліліся і адчулі сапраўднае свята.
Дзень работнікаў сацыяльнай абароны
Шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны – прымаў працоўны калектыў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Падзякаваць работнікам за іх самаадданую і запатрабаваную працу прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель. Тон урачыстасці задала дырэктар цэнтра Таццяна Нікіпорчык, звяртаючыся да сваіх калег: – Прыемна, што ў час светлых зімовых урачыстасцяў ёсць яшчэ адна цудоўная нагода для віншаванняў – прафесійнае свята сацыяльных работнікаў, якія дораць людзям надзею на лепшае. Вашы паўсядзённыя справы на першы погляд могуць быць непрыкметнымі, але вы робіце каласальную работу, якую ўдзячна заўважаюць падапечныя, іх родныя і суседзі, а яшчэ сваімі клопатамі і дабрынёй вы саграваеце сэрцы тых, хто мае ў гэтым асаблівую патрэбу. Прымайце пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Музычную паштоўку, багатую на вясёлыя дынамічныя песні, “прафесіяналам шчодрых сэрцаў” падрыхтавалі артысты Дварэцкага дома культуры. Эстафету віншаванняў прадоўжыў Ігар Кухарэвіч: – Сваімі працай і ўвагай вы робіце жыцці пажылых людзей і інвалідаў больш камфортнымі і абароненымі, у вас добрыя і светлыя сэрцы, – зазначыў ён, звяртаючыся да сацыяльных работнікаў. – Вялікае дзякуй за пачэсную працу, за тое, што нярэдка ахвяруючы ўласным часам вы дорыце радасць чалавечых стасункаў нямоглым людзям. Няхай усе вашы намаганні вяртаюцца дабром і радасцю да вас і ў вашы сем’і. Ігару Станіслававічу выпала яшчэ адна прыемная місія – уручыць узнагароды і грашовыя прэміі да іх. Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта атрымалі спецыяліст па сацыяльнай рабоце Таццяна Зінкевіч і кіраўнік гуртка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Валянціна Баландзіна. Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама адзначаны сацыяльныя работніцы Ганна Максімава, Ядвіга Ненартовіч, Таццяна Кузняцова, Вольга Раманенка, інспектар па асноўнай дзейнасці Таццяна Журко. На гэтым прыемныя сюрпрызы не скончыліся: падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” уручыла яе старшыня Алена Васкель. Ён дастаўся работніцы, якая першая прышчапілася ад каранавіруснай інфекцыі і стала станоўчым прыкладам для іншых у калектыве, – Людміле Дземаковай. Наборы карысных бытавых рэчаў на развітанне атрымалі ўсе сацыяльныя работніцы.