Іван Юч: “Хто працуе, той без хлеба не будзе”
З цікавымі людзьмі Дзятлаўшчыны нас прадаўжае знаёміць праект “Глыбінкай жыве Беларусь”. Марозным снежаньскім ранкам артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская і Ірына Бакшук, а таксама сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча накіраваліся ў вёску Малыя Краглі, каб павіншаваць з “важкім” юбілеем Івана Юча. Зусім нядаўна Іван Рыгоравіч адсвяткаваў свой 90 дзень нараджэння. Цёплая сямейная сустрэча з гэтай нагоды ўжо адбылася, а цяпер доўгажыхар і яго сябры-аднавяскоўцы сустракалі на падворку артыстаў. Жывыя гукі баяна нібыта вярнулі прысутных у тыя часы, калі ў Краглях віравала жыццё і падобныя мерапрыемствы ладзіліся значна часцей. Шчырыя словы віншаванняў “запалілі” ў вачах Івана Рыгоравіча вясёлыя агеньчыкі, ён з задавальненнем слухаў хіты мінулых гадоў, сярод якіх на заказ прагучала любімая, амаль што “імянная” песня – “У суботу Янка ехаў ля ракі”. Ядвіга Гушча ўручыла юбіляру падарунак і кветкі ад раённага савета ветэранаў, прачытала віншавальную паштоўку з пажаданнямі сямейнага дабрабыту, светлых, напоўненых радаснымі весткамі і падзеямі дзён, мірнага неба над галавой, вядома ж, моцнага здароўя. За песнямі і добрымі жартамі доўгажыхар расказаў пра свой жыццёвы шлях, падзяліўся асабістымі сакрэтамі даўгалецця. Жыццё Івана Рыгоравіча, хоць і быў ён простым вясковым хлопцам з няпоўнай сярэдняй адукацыяй, выдалася цікавым, шчодра “павадзіла” нашага земляка па дарогах малой і вялікай Радзімы. Нарадзіўся ён у 1931 годзе ў вёсцы Алёхнавічы, добра памятае вайну, але не любіць расказваць пра яе, коратка зазначае: – Цяжка людзям жылося. У Алёхнавічах стаялі немцы. Па іх заказе мясцовы стараста накіроўваўся да вяскоўцаў па харчы: забіраў яйкі, курэй, агародніну, а ноччу прыходзілі партызаны, ім таксама трэба было дапамагчы. Калі Вялікая Айчынная вайна скончылася, Іван ужо быў падлеткам, але ўсё роўна сеў за школьную парту, адвучыўся 6 класаў і пайшоў на курсы трактарыстаў у Міроўшчынскую машынна-трактарную станцыю. Працаваць застаўся там жа: трактарысты арганізацыі абслугоўвалі калгасы раёна – выконвалі сезонныя работы на палетках. Іван Рыгоравіч узгадвае, што тагачасныя трактары яшчэ запраўляліся саляркай. Спачатку ён кіраваў “Універсалам”, іх выпускалі на Ленінградскім заводзе “Чырвоны Пуцілавец”, затым перасеў на ХТЗ – трактар вытворчасці Харкаўскага трактарнага завода. Цяпер такія мадэлі можна адшукаць толькі на старых фотаздымках. У 1950 годзе Івана Юча прызвалі ў армію, трапіў ён на Балтыйскі флот, як сам кажа, “служыў мараком” аж цэлых 5 гадоў. Пачынаў у латвійскім Ліепае, які яшчэ называюць “горадам, дзе нараджаецца вецер”, затым дыхаў вольным марскім ветрам у Рызе і Балтыйску Калінінградскай вобласці. Вярнуўшыся на малую радзіму, вырашыў атрымаць вадзіцельскую спецыяльнасць. Скончыў курсы ў Дзятлаве, уладкаваўся ў калгас, пазней зноў працаваў у Міроўшчыне, затым – вадзіцелем будаўнічай ваеннай часці, якая размяшчалася ў Куляшах і была задзейнічана на ўзвядзенні аб’ектаў ваеннага гарадка Гезгалы і Гезгалаўскай ГЭС. За плячыма Івана Юча тысячы кіламетраў дарог і амаль паўстагоддзя вадзіцельскага стажу, бо на заслужаны адпачынак ён выйшаў у 1991 годзе. Жонка Івана Рыгоравіча, Ганна Канстанцінаўна, заўважае, што не менш шаноўны стаж іх сямейнага жыцця – без невялікага 62 гады пара жыве разам, раздзяляючы на дваіх шчасце, хатнія клопаты, жыццёвыя няўдачы і радасці. Сваю “другую палавінку” Іван знайшоў па суседстве ў родных Алёхнавічах, ведаў яе, колькі сябе памятае, праўда, Ганна была малодшай на 9 гадоў, таму не адразу звярнуў на яе ўвагу. Пакахаць-пакахаў, але хутка згуляць вяселле маладым перашкаджалі жыццёвыя абставіны: то Івана Рыгоравіча ад Міроўшчынскай МТС камандзіравалі ў Казахстан на сельскагаспадарчыя работы, то яго сям’ю напаткала бяда – памёр бацька. Аднак каханая дачакалася прапановы рукі і сэрца, вяселле Ючы згулялі ў 1960 годзе. Адзін за адным нарадзіліся іх трое дзяцей. Маладая сям’я набыла дом у Малых Краглях, пераехала сюды на пастаяннае месца жыхарства. Як дбайны гаспадар, Іван Рыгоравіч сваімі рукамі зрабіў рамонт, перакрыў дах, шмат завіхаўся па гаспадарцы, бо жонка працавала даяркай і цэлыя дні праводзіла на ферме. За работай і клопатамі час праляцеў незаўважна. Дзеці выраслі, сталі годнымі людзьмі. У Лідзе жывуць сын Іван (ён экскаватаршчык) і дачка Ірына (працуе ў Лідскім гарвыканкаме), у Мінску – Наталля (працуе ў аддзяленні сувязі). Дзядулю і бабулю радуюць трое ўнукаў і чацвёра праўнукаў. Кожныя выхадныя дзеці наведваюць бацькоўскі дом. Ёсць у вялікай сям’і Ючоў выдатная традыцыя – на святы выносіць на падворак стол, збірацца за ім усім разам, запрашаць суседзяў, якіх Іван Рыгоравіч і Ганна Канстанцінаўна лічаць не чужымі людзьмі. А як жа, на іх палове вёскі засталося ўсяго тры сям’і, таму жывуць яны дружна, падтрымліваюць адзін аднаго. А калісьці, узгадваюць вяскоўцы, толькі мясцовы статак налічваў больш за чатыры дзясяткі кароў. Менавіта працавітасць, жаданне ставіць перад сабой мэты і дасягаць іх Іван Юч лічыць адным з сакрэтаў свайго даўгалецця. Другім – простую сялянскую ежу: сала, хлеб, малако. Прычым адно з другім на думку доўгажыхара даволі цесна звязана: “Хто працуе, той без хлеба не будзе,” – выказвае сваю жыццёвую мудрасць Іван Рыгоравіч. А яшчэ ён любіць вясковыя прасторы, чыстае паветра, землякоў, таму ніколі не згаджаўся на пераезд у горад. У свае 90 гадоў Іван Юч яшчэ рухавы, гаваркі, цікавы чалавек. Прызнаецца, што да гэтага часу чытае газеты, глядзіць тэлевізар, сочыць за навінамі ў роднай краіне. Маладому пакаленню наш зямляк жадае ўсяго найлепшага, а галоўнае – пашаны да працы, без якой няма дабрабыту.
Акция «Зажги звезду желаний»
За окном зима — время самых коротких дней и самых длинных ночей. Но не зависимо от возраста, мы любим это время года! Ведь именно зимой к нам приходят самые желанные Новогодние праздники. Именно в эти волшебные дни происходят незабываемые встречи, исполняются заветные желания и невероятные чудеса. 14 декабря 2021г. Дедушка Мороз, Снегурочка и Зимушка-Зима сектора внестационарного обслуживания населения Дятловского РЦКиНТ совместно с сотрудником библиобуса отдела обслуживания и информации Дятловской районной библиотеки спешили к жителям отдалённой деревни Руда-Яворская, Гуты, Подвеликое, Скрунди, Черлёнка, чтобы подарить праздничное настроение и поверить в исполнение самых заветных желаний. Жительницу деревни Руда-Яворская Светлану Станиславовну Нестерову Дед Мороз поздравил с Днём рождения сладким подарком. Все жители с радостью присоединились к акции. И к концу маршрута, зажглись на ёлочке все заветные желания. Ведь вера в чудеса очень важна как для ребёнка, так и для взрослого.
Сюжэтна-гульнёвая праграма “Як у нас на кірмашы”
У рамках азнаямленчага тура па прывабных мясцінах і турыстычных аб’ектах раёна для работнікаў санаторна-аздараўленчых установаў “Радон” і “Альфа Радон” артысты народнага тэатра-студыі гульні «Суседзі» прадставiлi сюжэтна-гульнёвую праграму “Як у нас на кірмашы” на базе Дварэцкага дома культуры. Госці ўдзельнічалі ў конкурсах, слухалі народныя песні, спрабавалі традыцыйныя беларускія стравы, з цікавасцю назіралі за пляценнем кошыкаў з лазы, знаёміліся з гісторыяй і дасягненнямі аднаго з зецельскіх мястэчак. Пасля захапляльнага падарожжа па цікавых мясцінах і турыстычных аб’ектах нашага раёна прадстаўнікі дзятлаўскіх здраўніц падзяліліся сваімі ўражаннямі. Загадчык аддзела культурна-масавай работы санаторна-аздараўленчай установы “Радон” Захар Раманаў: – Азнаямленчы тур мне вельмі спадабаўся. Асабліва запомнілася сюжэтна-гульнявая праграма, якая папулярызуе беларускую вёску і дазваляе пранікнуцца мясцовым каларытам. Нас сустрэлі гасцінна. Артысты добрыя і ветлівыя. Адразу відаць, што рабілі ўсё ад чыстага сэрца. Конкурсы не далі нікому змерзнуць, а гэта вельмі важна, калі на вуліцы “гаспадарыць” зіма. Таксама было цікава паслухаць аб касцёле ў Дварцы, кранула за душу гісторыя маленькіх палітэмігрантаў, у якіх вайна адабрала дзяцінства. Мне здаецца, што сённяшні маршрут спадабаўся б як айчынным, так і замежным турыстам. Яны б змаглі не толькі ўбачыць і пачуць шмат цікавага аб дзятлаўскім краі, але і прыняць удзел у тэматычных конкурсах і гульнях, пакаштаваць стравы беларускай кухні, сваімі рукамі зрабіць сабе сувенір з лазы, увогуле, пазнавальна і весела правесці час. Несумненна, дадзены тур варта прапаноўваць. Будзем наладжваць супрацоўніцтва з яго арганізатарамі.
“Без работы не сядзелася”
Невялікім марозікам, дробным сняжком, лёгкім пахам пячнога дыму сустракала артыстаў вёска Малыя Краглі. Светлым снежаньскім днём сюды накіраваліся арганізатары праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, якія прадаўжаюць знаёміць нас з цікавымі людзьмі Дзятлаўшчыны. Загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская, кіраўнік народнага хору ветэранаў “Ветэраны ў страі” Таццяна Шостка, сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча прыехалі павіншаваць з 90-годдзем мясцовага доўгажыхара Канстанціна Вінцукевіча, таксама гасцей цікавілі сакрэты яго даўгалецця. На падворку ў юбіляра, нягледзячы на “бадзёрае” надвор’е, ужо сабраліся блізкія: любімая жонка, дачка з мужам, унукі, праўнукі. Для шаноўнага імянінніка яны вынеслі зручную табурэтку. Асабліва ўрачыста ў гэтай вялікай кампаніі прагучалі словы віншаванняў, пажаданні даўгалецця, сямейнага шчасця, светлых дзён. Ядвіга Гушча перадала Канстанціну Фёдаравічу кветкі і падарунак ад раённага савета ветэранаў, а работніцы культуры падарылі музычную паштоўку з яго любімай песняй і шлягерамі мінулых гадоў. Парадаваўшыся прыемнаму сюрпрызу, Канстанцін Вінцукевіч ахвотна ўзгадаў галоўныя падзеі свайго жыцця і паразважаў над тым, што надавала яму бадзёрасці, мацавала сілы і здароўе на працягу 90 гадоў. Нарадзіўся Канстанцін Фёдаравіч тут, у Краглях, у сям’і мясцовых сялян, дзе разам з ім гадаваліся дзве сястры. Скончыў чатыры класы Краглянскай пачатковай школы, прадоўжыў навучанне ў Нагародавіцкай сямігодцы. Быў яшчэ хлапчуком, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Людзям у той час жылося няпроста, але Бог збярог сям’ю Вінцукевічаў – усе яны дажылі да Вялікай Перамогі. Бацьку ў войска не ўзялі, паколькі быў ён у гадах. У Краглі немцы наведваліся, але гарнізонам тут не стаялі, час ад часу бывалі ў гэтай мясцовасці партызаны. Праз некаторы час пасля вайны Канстанціна Вінцукевіча прызвалі ў армію, дзе ён праслужыў без малога чатыры гады ў Цюменскай вобласці, горадзе Ішыме: скончыў школу сяржанскага саставу, быў наводчыкам гарматы. Калі вярнуўся на Радзіму, тут актыўна ішла будоўля, таму над выбарам прафесіі доўга не думаў – падаўся ў будаўнікі. Спачатку ў ваколіцах вёскі пачалі ўзводзіць вапнавы завод, аднак чамусьці яго не пабудавалі. Затое работнікі МПМК, куды ўладкаваўся малады мужчына, былі запатрабаваны ў Дзятлаве, бо райцэнтр рос і адбудоўваўся. Менавіта на адным з рабочых участкаў Канстанцін Вінцукевіч сустрэў сваю будучую жонку. Потым вадзіў яе на танцы ў дзятлаўскі парк, на ваенныя кінастужкі, якія тады “круцілі” кінааператары, увогуле іх маладосць выдалася цікавай і пакінула аб сабе самыя светлыя ўспаміны. Калі стаў сямейным чалавекам, Канстанцін Фёдаравіч вырашыў перайсці ў калгас, каб быць бліжэй да дома. Скончыў аднагадовыя курсы механізатараў і доўгі час працаваў на палетках гаспадаркі. Агульны стаж нашага земляка складае больш за тры дзесяцігоддзі. Разам з жонкай яны выгадавалі цудоўных дачок. Абедзве дзяўчыны скончылі медыцынскі каледж і працуюць па спецыяльнасці: старэйшая Людміла ў Гродзенскай абласной дзіцячай бальніцы, малодшая Таццяна – у санаторыі “Радон”. Дзядулю і бабулю радуюць чацвёра ўнукаў і трое праўнукаў. На пытанне пра асабістыя сакрэты даўгалецця юбіляр адказвае сціпла: – Без работы мне не сядзелася. Пастаянна рухаўся, быў пераважна на свежым паветры. Ды і спадчыннасць у нашай сям’і добрая: да 86 гадоў дажыў мой бацька, яшчэ жыве стрыечная сястра, былі і іншыя доўгажыхары ў розных пакаленнях. Дачка Таццяна таксама характарызуе бацьку як нястомнага работніка, расказвае, што раней ён быў выдатным мулярам, шмат дапамагаў людзям, затым, пакуль дазвалялі сілы, клапаціўся аб дамашняй гаспадарцы, ён і цяпер ходзіць на сваіх нагах, застаецца пры яснай памяці. Маладому пакаленню Канстанцін Вінцукевіч зычыць моцнага здароўя, раіць, каб маладыя людзі жылі дружна і весела, каб клапаціліся адзін пра аднаго і з аптымізмам глядзелі ў будучыню.
Афиша новогодних мероприятий
Близится самый волшебный праздник Новый год ? ?? ❄️ Центр культуры г.Дятлово приглашает на новогодние мероприятия
У Дзятлаве запалілі агні на галоўнай ёлцы
10 снежня па Дзятлаве прайшло святочнае шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурачак і казачных персанажаў, якое дало пачатак навагоднім святочным мерапрыемствам. Галоўная ёлка нашага раёна запаліла агні адначасова з навагоднімі дрэвамі ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ёлкамі ў кожным аграгарадку і пасёлку Дзятлаўшчыны. Па традыцыі навагодняе шэсце, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, стартавала ад Цэнтра культуры і народнай творчасці ў суправаджэнні Новаяльнянскага аркестра, прайшло па вуліцы Міцкевіча да плошчы 17 Верасня, дзе гасцей свята сустракалі маленькія і дарослыя дзятлаўчане. Работнікі культуры падрыхтавалі для дзятлаўчан тэатралізаванае прадстаўленне з танцамі, песнямі і флэш-мобамі. Прысутных весялілі і настройвалі на навагодні лад гаспадыні свята — Марфа Марозаўна і мадам Слізгота. На працягу мерапрыемства працавалі імправізаваныя стацыянарная і пераносная фотазоны з жывым сімвалам Новага года Тыграм. Сёлета ў межах раённага конкурсу прадстаўнікі 16 працоўных калектываў раёна падрыхтавалі віншаванні землякам з надыходзячым Новым годам, якія агучылі з раённай сцэны. Канкурсанты выступалі ў розных жанрах ад паэзіі і танцаў да песень, тэатралізаваных пастановак і варажбы на шчасце. Самыя арыгінальныя віншаванні выбірала журы ў саставе намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча, першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярыны Хілімончык, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзіміра Казака, старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслава Фабішэўскага, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольгі Рагачовай, загадчыка аддзела раённай газеты “Перамога” Ірыны Стырнік, дырэктара Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталлі Маліноўскай. Па меркаванні конкурснай камісіі, прызавыя месцы за самыя арыгінальныя творчыя віншаванні размеркаваліся наступным чынам: пераможцам конкурсу стаў творчы калектыў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, другімі – каманда Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Дзятлава, трэцімі – прадстаўнікі КСУП “Хвінявічы”. Грашовыя прэміі пераможцам уручыла член журы Вольга Рагачова. Мерапрыемства прадоўжылася вясёлымі карагодамі і танцамі побач з упрыгожанай гераіняй надыходзячых святаў. Роўна а пятай гадзіне пад гучныя крыкі “Раз, два, тры, ёлачка, гары!” і воплескі дзятлаўчан галоўная ёлка нашага раёна запаліла свае агні, даўшы старт навагодняму марафону, які прадоўжыць акцыя “Нашы дзеці”, конкурс на лепшае святочнае ўпрыгажэнне, шумныя гулянні ў навагоднюю ноч. Наталля АВЯРЧУК
Юная дзятлаўчанка ў паўфінале адбору на “Славянскі базар”
Прайшоў рэгіянальны этап нацыянальнага адбору да XX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск-2022”, які традыцыйна адбудзецца на “Славянскім базары” ў Віцебску. У ім прынялі ўдзел 50 выканаўцаў з усіх раёнаў Гродзеншчыны. Дзятлаўшчыну прадставілі юныя вакалісткі Нэлі Санюк і Аліса Дзірвук. Яны выконвалі па дзве песні – на беларускай і рускай мовах, як і было заяўлена ўмовамі конкурсу. – Хвалявалася, але перамагло жаданне выступіць дастойна, зрабіць усё так, як вучылі мае настаўнікі: Святлана Русак і Наталля Капковіч, якім я вельмі ўдзячная, – дзеліцца ўражаннямі Нэлі. – Я там была амаль самая малодшая, бо ўзроставая група ўдзельнікаў – ад 8 да 13 гадоў, а мне толькі 8. Маё выступленне журы даслухала да канца, не перапыніла. Сама я была задаволена, як выступіла. Лічу, што ў мяне ўсё атрымалася. Эмоцыі аж перапаўняюць, бо конкурс вельмі значны і адказны. Я вельмі шчаслівая, што журы адзначыла маё выступленне і дало шанц мне прыняць удзел у паўфінале ў Мінску.
Акцыя “Сярод сяброў”, або Падарункаў шмат не бывае
З нагоды 12-годдзя заснавання аддзялення дзённага знаходжання “Праменьчык” і Дня інвалідаў у Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў рамках дабрачыннай акцыі “Сярод сяброў” завіталі госці. Штогод да гэтай каляндарнай даты падтрымку асаблівым людзям аказвае Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”. І сёлета сыраробы не здрадзілі добрай традыцыі: прадаставілі 43 харчовыя наборы ўласнай прадукцыі для наведвальнікаў аддзялення з розных куткоў нашага раёна. З днём заснавання “Праменьчыка”, які за гэты час стаў утульным домам і пляцоўкай для цікавых сустрэч і падзей, яго наведвальнікаў і спецыялістаў павіншавалі і ўручылі падарункі старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, яго сакратар Ядвіга Гушча. – У нашай дзяржавы сацыяльна-арыентаваны курс, – падкрэсліў Міхаіл Яўгенавіч. – Таму ні адна неабароненая катэгорыя грамадзян не застаецца па-за ўвагай. Напярэдадні Дня інвалідаў адметна адзначыць, што для асаблівых людзей у Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для творчасці, заняткаў спортам, сацыялізацыі. Да слоў падтрымкі далучылася старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, якая зазначыла, што сярод грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі нямала славутых параалімпійцаў, ёсць мастакі і эстрадныя выканаўцы, а таму трэба з упэўненасцю глядзець у будучыню і імкнуцца да сваіх мараў. Віншавальную паштоўку і салодкі падарунак удзельнікам аматарскага аб’яднання “Крыніца натхнення”, што створана на базе “Праменьчыка”, і іншым наведвальнікам аддзялення падрыхтавала загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская. Яна выказала ўпэўненасць, што дарыць іншым хвіліны радасці і добры настрой – гэта сапраўдны талент, якім не абдзелены асаблівыя дзятлаўчане.
Сверкай огнями, ЁЛКА!
Приглашаем всех дятловчан на церемонию зажжение огней на главной ёлке «Сверкай огнями, Ёлка!». Жители и гости города Дятлово, совместно с главным Дедом Морозом и Снегурочкой, дадут старт новогодним и рождественским праздникам. В программе праздника Вас ждёт конкурс праздничных новогодних поздравлений организаций, учреждений и предприятий Дятловского района. А также сияющая атмосфера волшебного света и чудесных музыкальных композиций.
Вместе против СПИДа
На Дятловщине прошла акция «Вместе против СПИДа», приуроченная ко Всемирному дню борьбы со СПИДом. Участникам акции работники сектора по работе с молодёжью Центра культуры г. Дятлово напомнили, что может послужить причиной заболевания, какие меры предпринимать, чтобы не подхватить болезнь. Каждый получил памятку о мерах безопасности в обществе. Ещё раз напоминали о важности соблюдения мер профилактики и необходимости проведения разъяснительной работы среди подростков, прикрепили красные ленточки, свёрнутые петелькой. Именно они являются символом сострадания, поддержки и надежды на будущее без СПИДа.