Новы год для маленькіх “пераможцаў”
Калектыў газеты “Перамога” крэатыўна, весела і бяспечна павіншаваў сваіх дзяцей з надыходзячым Новым годам. Рэдакцыйны ранішнік адбыўся на свежым паветры ў двары ўстановы побач з навагодняй прыгажуняй-сасной. Да дзетак завіталі Дзед Мароз і Снягурачка – работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава. Разам з гаспадарамі навагодніх святаў дзеці весела бавілі час: вадзілі карагоды, ляпілі фантазійнага снегавіка, кідалі адзін у аднаго снег (а некаторыя нават пакаштавалі яго), дзяліліся добрым настроем і творчасцю. Навагоднія вершы і песенькі для Дзядулі Мароза падрыхтавалі не толькі дзеці, але і дарослыя “дзяўчынкі” Вольга Юшкевіч і Марына Ляшчун. За гэта добры чараўнік узнагародзіў усіх прызамі са свайго мяшка. Завяршылася па-сапраўднаму цёплая сустрэча ў марозны дзень уручэннем важкіх салодкіх падарункаў ад прафсаюзнага камітэта ўстановы і міні-фотасесіяй з Дзедам Марозам і Снягурачкай. Невялікі малады калектыў рэдакцыі газеты “Перамога” вельмі шматдзетны: у нас сямнаццаць дзяцей розных узростаў – ад немаўлят да старшакласнікаў. Тыя, хто не змог прыйсці на агульнае навагодняе свята, атрымалі свае падарункі дома. За цудоўныя імгненні, пазітыў і прафесіяналізм шчыра дзякуем работнікам культуры Аляксандру Раеўскаму і Але Чарняўскай, а ўсім дзятлаўчанам даём падказку: каб свята было цудоўным – даверце яго прафесіяналам, зрабіўшы папярэднюю замову на навагоднюю казку ў Цэнтры культуры і народнай творчасці.
«Новогодний фейерверк» в аг. Гезгалы
29 декабря в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры»состоялся концерт-поздравление «Новогодний фейерверк»
Приключения Бабы Яги на новогодней ёлке
28 декабря в агрогородке Крутиловичи состоялись новогодние утренники для младшего школьного возраста и дошкольников Крутиловичского д/с-СШ под названием «Приключения Бабы Яги на новогодней ёлке»
Театрализованное представление «Злыднин Новый год»
Творческий коллектив ОКиД «Новоельнянский Дом культуры» Дятловского РЦКИНТ для отдыхающих детского отделения «Боровичок» филиала «Санаторий «Радон» провели новогоднее театрализованное представление «Злыднин Новый год»
Навагодняе свята для дзяцей «Новыя прыгоды па казкам»
27 снежня ў Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло раённае навагодняе свята для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, знаходзяцца ў прыёмных сям’ях ці пад апекай. Раённая ўрачыстасць сабрала больш за чатыры дзясяткі вясёлых і кемлівых хлопчыкаў і дзяўчынак, падтрымаць якіх прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, галоўны спецыяліст аддзела, старшыня раённага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Залучан, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Ала Жэгалік. – Кожнаму з нас 2021 год прынёс адметныя падзеі, – звярнуўся да прысутных Ігар Кухарэвіч. – Дзеці падраслі, усе лепшыя іх дасягненні былі звязаны з дарослымі, якія знаходзяцца побач, дзеляцца душэўным цяплом і мудрасцю. Няхай і новы 2022 год падорыць усім здароўе, шчасце, спаўненне мараў, юным дзятлаўчанам прынясе поспехі ў вучобе, дарослым – невычэрпную энергію і радасць за дасягненні выхаванцаў. Да віншаванняў намесніка старшыні райвыканкама далучылася Алена Чайкоўская, якая ўручыла падарунак сацыяльнаму прытулку ад Беларускага дзіцячага фонду. Эстафету добрых пажаданняў прадоўжыла Кацярына Хілімончык. У рамках рэспубліканскай акцыі БРСМ “Цуды на Каляды” моладзевы лідар перадала падарункі дзецям, якія гадуюцца ў прыёмных сем’ях раёна і прысутнічалі на ранішніку. Аднак на свяце аказалася і няпрошаная госця – Снежная каралева. Яна скрала чароўны куфэрак з дзіцячай карэспандэнцыяй для Дзядулі Мароза. Каб атрымаць падарункі, хлопчыкам і дзяўчынкам разам з гномамі Веселуном і Буркуном давялося выконваць яе заданні: самім стварыць снегапад, пры падтрымцы сімвала года Тыграняці і добрага Анёла здзейсніць цуд з запальваннем калядных зорачак, адгадаць навагоднія загадкі. Вясёлыя ўсмешкі і цёплая сяброўская атмасфера нарэшце растапілі сэрца Снежнай каралевы. Яна вярнула куфэрак, а ўслед за ім на свяце з’явіліся Дзядуля Мароз і Снягурачка. З хлопчыкамі і дзяўчынкамі яны запалілі агеньчыкі на ёлцы, арганізавалі вясёлыя карагоды і шоу мыльных бурбалак, не забыліся і пра традыцыйныя вершы і песні, за якія кожнаму выканаўцу дастаўся прыз. Напрыканцы сустрэчы ўсе дзеці атрымалі салодкія падарункі ад раённага выканаўчага камітэта. Ірына СТЫРНІК
Час адзінства, любові, надзеі і дабрыні
У суботні вечар Цэнтр культуры і народнай творчасці горада Дзятлава сабраў землякоў, каб разам парадавацца светламу святу Нараджэння Хрыстовага. Цёплая святочная атмасфера, добрыя песні і прыемныя сюрпрызы чакалі гасцей каляднага канцэрта. Усіх прысутных павіншаваў з Нараджэннем Хрыстовым ксёндз-пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Здзіслаў Пікула. Ён агучыў віншавальны адрас біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча да каталіцкіх вернікаў: – Няхай будзе час адзінства, любові, надзеі і дабрыні ў кожнай сям’і, нашым грамадстве і краіне, бо сёння Бог з’яўляецца чалавеку. Хацеў пажадаць, каб новы год, які прыходзіць, прынёс толькі добрыя дні, пачуццё бяспекі і ўпэўненасць, што Божая любоў спадарожнічае ўсім тым, хто на яе спадзяецца. Каб гэта быў год, поўны добрых хвілін і добрых людзей вакол. Шчырыя словы віншавання дапоўнілі цудоўныя песні ад дзятлаўскіх артыстаў. На лірычны калядны лад гледачоў настроілі сваімі кампазіцыямі Ганна Харлінская, Яна Русін, Максім Маліноўскі, Ірына Бакшук. Іскру пазітыву ў святочны кактэйль дадалі Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Наталля Бузук, Аксана Кашляк, Ганна Якаўчык і група “Бархат”. Сапраўдным адкрыццём вечара сталі абаяльныя прадстаўніцы вакальнай групы раённага хора ветэранаў, якія здзівілі гледачоў абсалютна новымі яркімі нумарамі, зал сустрэў іх авацыямі. Не абышлося без святочных падарункаў. Вядучыя Анастасія Голуб і Аляксандр Раеўскі пагутарылі з гледачамі пра калядныя традыцыі і ўручылі сувенір лепшаму знатаку. Другі прыз атрымала пераможца латарэі – маленькая Яўгенія. Дзве гадзіны каляднай сустрэчы праляцелі як адно імгненне, пакінуўшы ва ўсіх яе ўдзельнікаў добры настрой, адчуванне радасці і зімовых цудаў.
Новогодний утренник для детей «Приключения у новогодней ёлки»
25 декабря в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» состоялся новогодний утренник для детей «Приключения у новогодней ёлки».
“Калядкі” у Раклевічах
25 снежня 2021г. тэатралізаваны абрад “Калядкі” прайшоў у аграгарадку Раклевічы Дзятлаўскага р-на.
«Пад каляднай зоркай»
25 декабря 2021г. в агрогородке Крутиловичи Дятловского района творческим коллективом отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» проведён театрализованный обряд «Пад каляднай зоркай».
О безопасности – в праздничном формате
В рамках республиканской акции «Безопасный Новый год!» представители районного отдела по чрезвычайным ситуациям и сектора по работе с молодёжью Дятловского районного центра культуры и народного творчества провели тематическую программу для участников клуба «Нам года не беда» и любительского объединения «Мудрые сердцем». Инспектор РОЧС Никита Кондратович напомнил присутствующим правила использования пиротехники, привёл несколько примеров из практики, когда люди игнорировали требования безопасности и получали травмы. Ввиду неустойчивой погоды предостерёг любителей зимней рыбалки выходить на лёд при температуре минус семь градусов и теплее, рассказал, как действовать, если всё-таки оказались в воде. Представитель спасательной службы уделил внимание и печному отоплению: перечислил несколько правил, которые помогут домочадцам избежать пожара. Порекомендовал приобрести автономный пожарный извещатель. Тем, у кого он уже установлен, напомнил, что нужно обязательно держать его в рабочем состоянии, а по истечении срока эксплуатации заменить. Чтобы новогодняя атрибутика не стала источником возникновения пожара, а «дарила» праздничное настроение, инспектор объяснил участникам мероприятия, как безопасно украсить свой дом. Заведующая отделением дневного пребывания для граждан пожилого возраста Галина Костюк поздравила присутствующих с наступающими новогодними и рождественскими праздниками, пожелала всем их безопасно отметить, быть счастливыми несмотря ни на что, не переставать мечтать и ждать Деда Мороза с долгожданными подарками, верить в чудеса, которые непременно сбудутся в следующем году. Во время встречи люди «золотого» возраста задавали интересующие вопросы, участвовали в тематической конкурсно-игровой программе, бурными аплодисментами поддерживали артистов, делали фотографии на память, с восторгом встречали полосатую гостью, символ наступающего года, которая заглянула «на огонёк», чтобы каждый из зрителей смог написать на бумажном шаре своё самое заветное желание и «поделиться» им с новогодней красавицей.