Акция «Звезда желаний» продолжается…
29 декабря 2021г. Дедушка Мороз Снегурочка сектора внестационарного обслуживания населения Дятловского РЦКиНТ совместно с сотрудником библиобуса отдела обслуживания и информации Дятловской районной библиотеки спешили к жителям отдалённой деревни Дубровка, Демьяновичи, Романовичи, Красный Бор,Колпинские чтобы подарить праздничное настроение и поверить в исполнение самых заветных желаний.
У новым годзе каб былі здаровымі
Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”, якая крочыць па Дзятлаўшчыне, прыносіць моманты радасці яе маленькім жыхарам. Гэтым разам свята сустракалі пацыенты дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай райбальніцы. Да іх у госці з Дзедам Марозам і Снягурачкай з раённага цэнтра культуры і народнай творчасці завіталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і старшыня прафсаюзнага камітэта райбальніцы Наталля Логіш. Яны прывезлі з сабой у аддзяленне сапраўдны “салодкі стол” – пірожныя, сок і цукеркі. Дарослыя ўзгадалі, як самі былі маленькімі, размаўлялі з дзецьмі пра Новы год, вадзілі карагоды і гулялі ў гульні. Усю раніцу дзеці хваляваліся, паўтаралі навагоднія вершы, якія прадэманстравалі Дзеду Марозу ў час сустрэчы. Наталля Логіш перадала загадчыцы аддзялення Наталлі Радомскай цацкі для гульнявога пакоя бальніцы, якімі змогуць скарыстацца ўсе маленькія пацыенты. Салодкія падарункі ад прафсаюзнага камітэта райбальніцы дзецям уручыў Дзядуля Мароз. Госці пажадалі ўсім здзяйснення мараў і задумак, найхутчэй перамагчы хваробу і больш у бальніцу не трапляць.
Новы год для маленькіх “пераможцаў”
Калектыў газеты “Перамога” крэатыўна, весела і бяспечна павіншаваў сваіх дзяцей з надыходзячым Новым годам. Рэдакцыйны ранішнік адбыўся на свежым паветры ў двары ўстановы побач з навагодняй прыгажуняй-сасной. Да дзетак завіталі Дзед Мароз і Снягурачка – работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава. Разам з гаспадарамі навагодніх святаў дзеці весела бавілі час: вадзілі карагоды, ляпілі фантазійнага снегавіка, кідалі адзін у аднаго снег (а некаторыя нават пакаштавалі яго), дзяліліся добрым настроем і творчасцю. Навагоднія вершы і песенькі для Дзядулі Мароза падрыхтавалі не толькі дзеці, але і дарослыя “дзяўчынкі” Вольга Юшкевіч і Марына Ляшчун. За гэта добры чараўнік узнагародзіў усіх прызамі са свайго мяшка. Завяршылася па-сапраўднаму цёплая сустрэча ў марозны дзень уручэннем важкіх салодкіх падарункаў ад прафсаюзнага камітэта ўстановы і міні-фотасесіяй з Дзедам Марозам і Снягурачкай. Невялікі малады калектыў рэдакцыі газеты “Перамога” вельмі шматдзетны: у нас сямнаццаць дзяцей розных узростаў – ад немаўлят да старшакласнікаў. Тыя, хто не змог прыйсці на агульнае навагодняе свята, атрымалі свае падарункі дома. За цудоўныя імгненні, пазітыў і прафесіяналізм шчыра дзякуем работнікам культуры Аляксандру Раеўскаму і Але Чарняўскай, а ўсім дзятлаўчанам даём падказку: каб свята было цудоўным – даверце яго прафесіяналам, зрабіўшы папярэднюю замову на навагоднюю казку ў Цэнтры культуры і народнай творчасці.
«Новогодний фейерверк» в аг. Гезгалы
29 декабря в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры»состоялся концерт-поздравление «Новогодний фейерверк»