Святочная праграма “На парозе Новы год”
літаральна за дзве з паловай гадзіны да бою курантаў на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве пачалася традыцыйная святочная праграма гулянняў з сімвалічнай назвай “На парозе Новы год”. Сустрэць яго з гумарам і жартамі дзятлаўчан і гасцей горада запрасілі работнікі культуры. Нягледзячы на праліўны дождж і зусім не зімовае надвор’е, тыя, хто не збірўся сумаваць і маркоціцца, адгукнуліся на заклік. Каб павялічыць кампанію, удзельнікі вырашылі паклікаць на свята сімвал 2022 года, праўда, замест Тыгра да іх прыйшоў Алень, патлумачыўшы, што ў грознага звера на гэты вечар якраз прыпаў выхадны. Паколькі праграма свята была жартоўнай, выканаць ролю сімвала года на некалькі гадзін хацелі даверылі Аленю. Аднак Тыгар усё ж такі ўзышоў на сцэну з цэлым куфарам падарункаў для бяспройгрышнай латарэі. Не падвёў святкуючых і Дзед Мароз, які з’явіўся своечасова. Разам з галоўнымі навагоднімі героямі на ўрачыстасці падвялі вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне арганізацый і прыватных падворкаў. Грашовыя прызы і дыпломы пераможцам уручыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова. Сярод арганізацый раёна самае прыгожае і арыгінальнае ўбранства было ў Новаяльнянскай сярэдняй школы, якая заваявала першае пераможнае месца, на другой пазіцыі – Дзятлаўскі раён электрычных сетак, на трэцяй – КСУП “Хвінявічы”. Пастараліся стварыць навагодні настрой на сваіх падворках і дзятлаўчане. Найлепш гэта атрымалася ў пераможцы конкурсу Жанны Кавальчук, другое месца прысуджана Юліі Цярэшка, трэцяе – Віктару Удоту. Шмат станоўчых эмоцый і рэчы-сюрпрызы ўдзельнікам свята падарыла бяспройгрышная навагодняя латарэя, галоўны выйгрыш якой – печка “POLARIS” – дастаўся Станіславу Вянску. На працягу святочных гулянняў сваімі выступленнямі і песнямі выдатны навагодні настрой прысутным дарылі артысты Ганна Харлінская, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Чэслаў Свіб.
Новогодние поздравления
Новогодние поздравления работников молочно-товарных ферм и предприятий ОАО»Гранит-агро» творческим коллективом Даниловичского Дома культуры
Детские новогодние утренники
30 декабря работники ОКиД «Новаяльнянского дома культуры» провели детские новогодние утренники в агрогородке Войневичи и для жителей поселка Новоельня.
Приключения у новогодней ёлки
30 декабря в отделе культуры и досуга «Козловщинский ДК» ГУК «Дятловский РЦКиНТ» состоялось новогоднее представление «Приключения у новогодней ёлки»
«Безопасный Новый год!»
Сектор по работе с молодежью Дятловского районного центра культуры и народного творчества, совместно с представителями районного отдела по чрезвычайным ситуациям провели 3-ий, заключительный этап акции «Безопасный Новый год!». На данном этапе акции-Дед Мороз и Снегурочка, а также сказочные персонажи посетили места с массовым пребыванием людей-провели профилактические беседы, раздали инструкции по безопасному использованию пиротехники, напомнили о правилах безопасности эксплуатации электрооборудования, а также поздравили с наступающими новогодними праздниками.
«Новый год — время чудес»
Новый год – это праздник, который каждый из нас ждет с нетерпением. Это радость близких людей, новогодняя елка, подарки… Особенно, его ждут участники любительского объединения для людей с ограниченными возможностями «Родник вдохновения» Сектора внестационарного обслуживания населения. Ведь, именно, этой категории людей, так нужны внимание и забота, доброе слово и поддержка. А еще — вера в чудо! 30 декабря сказочные герои: гном Весельчак, Зима, Дед Мороз и Снегурочка, пришли на встречу к друзьям с театрализованной развлекательной программой «Новый год -время чудес». Уже стало доброй традицией дарить новогоднее чудо участникам объединения, посещающим отделение дневного пребывания для инвалидов «Праменчык». Участники объединения прочли стихи Деду Морозу о доброте и милосердии. Мероприятие оставило хорошие впечатления у всех присутствующих.
Спектакль «Новогодняя сказка»
30 декабря в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» состоялся спектакль «Новогодняя сказка»
Камфорт для пацыентаў і медыкаў
Пераднавагодняя пара – не толькі час цудаў і навагодняй казкі. Наш раён завяршае каляндарны год добрымі, важнымі для дзятлаўчан адкрыццямі. Сёння пасля бягучага рамонту свае дзверы для пацыентаў адчынілі адразу два абноўленыя тэрапеўтычныя аддзяленні Дзятлаўскай раённай бальніцы. У святочна ўпрыгожаным фае бальніцы сабраліся яе работнікі і адміністрацыя. Каб даць старт добраму пачынанню, у райбальніцу прыйшлі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак. З важнай для ўсяго раёна падзеяй прысутных павіншаваў Андрэй Садоўскі: – Напярэдадні Новага года і Калядаў мне прыемна ўзгадаць, што восень і пачатак зімы для нашага раёна выдаліся “ўраджайнымі” на добрыя справы. Заключным у гэтым годзе аб’ектам стала сённяшняе адкрыццё аддзяленняў раённай бальніцы пасля рамонту. Магчымасць падтрымаць усе гэтыя праекты склалася дзякуючы моцнай эканоміцы нашага раёна, добрай рабоце прамысловых прадпрыемстваў. Мы ўкладваем сродкі раённага бюджэту туды, дзе яны сапраўды неабходныя. Андрэй Уладзіміравіч заўважыў, што ў сучасным грамадстве ўсё ідзе па шляху прагрэсу, са з’яўленнем мадэрнізацыі прыходзяць мабільнасць і цэнтралізацыя. А значыць, пацыенты з усяго нашага раёна змогуць атрымліваць медыцынскую дапамогу ў выязных амбулаторыях, праходзіць лячэнне ў камфортных умовах цэнтральнай раённай бальніцы або ў міжраённых спецыялізаваных цэнтрах. Старшыня райвыканкама павіншаваў медыцынскіх работнікаў раёна з надыходзячымі святамі і выказаў ім шчырыя словы ўдзячнасці за самаадданую працу. – У гэтых сценах вы не толькі папраўляеце здароўе пацыентаў – вы лечыце душы людзей, – сказаў ён. Павіншавала сваіх калег і ўсіх дзятлаўчан са знакавай падзеяй намеснік галоўнага доктара Алена Якубоўская: – Гэтага дня чакалі не толькі мы, работнікі раённай бальніцы, але і ўсе дзятлаўчане, і чаканні спраўдзіліся. Аддзяленне атрымалася ўтульным, яркім, сонечным. Гэта той выпадак, калі пацыентам нават сцены будуць дапамагаць ісці на папраўку. Ад усяго калектыву ўстановы дзякую раённым уладам за выдзеленыя на рамонт сродкі і пастаянны клопат пра нас. Мы верым у цуды, і яны збываюцца. Каб памаліцца за здароўе дзятлаўчан і асвяціць абноўленыя пасля рамонту аддзяленні, райбальніцу наведалі благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і ксёндз-пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Здзіслаў Пікула. Яны падарылі медыцынскім работнікам іконы, каб ласка Божая заўжды дапамагала пацыентам і работнікам аддзялення. Намеснікі галоўнага доктара Алена Якубоўская і Таццяна Свіб разам з медыцынскай сястрой бальніцы Ілонай Белавус правялі экскурсію для гасцей. У час яе кожны мог упэўніцца: будаўнікі і медыкі пастараліся на славу. У аддзяленнях да лепшага змянілася літаральна ўсё: ад сценаў і падлогі, якія набылі ўтульныя пастэльныя колеры, – да новай функцыянальнай мэблі і каляровай пасцельнай бялізны, якую выбіралі спецыяльна для падняцця настрою пацыентаў. Светлыя палаты са зручнымі ложкамі і перасоўнымі столікамі для прыёму ежы, санітарныя вузлы, абсталяваныя поручнямі для ляжачых хворых, сучасныя душавыя кабіны і сантэхніка. Акрамя таго, у калідорах аддзяленняў з’явіліся “куткі” для адпачынку пацыентаў, абсталяваныя мяккай мэбляй і тэлевізарам. Паклапаціліся ў час рамонту і аб камфорце медыцынскіх работнікаў, якія працуюць тут: акрамя сучасных кабінетаў для персаналу, у кожным аддзяленні былі абсталяваны пакоі для адпачынку і прыёму ежы з кухоннай мэбляй і бытавой тэхнікай. Бягучы рамонт у тэрапеўтычных аддзяленнях бальніцы быў праведзены за 6 месяцаў гэтага года за сродкі раённага бюджэту: на рамонтныя работы было выдаткавана 584 тысячы рублёў, яшчэ каля 200 тысяч – на абнаўленне мэблі. Падрадчыкам работ выступіла Лідская ПМК-169. У абноўленых камфортных аддзяленнях райбальніцы пад наглядам вопытнага медыцынскага персаналу змогуць праходзіць лячэнне да 60 пацыентаў адначасова тэрапеўтычнага, кардыялагічнага і неўралагічнага профіляў.
Акция «Звезда желаний» продолжается…
29 декабря 2021г. Дедушка Мороз Снегурочка сектора внестационарного обслуживания населения Дятловского РЦКиНТ совместно с сотрудником библиобуса отдела обслуживания и информации Дятловской районной библиотеки спешили к жителям отдалённой деревни Дубровка, Демьяновичи, Романовичи, Красный Бор,Колпинские чтобы подарить праздничное настроение и поверить в исполнение самых заветных желаний.
У новым годзе каб былі здаровымі
Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”, якая крочыць па Дзятлаўшчыне, прыносіць моманты радасці яе маленькім жыхарам. Гэтым разам свята сустракалі пацыенты дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай райбальніцы. Да іх у госці з Дзедам Марозам і Снягурачкай з раённага цэнтра культуры і народнай творчасці завіталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і старшыня прафсаюзнага камітэта райбальніцы Наталля Логіш. Яны прывезлі з сабой у аддзяленне сапраўдны “салодкі стол” – пірожныя, сок і цукеркі. Дарослыя ўзгадалі, як самі былі маленькімі, размаўлялі з дзецьмі пра Новы год, вадзілі карагоды і гулялі ў гульні. Усю раніцу дзеці хваляваліся, паўтаралі навагоднія вершы, якія прадэманстравалі Дзеду Марозу ў час сустрэчы. Наталля Логіш перадала загадчыцы аддзялення Наталлі Радомскай цацкі для гульнявога пакоя бальніцы, якімі змогуць скарыстацца ўсе маленькія пацыенты. Салодкія падарункі ад прафсаюзнага камітэта райбальніцы дзецям уручыў Дзядуля Мароз. Госці пажадалі ўсім здзяйснення мараў і задумак, найхутчэй перамагчы хваробу і больш у бальніцу не трапляць.