Месяц: Октябрь 2021

«Мама, любимая моя!»

14 октября в аг. Крутиловичи состоялась праздничная концертная программа «Мама, любимая моя!», посвященная Дню матери.  В исполнении юных артистов звучали песни о мамах. Один за другим на сцену выходили юные таланты. Участники концерта пели песни, читали стихотворения, и все это посвящалось любимым мамам. Кто-то делал первые шаги на сцене, кто-то в очередной раз доказывал свой талан. Матери с восхищением наблюдали за выступлениями своих детей и от души радовались. После каждого детского выступления не стихали громкие аплодисменты. Концертная программа получилась яркой, зрелищной и запоминающейся. Концертная программа была подготовленная творческим коллективом ОКиД «Даниловичский Дом культуры» совместно с Крутиловичским д/с-СШ.

Автор admin 14.10.2021 Выкл.

Песні і кветкі для вас, матулі!

У двары цэнтральнай раённай бальніцы адбыўся канцэрт-віншаванне, прымеркаваны да Дня маці. Яго падарылі матулям-медыкам адміністрацыя ўстановы і артысты Дзятлаўшчыны. Галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Алег Анцух павіншаваў сваіх абаяльных калег са святам: – Быць мамай – гэта цяжкая штодзённая праца, стан душы, лад жыцця ў інтэнсіўным рэжыме дваццаць чатыры гадзіны сем дзён на тыдзень. Акрамя гэтага, ваша дзейнасць у бальніцы звязана з міласэрнасцю і дапамогай людзям. Вы моцныя, вы з усім паспяхова спраўляецеся. У Дзень маці, які смела можна лічыць вашым другім прафесійным святам, жадаю моцнага здароўя вам і вашым дзецям, удачы і мірнага неба. У час святочнага мерапрыемства на імправізаванай сцэне ўшаноўвалі шматдзетных матуляў, якія працуюць у раённай бальніцы. Сярод іх ёсць асабліва “багатыя”: Ірына Храноўская – мама шасцярых дзяцей, Святлана Тадарэнка, якая выхоўвае пяцярых дзяцей, Інга Матук – матуля чацвярых дзяцей. З нагоды свята ім уручылі памятныя дыпломы і кветкі. Песенныя падарункі мамам у гэты дзень дарылі Ганна Харлінская, Іван Кашко, Алена Варабей, Аксана Кашляк і Сяргей Малышчык.

Автор admin 14.10.2021 Выкл.

Марына Лукіянец: “Культработнікі – важнае звяно”

Кожны раён славіцца не толькі сваімі прамысловымі і сельскагаспадарчымі дасягненнямі. Багацце Дзятлаўшчыны – гэта яшчэ і работнікі культуры, якія ўмеюць гасцей урачыста сустрэць, людзям пасля напружаных працоўных будняў даць якасны адпачынак. Менавіта яны, заўжды прыгожыя і энергічныя, напаўняюць жыццё дзятлаўчан яркімі фарбамі. Яны з’яўляюцца візітнай карткай раёна на фестывалях і конкурсах, захоўваюць і распаўсюджваюць мясцовыя традыцыі. Увогуле, шмат чаго могуць і ўмеюць нашы любімыя артысты і калектывы. А як і дзе арганізаваць самы правільны адпачынак, напэўна добра ведаюць у аддзеле метадычнай работы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, які ўзначальвае малады перспектыўны кіраўнік Марына Лукіянец. Кажуць, часта так бывае, што не чалавек выбірае прафесію, а наадварот. Кім яшчэ магла стаць таленавітая, вясёлая, энергічная вучаніца школы № 1 горада Дзятлава, як не работнікам культуры? Колькі сябе помніць, Марына Лукіянец заўсёды стаяла на сцэне: удзельнічала ў правядзенні ранішнікаў і канцэртаў, у конкурсах самадзейнасці. За сваю пазакласную актыўнасць яна нават была ўзнагароджана паездкай у рэзідэнцыю Дзеда Мароза на зімовых канікулах. Аб прафесіі асабліва не задумвалася, пакуль усё не вырашыў выпадак: у школу на ўрок прафарыентацыі ў 11 класе прыйшла знаёмая Марына Шаўчук. З яе лёгкай рукі дзяўчына паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў на аддзяленне “рэжысура абрадаў і святаў”. Прыехала на практыку ў роднае Дзятлава і ўжо на выпускным курсе прыйшла працаваць у раённы цэнтр культуры, завочна завяршаючы адукацыю. У 2015 годзе атрымала вышэйшую адукацыю па той жа самай спецыяльнасці ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры. Працавала рэжысёрам, мастацкім кіраўніком і ў выніку ўзначаліла раённы метадычны аддзел Цэнтра культуры. – Я аналітык, – тлумачыць Марына Лукіянец сэнс сваёй работы. – Мая задача – бачыць патэнцыял культуры раёна і правільна раскрываць яго, вывучаць попыт дзятлаўчан на адпачынак і задавальняць іх культурнымі мерапрыемствамі. Мне даводзіцца ўзаемадзейнічаць з клубнымі ўстановамі ўсёй Дзятлаўшчыны, падказваць ім, накіроўваць. Каб прафесійнае або брэндавае мерапрыемства прайшло так, як трэба, Марына Уладзіміраўна асабіста абмяркоўвае з арганізатарамі ўсе нюансы: ад выхаду вядучых – да знешняга выгляду дзяўчат, якія будуць выносіць узнагароды. – На такіх дробязях трымаецца ўся карціна мерапрыемства. Калі недзе ўзнікне паўза ці замінка, градус настрою можа рэзка пайсці ўніз, – дадае яна. Жанчына кажа, што на масавых мерапрыемствах яна амаль заўсёды побач з артыстамі: сочыць за выхадамі на сцэну па сцэнарыі (да многіх святаў яны напісаны ўласнай рукой Марыны Уладзіміраўны), за работай мікрафонаў, каб усё прайшло як мае быць. – Ці часта даводзіцца самой стаяць на сцэне і ці падабаецца гэта? – Не раз выходзіла да гледачоў у ролі вядучай, вельмі люблю выступаць у тэатралізаваных пастаноўках, асабліва на Новы год. Часцей за ўсё іграю герояў антаганістаў, якія ажыўляюць мерапрыемства. – Бачыце сябе ў ролі спявачкі? – Зусім не. Заўжды працавала ў размоўным жанры. – Якая яна, прафесія культработніка? – Нягледзячы на, здавалася б, бясконцае свята, хлеб артыста і клубнага работніка зусім не лёгкі. Мы працуем на нагах, аддаём сваю энергію тысячам людзей. – Работнік культуры гэта… – … не проста работа або спецыяльнасць. Гэта асаблівае звяно ў жыцці грамадства, без якога ўсё рассыплецца, бо клубныя работнікі нясуць людзям не толькі свята. Гэта збіральнікі, захавальнікі мясцовых традыцый, якія мы ўкараняем сярод насельніцтва, займаючыся з дзеткамі ў гуртках, праводзячы брэндавыя мерапрыемствы. – Вы малады кіраўнік. Адкуль бяруцца вопыт і ідэі? – Тут дапамагаюць семінары і сустрэчы з калегамі. Напрыклад, сёлета я ў саставе дэлегацыі Гродзенскай вобласці наведвала фестываль вішні ў Віцебскай вобласці. Ён там праводзіцца зусім па-іншаму, чым нашы мерапрыемствы. – Што б зрабілі, калі б былі дэпутатам? – Прапанавала б законапраект аб тым, каб работнікі культуры працавалі да 45 гадоў, бо іх павінны бачыць толькі прыгожымі і прывабнымі, каб настрой быў сапраўды святочны. – Як працуецца ў жаночым калектыве? – Я не схлушу, калі скажу, што мы адчуваем адна адну на ўзроўні настрою. Мы тут не проста калектыў, мы каманда аднадумцаў, без перабольшвання, працоўная сям’я. Люблю, паважаю сваіх супрацоўнікаў і ведаю, што гэта ўзаемна. Кожны культработнік раёна ведае сваю працу, абавязкі і адказнасць. Творчасць – гэта, безумоўна, палёт, але ў сваіх межах. – Як сям’я ставіцца да таго, што вы працуеце ў сферы культуры? – Сын Марцін ганарыцца, кажа: “Мая мама працуе ў Доме культуры”. Муж мірыцца, але не вельмі разумее нюансы маёй работы. Таму стараюся не ўдзельнічаць у вячэрніх мерапрыемствах, а бавіць час з сям’ёй. – Што пажадаеце работнікам культуры да прафесійнага свята? – Найперш, берагчы сябе. Ад таго, як мы будзем адпачываць, харчавацца, сачыць за знешнім выглядам, залежыць і поспех у працы, і абстаноўка дома. Жадаю моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі, гарэць сваёй справай, але не перагараць. Калегі – пра Марыну Лукіянец Таццяна Палуносік: – Наш шэф – ключ энергіі, ядро нашага калектыву. У нас тут заўжды ярка, цёпла і ўтульна. Таццяна Дудкіна: – З такой калегай хочацца хадзіць на працу, бо ведаеш, што тут цябе сустрэне ўсмешлівая, завадная, але разам з тым мудрая кіраўніца. Таццяна Янушкевіч: – Марына Уладзіміраўна вельмі дасведчаная ў сваёй працы, перспектыўная. Веру, што ўсё лепшае ў яе наперадзе. Як кіраўнік, яна падкажа, падтрымае, дасць неабходны зарад бадзёрасці. Дзінара Харошка: – З радасцю лячу на работу, бо тут прыемна і добры настрой, што, дарэчы, не перашкаджае выкананню нашых абавязкаў. Калі дома на выхадных, пачынаю сумаваць па сваім калектыве. Ірына Бакшук: – Разумная, добразычлівая, дасціпная. Акрамя таго, абаяльная і прывабная. Марына Варган: – Яна душа кампаніі, вельмі добры, справядлівы кіраўнік. Выконвае свае абавязкі на найвышэйшым узроўні. Ганна Харлінская: – Каардынатар ва ўсім – гэта пра нашу Марыну. Вельмі ганаруся, што знаёмая і працую з гэтым чалавекам. Яна розная, умее знайсці падыход да кожнага і вырашыць пытанні спакойна, без шкоды для іншых. Шчыра жадаю ёй кар’ернага росту і поспехаў ва ўсім.

Автор admin 11.10.2021 Выкл.

У падарунак – добрая песня

У межах акцыі “Свята ў кожны дом” работніцы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі ветэранаў працы сферы культуры горада Дзятлава з надыходзячым прафесійным святам. Святочная брыгада ў саставе Алы Чарняўскай, Марыны Варган, Таццяны Палуносік і Таццяны Шостка наведала былых калег па працы з прыемнымі сюрпрызамі, кветкамі і, вядома, добрымі песнямі. Віншаванні прымалі спявачка, кіраўніца народнага фальклорнага калектыву вёскі Погіры Тамара Ступак, метадыст Цэнтра культуры і народнай творчасці Ірына Маскаль, удзельнік народнага калектыву “Суседзі” Мікалай Палюшэвіч, а таксама вядомы ў Беларусі і за яе межамі гарманіст Васіль Шпігановіч. – Мы вам жадаем, каб да вашых хат сцежкі не ведаў ні ўрач, ні адвакат, – гучала песеннае віншаванне. Маладыя калегі пажадалі старэйшым таварышам моцнага здароўя і заўсёды быць патрэбнымі людзям. У кожным з сельскіх Дамоў культуры далучыліся да віншавальнай акцыі, наведаўшы сваіх ветэранаў працы.

Автор admin 10.10.2021 Выкл.

МЫ ПОМНИМ И ЦЕНИМ КАЖДОГО!!!

МЫ ПОМНИМ И ЦЕНИМ КАЖДОГО!!! В этот замечательный праздничный день мы продолжаем поздравлять ветеранов отрасли культуры!!!! Творческий коллектив ОКиД «Козловщинский ДК» Дятловского района поздравил Мартинчик Галину Михайловну и Колодич Зою Константиновну с профессиональным праздником — Днём работника культуры!

Автор admin 10.10.2021 Выкл.