День: 15.10.2021

Падзякаваць трэба той матчынай песні

Дзень маці асаблівы для жанчын усіх узростаў і сфераў дзейнасці. З нагоды свята 14 кастрычніка кветкі і падарункі прымалі былыя і сённяшнія работніцы сельгаспрадпрыемстваў раёна. Прыемную віншавальную місію выканаў старшыня раённага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак разам з работніцамі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага дома культуры і народнай творчасці Марынай Варган, Таццянай Шостка, Ірынай Бакшук. Да іх далучыліся старшыні прафкамаў гаспадарак  Вольга Сухецкая і Вольга Максімава. Госці завіталі ў Хвінявічы, дзе павіншавалі шматдзетную матулю Наталлю Клюкач, а таксама Алену Дзямко, якая сёння знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Затым яны наведалі Алену Сухецкую з КСУП “Войневічы”, якая выхоўвае пяцярых дзяцей. Жанчына атрымала кветкі і грашовы сертыфікат ад Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза АПК. Не абышлі ўвагай і пажылую жыхарку Войневічаў – матулю Марыю Белуш, якую таксама павіншавалі з Днём маці. Святочны настрой падтрымалі кранальныя песні для матуляў.

Автор admin 15.10.2021 Выкл.