Интернет-челлендж «За безопасность вместе» продолжается
Сектор по работе с молодежью г. Дятлово, приглашает всех желающих присоединиться к интернет-челленджу «За безопасность вместе», в рамках проведения республиканской пожарно- профилактической акции, совместно с Дятловским районным отделом по чрезвычайным ситуациям. К интернет-челленджу присоединились жители агрогородка Дворец, Раклевичи, Жуковщина.
Акция «За безопасность вместе» в Гезгалах
Гезгаловский Дом культуры совместно с сектором ремёсел и декоративно-прикладного искусства приняли участие республиканской пожарно- профилактической акции «За безопасность вместе»
«Безопасный Огонёк»
На площадке Козловщинского Дома культуры прошла детская познавательно-развлекательная программа по пожарной безопасности «Безопасный Огонёк» . Сказочные герои Волк, Лиса, Огонёк и Незнайка познакомили ребят с правильными действиями при пожаре. Рассказали как правильно пользоваться электроприборами и многое другое.
«Огонь ошибок не прощает»
В рамках республиканской пожарно-профилактической акции по предупреждению пожаров и гибели людей от них в жилищном фонде «За безопасность вместе» в аг. Крутиловичи проведена акция «Огонь ошибок не прощает» творческим коллективом отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры».
Алена Яраш “расквеціла” жыццё вышыўкай
Сёлета свой 80-гадовы юбілей сустрэла наша зямлячка з вёскі Накрышкі, працавітая жанчына Алена Яраш. З нагоды юбілейнага дня нараджэння з песеннымі і музычнымі падарункамі ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” да Алены Аляксееўны завіталі работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская, Ірына Бакшук, Марына Варган. Прымаючы цёплыя пажаданні ад артыстаў, слухаючы жывыя гукі баяна, імянінніца ўзгадала, што ў часы сваёй маладосці і яна любіла спяваць і танцаваць. Вясковая моладзь збіралася разам у Хвінявіцкім клубе, “распраўляў крылы” гармонік, і пары пачыналі кружыць у лёгкім танцы. Частымі гасцямі такіх моладзевых вячорак былі салдаты, але замуж Алена выйшла не за вайскоўца. З будучым мужам дзяўчына пазнаёмілася ў родных Накрышках, дзе ў свой час працаваў участак леспрамгаса, ішла актыўная нарыхтоўка драўніны. Хлопец прыехаў сюды на заробкі з Магілёўшчыны, а сустрэўшы другую палавінку, так і застаўся на дзятлаўскай зямлі. На жаль, побач з Аленай Аляксееўнай ужо няма роднага чалавека, але разам яны выгадавалі трох дачок. Ларыса цяпер жыве ў Магілёве, працуе поварам, Таня – у Хвінявічах, яе месца работы – санаторый “Радон”, засталіся жыць з матуляй і працаваць у мясцовай гаспадарцы дачка Алена і ўнук Дзмітрый. Сама юбілярка ўсё жыццё адпрацавала ў калгасе на розных участках: пачынала паляводам, была жывёлаводам і даяркай, нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак, пакуль дазваляла здароўе, Алена Яраш прадаўжала работу. – Уся мая адукацыя – гэта сем класаў мясцовай школы, – дзеліцца фактамі біяграфіі імянінніца. – Нарадзілася я на пачатку Вялікай Айчыннай вайны, тату забралі на фронт, і ён загінуў, матуля гадавала мяне адна, замуж больш не выйшла. Ва ўсім я старалася яе падтрымліваць, бо маме было цяжка адной, таму пасля школы адразу ўладкавалася працаваць. Жыццё не песціла Алену Яраш, год за годам праходзілі ў рабоце. Адпачываць ад яе і гартаваць сілы для новага дня Алена Аляксееўна любіла за рукадзеллем. Яна цудоўна навучылася вышываць гладдзю. З-пад “чароўнай” іголачкі майстрыхі выйшаў не адзін вышываны ручнік, навалачка, прасціна. Дзякуючы стараннасці і ўседлівасці рукадзельніцы, на белым палатне “зацвіталі” яркія рознакаляровыя кветкі – так майстрыха прыгожа расквечвала сваё буднічнае жыццё вышыўкай. Многія работы Алена Яраш і сёння беражліва захоўвае ў шафе. Дарэчы, сваё “спакойнае” захапленне, якое прыводзіць у парадак думкі, адганяе самоту і стому, майстрыха Алена і лічыць асабістым сакрэтам даўгалецця. Сучаснай моладзі юбілярка таксама раіць не траціць час марна ў мабільных тэлефонах, а знайсці для сябе карыснае захапленне і з яго дапамогай упрыгожваць жыццё і мяняць яго да лепшага.
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦУ АБЛАСНОГА КОНКУРСУ ВЫКАНАЎЦАЎ РАЗМОЎНАГА ЖАНРУ!
22 кастрычнiка ў зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра i народнай творчасцi адбыўся абласны конкурс размоўнага жанру ў рэжыме-анлайн. Дзятлаўшчыну прадстаўлялi ўдзельнiкi мастацкай творчасцi Наваяльнянскага i Раклевiчскага Дома культуры. Па вынiках конкурсу ў намінацыi “Паэзія, інсцэніроўка паэтычнага твора” КЛІМЕЦ Анастасія ДЫПЛОМ II ступені аддзел культуры і дасуга “Наваельнянскі Дом культуры” ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” ВІНШУЕМ!!!
Интернет-челлендж «За безопасность вместе»
Сектор по работе с молодежью г. Дятлово, приглашает всех желающих присоединиться к интернет-челленджу «За безопасность вместе», в рамках проведения республиканской пожарно- профилактической акции, совместно с Дятловским районным отделом по чрезвычайным ситуациям. Для этого необходимо сделать фото,в сюжете которого должна быть отражена ситуация возникновения пожара.Подпишите свое фото зарифмовав его подходящей надписью (как делать нельзя) и разместите его в своем аккаунте в сети инстаграм до 29.10.2021, с указанием хэштэга #Забезопасностьвместе с целью необходимости соблюдения правил пожарной безопасности. По итогам акции, будут определены 5 самых интересных фото с оригинальными надписями,которые будут награждены памятными подарками! Ждем ваши креативные фото с хэштэгом #Забезопасностьвместе
Восеньскі кірмаш
Ад бульбы і зерня – да песень і жартаў Чарговы сельскагаспадарчы кірмаш прайшоў 23 кастрычніка ў Дзятлаве на плошчы 17 Верасня. Нягледзячы на халоднае надвор’е, ён сабраў шмат наведвальнікаў і, сапраўды, можа лічыцца буйнейшым сёлетнім сезонным распродажам. Па добрай традыцыі ўдзел у кірмашы прынялі прадпрыемствы і спажывецкая кааперацыя, фермеры і ўласнікі асабістых дапаможных гаспадарак, гандлёвыя і сельскагаспадарчыя арганізацыі, прыватныя прадпрымальнікі, а таксама работнікі культуры. Таму тут не толькі бойка ішоў гандаль, але і гучалі песні і жарты. Кірмаш для дзятлаўчан стаў месцам, дзе можна было купіць тавары на любы густ і выдатна правесці час. Як заўжды, на “ўра” прайшла бяспройгрышная латарэя. Набыўшы білецік за тры рублі, яе ўдзельнікі выйгравалі карысныя прызы – талеркі, рушнікі, зерне, сурвэткі, агародніну. А суперпрыз – жывы трус – дастаўся юнай шчаслівіцы Анастасіі Лупач з вёскі Ляда Мастоўскага раёна. Добры настрой прысутным дарылі калектывы “Суседзі”, “Ятранка”, “Бахталачы”, “Мара”, артысты Дзятлаўшчыны. Прыемныя дробязі і карысныя бытавыя рэчы можна было выбраць у майстроў і рамеснікаў, якія таксама прывезлі вялікую колькасць сваіх работ. Побач з імі бойка рэалізоўваўся ўраджай, вырашчаны на палях, сотках, агародах і прысядзібных участках, у садах і гадавальніках, на ягадных плантацыях. Таму жыхары райцэнтра, якія не ў поўным аб’ёме набылі неабходную прадукцыю на мінулым кірмашы два тыдні таму, паспяшаліся папоўніць асабістыя запасы бульбай, капустай, зернем і іншымі вітаміннымі таварамі. Актыўна падыходзілі да гандлёвых павільёнаў Слонімскага мясакамбіната, Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, Новаяльнянскага камбіната хлебапрадуктаў, Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, Боркаўскага крухмальнага завода, Дзятлаўскага лясгаса, ТАА “Агражалезабетон”. Някепска ішоў гандаль жывой рыбай у рыбгаса “Лактышы” Ганцавіцкага раёна. Восень яшчэ і спрыяльная пара для аднаўлення саду, таму маліна, ягадныя кусты і саджанцы пладовых дрэваў таксама карысталіся добрым попытам. Работнікі гадавальнікаў і гаспадары ўласных падвор’яў, якія іх прапаноўвалі, адразу ж давалі кансультацыі па далейшым доглядзе. Прыехалі на кірмаш і пчаляры. Яны зазывалі пакупнікоў, расказваючы пра карысныя ўласцівасці мёду, праполісу, іншых прадуктаў пчалярства. Адзін з іх, жыхар аграгарадка Сянькоўшчына Слонімскага раёна Уладзімір Рэкун, падзяліўся сваімі ўражаннямі ад кірмашу: – Вось ужо каторы раз гандлюю сваёй “салодкай” прадукцыяй у гэтым цудоўным горадзе. Дзятлаўчане мяне ведаюць, заўсёды з задавальненнем набываюць мёд, просяць пакінуць кантакты, каб стэлефанавацца і даведацца, калі зноў прыеду. Пакупнікі ў прыўзнятым настроі. І гэта не дзіўна, бо сёння кірмаш суправаджаецца канцэртнай праграмай. Таксама ўсе жадаючыя могуць прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі і папоўніць свой таварны «кошык» карыснымі прызамі. Хай кожны знойдзе тое, па што прыйшоў. А мы, прадаўцы, заўсёды падкажам і дапаможам зрабіць правільны выбар. У сярэднім паўлітровы слоік мёду можна было набыць за 10 рублёў. Як і на мінулым кірмашы, бойка ішоў гандаль у сельгаспрадпрыемстваў раёна. Багаты асартымент быў у КСУП “Жукоўшчына”, якое прывезла 1,4 тоны зерня, па тоне буракоў, яблыкаў, морквы, 400 кілаграмаў капусты і 8 тон бульбы “Скарб”. Адразу тры гатункі “другога хлеба” (“Брыз”, “Скарб”, “Янка”) рэалізоўвала КСУП “Дварэц-Агра”, а з самай раніцы ўжо было распрадана амаль 5 тон зерня, карысталася попытам і алейная рэдзька. Аж 6,5 тоны зерня даставіла на кірмаш КСУП “Войневічы”, вельмі добра тут набывалі проса, хаця попытам карысталася ўсё. На гэты раз гаспадарка прывезла і грэчку. З вялікай цікавасцю пакупнікі падыходзілі да гандлёвай кропкі КСУП “Хвінявічы”, дзе акрамя традыцыйнай бульбы “Гала”, пшаніцы і трыцікале, можна было набыць “жывы тавар” – выбраць для ўласнай гаспадаркі трусоў пароды каліфарнійскі фландэр або белы велікан ці авечак пароды прэкас. Нездарма па выніках кірмашовага конкурсу на лепшую арганізацыю гандлю бясспрэчным лідарам быў прызнаны і ўзнагароджаны дыпломам І ступені менавіта КСУП “Хвінявічы”, другое месца заняў ААТ “Граніт-Агра”, трэцяе – КСУП “Дварэц-Агра”. Аб настроі і сваіх уражаннях ад наведвання восеньскага кірмашу расказала сям’я Губко з Дзятлава: – Усё вельмі спадабалася: шмат прадукцыі, багаты асартымент, ёсць што выбраць і для дарослых, і для дзяцей. Нас, як гаспадароў прысядзібнага ўчастка, цікавілі саджанцы. Як і спадзяваліся, набылі яблыньку “аўксіс”, плады якой добра захоўваюцца зімой, яшчэ адным “бонусам” стаў невысокі сорт персіка, паглядзім, як ён будзе сябе адчуваць у нашых умовах. Дачка папрасіла купіць прыгожы дэкаратыўны куст снежаягадніку, у дадатак набылі кучаравую вярбу. Цяпер выбіраем саджанцы фундука. Для кветніка набылі геацынты. Парадаваў розны дыяпазон цэнаў: можна было пахадзіць і знайсці, дзе танней. Паколькі зерне таксама ўжо купілі, засталося купіць агародніну. Тут усё высокай якасці – цыбуля, морква, капуста. Дахаты вернемся не з пустымі рукамі.
Падзякаваць трэба той матчынай песні
Дзень маці асаблівы для жанчын усіх узростаў і сфераў дзейнасці. З нагоды свята 14 кастрычніка кветкі і падарункі прымалі былыя і сённяшнія работніцы сельгаспрадпрыемстваў раёна. Прыемную віншавальную місію выканаў старшыня раённага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак разам з работніцамі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага дома культуры і народнай творчасці Марынай Варган, Таццянай Шостка, Ірынай Бакшук. Да іх далучыліся старшыні прафкамаў гаспадарак Вольга Сухецкая і Вольга Максімава. Госці завіталі ў Хвінявічы, дзе павіншавалі шматдзетную матулю Наталлю Клюкач, а таксама Алену Дзямко, якая сёння знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Затым яны наведалі Алену Сухецкую з КСУП “Войневічы”, якая выхоўвае пяцярых дзяцей. Жанчына атрымала кветкі і грашовы сертыфікат ад Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза АПК. Не абышлі ўвагай і пажылую жыхарку Войневічаў – матулю Марыю Белуш, якую таксама павіншавалі з Днём маці. Святочны настрой падтрымалі кранальныя песні для матуляў.