«Знатоки безопасного поведения»
8 сентября в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошла познавательная программа для детей «Знатоки безопасного поведения» в рамках Единого Дня безопасности
«Медведь и Белка спешат в школу»
Герои театрализованного представления Медведь и Белка весело провели время с ребятами агрогородка Дворец. Первокласники рассказали героям, как нужно собираться в школу. Что нужно, а что нельзя брать с собой на уроки. А также все дети очень активно принимали участие в играх и танцевали под любимые песни на детской дискотеке.
Дзятлаўшчына на абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору ў Шчучыне
Дзятлаўшчына актыўна пряняла ўдзел абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору «ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ» у Шчучыне. На абласной сцэне сваю творчасць прадэманстравалi народныя калектывы — народны фальклорны калектыў в. Погiры Жукоўшчынскага Дома культуры, народны ансамбль песнi «Зараначка» Казлоўшчынскага Дома культуры i iншыя ўдзельнiкi аматарскай творчасцi, а таксама народныя майстры Дзятлаўшчыны.
«Найди себе дело по душе»
Акция по привлечению новых участников в клубные формирования любительского творчества «Найди себе дело по душе» продолжается. Агрогородок Гезгалы
Единый день безопасности
В рамках Единого дня безопасности в клубных учреждениях ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» проходят тематические мероприятия. Агрогородок Дворец Урок безопасности «Мир прекрасен, но небезопасен» Агрогородок Гезгалы Познавательная программа «Профессия — спасатель» Агрогородок Крутиловичи Познавательная программа «Правила нашей безопасности» г.п. Козловщина Интерактивная программа «Азбука безопасности» агрогородок Жуковщина
Зручны і надзейны
У Год народнага адзінства меліяратары і камунальнікі раёна ўвялі ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі мост праз раку Дзятлаўка, што звязаў дзве часткі горада. Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё аб’екта, у якім прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі Дзятлаўскіх прадпрыемства меліярацыйных сістэм і жылкамунгаса, жыхары райцэнтра. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі падкрэсліў вялікае значэнне гэтай падзеі: – Кажуць, што мост звязвае людзей. Тым больш сімвалічна адкрываць такі аб’ект у Год народнага адзінства. Мне, як кіраўніку раёна, заўжды вельмі прыемна, калі ў горадзе Дзятлаве і раёне будуюцца і рэканструіруюцца новыя аб’екты, жыццё дзятлаўчан становіцца больш камфортным і зручным. Андрэй Уладзіміравіч падзякаваў за супрацоўніцтва ўсім, хто прымаў удзел у рэканструкцыі моста. Ён адзначыў, што сёлетняя восень, як і мінулагодняя, “ураджайная” на раённыя дасягненні. Калі ў мінулым годзе аб’ём мантажна-будаўнічых работ быў выкананы на 170 %, сёлета будзе не горш. Да канца года яшчэ шмат смелых планаў атрымаюць рэалізацыю: будзе праведзена асфальтаванне вуліцы Азёрнай, цяпер завяршаецца рамонт пятага паверха раённай бальніцы, рыхтуецца да здачы 72-кватэрны дом па вуліцы Навагрудскай, падыходзяць да фінішу рэканструкцыя дваровай тэрыторыі і капітальны рамонт дома № 22 па вуліцы Перамогі. – Усе гэтыя праекты патрабуюць каласальных грашовых укладанняў, – заўважыў кіраўнік раёна. – Часткова яны фінансуюцца згодна з абласной інвестпраграмай, але абсалютная большасць сродкаў – з інвестпраграмы раёна і раённага бюджэту. Гэты факт пацвярджае відавочнае: эканоміка раёна функцыянуе стабільна, мы маем сродкі на тое, каб мяняць жыццё нашых грамадзян да лепшага. Дырэктар абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Гроднамеліявадгас” Барыс Багданец выказаў словы радасці і ўдзячнасці на адрас партнёраў па справе: – Для нас, будаўнікоў, сённяшняе адкрыццё – сапраўды вялікае свята. Работы, якія вяліся ў надзвычай складаных умовах, завершаны, мост уведзены ў эксплуатацыю. З упэненасцю магу сказаць, што два работнікі Дзятлаўскага ПМС, якія сёння прысутнічаюць тут, – галоўны інжынер Дзмітрый Мазоль і прараб Аляксандр Бандаровіч – пры неабходнасці змогуць узвесці любое збудаванне ў горадзе Дзятлаве і не толькі тут. Словы вялікай удзячнасці хачу выказаць кіраўніцтву і супрацоўнікам райвыканкама за актыўны ўдзел у рэканструкцыі ад самага яе пачатку і да завяршэння. На свяце гучалі імёны тых, хто непасрэдна працаваў на рэканструкцыі моста. Гэта работнікі Дзятлаўскіх ПМС і РУП ЖКГ: мантажнікі вонкавых трубаправодаў Сяргей Шчэрба і Віталь Бякета, бетоншчык Аляксандр Шчэрба, рабочы зялёнага будаўніцтва Яўген Іванашка, тынкоўшчык Дзяніс Кухта, машыністы экскаватара Уладзімір Міцкевіч, Уладзімір Ляждзей і Аляксандр Панасенкаў, вадзіцель-машыніст крана аўтамабіля Аляксандр Цяцерын. Дырэктар Дзятлаўскага ПМС Віктар Адамчык нагадаў прысутным, што мост па вуліцы Камсамольскай – другі ў прафесійнай кар’еры маладых і амбіцыёзных інжынерных работнікаў прадпрыемства. Ён падзякаваў меліяратарам, якія ўзводзілі мост, за прафесіяналізм і вытрымку, праяўленыя ў складаных умовах працы. – Апошнім часам мы часта ў тандэме з камунальнай службай раёна, заўжды надзейна і плённа, – адзначыў Віктар Уладзіміравіч. – Спадзяёмся ў будучым рэалізаваць яшчэ не адзін праект на Дзятлаўшчыне. Да яго слоў далучыўся дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Сяргей Луня, падзякаваў меліяратарам за работу: – Больш за дзесяцігоддзе мы з’яўляемся партнёрамі з прадпрыемствам меліярацыйных сістэм, за гэты час агульнымі намаганнямі ўведзена ў эксплуатацыю нямала значных аб’ектаў. Да канца года меліяратары папрацуюць яшчэ на дзвюх пляцоўках у Дзятлаве: выканаюць рэканструкцыю сетак водазабеспячэння і каналізацыі ў райцэнтры. Мост – гэта шлях у будучыню, а яна мусіць быць добрай у нашых землякоў. Спадзяюся, дзятлаўчане і госці горада будуць з радасцю і камфортам хадзіць і ездзіць праз яго. Пасля перарэзвання сімвалічнай чырвонай стужкі праз новы мост праехала першая калона аўтамабіляў, а старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі ўважліва азнаёміўся з вынікамі работы, якая падышла да фінішнай кропкі. Рэканструкцыю моста па вуліцы Камсамольскай па замове Дзятлаўскага РУП ЖКГ выканалі меліяратары раёна. Генеральным падрадчыкам выступіла АУП “Гроднамеліявадгас”, падрадчыкам – Дзятлаўскае ПМС. Узнавіць гэты аб’ект каштавала без малога 450 тысяч рублёў, сродкі былі выдаткаваны з раённага бюджэту. Нягледзячы на складанасці ў працэсе работы, рэканструкцыя моста была паспяхова завершана. – Мост зручны і надзейны. Стагоддзе прастаіць дакладна! – запэўнілі падрадчыкі кіраўніцтва раёна і дзятлаўчан.
Акция «Найди себе дело по душе» продолжается
Акция «Найди себе дело по душе» направленная на привлечение новых участников в клубные формирования любительского творчества продолжается в клубных учреждениях ГУК «Дятловский РЦКиНТ»
«Для Вас, с любовью!»
02 сентября творческим коллективом отдела культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» проведена концертная программа «Для Вас, с любовью!» для жителей деревни Охоново Дятловского района.
“Знаёмся і выбірай!”
Пад такім дэвізам у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці распачаўся новы творчы сезон. Стартаваў ён з дня адчыненых дзвярэй, прыняць удзел у якім работнікі культуры запрасілі навучэнцаў сярэдніх школ № 1 і № 3, гімназіі № 1 горада Дзятлава. Сустрэчы з дзецьмі праходзілі ў фармаце святочнага канцэрта, з дапамогай якога артысты не толькі павіншавалі сваіх юных гасцей з пачаткам новага навучальнага года, але і прарэкламавалі ім аб’яднанні па інтарэсах, што працуюць на базе ўстановы. Работнікі культуры заклікалі хлопчыкаў і дзяўчынак запісвацца ў гурткі, якія ім спадабаліся, каб цікава бавіць вольны час, удасканальваючы свае таленты і дасягаючы творчых поспехаў. Як адзначыў кіраўнік узорнага тэатра гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх” і ўзорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы” Іван Каско, арганізоўваць штогод прэзентацыю аб’яднанняў па інтарэсах для навучэнцаў стала добрай традыцыяй, якая заахвочвае маладое пакаленне раёна да заняткаў мастацкай самадзейнасцю. Напрыклад, цяпер пры Цэнтры культуры працуе 16 аб’яднанняў па інтарэсах, каля паловы з якіх – дзіцячыя. Гэта гурткі: “Юны гітарыст”, вакальных спеваў “Унісон”, дыскаклуб “Піяр”, узорны гульнёвы тэатр роставых лялек “Лялькі для ўсіх”, узорная тэатральная студыя “Мелодыя душы”, дзіцячы гурток вакальных сольных спеваў “Сузор’е” і іншыя. Кіраўнік дзіцячага гуртка вакальных сольных спеваў “Сузор’е” Ала Чарняўская праспявала песню разам са сваімі выхаванцамі і расказала, што заняткі вакалам не толькі адкрываюць гурткоўцам дарогу на раённую сцэну, але і дапамагаюць ім займець шмат новых надзейных сяброў, а некаторых нават вядуць у прафесію, як летась гэта стала з выхаванкай групы Аляксандрай Губко, якая паступіла ў Лідскі каледж мастацтваў. – А таму знаёмцеся, выбірайце, далучайцеся – і вы станеце маладымі зорачкамі Дзятлаўшчыны, – падрахункавалі свае выступленні перад школьнікамі работнікі культуры.