Месяц: Сентябрь 2021

«Мы вместе! Мы одна семья!»

16 сентября в агрогородке Крутиловичи прошла концертная программа «Мы вместе! Мы одна семья!», приуроченная Дню народного единства подготовленная творческим коллективом Даниловичского Дома культуры.

Автор admin 16.09.2021 Выкл.

«Эпатажный блюз» в Новогрудке

11 сентября в Доме-музее Адама Мицкевича в г. Новогрудок состоялся культурно-просветительский праздник «Адам Мицкевич в памяти потомков». Мероприятие было приурочено к 83-летию учреждения. В честь праздника в музее состоялся настоящий бал. Зрители не только оценили красоту танцев и мастерство артистов, но и сами приняли участие в мастер-классе по танцам 19 века, который подготовили участники любительского объединения «Эпатажный блюз» Новоельнянского Дома культуры ГУК «Дятловский РЦКиНТ»

Автор admin 11.09.2021 Выкл.

«В любом месте веселее вместе»

11 сентября в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошёл день активного отдыха «В любом месте веселее вместе». Жители аг Гезгалы весело провели время на свежем воздухе, с удовольствием играли в настольные игры. А так же была организована выставка «Волшебство своими руками»

Автор admin 11.09.2021 Выкл.

Предупреждён – значит вооружён

10 сентября в районном Центре культуры прошёл Единый день безопасности. Для работников культурно-досуговой деятельности выступали представители соответствующих служб и организаций. Николай Дедович, доктор-эпидемиолог Дятловского райЦГЭ, отметил, что неотъемлемой частью профилактики коронавирусной инфекции и гриппа в осенне-зимний период является своевременная вакцинация. Посоветовал любителям “тихой охоты” быть более избирательными в лесу, не собирать грибы, в съедобности которых они не уверены. Рассказал, как действовать, если укусил клещ или бешенное животное. Старший инспектор профилактики отдела внутренних дел райисполкома Наталья Окунович подробно остановилась на правилах дорожного движения как для водителей, так и пешеходов, призвала людей быть внимательными на дорогах, в особенности в тёмное время суток и при неблагоприятных погодных условиях. Правила пользования газом в быту, порядок оперативных действий в случае его утечки, напомнил присутствующим ведущий инженер Дятловского района газообеспечения Владимир Данильчик. Также он рекомендовал время от времени следить за сроками использования и исправностью газового оборудования. Попросил не игнорировать письма газовщиков, всячески взаимодействовать с ними при необходимости. Начальник РОЧС Сергей Казущик привёл актуальную статистику по республике, области и району о пожарах и погибших на них людях. Обозначил частые причины их возникновения, рассказал, как не допустить трагедии. На конкретных примерах подкрепил важность приобретения пожарного извещателя. Кроме того, дал несколько рекомендаций тем, кто собирается в лес: полностью зарядить мобильный телефон, проинформировать близких и родных о своём намерении, сообщить им место входа в «зелёный» массив, взять с собой запас еды, вместо камуфляжа надеть яркую одежду, которая сразу бросается в глаза, если всё-таки заблудились, ни в коем случае не паниковать, вызывать спасателей, дальше в чащу не заходить и оставаться на месте. Посоветовал всем установить полезное мобильное приложение «МЧС Беларуси: помощь рядом», которое подскажет, как действовать в различных чрезвычайных ситуациях. После всех выступлений в зале прозвучала сирена. Хоть тревога и была учебной, все участники Единого дня безопасности эвакуировались «на отлично». На улице работников сферы культуры ждал ещё один сюрприз. Сотрудники МЧС предложили им перейти от теории к практике: надеть форму пожарного и с помощью огнетушителя ликвидировать пылающее пламя.

Автор admin 10.09.2021 Выкл.

Марыю Шышню шанавалі за працавітыя рукі

Праект “Глыбінкай жыве Беларусь” прадаўжае знаёміць нас з цікавымі людзьмі Дзятлаўшчыны. На гэты раз работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці накіраваліся па сакрэты даўгалецця ў вёску Засецце да мясцовай доўгажыхаркі Марыі Шышні, якой сёлета спаўняецца 92 гады. Марыя Ігнатаўна – карэнная жыхарка Засеццяў: тут яна нарадзілася, вырасла, на месцы бацькоўскага стаіць цяперашні яе дом, які ў 60-х гадах пабудавалі разам з мужам. Моцны, дагледжаны будынак сведчыць аб тым, што яго гаспадары сумленна адносіліся да любой справы, рабілі яе старанна, якасна, з разлікам на доўгія гады. Увогуле, працавітасць – адна з галоўных рысаў характару Марыі Ігнатаўны, ды і не дзіўна: жанчыне давялося шмат пабачыць на сваім вяку, і ў любой сітуацыі выратоўвалі працавітыя рукі. – З дзевяці гадоў мне прыйшлося пасталець і дапамагаць матулі па гаспадарцы, затым пайсці працаваць, я і цяпер стараюся не заседжвацца, сама спраўляюся з простымі бытавымі справамі, – расказвае Марыя Шышня. Наша зямлячка нарадзілася ў 1929 годзе, да Вялікай Айчыннай вайны паспела скончыць тры класы польскай школы, затым пачаліся яе “жыццёвыя ўніверсітэты”. Праўда, доўгажыхарка ўзгадвае, што пры нямецкай акупацыі ў вясковых дзяцей таксама была магчымасць прадоўжыць вучобу, але ўжо з абавязковым засваеннем нямецкай мовы. Аднак дзяўчынка для сябе цвёрда вырашыла, што “ламаць язык”, выгаворваючы словы ненавісных чужынцаў, яна не стане, таму заўсёды хавалася ад настаўніка, які хадзіў па хатах, запісваючы мясцовых дзяцей на вучобу. Калі ворагаў прагналі, пачалося пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі, у хуткім часе сяляне аб’ядналіся ў калгасы, дзе была патрэбна кожная пара рук, – стала не да вучобы. Юная Марыя пайшла ў паляводства, амаль 15 гадоў працавала ў звяне. – Праз мае рукі “прайшлі” горы лёну, – расказвае бабуля. – Спачатку нам даводзілася вырваць яго ўручную, крыху пазней у калгасе з’явілася машына, якая церабіла лён, а ўжо мы яго паднімалі і вязалі ў акуратненькія снапкі. Трэба было старацца, каб здаць “беларускі шоўк” добрым гатункам на Дварэцкі льнозавод, ды не чырванець за растрапаныя снапы, бо вазілі іх на прадпрыемства самі па чарзе з іншымі жанчынамі-паляводамі, самі загружалі і разгружалі. Апошнія 19 гадоў перад выхадам на заслужаны адпачынак Марыя Ігнатаўна адпрацавала даяркай, назапасіўшы агульны “калгасны” стаж у 34 гады і важкую скарбонку асабістых працоўных узнагародаў. – Працавала я на ферме “Засецце”, дзе ўтрымлівалася больш за сотню кароў, – узгадвае наша зямлячка. – На кожную з 13 даярак даводзілася па 15 жывёлін, якіх выдойвалі ўручную. Кармілі статак добра, таму і надоі па ферме былі высокія, пра нашы дасягненні неаднаразова пісала “Сельская газета”. Не заставалася дбайная праца па-за ўвагай кіраўніцтва гаспадаркі: штоквартальна падводзіліся вынікі працоўных спаборніцтваў з прысваеннем прэмій і Падзячных лістоў, нязменныя перадавікі калгаса ўдастойваліся значкоў “Пераможца сацспаборніцтваў”. У мяне такіх адзнакаў некалькі, ёсць і ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, –для фотаздымка бабуля беражліва расклала сваю памятную калекцыю на стале. Менавіта самаадданую паўсядзённую працу, калі ўстаеш з першымі пеўнямі, а кладзешся спаць пасля заходу сонца, Марыя Шышня і лічыць галоўным сакрэтам свайго даўгалецця і дадае, што пра балячкі і хваробы нават думаць не было калі. Не толькі ў калгасе, але і дома жанчыну чакала вялікая гаспадарка: каровы, свінні, куры, агарод. Так за справамі праляталі гады маладосці, і невядома, як бы склаўся лёс Марыі Ігнатаўны, каб не знаёмы, які рашыўся пасватаць 29-гадовую працаўніцу за хлопца з суседніх Курпешаў. – Прыйшоў неяк сусед і сказаў: ці ты не супраць, каб у госці зайшоў адзін хлопец? – узгадвае сваю “рамантычную гісторыю” бабуля. – Я згадзілася, няхай прыходзіць, вечарам накрыла стол. Так мы з будучым мужам “дамовіліся”, а ў хуткім часе распісаліся і згулялі вяселле. Жыць маладажоны засталіся ў Засеццях, у старэнькім бацькоўскім доме, замест якога затым пачалі будаваць новы, пераважна без старонняй дапамогі. Разам выгадавалі сына, старанна і шмат працавалі. Як узгадвае бабуля Марыя, у рабочыя будні вяскоўцаў падбадзёрвалі песні. Іх наша зямлячка ведае нямала і нават праспявала некалькі для сваіх гасцей. На развітанне пажадала ім і маладому пакаленню землякоў таксама пражыць доўгае цікавае жыццё, плённа працаваць, каб пакінуць добрую памяць аб сабе на роднай зямлі.

Автор admin 10.09.2021 Выкл.

Залатая восень – залаты ўзрост

У верасні свой 80-гадовы юбілей сустракала мудрая і прыгожая жанчына Соф’я Козел з вёскі Ліжэйкі. З гэтай урачыстай нагоды рэйд-віншаванне юбіляркі ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” арганізавалі работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці, да якіх далучылася актывістка раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча. На дагледжаным падворку Соф’і Мікалаеўны, дзе квітнеюць клумбы з аксаміткамі, вырашчаныя руплівымі рукамі гаспадыні, пад жывыя гукі баяна гучалі песні мінулых гадоў і шчырыя пажаданні актыўнага даўгалецця, клопату родных і блізкіх, міру, дабра. Музычныя і памятныя падарункі для Соф’і Козел падрыхтавалі Ганна Харлінская, Ірына Бакшук, Ядвіга Гушча. Гаспадыня расказала гасцям пра галоўныя падзеі свайго жыцця і з задавальненнем падзялілася з імі асабістым сакрэтам даўгалецця. Дзяцінства і маладосць Соф’і прайшлі тут, у Ліжэйках. У суседніх Таркачах яна скончыла тры класы школы, што для пасляваеннага пакалення лічылася някепскай адукацыяй. Працоўную дзейнасць маладая дзяўчына пачынала ў мясцовым калгасе ў паляводстве, затым была даяркай. У галіне сельскай гаспадаркі Соф’я Мікалаеўна і яе муж-трактарыст адпрацавалі ўсё жыццё. Разам выгадавалі сына і дачку, цяпер юбілярку радуюць трое ўнукаў і столькі ж праўнукаў. Блізкія шануюць і паважаюць бабулю, наведваюцца ў бацькоўскі дом, часта тэлефануюць, а каб Соф’я Мікалаеўна не сумавала, адну са сценаў яе пакоя сваякі адвялі пад невялікую сямейную фотагалерэю. Яшчэ родныя сцены ўпрыгожваюць рукадзельныя работы самой гаспадыні – яркія карціны, вышытыя крыжыкам. Назіральныя госці пасля наведвання сядзібы Соф’і Козел абавязкова зробяць выснову, што ў яе гаспадыні залатыя рукі. Пра гэта сведчаць саматканыя пакрывалы, вязаныя кручком дыванкі, вышываныя ручнікі. А яшчэ ў Соф’і Мікалаеўны прыгожы народны голас, спявае яна па-вясковаму эмацыянальна, асабліва сваю любімую песню “Все тропинки снежком запорошены…”. Сакрэтамі свайго даўгалецця наша зямлячка лічыць добрыя адносіны з людзьмі і ўменне атрымліваць радасць ад працы і хатніх клопатаў. Сваіх дзяцей яна таксама заўсёды вучыла дабрыні і чуласці, цяпер стараецца прывіць гэтыя якасці ўнукам і праўнукам. Сучаснай моладзі Соф’я Козел жадае моцнага здароўя і просіць, каб маладое пакаленне не забывалася пра сваіх бабуляў, якія вельмі любяць унукаў і заўсёды чакаюць у госці.  

Автор admin 09.09.2021 Выкл.

У каралеўстве агню

У рамках рэспубліканскіх акцый “У цэнтры ўвагі дзеці” і “Адзіны дзень бяспекі” супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі міжведамасную прафілактычную сустрэчу з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Мерапрыемства праходзіла ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Інспектар РАНС Мікіта Кандратовіч нагадаў прысутным правілы супрацьпажарнай бяспекі і паводзінаў пры надзвычайных сітуацыях, а таксама тэлефоны экстранных службаў. Паколькі аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” уваходзіць у аб’яднанне “Крыніца натхнення”, што працуе на базе сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, то цікавую тэматычную гульнявую праграму для асаблівых людзей падрыхтавалі яшчэ і артысты. Разам з ратаўніком наведвальнікі “Праменьчыка” ўзгадалі, для чаго патрэбны і як працуюць аўтаномны пажарны апавяшчальнік і вогнетушыцель, паўтарылі ўмоўныя абазначэнні і сімвалы, якія найчасцей можна сустрэць у сацыяльных і медыцынскіх установах, гандлёвых цэнтрах. Цікавыя гульні-запаміналкі для наведвальнікаў “Праменьчыка” падрыхтавалі Ганна Харлінская, Марына Варган, Ірына Бакшук. Асаблівыя людзі практыкаваліся выклікаць ратаўнікоў па нумары 101, а інспектар РАНС задаваў ім пытанні аб абставінах надзвычайных сітуацый. Не менш цікавымі былі конкурсы тэматычных загадак, пазлаў, “вадзіцеляў пажарных машын”. Напрыканцы размовы Мікіта Кандратовіч і старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк раздалі ўсім памяткі і буклеты. Галоўны сюрпрыз чакаў удзельнікаў мерапрыемства ў двары цэнтра, куды прыехала пажарная машына. Агняборцы прадэманстравалі прысутным спецабсталяванне, якое знаходзіцца ў аўтамабілях, што выязджаюць на выклік, расказалі, як выкарыстоўваюцца інструменты для аварыйна-выратавальных работ. Вялікую цікавасць у гледачоў выклікала баявое адзенне ратаўнікоў. Нягледзечы на тое, што баёўка і балоны з кіслародам важаць больш за 15 кілаграмаў, знайшліся жадаючыя прымераць спецкамплект і сфатаграфавацца ў ім. Такая ж размова, толькі ў больш сур’ёзным фармаце, адбылася і з калектывамі работнікаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Автор admin 08.09.2021 Выкл.