Месяц: Сентябрь 2021

«Есть на земле такой уголок»

18 сентября в агрогородке Гезгалы прошел праздник агрогородка «Есть на земле такой уголок». Всех жителей агрогородка поздравил с праздником и вручил ценные подарки председатель Жуковщинского сельского исполнительного комитета Валерий Петрович Веремейчик. А участники коллективов любительского творчества Дома культуры подарили жителям музыкальные подарки и хорошее настроение.Для посетителей  сектором ремёсел и декоративно-прикладного искусства  была  организована выставка работ декоративно-прикладного творчества.

Автор admin 18.09.2021 Выкл.

Праздничная программа с огоньком

Вечером центральная площадь вновь «встречала» дятловчан и гостей города, которые продолжили праздновать День народного единства. Для них в рамках концерта «Беларусь — это мы, это ты, это я» выступали известные артисты Дятловщины: талантливые исполнители Анна Харлинская, Татьяна Шостко, Сергей Малыщик и прекрасные участницы музыкальной группы «Бархат». «Пылающим» сюрпризом для гостей праздника стало фаер-шоу, в котором бесстрашные жонглёры огнём демонстрировали своё мастерство. Не менее интересно и зажигательно прошла молодёжно-развлекательная программа «Мы — вместе!». Участники дискотеки подпевали известным исполнителям и танцевали под популярные хиты. Вадим ФИЛИПОВСКИЙ

Автор admin 17.09.2021 Выкл.

У адзінстве народа – вялікая сіла

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню народнага адзінства, які сёлета ўпершыню адзначаецца ў нашай краіне. Праграму мерапрыемства падрыхтавалі артысты і песенныя калектывы з усяго нашага раёна. Дзятлаўчан павіншаваў са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Дзень народнага адзінства асабліва значны для нас як суверэннай дзяржавы, якая самастойна вызначае шлях свайго гістарычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця, ажыццяўляе незалежную шматвектарную знешнюю палітыку на аснове добрасуседства, узаемнай павагі і неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін. Ключавы фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту, незалежнасці нашай краіны – адзінства народа. Таму заканамерна, што 2021 год аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам народнага адзінства. Мы, беларусы, адзіная нацыя, якая абрала свой уласны шлях развіцця і цвёрда яго прытрымліваецца. З Днём народнага адзінства, дарагія землякі! Усе песні, якія гучалі ў канцэртнай праграме, прысвячаліся Беларусі, нашай Гродзенскай вобласці, роднай Дзятлаўшчыне, любові, гасціннасці і добрасуседству. На раённай сцэне выступалі Анастасія Жамайтук, Андрэй Добыш, Дар’я і Вікторыя Кончык, Таццяна Шостка, Аляксандр Баклушын, Ганна Харлінская, Ганна Варган, эстрадныя і народныя калектывы “Мара”, “Бархат”, “Сузор’е”, “Ятранка”, “Зараначка”, “Суседзі”, “Гарачыя сэрцы”. Дзятлаўчане з радасцю прымалі песенныя падарункі, сустракаючы артыстаў усмешкамі і апладысментамі. У фае Цэнтра культуры і народнай творчасці працавалі тэматычныя выставы малюнкаў з краявідамі нашай роднай Дзятлаўшчыны педагога дзіцячай школы мастацтваў Жанны Лукашэня і яе вучняў.

Автор admin 17.09.2021 Выкл.

Пока мы вместе – мы едины!

Под таким названием на Дятловщине прошёл концертный марафон  народных коллективов, приуроченный ко Дню народного единства. Одной из музыкальных площадок стала территория центральной районной больницы. В преддверии памятной даты для сотрудников и пациентов учреждения здравоохранения выступили артисты народного ансамбля музыки и песни «Ятранка». Исполнители и зрители показали свою сплочённость и взаимопонимание. Одни с полной творческой самоотдачей выступали на сцене, а другие бурными аплодисментами поддерживали их. Не менее тепло в Дворецком доме культуры зрители встретили местных артистов . Все вместе с большим удовольствием разучивали старинные танцы наших предков. Самым маленьким жителям агрогородка была предложена интерактивная программа «Як гулялi и час бавiлi нашы продкi». Также в рамках концертного марафона в Центре социального обслуживания населения Дятловского района и средней школе № 1 города Дятлово выступили народные хор ветеранов труда “Ветераны в строю” и театр-студия игры “Суседзі”.  

Автор admin 17.09.2021 Выкл.

«Единство в нас!»

17 сентября творческий коллектив Даниловичского Дома культуры организовал для ребят увлекательную квест-игру «Единство в нас!». В ходе игры детям предстояло совершить путешествие по станциям и выполнить различные задания, чтобы получить «василёк» за правильно выполненное задание и разгадать зашифрованную ключевую фразу игры. Для выполнения заданий ребятам пришлось применить всю свою фантазию, свой ум, эрудицию, скорость мышления. Они разгадывали кроссворды, ребусы, складывали пазлы и многое другое. «Оставайтесь всегда патриотами нашей Республики Беларусь, и пусть единство будет в вас!» — пожелали ребятам при подведении итогов квест-игры.

Автор admin 17.09.2021 Выкл.

Дзень работнікаў лесу

17 верасня на базе Раклевiцкага Дома культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная надыходзячаму Дню работнікаў лесу. Работнікі Дзятлаўскага лясгаса прымалі віншаванні, заслужаныя ўзнагароды і музычныя сюрпрызы ад запрошаных гасцей. Цёплыя словы віншавання і ўдзячнасці работнікам Дзятлаўскага лясгаса адрасаваў дырэктар Сяргей Дурко. – Зберагчы прыроднае багацце і разумна распарадзіцца ім – няпростая задача, якая ляжыць на плячах усіх, хто звязаў сваё жыццё з лясной гаспадаркай. Павіншаваць работнікаў лесу з прафесійным святам прыйшоў першы намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Віталь Шулейка. Ён уручыў прысутным узнагароды Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.На свяце былі адзначаны юбіляры. Музычныя падарункі гасцям свята сёння дарылі запрошаныя госці — группа        ByCity  и Дуэт»Не БоЯн style».  

Автор admin 17.09.2021 Выкл.

Пока мы вместе – мы едины!

Под таким названием на Дятловщине проходит концертный марафон народных коллективов, приуроченный ко Дню народного единства. Одной из «музыкальных» точек стала территория центральной районной больницы. В преддверии памятной даты для сотрудников и пациентов учреждения здравоохранения выступили артисты народного ансамбля музыки и песни «Ятранка». Исполнители и зрители показали свою сплочённость и взаимопонимание. Одни с полной творческой самоотдачей выступали на сцене, а другие бурными аплодисментами поддерживали их.

Автор admin 16.09.2021 Выкл.

Тамара Карэнка: “Ёсць два цуды на Зямлі – кветкі і дзеці”

Праект “Глыбінкай жыве Беларусь” прадаўжае знаёміць нас з цікавымі людзьмі Дзятлаўшчыны. На гэты раз работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разам з актывістамі раённага савета ветэранаў па сакрэты даўгалецця накіраваліся да дзятлаўчанкі Тамары Карэнка, якая сёлета адсвяткавала свой 90-гадовы юбілей. Віншавалі доўгажыхарку і педагогі, паколькі ўвесь працоўны шлях Тамары Іосіфаўны прайшоў у сістэме адукацыі нашага раёна. Нарадзілася будучая настаўніца ў 1931 годзе ў вёсцы Малая Воля ў сям’і лесніка. Бацькі любілі музыку, добра спявалі, дома быў патэфон з грампласцінкамі. Матуля, Яўгенія Сцяпанаўна, славілася рукадзеллем, тата, Іосіф Сідаравіч, захапляўся садам і кветкамі, разводзіў пчол. Яшчэ ў Карэнкаў было шмат кніг і часопісаў, не дзіўна, што Тамара і тры яе малодшыя сястры любілі чытаць, маляваць, спяваць. Першы клас дзяўчынцы давялося скончыць двойчы: у польскай школе ў 1938 годзе і ў беларускай у 1939-м (пасля аб’яднання тэрыторыі нашай краіны). Затое праз год кемлівая вучаніца экстэрнам адолела курс пачатковай школы. На жаль, пачалася Вялікая Айчынная вайна, людзі імкнуліся выжыць, дзяцей вучылі, як атрымлівалася. Дзесяцігадовай Тамары тройчы давялося стаяць пад дуламі варожых аўтаматаў, і наша зямлячка лічыць, што толькі па міласці Божай яе сям’я перажыла ваеннае ліхалецце. Пасля перамогі Тамара прадоўжыла вучобу ў 5 класе Казлоўшчынскай школы, хаця хадзіць на заняткі даводзілася па 10 кіламетраў праз лес. – Вы не ўяўляеце, як я хацела вучыцца, марыла стаць мастачкай або кветкаводам, бо ўсё жыццё любіла кветкі, садзіла іх на кожным свабодным участку двара. Лічу, ёсць два цуды на Зямлі – кветкі і дзеці, нездарма іх пастаянна параўноўваюць,” –  разважае Тамара Іосіфаўна. Пасля школы вучыцца далей у вясковай дзяўчыны не атрымалася, але пасляваеннай Беларусі былі патрэбны педагогі. Тамару, як адну з лепшых выпускніц, накіравалі працаваць настаўніцай матэматыкі і пачатковых класаў у Горку, а праз два гады нечаканай практыкі яна стала студэнткай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыла на выдатна. У паспяховай выпускніцы была магчымасць застацца ў аспірантуры, але яна вырашыла вярнуцца на малую радзіму, каб дапамагаць бацькам і сёстрам. На Дзятлаўшчыне некалькі гадоў адпрацавала ў Рудаяварскай школе, была дырэктарам спачатку Падвялікаўскай, затым Малавольскай школ. У роднай вёсцы Тамары Карэнка было наканавана лёсам сустрэць сваё каханне – “неверагоднага доктара” Уладзіміра Процку, таленавітага, кемлівага, душу любой кампаніі. У прафесійнай практыцы Уладзіміра Сілавіча быў выпадак, які праславіў яго сярод жыхароў навакольных вёсак. Быў разгар жніва, спёка, увесь калгасны транспарт – у полі, а ў Малой Волі пацыентка два дні ляжала з вострым болем і падазрэннем на апендыцыт. Выкліканы да яе Уладзімір Процка зразумеў, што час страчаны, везці хворую канём у бальніцу небяспечна. Тады доктар прыняў рашэнне аперыраваць на месцы і паспяхова справіўся з задачай, выратаваў жанчыну. Праўда, медыку была аб’яўлена вымова за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, але ў вёсцы і сярод калегаў ён стаў героем. Неяк адразу людзі пачалі паважліва называць яго “Сілавічам”. Родам Уладзімір Процка быў з Гомельшчыны, на выдатна скончыў медінстытут і, як Антон Чэхаў, вырашыў стаць “земскім доктарам”, так трапіў у вёску Малая Воля, дзе дырэктарам школы працавала Тамара Карэнка. Два таленавітыя чалавекі не маглі не заўважыць адзін аднаго: закахаліся і пажаніліся, выгадавалі дзвюх дачок – Алену і Ірыну. У 60-х сям’я пераехала ў Дзятлава, дзеці вучыліся ў сярэдняй школе № 1, дарослыя працавалі ў школе-інтэрнаце: Уладзімір Сілавіч – медработнікам, Тамара Іосіфаўна – настаўніцай матэматыкі, фізікі, астраноміі, чарчэння, малявання, інфарматыкі. Яе вучням асабліва запомніліся ўрокі “зорнага неба”, бо вечарамі на падворку настаўніцы ўсталёўваўся тэлескоп, і дзеці прыходзілі з інтэрната паназіраць за зоркамі. Пасля ўсе разам пад адкрытым небам садзіліся за стол піць чай з варэннем і цукеркамі, размаўляць пра таямніцы Сусвету і будучыню. У 1988 годзе Тамара Іосіфаўна выйшла на заслужаны адпачынак, каб даглядаць унукаў-двайнят, бо дачка Ірына на той час атрымлівала другую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі мастацтваў, дзе няма завочнага аддзялення. Сярод сакрэтаў свайго даўгалецця наша 90-гадовая зямлячка называе вялікую дружную сям’ю, дзе заўсёды панавалі любоў і ўзаемапавага, маляўнічую прыроду роднай вёскі, кветкі, якія дарылі ёй цудоўны настрой. Яшчэ Тамара Карэнка ўпэўнена, што яе жыццё падаўжаюць штодзённае чытанне, дзве лыжкі мёду (раніцай і перад сном), а таксама матэматыка, якая прыводзіць розум у парадак. Дарэчы, юбілярка пацікавілася ў гасцей, ці ведаюць яны, што такое “гугл”, і з хітрай усмешкай патлумачыла, што менавіта так называецца лічба дзесяць у сотай ступені. Тамара Іосіфаўна ўпэўнена, што і ў шаноўным узросце жыццё можа быць цікавым. Напрыклад, у 2020 годзе адзначалася 80-годдзе заснавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З нагоды свята адбылася сустрэча выпускнікоў, і Тамара Карэнка аказалася сярод іх старэйшай: яна скончыла ВНУ ў 1956 годзе. Наша зямлячка падарыла ўніверсітэцкаму музею свой студэнцкі білет за 1952 год і некалькі памятных фотаздымкаў часоў студэнцтва.

Автор admin 16.09.2021 Выкл.