Самы смачны каравай – дзятлаўскі!
Спрадвеку хлеб у беларусаў быў у пашане і з’яўляўся знакам дабрабыту і дастатку. І па гэты дзень традыцыя сустракаць знакамітых і важных гасцей хлебам-соллю захоўваецца ў дзятлаўчан не толькі як частка ўрачыстага этыкету, але і як сімвал хлебасольства гаспадароў. Самы смачны каравай – дзятлаўскі! Частавалі сваёй прадукцыяй гасцей Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” і Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный мир”. Салодкага жыцця жадаў Дзятлаўскі лясгас – прапанаваў паспрабаваць свой мёд у сотах. На дзятлаўскім падворку не толькі гасцінна, але і крэатыўна сустракалі гасцей. Губернатару Уладзіміру Караніку дзятлаўчане падарылі двух трусоў (хлопчыка і дзяўчынку), вырошчваннем якіх займаецца КСУП “Хвінявічы”. Ірына КАМАРОВА
Дзятлаўчане на абласных “Дажынках” у Скідзелі
Дзятлаўчане на абласных “Дажынках” у Скідзелі