Месяц: Сентябрь 2021

Самы смачны каравай – дзятлаўскі!

Спрадвеку хлеб у беларусаў быў у пашане і з’яўляўся знакам дабрабыту і дастатку. І па гэты дзень традыцыя сустракаць знакамітых і важных гасцей хлебам-соллю захоўваецца ў дзятлаўчан не толькі як частка ўрачыстага этыкету, але і як сімвал хлебасольства гаспадароў. Самы смачны каравай – дзятлаўскі! Частавалі сваёй прадукцыяй гасцей Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” і Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный мир”. Салодкага жыцця жадаў Дзятлаўскі лясгас – прапанаваў паспрабаваць свой мёд у сотах. На дзятлаўскім падворку не толькі гасцінна, але і крэатыўна сустракалі гасцей. Губернатару Уладзіміру Караніку дзятлаўчане падарылі двух трусоў (хлопчыка і дзяўчынку), вырошчваннем якіх займаецца КСУП “Хвінявічы”. Ірына КАМАРОВА

Автор admin 26.09.2021 Выкл.

Зоркі не толькі на пагонах

Сярод праваахоўнікаў шмат цікавых і таленавітых людзей. Гэта зноў даказаў штогадовы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод калектываў органаў і падраздзяленняў упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. На гэты раз творчыя спаборніцтвы прайшлі ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці і сабралі на адной сцэне супрацоўнікаў міліцыі з нашага і суседніх – Слонімскага, Шчучынскага, Навагрудскага, Карэліцкага – раённых аддзелаў. На суд гледачоў і журы, у склад якога ўвайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, дырэктар цэнтра культурна-выхаваўчай работы УУС Гродзенскага аблвыканкама Юлія Ёрш, намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Хітро, мастацкі кіраўнік народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі” Таццяна Шостка, былі вынесены песенныя і вершаваныя нумары. Запамінальным і кранальным стала выступленне гаспадароў пляцоўкі: вершаваную кампазіцыю “Памяць” уласнага сачынення, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне, прачытала старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама Ірына Касянкова, дыпламантка ІІІ ступені абласнога конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод калектываў органаў унутраных спраў. Аўтарскія творы паэткі неаднаразова друкаваліся ў газетах “Міліцэйскі веснік”, “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Неман”, нашай “Перамозе”. Старшы ўпаўнаважаны групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі АУС Слонімскага райвыканкама Дзмітрый Ракуць сваё выступленне прысвяціў калегам і сябрам: ён праспяваў песню “Маёй Беларусі міліцыянеры”. Амаль да слёз кранула гледачоў песня “Балада аб матулі” ад участковага інспектара міліцыі АУС Шчучынскага райвыканкама Вікторыі Куцэйка – лаўрэаткі раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных песенных конкурсаў “Калейдаскоп талентаў”, “Навагодняя зорка” ў горадзе Самары, “Зорны дождж” у горадзе Сочы, лаўрэаткі ІІІ ступені міжнароднага фестывалю-конкурсу “Арт-парад-2021” у Віцебску. Эстафету выступленняў прадоўжыў сямейны дуэт Ганікевічаў – Івана Іванавіча, старшага оперупаўнаважанага групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Карэліцкага райвыканкама, і яго жонкі Маргарыты Аляксандраўны. Для выканання яны выбралі песню Алсу “Разам і назаўсёды”. Завяршыў праграму агляду-конкурсу з песняй “Жыццё бывае розным” дуэт старшага інспектара аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Навагрудскага райвыканкама Дзмітрыя Грыня і яго калегі па аддзеле – участковага інспектара міліцыі інспекцыі па справах непаўналетніх Яўгена Мароза. Сваімі песнямі ўдзельнікаў сустрэчы падтрымалі і дзятлаўскія артысты Ганна Харлінская і Сяргей Малышчык. Канчатковыя вынікі агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці будуць падведзены на абласным этапе ў Гродне.

Автор admin 22.09.2021 Выкл.

«Жыццё, як песня»

«Жыццё, як песня» — пад такой назвай адбылася канцэртная праграма ў маланаселенай вёсцы Студзераўшчына. У праграме гучалi беларускiя песнi  для жанчын, якiя амаль усё сваё жыцце прысвяцiлi фальклорным песням. На працягу 46 год, з’яўлялiся ўдзельнiцамi народнага фальклорнага калектыву i маюць мноства ўзнагарод. Творчыя работнiкi Дварэцкага Дома культуры, а таксама дырэктар Дзятлаўскага цэнтра культуры i народнай творчасцi Малiноўская Н.М. i метадыст аддзела метадычнай работы Янушкевiч Т.Г павiншавалi жанчын,  уручылi падзячныя лісты за шматгадовую працу i падарылi  падарункi.

Автор admin 22.09.2021 Выкл.

Вера Калпінская: “Жыццё падаўжалі праца і клопат блізкіх”

Праект “Глыбінкай жыве Беларусь” прадаўжае знаёміць нас з цікавымі людзьмі Дзятлаўшчыны. Па сакрэты даўгалецця работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці накіраваліся да дзятлаўчанкі Веры Калпінскай, якая сёлета адзначыла свой юбілейны 90-ы дзень нараджэння. З “круглай” датай Веру Андрэеўну павіншавалі таксама актывісты раённага савета ветэранаў, раённых арганізацый ГА “БРСМ” і Таварыства Чырвонага Крыжа, родныя, сябры. Імянінніцы зычылі моцнага здароўя, душэўнай цеплыні, клопату блізкіх людзей. Не абышлося без кветак і падарункаў, у тым ліку музычных. Са сваімі гасцямі Вера Андрэеўна з задавальненнем падзялілася аноўнымі фактамі біяграфіі і ўласнымі сакрэтамі даўгалецця. Нарадзілася яна на Піншчыне, у вёсцы Выжлавічы ў вялікай сялянскай сям’і, мела тры сястры і брата. З асаблівай горыччу юбілярка ўспамінае часы Вялікай Айчыннай вайны, калі тэрыторыя Беларусі аказалася пад нямецка-фашысцкімі акупантамі. Пацярпелі ад зверстваў ворагаў і родныя Выжлавічы. Неяк прапаў нямецкі афіцэр, і захопнікі аб’явілі, што, калі яго не знойдуць, расправяцца з жыхарамі вёскі, а калі змогуць адшукаць – памілуюць іх. Афіцэра знайшлі, а вось фашысцкае “памілаванне” аказалася пустымі словамі. У хуткім часе мясцовых жыхароў пачалі вывозіць у Германію, трапіла туды і Вера, якая цяпер лічыцца малалетнім вязнем вайны. Узгадваць той час Вера Андрэеўна не любіць, называе яго “страшным і бесчалавечным”. Адукацыя Веры Калпінскай – сем гадоў школы (апошнія чатыры класы заканчвала ў Пінску, дзе жыла сястра) і Пінскі фінансавы тэхнікум. Па размеркаванні выпускніца трапіла на працу ў дзятлаўскі банк. Дзятлаўшчыну, дзе прайшла большая палова жыцця, Вера Андрэеўна лічыць сваёй другой радзімай. Тут яна пазнаёмілася з мужам, нарадзіла траіх дзяцей, дачакалася сямі ўнукаў і трох праўнукаў. Апошнія 22 гады перад выхадам на пенсію наша зямлячка працавала ў раённым аддзеле статыстыкі галоўным эканамістам. На заслужаным адпачынку Вера Калпінская таксама не сядзела без справы: трымала свіней і хатнюю птушку, садзіла агарод. Дарэчы, даглядаць градкі і клумбы юбілярка любіць і цяпер, а яшчэ яна з задавальненнем глядзіць па тэлевізары навіны і пазнавальныя перадачы, любіць старыя песні, асабліва адну – з кінастужкі “Вясна на Зарэчнай вуліцы”. Сакрэтамі свайго даўгалецця Вера Андрэеўна лічыць любоў да працы, клопат блізкіх, рух і ўраўнаважаны характар. З пазіцыі жыццёвага вопыту маладому пакаленню Вера Калпінская раіць не наракаць на жыццё, а старанна працаваць, берагчы сваю краіну і нашага Прэзідэнта.

Автор admin 22.09.2021 Выкл.

Голосуй за лучшее фото конкурса «Сэлфі ў вышыванцы»

Началось онлайн-голосование за лучшее фото конкурса «Сэлфі ў вышыванцы». Приз зрительских симпатий достанется тому участнику, чья фотография наберет наибольшее количество голосов. Принять участие в голосовании могут все желающие, для этого необходимо выбрать понравившуюся фотографию из представленных вашему вниманию. Голосование закончится 1 октября 2021 г. в 16.00 часов. Поддержите участников фотоконкурса «Сэлфі ў вышыванцы»! 1. Евгения Анушкевич 2 2. Светлана Венская 3. Александр Баклушин 4. Анна Дудкина 5. Ксения Шикуть 6. Кристина Новицкая   7. Ольга Иода 8. Ольга Иода 9. Марина Лукиянец 10. Марина Лукиянец 11. Виктория Орсик 12. Виктория Орсик 13. Татьяна Полуносик 14. Татьяна Полуносик 15. Владимир Маложин 16. Анастасия Андалюкевич, Яна Кашко 17. Анастасия Андалюкевич, Яна Кашко 18. Татьяна Загорцева 19. Татьяна Загорцева 20. Анастасия Климец 21. Анастасия Климец [poll id=»4″]  

Автор admin 21.09.2021 Выкл.

«Моя земля тобой горжусь»

18 сентября в г. п. Новоельня прошёл праздник поселка «Моя земля тобой горжусь». На празднике чествовали супрежекие пары, которые в этом году отмечают золотую и серебряные свадьбы, также передовиков организаций посёлка. Тёплые слова прозвучали в адрес сторожила и самого юного жителей. Всем были вручены призы от администрации посёлка и музыкальные подарки от работников и участников любительского творчества Новоельнянского ДК. В рамках праздника прошла концертная программа «Единой судьбой мы соединены» ко Дню народного единства. Приятным подарком для всех был концерт ансамбля казацкой песни»Гуляй казак». Закончился праздник весёлой танцевальной программой.

Автор admin 18.09.2021 Выкл.

«Карнавал весялосцi»

Сегодня в г.п. Вороново прошел открытый областной фестиваль игры «Карнавал весялосцi». Народный театр-студия игры «Суседзі»  Дятловского РЦКиНТ стал обладателем диплома «За лучшую программу, построенную на региональном материале». Поздравляем!!!

Автор admin 18.09.2021 Выкл.