Дятловчане на «Свіслацкім кірмашы»
14 августа 2021 г. в г. Свислочь прошёл региональный праздник «Свіслацкі кірмаш». На площадке «Мастерская ремесел» мастера представили изделия декоративно-прикладного искусства. Здесь можно увидеть выставку-продажу изделий народных мастеров из Гродно и Витебска, различные мастер-классы, а также участников выставки-конкурса декоративно-прикладного искусства «Рушнік, які яднае і засцерагае», направленный на сохранение и возрождение традиций ткачества и вышивки белорусского «рушніка». Дятловщину представила Татьяна Загорцева, мастер по вышивке отдела культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» ГУК «Дятловский РЦКиНТ». По результатам участия Татьяна Загорцева награждена Дипломом ІІ степени и подарочным сертификатом на 50 рублей в магазине «Электросила».
Командная игра «60 минут к победе»
«60 минут к победе» командная игра под таким названием прошла в лагере «Олимпионик» на базе Средней школы №1 г. Дятлово. Каждая команда, получила задания. Заданий было много, все они были интересные и требовали от ребят проявления выдержки и командного духа. Каждая команда действовала как единое целое, ведь успешное выполнение заданий зависело от слаженных действие его участников.
Народны хор ветэранаў працы «Ветэраны ў страі» на парафіяльным свяце
15 жніўня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адзначылі парафіяльнае свята. Госці ўрачыстасці прайшлі калонай у суправаджэнні новаяльнянскага аркестра да касцёла на чале з прадстаўнікамі гаспадарак нашага раёна, якія трымалі ў руках снапы новага ўраджаю. Свята наведаў першы намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Віталій Шулейка. Дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Занеўскага, які прыехаў на Дзятлаўшчыну для ўдзелу ва ўрачыстасці, прывіталі хлебам-соллю, кветкамі і салодкім падарункам. Хор “Ветэраны ў страі” сустрэў гасцей свята песняй “Багародзіца”.
“Мядовае” свята
У нядзелю да жыхароў і гасцей аграгарадка Раклевічы завіталі “працавітыя пчолкі”: артысты Дзятлаўшчыны, якія цудоўным летнім вечарам “прыляцелі” на раённае свята мёду з насычанай канцэртнай праграмай. Для прысутных праспявалі песню “Маленькая краіна” юныя ўдзельніцы клубных фарміраванняў Раклевіцкага дома культуры Дамініка Вайтушка і Віялета Юркевіч. Мядовы флэшмоб стаў прыемным “танцавальным” сюрпрызам і зарадзіў гасцей мерапрыемства “святочнай” энергіяй. Для самых маленькіх гледачоў была падрыхтавана інтэрактыўная праграма з роставымі лялькамі “Прыгоды Каня Юлія”. Таксама дзеці бавілі час на спецыяльнай арт-зоне: яны размалёўвалі плакат “Пчалінае каралеўства”, стваралі аплікацыю “Мядовая палянка” з клею і кардону. Падлеткі падзяліліся на дзве каманды і прынялі ўдзел у займальным квэсце “У пошуках бочачкі мёду”. Каб атрымаць запаветны салодкі падарунак, ім трэба было перамагчы ў спартыўнай эстафеце і бліснуць ведамі ў тэматычнай віктарыне. У разгар гулянняў не забыліся і пра мясцовых старажылаў: Яўгенію Лайло і Зінаіду Юрчук. З музычным падарункам для жанчын выступіла Ганна Харлінская. Разам з тым, са сцэны прагучалі і цёплыя словы падзякі: доўгажыхаркам пажадалі моцнага здароўя, добрага настрою, даўгалецця і разумення ад блізкіх людзей. Далей канцэртную ініцыятыву падхапілі творчыя калектывы Дварэцкага і Дзятлаўскага дамоў культуры – квартэт “Мечта” і ВІА “Горячие сердца”, якія праспявалі папулярныя песні. Гледачы сустракалі і праводзілі артыстаў бурнымі апладысментамі, падпявалі ім, падтрымлівалі музычны рытм дынамічнымі танцамі. Акрамя канцэртнай праграмы, госці мерапрыемства куплялі розныя сувеніры і салодкую вату, частаваліся духмяным мёдам з гарачымі блінамі, дзеці скакалі на батуце, рабілі памятныя “татуіроўкі”. Сваімі ўражаннямі ад раённага свята падзялілася жыхарка аграгарадка Раклевічы Вікторыя Бароўская, якая прыйшла з мужам Алегам і маленькімі дочкамі Арынай і Аляксандрай: – На такіх мерапрыемствах мы раней не бывалі. Аднак, пасля таго, як даведалася пра свята мёду, вырашылі ўсёй сям’ёй правесці нядзельны вечар менавіта тут. Мы прыйшлі не толькі адпачыць, але і падтрымаць нашу дачку, якая з’яўляецца ўдзельніцай канцэртнай праграмы. Усё арганізавана на вышэйшым узроўні. Хочацца адзначыць і тое, што на свяце было цікава не толькі дарослым, але і дзецям. Ад інтэрактыўнай праграмы з роставымі лялькамі маленькія гледачы ў захапленні. Яны не толькі назіралі за тым, што адбываецца, але таксама спявалі і танцавалі разам з вядомымі казачнымі героямі. Купілі дачушкам цацачных пчолак, з усёй цеплынёй назіралі за іх радаснымі тварамі, калі яны скакалі на батуце, наведвалі “творчую” арт-зону. Мы атрымалі незабыўныя ўражанні, абавязкова прыйдзем яшчэ і не раз. Таксама атмасферай “мядовага” свята пранікнуліся і рамесніцы, маці з дачкой Вольга і Ангеліна Жыгалы з аграгарадка Гезгалы, якія гандлявалі рукадзельнымі лялькамі: – Канцэртная праграма разам з іншымі “творчымі” актыўнасцямі – на вышыні! Шчыра кажучы, мы нават і не думалі, што ў невялікім мястэчку можна арганізаваць мерапрыемства такога маштабу. Ды і гасцей свята вельмі шмат: людзі танцуюць, спяваюць, цікавяцца нашымі прыгожымі лялькамі, частуюцца блінамі, купляюць мёд – “віноўніка” сённяшняй урачыстасці. Мы лічым, што такія мерапрыемствы павінны праводзіцца як мага часцей, каб мясцовыя жыхары маглі адпачыць ад паўсядзённай мітусні, правесці свой вольны час весела. Ужо не першы год наведваем такія тэматычныя святы. З задавальненнем прыедзем яшчэ!
«Добры настрой» от Дворецкого Дома культуры
В рамках Года народного единства 12 августа творческий коллектив ОКиД «Дворецкий ДК» Дятловского РЦКиНТ посетили д. Озераны с концертной программой «Добры настрой».
Флешмоб с ростовыми куклами
В ЦЕНТРЕ ВНИМАНИЯ ДЕТИ На открытой площадке Центра культуры г. Дятлово прошел танцевальный флешмоб с ростовыми куклами, в рамках социально- культурного проекта «Твоё лето»
«С теплотой в сердце»
8 августа творческими работниками ОКиД «Новоельнянский ДК» Дятловского РЦКиНТ проведён вечер «С теплотой в сердце❤️» для пожилых людей.
Шляхетский бал приглашает
7 августа участники любительского объединения «Эпатажный блюз» (художественный руковдитель Анатолий Кардаш) ОКиД «Новоельнянский Дом культуры» Дятловского РЦКиНТ приняли участие в празднике «Маентак Дамбавецкага запрашае … на шляхецкi баль!» и провели мастер класс по бальным танцам в усадьбе Домбровецких аг. Бердовка Лидского района.
«Мафия: Игра на выживание…»
Враках социально-культурного проекта Твое лето» в Центре культуры состоялась игра «Мафия: Игра на выживание…». Уникальный антуражный квест в реальности для детей и взрослых.