Месяц: Август 2021

“Тваё лета!”: забег нявест і фестываль фарбаў

18 самых абаяльных, спрытных і вынаходлівых прыгажуняў паспаборнічалі за званне лепшай нявесты гэтага сезона. Конкурс прайшоў у межах шостага моладзевага капусніка “Тваё лета-2021”. – Моладзь любіць экстрым і вострыя адчуванні. Таму ў гэтым годзе мы вырашылі зрабіць не парад, а марафон нявест! – павіталі гасцей свята вядучыя. Канкурсанткі падрыхтавалі для гледачоў сюрпрыз – танец, які дапамагла ім паставіць адна з арганізатараў конкурсу Ала Чарняўская. Пакуль дзяўчаты рыхтаваліся да дэфіле, свае песні на раённай сцэне выканаў  удзельнік Х-фактара ў Беларусі, пераможца раённага агляду-конкурсу “Песенны вернісаж” Алег Сабіраў. Марафон, які выпала прайсці нявестам, складаўся з трох этапаў: вясельнае дэфіле, забег у вясельных сукенках і кіданне букета нявесты. Ацэньвала вынікі і налічвала конкурсныя балы журы, у якое сёлета ўвайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Кацярына Хілімончык, дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Маліноўская, акампаніятар сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Марына Варган і бібліёграф Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Марыя Крупіца. Узначаліў камісію старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык. У першым конкурсе, дэфіле ў вясельных сукенках, нявесты маглі не толькі паказаць сваё прыгожае ўбранне, але і прадэманстраваць вытанчанасць, грацыю і абаяльнасць. У кожнай з іх была свая група падтрымкі, аднак усе госці свята сустракалі канкурсантак бурнымі авацыямі. Хіба што самым відовішчным этапам марафона стаў забег у вясельных сукенках. Сёлета журы “на першы раз” дазволіла бегчы не на высокіх абцасах, а ў зручным спартыўным абутку. Трыбуны скандзіравалі імёны сваіх удзельніц, накал жарсцяў стаяў не меншы, чым на сёлетняй алімпіядзе ў Токіа. Да фінішу некаторыя дзяўчаты дабягалі, губляючы на стаометроўцы абутак або аксесуары, але не страціўшы энергічнасці і пазітыву. Па традыцыі кожная нявеста абавязана перадаць эстафету тым, хто яшчэ толькі збіраецца замуж. Таму трэцім конкурсам стала кіданне букетаў: чым далей, тым лепей. Пасля замераў і падлікаў прыгажуні паўтарылі кіданне вясельных букетаў “на біс”, іх спрытна падхапілі жанчыны, дзяўчаты і дзяўчынкі, прысутныя на свяце. Падводзячы вынікі конкурсу, старшыня журы Валерый Макарчык пашкадаваў, што не можа ўзнагародзіць усіх канкурсантак,  кожная з якіх, безумоўна, вартая перамогі. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: дыплом трэцяй ступені – у Караліны Капковіч, другой ступені – у Вікторыі Кончык, пераможцай стала Анастасія Трышына. Усім ім уручылі грашовыя прызы ад арганізатараў. На фестывалі свае заслужаныя ўзнагароды атрымала творчая моладзь Дзятлаўшчыны. Былі падведзены вынікі летняга спаборніцтва дыджэяў, а таксама адзначаны ўдзельніцы тэатра роставых лялек “Лялькі для ўсіх”. Моладзевы капуснік “Тваё лета-2021” парадаваў гледачоў не толькі арыгінальнымі конкурсамі, але і мноствам сучаснай музыкі.  Для гасцей свята спявалі  Ганна Харлінская, Вольга Іода, Эльвіра Задзярэй, Анастасія Клімец, Вікторыя Кончык, група “Сузор’е”. Святочная праграма прадоўжылася фестывалем фарбаў і светлавых шароў «OPEN AIR». Дзятлаўчане і госці горада размалёўвалі адзін аднаго ў розныя колеры, танцавалі на вулічнай пляцоўцы пад музыку дыджэяў, разам з вядучым удзельнічалі ў конкурсах, дзе самым актыўным уручаліся памятныя падарункі.

Автор admin 28.08.2021 Выкл.

 «Весёлый велосипедист»

27 августа в агрогородке Крутиловичи на молодёжной площадке «Территория здоровья» состоялись весёлые  соревнования  «Весёлый велосипедист», а также активные игры подготовленные творческим коллективом Даниловичского Дома культуры.

Автор admin 27.08.2021 Выкл.

Битва Ди-джеев

21 августа в кинотеатре «Спутник», в рамках социально-культурного проекта «Твое ЛЕТО» прошла финальная  Битва Ди-джеев среди участников дискоклуба «Пиар».  В битве приняло участие четыре диджея: DJ Илья, DJ Павел, DJ Тема, DJ Никита, которые с первых аккордов покорили своими треками всех присутствующих. По результатам битвы победил -DJ Илья, Диплом І степени; DJ Никита — Диплом ІІ степени; DJ Павел -Диплом ІІІ степени;  Диплом зрительских симпатий — DJ Тёма. Спасибо ребятам за позитивный вечер и хорошее настроение!!!

Автор admin 21.08.2021 Выкл.

Культура с доставкой на дом

21 августа  исполнилось 90 лет жительнице деревни Лопушно Лошко Евгении Адамовне. В рамках проекта  «Культура с доставкой на дом», в этот день с такой знаменательной датой её поздравили председатель Даниловичского сельисполкома Анна Жих, соседи и творческий коллектив Даниловичского Дома культуры.  Искренне пожелали Евгении Адамовне крепкого здоровья, поддержки и внимания близких людей, благополучия, долголетия и вручили подарки и цветы.

Автор admin 21.08.2021 Выкл.

  «Мы весёлые и дружные!»

 20 августа в аг. Крутиловичи на дворовой молодёжной площадке состоялся калейдоскоп подвижных игр  «Мы весёлые и дружные!» подготовленный творческим коллективом Даниловичского Дома культуры.

Автор admin 20.08.2021 Выкл.