Зажынкі ў ААТ «Граніт-Агра»
З бадзёрым і баявым настроем адсвяткавалі Зажынкі 12 ліпеня ў ААТ «Граніт-Агра». На святочным мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік і вядучыя спецыялісты гаспадаркі, камбайнеры, вадзіцелі, работнікі збожжасушыльных комплексаў, работнікі Данілавіцкага сельвыканкама, святары праваслаўнага і каталіцкага духавенства. Адкрылі свята першага снапа гаспадыні-вядучыя, якія павіншавалі працаўнікоў хлебнай нівы з пачаткам збору новага ўраджаю, пажадалі ўсім добрай і плённай працы, моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, зладжанасці ў рабоце, цёплых сонечных дзён і бадзёрага настрою. З пачаткам уборачнай кампаніі павіншаваў работнікаў гаспадаркі кіраўнік ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур. Ён нагадаў, колькі рэсурсаў і намаганняў было ўкладзена на кожным з этапаў палявых работ і выказаў упэўненасць у тым, што калектыў, безумоўна, справіцца з пастаўленымі задачамі, а з’яднаная калектыўная праца механізатараў і вадзіцеляў дапаможа выканаць гэтыя задачы своечасова. Да працаўнікоў хлебнай нівы са словамі пажаданняў звярнуліся галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Юрый Бортнік і галоўны інжынер Андрэй Падліпскі. Павіншавала з пачаткам жніва работнікаў ААТ “Граніт-Агра” старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Па ўжо гадамі існуючай традыцыі гаспадару свята Станіславу Мазуру ўручылі сноп, які ён імкнуўся падняць так высока, каб усе паспелі загадаць некалькі жаданняў: каб жніво прайшло без страт, каб тэхніка не псавалася, каб Бог даў здароўе ўсім удзельнікам жніва. У час святочнага мерапрыемства хлебам частавалі і ўдзельнікаў свята. Са словамі благаславення звярнуліся да працаўнікоў хлебнай нівы і святары. Яны благаславілі вяскоўцаў на пачатак добрай справы і акрапілі святой вадой камбайнераў, тэхніку і хлебныя нівы. Для працаўнікоў жніва з сольнымі кампазіцыямі выступілі артысты Данілавіцкага дома культуры. Ледзь адгучалі апошнія словы пажаданняў і вясёлых песень, як загрукаталі магутныя маторы збожжаўборачных машын. Дырэктару ААТ “Граніт-Агра” Станіславу Мазуру, як гаспадару свята, надалося права адправіць першыя камбайны ў поле. Зажынкі – гэта не проста прыгожае славянскае свята, якое сваімі каранямі адыходзіць у глыб стагоддзяў, гэта свайго роду стартавая пляцоўка перад важкай працай па атрыманні каравая новага ўраджаю. Свята прайшло ў цёплай атмасферы, весела і бадзёра, з танцамі, спевамі і добрымі пажаданнямі на добрае жніво. Нездарма ў народзе кажуць: “Якімі былі Зажынкі, такім будзе і ўраджай”.
КУЛЬТУРА С ДОСТАВКОЙ НА ДОМ
Солнечным, летним днём 10 июля, творческий коллектив сектора внестационарного обслуживания населения Дятловского РЦКиНТ поздравил жителя д.Зарой -Анатолия Ивановича Подлипского с 80- ти летним юбилеем. В адрес юбиляра звучали искренние слова поздравления и веселые песни.
Купалле ў Жукоўшчыне
10 ліпеня ў аграгарадку Жукоўшчына адсвяткавалі свята Купалле. У гэту ноч да людзей завітала Купалінка, якая вадзіла карагод, разам з жыхарамі варажыла, спявала і гуляла ў гульні. Усе хто прыйшоў на свята ачысціліся купальскім вогнішчам, адшукалі папараць-кветку, сплялі вянок і патанчылі ад душы.
З любоўю да цябе, маё Дзятлава
9 ліпеня – Дзень вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З нагоды гэтай знакавай для мясцовых жыхароў даты раённы цэнтр культуры і народнай творчасці прадставіў гледачам канцэртную праграму. Менавіта ў гэты дзень, на досвітку 9 ліпеня 1944 года, у ходзе наступальнай аперацыі “Баграціён” часці 3-й арміі 2-га Беларускага фронту разгарнулі наступленне на Дзятлава. На подступах да гарадскога пасёлка гітлераўцы аказалі ім моцнае супраціўленне. Тым не менш, ужо да 11 гадзін воіны 283-й Гомельскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі ордэна Суворава на чале з палкоўнікам Васілём Канавалавым прарвалі абарону ворага і занялі гарадскі пасёлак Дзятлава. Тэрыторыя раёна была цалкам вызвалена 9-10 ліпеня 1944 года. У вызваленні ўдзельнічалі пяць дывізій Другога Беларускага фронту, камандзір 120-й гвардзейскай Рагачоўскай дывізіі, Герой Савецкага Саюза Ян Фогель, яго намеснік Герой Савецкага Саюза Павел Пятроў, камандзір зенітнай гарматы Герой Савецкага Саюза Іван Фурсенка. Праз гады дзятлаўчане помняць подзвіг савецкіх салдат, ускладваюць кветкі да брацкіх магіл і святкуюць гэту дату як Дзень горада. У гэты дзень лепшыя, самыя шчырыя песні артыстаў Дзятлаўшчыны гучалі для землякоў. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел папулярныя і новыя калектывы раёна –ансамбль народнай песні “Ятранка”, групы “Бархат”, “Сузор’е”, гучалі пранікнёныя песні ад дуэтаў ад Таццяны Дудкінай і Івана Кашко, сям’і Баклушыных, сольныя нумары ў выкананні Сяргея Малышчыка, Аляксандра Раеўскага, Ганны Харлінскай, Вольгі Іода, Марыны Варган. Для маленькіх і дарослых гасцей свята працавала гульнявая пляцоўка і імправізаваная выстава падзеяў культурнага жыцця Дзятлаўшчыны – “Сушка”, выстава сучаснага ваеннага ўзбраення. Пасля святочнага канцэрта госці мерапрыемства перамясціліся на стадыён “Колас”, дзе прайшлі паказальныя выступленні воінаў-разведчыкаў 38-й дэсантна-штурмавой брыгады горада Брэста.
«ЭтноБУМ» на Дятловщине
Этно-проект по бытовым танцам «ЭтноБУМ» прошёл в Дятловском районе продолжается
«Купальская ночь» в Раклевичах
6 июля в аг.Раклевичи прошёл праздник «Купальская ночь». Жители и гости агрогородка водили хороводы, слушали и пели купальские песни, юные и талантливые девочки подготовили зажигательный танец. Так же в рамках проекта «ЭтноБУМ» все желающие смогли принять участие в бытовых танцах. Костёр у озера стал кульминацией Купальского праздника, а дискотека на площадке клуба стала хорошим продолжением этой таинственной и волшебной ночи.
«Купальская ночка чароўная…»
6 июля в агрогородке Дворец прошло народное гуляние «Купальская ночка чароўная…». В программе праздника был мастер-класс по плетению венков и конкурс «На лучший Купальский венок». Перед началом мероприятия звучали песни в исполнении местных артистов. Все присутствующие водили хоровод под купальские песни, искали папараць-кветку, учились танцевать побытовые танцы, перетягивали канат и поднимали гирю. Для детей работали аттракционы. Кульминацией мероприятия стала церемония зажигания купальского костра. Праздник продолжился ночной дискотекой.
Праздник «Купалье» в г.п. Новоельне
06 июля в г.п. Новоельня Дятловского района проведён фольклорный праздник «Купалье», посвящённый дню Ивана Купалы. Были развлекательные игры и конкурсы, танцы. Звучали песни и поздравления. Люди остались в восторге с отличным настроением. Завершила все праздничная дискотека с активным участием всех жителей. Кульминацией вечера стал розжиг большого купальского костра.
«В ночь на Ивана Купала»
Песни, танцы, радость, солнце, цветы, венки!!! 6 июля на территории санатория Радон прошла развлекательная программа под названием «В ночь на Ивана Купала». Народный театр-студии игры «Суседзі» Дятловского РЦКиНТ вместе с отдыхающими вспомнили самые главные обрядовые действия Купальского праздника, а также провели мастер-класс по бытовым танцам.
«Купалье» в Козловщине
6 июля в г. п. Козловщина прошёл праздник «Купалье» На празднике звучали купальские песни, девушки гадали на венках. Гости праздника побывали в гостях у водяного и русалки. Ребята участвовали в играх и конкурсах. Для детей работали аттракционы.