Месяц: Июль 2021

Фотоконкурс «Сэлфі ў вышыванцы»

Дятловский районный центр культуры объявляет районный фотоконкурс «Сэлфі ў вышыванцы», посвященный Году народного единства. Фотоконкурс проводится с 25 июня по 20 августа 2021 г.  Желающим попробовать свои силы в конкурсе необходимо до 5 августа 2021 г. направить заявку и фотографии в отдел методической работы по электронной почте: rayonvobektive80@bk.ru или по адресу: г. Дятлово, ул. Красноармейская, д. 37 В период с 10 августа по 20 августа 2021 г. на сайте ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» (http://kultdyatlovo.by) пройдет онлайн-голосование. По итогам конкурса определяется один победитель путем онлайн-голосования (работа участника, набравшая наибольшее количество онлайн-голосов). Автор самого оригинального фотоснимка получит диплом и ценный приз! С остальными условиями участия в конкурсе знакомьтесь в Положении. Стать участником может любой желающий!   заявка  

Автор admin 18.07.2021 Выкл.

У Казлоўшчыне – свята пасёлка

На пляцоўцы побач з абноўленым Домам культуры адбылося штогадовае свята “Каб памяталі” да 77-й гадавіны вызвалення пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для гасцей мерапрыемства ладзілася канцэртная праграма, працавалі тэматычныя пляцоўкі і атракцыёны. Традыцыйна святкаванне пачалося з тэатралізаванага экскурсу ў гісторыю, у час якога ўзгадалі ахвяраў і герояў самай страшнай у гісторыі нашага народа Вялікай Айчыннай вайны. Сорак тры мясцовыя жыхары засталіся назаўжды на палях бітваў. А тыя, хто вярнуўся дадому з фронту, аднаўлялі жыццё на мірнай зямлі. Сярод іх – ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Васільевіч Шалесны, які сёння жыве ў вёсцы Лозкі мясцовага сельсавета. Дзень пасёлка Казлоўшчына – гэта не толькі памяць аб мінулым, але і адкрыты погляд у будучыню. З асаблівымі словамі прывітання і ўдзячнасці за нераўнадушша, ініцыятыўнасць і гаспадарлівасць у Год народнага адзінства да землякоў звярнуўся старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка:   – Няхай сённяшняе свята стане яркай, запамінальнай падзеяй і паслужыць новым імпульсам для  натхнёнай працы на карысць пасёлка, усіх яго жыхароў. Няхай наша Казлоўшчына заўжды будзе квітнеючай і прыгожай, а жыццё кожнай сям’і – шчаслівым і заможным. Вадзім Аляксандравіч адзначыў вялікі ўклад, які зрабілі ў добраўпарадкаванне пасёлка раённыя ўлады, мясцовыя прадпрыемствы і самі пасялкоўцы.     Старшыня сельвыканкама ўручыў узнагароды лепшым работнікам пасёлка. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны кабельшчык-спайшчык Дзятлаўскага ўчастка электрасувязі Алег Жамойдзік, намеснік дырэктара ТАА “АРСлигнария” Ігар Леашкевіч, культарганізатар Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага інтэрната для састарэлых і інвалідаў Людміла Маер, выхавальніца Казлоўшчынскага ясляў-сада Ала Рэгіневіч, прадавец Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Наталля Сачэнка, сацыяльны работнік Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Леанарда Сабалеўская. Падзячнымі лістамі Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў за ўдзел у грамадскім жыцці і шматгадовую сумленную працу ўзнагароджаны пенсіянер Уладзімір Грышук, трактарыст ДРБУ № 119 Віктар Туровіч.           Сёлета пасялковая Дошка гонару папоўнілася новымі імёнамі – памочніка ляснічага Казлоўшчынскага лясніцтва Уладзіміра Ганчарука, слесара Казлоўшчынскага ўчастка Дзятлаўскага РУП ЖКГ Аляксандра Ерамейчыка, вадзіцеля аўтамабіля Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь” Валянціна Макарчыка, вадзіцеля аўтамабіля Дзятлаўскага ПМС Аляксандра Карнеліка, брыгадзіра МТФ “Нянадавічы” ТАА “РОДАНАГРА” Пятра Бараноўскага, рэнтгенлабаранта Казлоўшчынскай гарадской бальніцы Ганны Шапель.               З пасялковай сцэны гучалі віншаванні на адрас васьмідзесяці-, сямідзесяці- і шасцідзесяцігадовых юбіляраў, на якіх багаты 2021 год, а таксама – самых пажылых і юных жыхароў пасёлка. Словы ўдзячнасці і пажаданні моцнага здароўя вядучыя адрасавалі самым вядомым блогерам Казлоўшчыны Яўгену і Ларысе Горбачам. Яны беражліва захоўваюць у сваім інтэрнэт-рэсурсе жывую гісторыю пасёлка і яго жыхароў. Лепшыя песні гасцям свята дарылі артысты Дзятлаўшчыны Ганна Харлінская, Алеся Варабей, Ала Чарняўская, Вольга Іода, Часлаў Свіб, Людміла Маер, Марына Міхалоўская.     Пасялковае свята наведаў са сваёй шоу-праграмай артыст беларускай эстрады Сяргей Славянскі. Прыехаў у Казлоўшчыну з добрымі песнямі, цікавымі конкурсамі і падарункамі. У мясцовым парку, непадалёк ад канцэртнай пляцоўкі, разгарэлася сапраўдная баталія – шахматны турнір пакаленняў паміж гульцамі са Слоніма і Дзятлава. У супрацьстаянні раёнаў з лікам 3:2 мацнейшай аказалася Дзятлаўшчына. Прызавыя месцы ў персанальным заліку размеркаваліся наступным чынам: бронза – Уладзімір Літвін (горад Слонім), серабро – у Андрэя Лявончыка, а золата ва Уладзіміра Зайцава з горада Дзятлава. Для аматараў паходнага адпачынку з талеркай салдацкай кашы Дзятлаўскім ПМС і лясгасам былі створаны тэматычныя “зямлянкі”. Таксама на свяце пасёлка было досыць завабаў на любы густ.   Дзеці, моладзь і нават дарослыя змаглі адчуць сябе супрацоўнікамі дзяржаўнай аховы, прымерыўшы спецыяльную амуніцыю, ад душы пакатацца на разнастайных атракцыёнах або набыць сувеніры. Знайшлося нямала аматараў пешых прагулак на прыродзе. Бурныя эмоцыі ў дзяцей выклікала паказальнае выступленне ратаўнікоў. Тое, што трэба ў такую спёку! Свята пасёлка Казлоўшчына “Каб памяталі” прадоўжылася фестывалем фарбаў і летняй дыскатэкай.

Автор admin 17.07.2021 Выкл.

Мы единое целое

В рамках Года народного единства творческий коллектив сектора внестационарного обслуживания населения Дятловского РЦКиНТ посетил деревни Ятвезь и Норцевичи с концертной программой » Мы единое целое». Позитивное настроение, душевная музыка несомненно порадовали жителей деревень.

Автор admin 17.07.2021 Выкл.

«Домовенок» своими руками на площадке «HandMade без границ»

17 июля  ОКиД «Гезгаловский Дом культуры» совместно с сектором ремёсел и декоративно-прикладного искусства провели мастер- класс по изготовлению сувенира «Домовенок» на молодёжной площадке «Hand Made без границ».

Автор admin 17.07.2021 Выкл.

«Все на старт!»

16 июля 2021 г. в агрогородке Крутиловичи на молодёжной площадке «Территория здоровья» состоялось интерактивная программа «Все на старт!» подготовленная творческим коллективом Даниловичского Дома культуры.

Автор admin 16.07.2021 Выкл.

Путешествие коня Юлия в тридевятое царство

16 июля Санаторий «Ислочь» Национальной академии наук Беларуси  вновь встречал образцовый  театр игры ростовых кукол «Куклы для всех»  с интерактивным представлением «Путешествие коня Юлия в тридевятое царство». Юного зрителя встретил говорящий конь Юлий, баба Яга, весёлый Буба и другие герои. Вместе они отправились в путешествие к очаровательной кукле «LOL» и в невероятную страну мыльных пузырей. Путешествие научило маленьких зрителей настоящей дружбе, взаимовыручке и вере в собственные силы.

Автор admin 16.07.2021 Выкл.