«Мой весёлый звонкий мяч»
В ЦЕНТРЕ ВНИМАНИЯ ДЕТИ! 23 июля творческим коллективом отдела культуры и досуга » Даниловичский Дом культуры» проведена детская игровая программа «Мой весёлый звонкий мяч».
Доблесць. Адвага. Гонар
Напярэдадні Дня пажарнай службы ў гарадскім парку райцэнтра маладыя супрацоўнікі РАНС далі прысягу на вернасць Радзіме і ўсклалі кветкі да помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову. З прафесійным святам калегаў павіншаваў старшыня Дзятлаўскай ветэранскай арганізацыі Сяргей Малышчык. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Падзячныя лісты райвыканкама Зміцеру Ляўкевічу і Юрыю Гізоўскаму ўручыў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык. Нагрудным знакам «Выдатнік» быў адзначаны Уладзімір Грамадскі. У сувязі са святам і за дасягненне высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці Алег Грышук і Дзмітрый Кароль узнагароджаны Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Згодна з загадам абласнога ўпраўлення МНС Яўген Лях і Сяргей Кардаш павышаны ў званнях. З Днём пажарнай службы дзятлаўскіх ратаўнікоў павіншавалі музычныя калектывы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.