«Куклы для всех» в Вороново
3 июля в парке посёлка Вороново выступил с интерактивным представлением «Путешествие коня Юлия в тридевятое царство» театр игры ростовых кукол «Куклы для всех». Юного зрителя встретил конь Юлий, баба Яга, Буба и другие герои. Вместе они отправились в путешествие к очаровательной кукле Лол и в страну мыльных пузырей. Путешествие научило маленьких зрителей настоящей дружбе, взаимовыручке и вере в собственные силы.
Путешествие коня Юлия в тридевятое царство
3 июля в парке Желибера в г.Гродно выступил с интерактивным представлением «Путешествие коня Юлия в тридевятое царство» театр игры ростовых кукол «Куклы для всех». Юного зрителя встретил конь Юлий, баба Яга, Буба и другие герои. Вместе они отправились в путешествие к очаровательной кукле Лол и в страну мыльных пузырей. Путешествие научило маленьких зрителей настоящей дружбе, взаимовыручке и вере в собственные силы.
Праздничный вечер с песнями и танцами
Ближе к вечеру дятловчане и гости города продолжили праздновать День Независимости на центральной площади, где для них с концертной программой «Мы — единое целое» выступили эстрадные исполнители района, а также артисты из столичной группы Cover-band «Шерлок Холмс». Вадим ФИЛИПОВСКИЙ
Святочныя мерапрыемствы ў гарадскім скверы і Цэнтры культуры і народнай творчасці
Юбілейная выстава творчасці Мікалая Несцярэўскага У Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло адкрыццё юбілейнай выставы творчасці Мікалая Несцярэўскага “Тварыў ад сэрца і душы”, прысвечанай Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і памяці мастака. ‒ З’яўленне гэтай выставы ‒ значная падзея для культурнай старонкі Дзятлаўшчыны не толькі таму, што тут сабраны лепшыя творы Мікалая Лаўрэнцьевіча, але і таму, што яшчэ пры жыцці ён марыў аб стварэнні выставы менавіта на роднай зямлі, ‒ адзначыў краязнаўца Валерый Петрыкевіч. Адкрыццё выставы наведала і пляменніца мастака ‒ Наталля Несцярэўская, якая падзялілася ўспамінамі аб Мікалаі Лаўрэнцьевічы, падзякавала супрацоўнікам Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея за шматгадовае супрацоўніцтва з ім і дапамогу ў арганізацыі выставы: ‒ Мікалай быў неверагодна творчым, неардынарным і цікавым чалавекам. Ён не толькі пісаў карціны і ствараў скульптуры, але і пераняў ад маці любоў да кулінарыі і талент да музыкі. Няхай ён сышоў ад нас, што стала вялікай нечаканасцю і стратай, але пакінуў часцінку сябе ў сваіх работах. Я веру, што сёння ён нябачна прысутнічае сярод нас і рады, што яго мара спраўдзілася. У гэты дзень у зале Цэнтра культуры і народнай творчасці прагучала мноства цёплых і шчырых слоў у адрас мастака. Краязнаўцы, блізкія Мікалая Несцярэўскага і проста госці сустрэчы дзяліліся ўспамінамі, згадвалі, якой асобай быў Мікалай Лаўрэнцьевіч, падкрэслівалі яго ўклад у развіццё не толькі культуры Дзятлаўшчыны, але і Беларусі. Усе дзеці любяць маляваць… Радзіму У гэтым можна было пераканацца ў час міні-пленэра юных мастакоў, які праходзіў у гарадскім скверы. Юныя мастакі, а гэта навучэнцы з 3 па 7 клас Дзятлаўскай школы мастацтваў , малявалі на тэму “Гэта мая Радзіма!”, прапаноўвалі дзятлаўчанам і гасцям горада з дапамогай аквагрыму ўпрыгожыць твар або, напрыклад, руку тэматычным малюнкам з беларускай сімволікай. Удзельнікаў пленэра таксама чакалі цікавыя гульні і творчыя заданні. – Маляваць краіну вельмі проста, – кажа Вікторыя Шупа. – Гэта ўсё, што вакол нас: кветкі, палі, рэкі, птушкі. А маляваць тое, што любіш, асаблівае задавальненне. Я скончыла 2 клас аддзялення выяўленчага мастацтва і ўжо многае ўмею. – Здольнасці без магчымасцяў маюць малое значэнне, – кажа Ала Барысенка, дырэктар Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Менавіта магчымасць знайсці сябе ў творчых кірунках дзейнасці, такіх як музыка, выяўленчае мастацтва, харэаграфія, прадстаўляе наша ўстанова адукацыі. Гледзячы на юных мастакоў, разумееш: чалавек, які вучыцца працаваць рукамі, галавой і сэрцам, становіцца творцам. На фестывалі фальклору Сёння ў Дзятлаве ў гарадскім скверы прайшоў фестываль фальклору “Вянок творчасці народнай”, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Аудиоплеер 00:00 00:00 Используйте клавиши вверх/вниз, чтобы увеличить или уменьшить громкость. Раённы фестываль фальклору праводзіцца адзін раз у два гады. Сёння ў ім прымалі ўдзел фальклорныя і аўтэнтычныя калектывы Дзятлаўшчыны. Разам з гасцямі свята яны станцавалі этнічныя танцы “Дрыгула” і “Войцэх”. Песні прысутным дарылі калектывы “Суседачкі”, “Зараначка”, а таксама фальклорныя калектывы з Погіраў, Ахонава. Гучалі на фестывалі народныя паэзія і проза. Напрыканцы мерапрыемства для гасцей свята была арганізавана інтэрактыўная гульнявая праграма ад Дварэцкага дома культуры і абрад “Уваходзіны” ад Гезгалаўскага дома культуры. Усе гэтыя абрады і абрадавыя дзеянні адроджаны менавіта са слоў старажылаў нашага раёна. Паказальныя выступленні правялі супрацоўнікі РАНС Аудиоплеер 00:00 00:00 Используйте клавиши вверх/вниз, чтобы увеличить или уменьшить громкость.
“Беларусь – мая слава, надзея і гонар”
Аднайменная канцэртная праграма, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, сабрала на плошчы 17 Верасня дзятлаўчан і гасцей горада. Народны аркестр “Новаяльнянскія трубачы” прадставіў гледачам музычнае дэфіле. Пад чароўныя гукі вальса на цэнтральнай плошчы горада кружыліся сёлетнія выпускнікі – гонар і надзея роднага краю. У гэты адметны для кожнага беларуса дзень асабліва адчуваецца адзінства нашага народа. Галоўнае свята краіны непарыўна звязана з адной з найважнейшых падзей айчыннай гісторыі – вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для беларусаў гэта дата 3 ліпеня з’яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы. З галоўнай сцэны да прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Для кожнага чалавека, народа, краіны ёсць такія вечныя каштоўнасці, як свабода і незалежнасць, да якіх усе імкнуцца. У гэты святочны дзень мне хочацца выказаць словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Іх засталося нямнога сярод нас, але менавіта гэтым людзям мы абавязаны свабодай і незалежнасцю. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам працы, якія аднаўлялі нашу краіну пасля вайны. На наша пакаленне таксама выпалі сур’ёзныя выпрабаванні. Але мы выстаялі, вытрымалі, справіліся. Таму што мы разам і з намі – праўда. Стала добрай традыцыяй, што кожны год у Дзень Незалежнасці папаўняецца Кніга Славы Дзятлаўскага раёна. Дзятлаўчане ўшаноўваюць герояў працы, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт роднага краю і нашай Беларусі. Біяграфія кожнага з іх – гісторыя асабістага поспеху і прыклад для пераймання. З 1979 года ў Кнігу Славы занесены імёны 55 прадстаўнікоў розных прафесій. Сёлета ў ёй з’явіліся чарговыя старонкі, прысвечаныя нашым выдатным землякам. Залатымі літарамі ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна былі ўпісаны імёны Эдварда Куляша, ганаровага жыхара Дзятлава, які прысвяціў шмат гадоў працы банкаўскай сістэме раёна, з’яўляўся старшынёй раённага аддзялення Фонду міру, а таксама Фёдара Красюка, даследчыка свайго роднага краю, этнографа, гісторыка, нязменнага на працягу 24 гадоў кіраўніка Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Старшыня райвыканкама павіншаваў іх са святам і ўручыў сертыфікаты аб унясенні ў Кнігу Славы. Свята наведала наша славутая зямлячка, чалавек года Гродзенскай вобласці Марыя Слушко – высокакласны спецыяліст, добры, спагадлівы чалавек. Ёй ганарыцца не толькі родны КСУП “Хвінявічы”, але і ўвесь наш раён. На галоўнай святочнай сцэне Андрэй Садоўскі ўручыў жанчыне пасведчанне аб занясенні на абласную Дошку Гонару. Кіраўнік раёна выканаў яшчэ адну прыемную місію – уручыў высокія дзяржаўныя ўзнагароды самым юным і таленавітым удзельнікам свята. Пасведчанні Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адоранай моладзі атрымалі навучэнцы школ мастацтваў нашага раёна – Аліцыя Харэвіч, Дзмітрый Авярчук, Яна Купрыяновіч, Маргарыта Кастусік, Уладзіслаў Русін, Ангеліна Кардаш, Мацвей Жэвага, Алёна Ярмоленка, Дзяніс Гуговіч, Андрэй Голуб, Юлія Болбат і Дзмітрый Война. Святочны настрой на працягу канцэртнай праграмы стваралі група “Бархат”, ВІА “Гарачыя сэрцы”, Таццяна Шостка, Ала Чарняўская, Кацярына Лабейка і група “Сузор’е”.