Месяц: Июнь 2021

Свята вышыванкі ў Наваельні сабрала гасцей

Песні, танцы, карагоды, вясёлыя конкурсы і цікавыя выставы: на ўсю Наваельню грымела свята вышыванкі. Брэндавае мерапрыемства ўжо пяты раз ладзілася ў гарпасёлку. Новаяльнянцы ўсіх узростаў – ад малечы да пажылых людзей – з задавальненнем наведалі імпрэзу, дзе кожны знайшоў нешта для сябе. Каму-каму, а мясцовым жыхарам грэх не пачаць святкаванне пад гукі духавога аркестра. Новаяльнянскія музыкі прайшлі па вуліцах пасёлка разам з прыгожымі дзяўчатамі і абаяльнымі жанчынамі ў нацыянальных строях, нагадаўшы гэтым, што народныя традыцыі жывуць і сёння.   На мерапрыемстве было багата традыцыйных беларускіх аўтэнтычных танцаў. Іх гасцям свята прадэманстравалі ўдзельнікі мясцовых творчых калектываў – аматарскага аб’яднання “Эпатажны блюз” і дзіцячага тэатра мініяцюраў “Тэатрум”. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з беларускімі традыцыямі вышывання і запрасілі на галоўную святочную сцэну гаспадыню свята – выконваючую абавязкі старшыні Новаяльнянскага сельвыканкама Людмілу Радзевіч. Яна пажадала землякам добрага настрою, выдатнага адпачынку і ўзначаліла конкурсную камісію, якая сёння ацэньвала самых творчых і спрытных. І вось на святочным подыуме з’явіліся ўдзельніцы моднага паказу-конкурсу “А-ля вышыванка”, якія сваімі рукамі стварылі модныя вобразы, спалучыўшы традыцыйныя арнаменты і сучасныя модныя тэндэнцыі. Гран-пры конкурсу атрымалі вопытныя модніцы – Ірына Рабушка і Тамара Шымковіч, прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – у Паліны Рудкоўскай, другое – у Карыны Касіла, трэцяе – у Марыі Мынко. На спартыўнай пляцоўцы побач з галоўнай сцэнай у бескампраміснай баталіі сышліся каманды Новаяльнянскіх сярэдняй школы і школы мастацтваў. Зборныя паказалі сапраўдны камандны дух, спрыт і дасціпнасць, па выніках усіх конкурсаў справядліва падзялілі перамогу. Важнае месца на свяце вышыванкі заняла экспазіцыя мясцовых майстрых вышывання. На жаль, традыцыйныя арнаменты цяпер не надта папулярныя ў вышывальніц, аднак ім на змену прыйшлі маляўнічыя карціны ў тэхніцы “крыжык”. Адным словам, было на што падзівіцца! Для аматараў усяго салодкага і сувеніраў працавалі разнастайныя гандлёвыя кропкі, а таксама надзіманая горка для самых маленькіх. Акрамя таго, новаяльнянскія кулінаркі ўзгадалі рэцэпты традыцыйнага беларускага хлеба і прадэманстравалі іх прысутным. Святочны настрой гасцей мерапрыемства стваралі творчыя калектывы, якія сталі сапраўдным упрыгажэннем свята. Народны ансамль танца “Юрачка” з Баранавічаў прадэмастраваў усю палітру народных танцаў – ад “Лявоніхі” да “Сем сорак”. Госці з Ваўкавыска – узорны тэатр моды “Спадчына” – паказалі царства прыгажосці і вытанчанасці. Пад музыку яны “плылі” па галоўнай сцэне, быццам лебедзі, дэманструючы адзенне ўласнага пашыву з традыцыйных для беларусаў саломкі і лёну. Народны вакальны ансамбль “Славяначка” са Слоніма “запаліў” усіх сваім настроем, вясёлымі беларускімі, рускімі і ўкраінскімі песнямі, да якіх ніхто не застаўся раўнадушным. Гледачы апладзіравалі артыстам, падпявалі, а затым і ў танцы пусціліся разам са слонімцамі. Народнае гулянне стала добрай нагодай для ўсіх сустрэцца, адпачыць і набрацца пазітыву на ўвесь наступны працоўны тыдзень.

Автор admin 27.06.2021 Выкл.

Мы счастливы, веселы и задора полны

В агрогородке Дворец ко Дню молодёжи творческими работниками Дворецкого дома культуры была проведена концертная программа «Мы счастливы, веселы и задора полны». зрители получили заряд положительных эмоций и хорошего настроения. Вечер продолжился дискотекой для молодёжи.

Автор admin 26.06.2021 Выкл.

Молодёжный Оpen Аir фестиваля «Friendship» прошёл в Кореличах

Дятловщина приняла участие в Молодёжном Оpen Аir фестивале «Friendship». ???Поздравляем ???победителя Молодёжного Оpen Аir фестиваля «Friendship» ОЛЕГА СОБИРОВА!!! ??? Диплом  ЛАУРЕАТА I степени в номинации «солист-инструменталист».

Автор admin 26.06.2021 Выкл.

Спорт против наркотиков

25 июня, в преддверии Международного дня борьбы с наркоманией и незаконным оборотом наркотиков творческий коллектив Даниловичского Дома культуры подготовил и провел спортивно-развлекательную программу «Спорт против наркотиков» для ребят оздоровительного лагеря «Весяльчак» Крутиловичского д/с-СШ. Ребята поделились на 2 команды, чтобы посоревноваться друг с другом в ловкости. силе, быстроте и умении работать в команде. Мальчишки и девчонки, вспоминали пословицы и поговорки о здоровом образе жизни, отгадывали загадки, вспоминали известные виды спорта. Ребятам были розданы информационные буклеты о профилактике наркомании. Дети получили большой заряд бодрости, энергии, хорошего настроения и положительных эмоций в процессе соревнований, конкурсов, эстафет, подвижных игр.

Автор admin 26.06.2021 Выкл.

Летний калейдоскоп

В аг.Раклевичи  на площадке отдела культуры и досуга «Раклевичский Дом культуры» прошла детская игровая программа. На площадке царили смех, шум и веселье. Ребята были очень увлечены  играми, что даже не хотели уходить. Праздник получился  увлекательным и захватывающим!

Автор admin 26.06.2021 Выкл.

Время затей

25 июня в аг. Крутиловичи на дворовой молодёжной площадке состоялись игры на свежем воздухе «Время затей» подготовленные творческим коллективом Даниловичского Дома культуры.

Автор admin 25.06.2021 Выкл.

Путешествие коня Юлия в тридевятое царство

25 июня у отдыхающих санатория «Ислочь»  НАН Беларуси в гостях побывал образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех»  с веселой, удивительной, зажигательной и познавательной программой «Путешествие коня Юлия в тридевятое царство» и  шоу мыльных пузырей.

Автор admin 25.06.2021 Выкл.

Моладзевы турзлёт стартаваў у Рыбаках

З 25 па 27 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіць раённы турысцкі злёт, прысвечаны Году народнага адзінства і Дню моладзі і студэнцтва, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня. Арганізатарамі сёлетняга мерапрыемства сталі раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб, сектар спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. Cіламі будуць мерацца 7 камандаў. У якасці гасцей на раённы турысцкі злёт былі запрошаны Андрэй Садоўскі, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама, Вольга Рагачова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Уладзімір Казак, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК. Андрэй Садоўскі павіншаваў прысутных з надыходзячым Днём моладзі і студэнцтва, пачаткам спаборніцтваў, пажадаў усім міру, дабра, пазітыўнага адпачынку, поспеху і лёгкіх стартаў. Галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ёда адзначыў, што  сённяшняе надвор’е спрыяе актыўнаму адпачынку.  Галоўнае – атрымаць зарад станоўчых эмоцый і з прыемнымі ўражаннямі вярнуцца дадому. Права ўзняць Дзяржаўны сцяг прадаставілі камандзе КСУП “Граніт-Агра” – пераможцы турыстычнага злёту – 2019. Музычны падарунак для прысутных падрыхтавалі артысты нашага раёна: Таццяна Дудкіна, Марына Варган, Ала Чарняўская і гурт “Сузор’е”.

Автор admin 25.06.2021 Выкл.