Месяц: Май 2021

“Шлях да поспеху” сабраў юныя таленты

Фестываль дзіцячай творчасці “Шлях да поспеху” прайшоў у Дзятлаўскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Усяго на конкурс было прадстаўлена больш за 20 нумароў у розных намінацыях. Пераможцы фестывалю вызначыліся наступным чынам: у намінацыі “Саліст-вакаліст (5-8) гадоў” 1 месца заняла Нэлі Санюк (Гезгалаўскі ДК), 2 месца – Ксенія Жыляніна (Гезгалаўскі ДК), 3 месца – Ксенія Аўсянік (Данілавіцкі ДК). У намінацыі “Саліст-вакаліст (9-13 гадоў)” 1 месца падзялілі Алеся Адамчык (Новаяльнянская ДШМ) і Аліса Дзірвук (Новаяльнянскі ДК), 2 месца заняла Анастасія Бортнік (Новаяльнянская ДШМ), 3 месца – Аляксандра Міклаш (Новаяльнянская ДШМ). У намінацыі “Саліст-вакаліст (14-17 гадоў)” 1 месца заняла Анастасія Жэмайтук (Гезгалаўскі ДК), 2 месца – Арыяна Кузміч (Новаяльнянскі ДК). У намінацыі “Вакальны ансамбль, дуэт (5-8 гадоў)” дыпломам за арыгінальны нумар былі ўзнагароджаны Ксенія Аўсянік і Арсень Барысевіч (Данілавіцкі ДК). Лепшай вядучай у намінацыі “Вядучы праграмы” стала Ксенія Кандакова (Дварэцкі ДК). У намінацыі “Вакальны ансамбль, дуэт (9-13 гадоў)” 2 месца занялі Арсень Лішык і Паліна Шалесная (Казлоўшчынскі ДК), 3 месца – Аляксандра Лісоўская і Яўгенія Анушкевіч (Данілавіцкі ДК). У намінацыі “Цыркавое мастацтва” дыпломы I ступені атрымалі Ангеліна Гушча (Цэнтр культуры), Марыя Масейчык (Цэнтр Культуры) і Аляксандра Зайцава (Цэнтр Культуры), дыпломы II ступені – Лізавета Юргель (Цэнтр Культуры) і Віялета Ёрш (Цэнтр Культуры), дыплом III ступені – Марыя Панасевіч (Цэнтр Культуры). Акрамя таго, дыпломы “За ўдзел” атрымалі Арсеній Лішык (Казлоўшчынскі ДК), Карына Хоміч (Данілавіцкі ДК) і Паліна Шалесная (Казлоўшчынскі ДК).

Автор admin 01.05.2021 Выкл.

Святочная раніца Першамая

У Дзятлаве ў Свята працы прайшоў парад працоўных калектываў і тэхнікі, адбылося ўшанаванне перадавікоў вытворчасці. 1 мая па вуліцах райцэнтра прайшло шэсце, прымеркаванае да Свята Працы. У яго ўвайшлі актывісты прафсаюзнага руху і раённых грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі больш чым паўсотні працоўных калектываў розных галінаў народнай гаспадаркі Дзятлаўшчыны, сярод якіх – адукацыя, медыцына, прамысловасць, сацыяльная абарона, сельгасвытворчасць, культура, банкаўская справа, будаўніцтва, іншыя. Яго дапоўніў марш-парад выставы “Тэхнапарк Дзятлаўшчыны”, у якой былі прадстаўлены навінкі прамысловай і сельскагаспадарчай тэхнікі, якая працуе на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. Свята прадоўжыла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару і ўшанавання заслужаных перадавікоў вытворчасці. З Днём працы ўдзельнікаў мерапрыемства павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі: Дзякуючы прафесіяналізму, працавітасці і адказнасці нашых землякоў дасягнуты высокія вынікі. У нас у раёне з’явіўся шэраг новых аб’ектаў, адкрылася новая вытворчасць, з’явіліся новыя працоўныя месцы. Пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю два гандлёвыя аб’екты: магазіны “Капеечка” і “Санта”. Пабудаваны новы будынак лесапільнага цэха “Вензавец” Дзятлаўскага лясгаса, станцыя абезжалезвання вады ў аграгарадку Раготна. Праведзена рэканструкцыя кафэ “Паніква” пад шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны цэнтр. Пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю жылыя дамы ў аграгарадку Круцілавічы і ў Дзятлаве па вуліцы 50 гадоў ЛКСМБ, зроблены капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі жылых дамоў, праведзены работы па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый шматпавярховых жылых дамоў. Учора адбылося адкрыццё новага гандлёва-сэрвіснага цэнтра ў Дзятлаве, пасля бягучага рамонту за кошт раённага бюджэту быў адкрыты фельчарска — акушэрскі пункт у аграгарадку Вензавец. На ФАП закуплена новае абсталяванне. Дзятлаўскі раён прызнаны лепшым рэгіёнам Гродзенскай вобласці (з насельніцтвам да 50 тысяч чалавек) для вядзення бізнесу. Па выніках работы за 2020 год, згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, на раённай Дошцы гонару з’явіліся новыя прозвішчы перадавікоў вытворчасці. На святочнай плошчы райцэнтра кіраўнік раёна ўручыў ім памятныя сертыфікаты і грашовыя прэміі. Таксама былі ўшанаваны сельскія выканаўчыя камітэты і працоўныя калектывы, якія па выніках раённага спаборніцтва дасягнулі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці за 2020 год. Пераможцамі прызнаны працоўныя калектывы Дварэцкага сельвыканкама, ААТ “Дварэцкі льнозавод”, ААТ “Граніт-Агра”, Казлоўшчынскага дома культуры і народнай творчасці, Новаяльнянскай сярэдняй школы, Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці горада Дзятлава, Войневіцкага фельчарска-акушэрскага пункта, аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Дзятлаўскай ЦРБ.

Автор admin 01.05.2021 Выкл.