Месяц: Май 2021

Па сакрэты даўгалецця

Ірына Лашко: “Сілы давалі родная зямля і праца” Праект “Глыбінкай жыве Беларусь” прадаўжае знаёміць нас з цікавымі людзьмі Дзятлаўшчыны. На гэты раз работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці накіраваліся па сакрэты даўгалецця ў вёску Еленка да мясцовай доўгажыхаркі Ірыны Лашко, якая сёлета сустрэла сваю 90-ю вясну. Адметна, што Ірына Іосіфаўна – карэнная жыхарка Еленкі, і ўсе дзевяноста гадоў яна не толькі была жывой сведкай гісторыі гэтага населенага пункта, але і шчырай працай рабіла свой пасільны ўнёсак у добраўпарадкаванне родных мясцін. Нездарма сярод узнагародаў, якія беражліва захоўвае бабуля, – Падзячны ліст на яе імя ад старшыні Данілавіцкага сельвыканкама Ганны Жых за падтрыманне санітарнага парадку на прысядзібным участку. Гасцям Ірыне Бакшук і актывістцы раённага савета ветэранаў Ядвізе Гушча, якія прыехалі да доўгажыхаркі з падарункамі, яна расказала сваю жыццёвую гісторыю і асабісты “рэцэпт” даўгалецця. Нянька – братам, памочніца – матулі Нарадзілася Ірына Лашко (у дзявоцтве Турчэнік) 24 красавіка 1931 года ў сялянскай сям’і. У 1940 годзе ў Турчэнікаў здарылася вялікая бяда – памёр бацька, пакінуўшы маці з трыма малымі дзецьмі: дзевяцігадовай Ірынай, шасцігадовым Валодзем, трохгадовым Мітакам. Тым не менш, старэйшая дачка да пачатку Вялікай Айчыннай вайны паспела закончыць клас польскай і два класы беларускай школы. На гэтым школьнае навучанне Ірыны спынілася, пачаліся “жыццёвыя ўніверсітэты”. У складаны ваенны час дзяўчынцы давялося ўзяць на сябе клопат аб братах і частку хатняй работы. Здаралася, што ў Еленку шукаць партызан наязджалі немцы, бывалі тут і казакі, якія служылі на баку ворага. Нязваныя госці ніколі не пакідалі вёску з пустымі рукамі – забіралі лепшыя харчовыя прыпасы. Калі скончылася вайна, Ірына, якая ўжо была падлеткам, пачала дапамагаць матулі ў полі. Жыццё вымушала дзяўчыну вучыцца любой рабоце. І сёння Ірына Іосіфаўна з гонарам узгадвае, што касіла яна так шпарка і роўна, што ўгнацца за ёю не маглі бывалыя касцы-мужчыны. Аднойчы зімой, калі работы па гаспадарцы бывае менш, маці адправіла дачку ў суседнюю вёску да швачкі вучыцца новаму рамяству. Матуля не прагадала: усё далейшае жыццё навык дапамагаў Ірыне не толькі шыць абноўкі родным, але і зарабляць дадатковыя грошы, асабліва калі ў калгасе замест зарплаты запісвалі працадні. Узгадвае жанчына і яшчэ адну зіму, тры месяцы якой адпрацавала ў Кемераўскай вобласці, дзе разам з іншымі наёмнікамі ў лесе пратоптвалі ў снезе сцежкі, каб па іх можна было вывезці драўніну. За работу заплацілі двума адрэзамі тканіны, з якіх Ірына пашыла сабе дзве новыя сукенкі.

Автор admin 10.05.2021 Выкл.

Вясна, май Перамога!

Музычную праграму прадоўжылі выступленні народнага тэатра-студыi гульнi «Суседзi», народнага ансамбля народнай музыкi i песнi «Ятранка», народнага духавога аркестра гарадскога пасёлка Наваельня iмясцовых артыстаў, а таксама моладзевая танцавальная праграма “Вясна, май ‒ Перамога!”.  

Автор admin 09.05.2021 Выкл.

Канцэрт прызёраў конкурсу “Песенны вернісаж”

Святочную канцэртную праграму “І няхай пакаленні памятаюць”, прысвечаную Дню Перамогі, прапанавалі гледачам артысты Дзятлаўшчыны. Старт мерапрыемству далі выступленні прызёраў “Песеннага вернісажу” ‒ Аляксандры Верабей, Анастасіі Вінцукевіч, Анастасіі Клімец, Алега Сабірава, Алёны Гузавец і Уладзіслава Ракуця. У час канцэрта яны былі ўзнагароджаны памятнымі статуэткамі.

Автор admin 09.05.2021 Выкл.

Дзень Перамогі: “І няхай пакаленні памятаюць!”

Пад такой назвай 9 мая на плошчы ў Дзятлаве прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 76-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Да яго далучыліся ўдзельнікі патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае!”, прадстаўнікі працоўных калектываў, гараджане, госці райцэнтра. Старт святу дала песня “Дзень Перамогі”, як сімвал удзячнасці і павагі ветэранам, удзельнікам партызанскага руху, тылавікам – усім тым, хто змагаўся за Вялкую Перамогу.   Пакаленню пераможцаў шчырую песню “Ветэраны мінулай вайны” прысвяціла Марына Міхалоўская. Песеннымі нумарамі за мірнае неба Беларусі тым, хто здабываў для нас Перамогу, дзякавалі артысты раёна, сярод якіх Сяргей Малышчык, Тамара Ступак, народны ансамбль музыкі і песні “Ятранка”, народны тэатр-студыя гульні “Суседзі”, Уладзіслаў Ракуць, Людміла Баклушына, Аляксандр Раеўскі, Іван Кашко, Валерый Герасіменка, Наталля Бузук і іншыя.   Да іх далучыліся юныя дзятлаўчане. Вершы і танец да свята Перамогі падрыхтавалі самыя маленькія артысты – выхаванцы дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава. Песню – Анастасія Бортнік. Нягледзячы на тое, што 76 гадоў мінула з пераможнага мая 1945-га, з апошняга ваеннага дня, калі адгрымелі залпы Вялікай Айчыннай вайны, удзячныя нашчадкі і сёння ў сваіх сэрцах захоўваюць памяць аб тых, хто падарыў нам мір і свабоду, памятаюць подзвігі герояў. Гэта думка гучала ва ўсіх выступленнях артыстаў. Песняй “Вясна. Вясна”, якая сімвалізавала пасляваеннае адраджэнне нашай краіны з попелу і руінаў, урачыстасць “І няхай пакаленні памятаюць!” закрылі Аляксандр Баклушын, Андрэй Добыш, Аляксандр Раеўскі, да якіх далучыліся іншыя ўдзельнікі канцэрта.  

Автор admin 09.05.2021 Выкл.

Нашчадкі памятаюць вас, героі

Удзельнікі маршу трымалі ў руках фотапартрэты сваіх родных – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час. Калона стартавала ад Цэнтра культуры і народнай творчасці і прайшла да плошчы 17 Верасня, дзе ўдзельнікаў шэсця віталі госці свята. Шэсце падтрымалі дзятлаўчане рознага ўзросту, выказваючы сваю падзяку героям вайны за мірнае неба.    

Автор admin 09.05.2021 Выкл.

Лейся, песня фронтовая

8 мая творческий коллектив отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» посетил деревню Даниловичи с концертной программой «Лейся, песня фронтовая», в рамках акции «Военная агитбригада».

Автор admin 08.05.2021 Выкл.